Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Вобраз прадмета Чжу Гуанцяня: адзінства суб'ектыўнага і аб'ектыўнага
Чжу Гуанцянь, які насіўлітаратурны псеўданім Мэн Шы, родам з па-вета Тун Чэн правінцыі Аньхой, нарадзіўся 19 верасня 1897 г. у дзя-цінстве ён вучыўся ў прыватнай школе класічнага напрамку, у юна-цтве — у сярэдняй школе, якую адкрыў прадстаўнік школы старажыт-напісьмовых канонаў тунчэнской літаратурнай школы у Жулуні, у маладосці паступіў ва Учанскае вышэйшае педагагічнае вучылішча і Універсітэт Ганконга. У 1925 г. адправіўся на вучобу ў Еўропу на 8 гадоў і атрымаў там ступень доктара. Вярнуўшыся на радзіму, амаль увесь час выкладаў на факультэце заходніх моў Пекінскага ўнівер-сітэта. Памёр у сакавіку 1986 г. у Пекіне.
Чжу Гуанцянь быў адным з самых вядомых эстэтыкаў XX ст. у Кітаі. Пасля ранняй публікацыі «Дванаццаці лістоў моладзі» ён займеў па-вагу і мноства гарачых прыхільнікаў сярод маладых эстэтыкаў. Ён пе-раклаў працы вядомых заходніх эстэтыкаў XIX ст., выкарыстоўваючы пры гэтым агульнадаступную, жывую, сучасную кітайскую мову і пра-заічную літаратурную форму; ён сістэматызаваў і ўсебакова, дэталёва прадставіў заходнюю эстэтычную навуку. У другой палове XX ст. Чжу Гуанцянь ступіў на цяжкі шлях вывучэння марксісцкай філасофіі і эстэтыкі, актыўна ўдзельнічаў у абедзвюх найбуйнейшых эстэтыч-ных дыскусіях XX ст., займаючы выразную пазіцыю марксісцкай школы і пры гэтым адстойваючы свае ўласныя погляды, стымуляваў павышэнне ўзроўню даследавання кітайскай марксісцкай эстэтыкі.
Чжу Гуанцянь ўсё жыццё жыў літаратурнай працай, напісаў велі-зарную колькасць твораў і зрабіў фундаментальны ўнёсак у сучасную кітайскую эстэтычную адукацыю.
Усе творы Чжу Гуанцяня сабраны ў «Поўным зборы твораў Чжу Гуанцяня», які складаецца з дваццаці частак.
236
Частка 2
Прадметы А і прадметы Б
Раннія эстэтычныя поіляды Чжу Гуанцяня адаюстраваны ў кнізе «Псіхалогія літаратуры».У гэтай кнізе ён упарадкаваў ідэі некалькіх папупяр-ных на той час на захадзе эстэтычных тэорый: «інтуітывізм» Бенедэта Крочэ, «эстэтычная дыстанцыя» Эдуарда Балоў, «унутраная імітацыя» Тэадора Ліпса. Чжу Гуанцянь сфарміраваў попіяды на галоўныя пытанні эстэтыкі і прапана-ваў ідэю, што пры адсутнасці прыгажосці ў сэрцы яна адсутнічае і ў прадме-це,а на самай справе заключаецца ў зліцці і згодзе сэрца і прадмета.
Уартыкуле «Тры нашы пазіцыіў дачыненніда дрэвахвоі»ЧжуГуанцянь даступна і наглядна апісаў свой пункт гледжання. Ён прывёў у якас-ці прыкладу гледжання гандляроў драўнінай, якія часта, гледзячы на сасну, разглядаюць яе з пункту гледжання камерцыйнага кошту — гэта вельмі практычны погляд; батанік жа даследуе гэтае дрэва, зыхо-дзячы са сваіх ведаў, — гэта навуковы погляд. У адрозненне ад іх абодвух мастак, гледзячы на гэта дрэва, толькі любуецца яго формай і вобра-зам — гэта эстэтычны погляд. Такім чынам, нягледзячы на тое, што людзі глядзяць на адно і тоеждрэва, «вобраз» хвоі адрозніваецца. Прыгажосць заключаецца ў «вобразе прадмета»427. Таму адны і тыя ж прадметы нека-торыя лічаць прыгожымі, некаторыя — непрыгожымі, як кажуць: «Адзін хоча сёе, другі — тое». Гэта і было пазней названа «суб^ктыўным і аб'ек-тыўным адзінствам».
Тэорыя «вобразу прадмета» і пазнейшыя эстэтычныя погляды Чжу Гуанцяня непарыўна звязаныя. Усё роўна, былі гэта 30-я, 50-я ці 80-я гады, Чжу Гуанцянь, абараняючы сваю тэорыю, заўсёды прытрымліваў-
427 Тут і далей — цытаты з кнігі «Поўны збор твораў Чжу Гуанцяня».
237
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ся простай эстэтычнай ісціны: прадмет, які мы эстэтычна сузіраем, зусім не «прадмет», а «вобраз прадмета».
У чэрвені 1956 г. Чжу Гуанцянь у газеце «Літаратура і мастацтва» апубліка-ваў артыкул «Рэакцыйны характар маёй эстэтычнай ідэалогіі». Перадумовамі дая публікацыі гэтага артыкула былі ідэалагічнае перавыхаванне інтэліген-цыі Кітая і крытыка іншародных рухаў. 3 напоўненага пахам пораху пад-загалоўка ўжо можна здагадацца, што асноўная думка артыкула ідзе ўнагу з часам. Чжу Гуанцянь прааналізаваў свае раннія эстэтычныя погляды. У вобласці філасофіі ён раскрытыкаваў ідэалогіі ўсіх — ад Канта (уключа-ючы Гегеля, Шапенгаўэра, Бергсона, Ніцшэ) да Крочэ; у галіне літаратуры і мастацтва ён раскрытыкаваў усё адеўрапейскага рамантызму да сучас-ных ідэйных плыняў, аж датаго, што разабраў ідэалы прадстаўнікоў фе-адальнага саслоўя старажытнага Кітая — «людзей перыяду Вэй — Цзінь», такіх як Таа Юаньмін. Аднак, штодаягоных эстэтычных поілядаў, Чжу Гуанцянь зусім не цалкам адмаўпяў іх. Ён казаў: «Што тычыцца пытання аб прыгожым: я звярнуў увагу, штоаддзвюх груп адказаў, якія сцвярджа-юць, штояно ў сэрцы ціў прадметах, аж даКрочэ, які атаясамляў прыго-жае, інтуіцыю, выказванне і мастацтва, усе адказы не зусім лагічныя. Таму, зноў уякасці кампрамісу выкарыстоўваючы стары, трывіяльны падыход, адказваю так: ^Прыгожае нетолькі ў прадмеце іне толькі ўсэрцы, яно на паверхні адносін сэрца і прадмета". Завяршаючы на гэтым, я дасюль ду-маю аб прыгожым так ілічу, што неабходна вырашыць пытанне аб прыг-жым. Неабходна дасягненне суб^ктыўнага і аб'ектьгўнага адзінства».
Такім чынам, Чжу Гуанцянь цвёрда прытрымліваўся таго, што прыгожае — гэта адзінства суб^ктыўнага і аб'ектыўнага. Ключавы момант тут утым, што ён захаваў частку тэорыі Крочэ «інтуіцыя ёсць мастацтва». Калі ў гэтых крытычных артыкупах Чжу Гуанцянь мог толькі вельмі асцярожна паказ-ваць свае ўпасныя поглядьі, то ў наступным за гэтым артыкуле, апублікава-ным у газеце «Жэньмінь жыбаа» ад 25 снежня таго ж года, «Якім чынам эстэ-тыка можа быць матэрыялістычнай і пры гэтымдыялектычнай—эстэтычныя погляды таварыша Пін Цай I», ён упэўнена і смела адстойваў іх, прадставіўшы сваю тэорыю «прадметаўА» і «прадметаў Б»: «Прадметы A — гэта з'явы пры-роды, прадметы Б — гэта прадметы, атрыманыя ў выніку суб'ектыўнага
238
Частка 2
ўплыву чалавека пры аб'ектыўньіх умовах, таму гэтаўжо не чыстыя творы прыроды, а змяшаныя з суб'ектыўньім уплывам чалавека, іншымі словамі, ужо прадукты грамадства. Аб'ектамі пачуцця прыгожага з'яўляюцца не тво-ры прыроды, а вобразы грамадскіх твораў. Эстэтыка таксама займаецца толькі даследаваннем прадметаў, створаных грамадствам, вывучэннем іх упасцівасцяў і каштоўнасці, мэты іх стварэння. Што тычыцца твораў пры-роды — гэта аб'екты вывучэння навукі... Пачуццё прыгожага і суб'ектьіўньія ўмовы ў працэсе адлюстравання матэрыяльнага свету адыгрываюць вялікую, а часам вырашальную ролю; гэта адзінства аб'ектыўнага і суб^ктыўнага, гра-мадскага і прыроднага. Напрыклад, адрозненніўчасе, нацыі, грамадска-эка-намічнай фармацыі, у класавым і культурным выхаванні неўстане моцна паўплываць на разуменне асобным чалавекам таго, што “кветка чырвонаям, аднак цалкам могуць паўплываць на меркаванне пра яго».
Тэорыя аб «прадметах А» і «прадметах В» — фактычна перадрукоўка тэорыі «вобразаў прадметаў». Прыведзеныя ў прыклад адрозненні «чыр-вонайкветкі»і «прыгожай кветкі» не толькі сутнасць разважанняў позняга перыяду, але і магутная зброя ў спрэчках з апанентамі. Вядома, ён лічыў, што гэты пункт гледжання адпавядае марксізму. Пры гэтым ён думаў, што ў працы Маркса «Эканоміка-філасофскія рукапісы 1844 года» мерка-ванне пра тое, што «самая цудоўная музыка для вушэй, якія не здольныя атрымліваць асалоду ад музыкі, не мае сэнсу, гэта значыць нез'яўля-ецца аб'ектам», гранічна ясна тлумачыць, што разуменне прыгажо-сці залежыць ад наяўнасці пачуцця прыгожага.
Хутка высветлілася, што погляд Чжу Гуанцяня не адпавядае метафізі-цы марксізму. Меркаванне Лі Цзэхоу трапляе ў самы раз: «Падсумоўваю ідэі Чжу Гуанцяня, які лічыў, што прыгажосць аб*екта пачуцця прыгожа-га не тое што не залежыць ад чалавечых су&ектыўных умоў — якраз на-адварот, павінна залежаць ад су&ектыўных чалавечых умоў... Памылка Чжу Гуанцяня ў тым, што мінулае ў яго залежыць ад сучаснага. Ён па-ра-нейшаму канстатаваў ліквідацыю аб^ктыўнасці прыгажосці, ааб'ек-тыўную прыгажосць падпарадкоўваў суб'ектыўнаму пачуццю прыгожа-га, разглядаючы прыгажосць як вынік эстэтычнага пачуцця. Нягледзячы на тое, штоЧжу Гуанцянь у артыкуле дае паняцці мпpыгoжaгa,, і“па-
239
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
чуцця прыгожага”,ад пачатку і да канца ён не адрозніваў іх і даводзіў, што абодва з^ляюцца адлюстравальнікам і адлюстраваным суб'ектьіў-насці і аб^ктыўнасці. Хоць гэтыя паняцці ў корані адрозніваюцца, Чжу Гуанцянь паўсюль змешваў іх. Ён паўсюль разглядаў “суб'ектьіўнасць прыгажосцім, змешваючы эстэтычнае пачуццё і прыгажосць аб'екта …
Грамадская свядомасць, грамадскі густ — гэта па-ранейшаму суб'ек-тыўная, вытворная рэч, яна можа сфарміраваць толькі грамадскі харак-тар пачуцця прыгожага. Іншымі словамі, пачуццё прыгожага любога ча-лавека абавязкова перадае густы грамадства і грамадскую свядомасць, але нельга сфарміраваць грамадскі характар прыгажосці»428.
Такім чынам, пункт гледжання Чжу Гуанцяня відавочна адыходзіў ад асноўных прынцыпаў марксісцкай філасофіі. Лі Цзэхоу лёгка прывёў цытату Леніна, на якой грунтаваліся ягоныя аргументы. Так званая аб'ек-тыўнасць сацыяльнага існавання «зусім не азначае, што супольнасць, якая існуе свядома, і ёсць чалавечае грамадзтва, якое ў стане не залежаць ад існавання разумных істот і іх развіцця. Сацыяльнае існаванне не за-лежыць ад чалавечай грамадскай свядомасці... з часоў стварэння чалаве-чага грамадства ні ў якім разе нельга ставіць знак роўнасці паміж сацы-яльным існаваннем і грамадскай свядомасцю»429.
Нягледзячы на такую моцную крытыку Лі Цзэхоу, Чжу Гуанцянь не змірыўся і працягваў шукаць падставы для тэорыі ў класічных творах марксізму. Аднак перш за ўсё яму неабходна было адказаць на тэорыю Леніна. Ён разумеў, што, «выкарыстоўваючы марксізм, абмяркоўваць эстэ-тычныя працы, амаль усе без выключэння, лёгка; можна, не аналізуючы, без разбору ўжываць тэорыю адлюстравання Леніна — асноўныя класіч-ныя кнігі, заснаваныя на працы Леніна йМатэрыялізм і эмпірыякрыты-цнзм”》. Таму ён заявіў: «Я прытрымліваюся думкі, што неабходна выклю-чыць тэорыю адлюстравання Леніна з асновы тэорыі эстэтыкі, а таксама дадаць ідэалагічныя ўказанні марксізму... У працы Леніна йМатэрыялізм і эмпipыякpытыцызм,^ абмяркоўваецца толькі агульнае адчуванне і наву-