Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
We, хто вывучаў «Чжуанцзы», асаблівую ўвагу звярталі на гісторыю пра тое, як правіцель царства Чу адправіў людзей да Чжуанцзы запрасіць яго на пасаду першага міністра. На думку Чжуанцзы, усе высокія пасады, ганаровыя зван-ні нязначныя. We гэтыя пабочныя рэчы часта дастаюцца цаной сваёй свабо-ды, а часам і жыцця. Трэба толькі жыць: у сго разоў лепш бавіць дні як свіння ў гразі, чым прынесці сябе ў ахвяру багатай вопратцы і вытанчанай ежы. Гэтая гісторыя вельмі важная для нашага разумення «Чжуанцзы». Па-першае, галоў-ны герой гісторыі — сам Чжуанцзы. Па-другое, гісторыя перадае думку, якая супадае з асноўнай думкай «Чжуанцзы».
Аутар «Чжуанцзы» жыўуперыяд Ваюючых царстваў. Сродкам барацьбы за ўладу была вайна. Войны перыяду Чуньцю мелі спаборніцкі характар, уразмяшчэнні войскаў і ў бітвах абавязкова былі свае парадкі — не атрым-ліваць перамогу падманным шляхам, не браць упалон старых. Таму Сун Сянгун не наносіў удар, калі варожыя войскі перапраўляліся праз раку, ува-
399 Сюй Фугуань. Дух кітайскага мастацтва.
215
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
сабляючы гэтым ваенныя традыцыі знаці перыяду Чуньцю. Аднак у перыяд Чжаньго з сутнасцю вайны і яе сродкамі адбыліся фундаментальныя змены: бітвы ператварыліся ў варварскія пабоішчы. Асноўным складнікам рэфор-маў усіх царстваў стала заахвочванне земляробства і войнаў. Шан Ян урэ-формах Цынь загадаў народу пастроіць свае атрады, ператварыўшы краіну ўвайсковую арганізацыю. Адважныя і бясстрашныя ваяры з простага на-рода маглі стаць арыстакратамі. Метады вайны сталі больш прагрэсіўнымі, маштабы вайны — велізарнымі. Словы Мэнцзы «Целамі забітых пакрыты палі; паўсюль разня» вельмі дакладна апісвалі жыццё грамадства таго часу. Магчыма, ён наіледзеўся на мносгва забойстваў. У такі перыяд гісторыі людзі ўлюбы момант маілі трапіць у смяротную бяду. Быўшы відавочцам крыва-вых, нечуваных забойстваў, але быўшы і мысляром, аўтар «Чжуанцзы» ўсю сваю ўвагу адааваў пытанню, як звычайны чалавек можа захаваць сваё жыц-цёўваенны час400.
3 ідэалогіі «Чжуанцзы» зразумела, што сутнасць ягонага светапогля-ду — берагчы жыццё. Чытаючы «Чжуанцзы», мы разважаем пра аўтар-скую задуму, і толькі ўхапіўшы гэтую тайну, можам дакладна зразумець змест іншых твораў.
«Чжуанцзы» вучыць людзей, што не трэба ўдзяляць павышаную ўвагу гу-маннасці і справядлівасці, дамагацца праўды.Акрамя таго, не трэба спрачац-ца аб сапраўцнасці дабра і зла або нейкіх рэчаўусвеце. Часцяком такія спрэч-кі робяцца падставай дая ваеннай смуты або прычынай таго, што асобныя людзі трапляюць у бяду. Неабходна дасягнуць такіх межаў, калі ўсе адрознен-ні сцёртыя, і «няма ні маны, ні праўцы». Гэта і ёсць ідэя «роўнасці» Чжуанцзы: «Свет і я існуем разам, і ўсе істоты ў свеце адзіныя са мной».
Чжуанцзы лічыў, штолюдзі зусім не павінны звяртаць увагі на пытанні накшталт «Які свет?», «Якая прырода?», аж да значэння прыроднага свету дпя існавання чалавека. Чжуанцзы прытрымліваўся крайняга рэлятывізму, што — бясспрэчны факт! — атрымала ўсеагульнае прызнанне старажытных і сучас-
400 Мэнцзы выступаў з антываеннай ідэалогіяй. Яны з Чжуанцзы ўцзялялі ўвагу аднолькавым праблемам, разглядаючы іх з розных бакоў і прапаноўваючы розныя рашэнні. Мэнцзы пераконваў правіцеляў ужываць «гуманнае кіраванне», каб пазбегнуць войнаў і забойстваў; Чжуанцзы патрабуе, каб людзі пазбягалі супярэчнасцяў, асцярожна кантаетавалі злюдзьмі, галоўнае — гэта зберагчы сваё жыццё.
216
Частка /
ных навукоўцаў. Прынамсі з пункту гледжання тэорыі пазнання, Чжуанцзы абсалютна не надаваў значэння і прыродзе. Можна сказаць, штоўфіласофіі Чжуанцзы прырода не з'яўляецца асобным аб'ектам пазнання. Таму аб пазнан-ні прыроды і прадметаў навакольнага свету Чжуанцзы не разважаў наогул.
Чжуанцзы папярэджваў, штоне варта спрачацца пра пытанні праўцы і маны, дабра і зла ў чалавечым грамадстве: на яго думку, тут зусім няма адроз-ненняў. Чжуанцзы таксама перасцерагаў адабмеркавання такіх пытанняў, як«што такое прадметы прыроды?», таму што прадметы прыроды не маюць вартых адрозненняў. Такім чынам, калі Чжуанцзы ігнараваў прыроду, якён мог звярнуць увагу на пытанні аб прыроднай прыгажосці і выродлівасці?
Чжуанцзы не зважаў на прыгажосць і пачварнасць прыроды. У «Чжуанцзы» на самым высокім месцы знаходзіцца «даа», якое лічыцца ўсюдыісным. «Даа» ёсць не толькі ў бліскучых нябесных целах, велічных пей-зажах, бурных рэках, але і ў цуцоўных зрэзаных кветках драбнатраўя, птуш-ках і звярах — ва ўсім, што так любіць чалавек. Яно ёсць і ў мядзведкі, пуста-зелля, экскрэментаў — утым, штолюдзі нелюбяць аж да крайняй непрыяз-насці і агідьі. Чжуанцзы даказваў, што прыгажосць і выродаівасць прадметаў свету прыроды зусім не маюць значэння, няма неабходнасці ўцзяляць ім ува-гу. Ідэал асобы ў Чжуанцзы не быў звязаны з прыгажосцю або выродпівасцю. У «Чжуанцзы» вельмі шмат персанажаў, у многіх з іх ёсць эстэтычныя неда-хопы, напрыклад «гарбаты стары». Таксама варта згадаць, што Чжуанцзы, ка-жучы пра «дасканалую прыгажосць», зусім не ставіў знак роўнасці з «прыго-жым».У «Лаацзы»«вялікі вобраз» па сутнасці «не выява»; «вялікі гук»таксама не «гук». Такім чынам, «дасканалая прыгажосць» як мінімум не тое ж самае, што «прыгожае».
Такім чынам, у полі зроку Чжуанцзы пытання натуральнай прыга-жосці як філасофскага пытання не існавала. Згадка «даа» Чжуанцзы і прыгажосці разам у корані супярэчыць асноўным ідэям і ідэалогіі «Чжуанцзы»401. Паслядоўна злучыўшы некаторыя асобныя нязначныя па-лажэнні «Чжуанцзы», Сюй Фугуань спрасціў асноўную ідэю кнігі і прый-
401 Аўтары артыкупаў у «Чжуанцзы» розныя, ізта агульнавядома ў навуковых копах, а таксама гэта з,яўпяецца прычынай супярэчнасцяў ідэй, мовы і оемантычных значэнняў у «Чжуанцзы». Таму варта рабіць адрозненні паміж захаванымі артыкуламі «Чжуанцзы», засвойваць асноўныя ніткі разваг
217
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
шоў да высновы, што Чжуанцзы казаў аб прыроднай прыгажосці. У са-праўднасці гэта ўсё адно, што бачыць дрэва і не заўважаць цэлага лесу.
Такім чынам, прыгажосць — гэта не тая рэч, якой Чжуанцзы захапляўся і перад якой схіляўся. He так проста паставіць знак роўнасці паміждухам кітайскага мастацтва і ідэалогіяй і межамі «Чжуанцзы»402. Сюй Фугуань адштурхоўваўся ад сувязі паміж доказамі «Чжуанцзы» і духам кітайскага мастацтва, і ягоныя аргументы і логіка не былі да канца аформленымі.
Мы не адмаўляем глыбіні ўплыву «Чжуанцзы» і ідэалогіі даасізму на дух кітайскага мастацтва. Сюй Фугуань лічыў, што межы «пустога» і «ціхага» ў кітайскім мастацтве бяруць пачатак з «Чжуанцзы». На жаль, пасля пастаноўкі праблемы ягоныя логіка і мысленне сталі працаваць празмерна прама і проста, і некаторыя факты былі прыцягнутыя сілком. У творах Сюй Фугуаня ёсць лагічная блытаніна, якая зацямніла некато-рыя вельмі каштоўныя ідэі. Акрамя таго, Сюй Фугуань не звярнуў увагі на найважнейшага пасярэдніка паміж «Чжуанцзы» і кітайскім маста-цтвам — метафізіку перыяду Вэй — Цзінь403. У філасофіі Го Сяна ідэало-гія «Чжуанцзы» дасягае асноўнага пераўтварэння і трансфармацыі. Гэта зусім не азначае, што філасофія Го Сяна глыбейшая, чым «Чжуанцзы», а толькі паказвае на тое, што Го Сян казаў аб пераўтварэнні «Чжуанцзы». Усе гэтыя пытанні неабходна закранаць пры абмеркаванні духу кітай-скага мастацтва, неабходна закранаць усе дэталі, не варта ставіцца да гэ-тага павярхоўна і згадваць мімаходзь. Гэта, вядома, сур'ёзная тэма404.
402 Лаацзы казаў: «Гучны і прыгожы гук і ледзь чутны гук, вялікі вобраз і непрыкметны». ён, несумненна, кажа тут пра самую дасканалую прыгажосць, чым адрозніваецца ад «Чжуанцзы».
403 Вядома, Сюй Фугуань таксама згадваў пра метафізіку: «Метафізіка перыяду Вэй — Цзінь з'явілася і развілася з вучэнняў Лаацзы і Чжуанцзы... Разважаць пра кітайскае мастацтва, адпрэчваючы метафізічны духоўны складнік, усё роўна што даследаваць будынак, стоячы ля яго галоўнага ўваходу і не адважваючыся зайсці, нават не азнаёміўшыся з планам».
404 Меркаванні аб натуральнай канцэпцыі перыяду Вэй — Цзінь. Філасофскае даследаванне кітайскай мастацкай самасвядомасці. Пекін : Пекінскі ўніверсітэт, 2000.
218
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Пачынаючы з перыяду «Руху 4 мая» 1919 г., у Кітаі распаўсюджваецца марксізм. У ранні перыяд укара-нення фундаментальнай тэорыі марксізму яе прапа-гандавалі як літаратурную такія навукоўцы і літара-тары, як: Цюй Цюбай, Го Мажо, Ху Фэн, Фэн Сюэфэн, Чжоўян і іншыя. У 1942 г. Маа Цзэдун апублікаваў ар-тыкул «Гутарка на семінары літаратуры і мастацтва ў Яньані», якая азначала, што будаўніцтва марксісц-кай тэорыі літаратуры і мастацтва ўступіла ў новы этап. Аднак прыкладаемыя марксісцкія метады — гэта не што іншае, як метады дыялектычнага і гіста-рычнага матэрыялізму. Сістэматызаваныя даследа-ванні эстэтыкі кітайскага марксізму пачаліся з прац Цай I, а неверагодна папулярнымі яны сталі ў другой палове XX ст.
Эстэтычныя даследаванні кітайскага марксізму вы-значаліся асаблівай паспяховасцю.
ГЛАВА VI
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ІАэальнасць пры「о*сі「сі: даследаванне і тэорыя Цай I
Сапраўднае імя Цай I — Цай Гуаньнань, ён нарадзіўся 2 чэрвеня 1906 г. у павеце Ю правінцыі Хунань. У 1921 г. паступіў у сярэднюю школу горада Чанша акругі Чан, у 1925 г. вытрымаў экзамен і па-ступіў на падрыхтоўчыя курсы Пекінскага ўніверсітэта, а ў 1927 г. узяў акадэмічны водпуск і паехаў на поўдзень, пазней вярнуўся ў родную Хунань. Увосень 1929 г. з'ехаў у Японію, спачатку паступіў у Вышэйшае педагагічнае вучылішча Токіа, пазней — у Імператарскі нацыянальны ўніверсітэт вострава Кюсю. У 1937 г., вярнуўшыся пас-ля навучання на радзіму, удзельнічаў у антыяпонскай вайне, пра-цаваў у трэцім упраўленні палітычнага дэпартамента пад кіраўні-цтвам Го Мажо. Пасля перамогі адправіўся ў Шанхай, у 1946 г. за-няў пасаду прафесара факультэта гістарычнай сацыялогіі Вялікага Шанхайскага ўніверсітэта. У лістападзе 1948 г. з Ганконга накіраваў-ся ў вызваленыя раёны Паўночнага Кітая. Са студзеня 1949 г. пра-цаваў на факультэце нацыянальнай мовы Шыцзячжуанскага ўнівер-сітэта Паўночнага Кітая (пазней перайменаванага ў Пекінскі, а пас-ля ў Кітайскі народны ўніверсітэт). У 1950 г. займаў пасаду прафеса-ра ў Цэнтральным інстытуце выяўленчага мастацтва, у кастрычніку 1953 г. перавёўся на пасаду навуковага супрацоўніка ў літаратурны даследчы інстытут Кітайскай акадэміі навук (пазней пераймена-ваны ў Кітайскую акадэмію грамадскіх навук). Пайшоў з жыцця ў 1992 г. у Пекіне.