• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Сюй Фугуань належыць да «замежнага новага канфуцыянства». Разам з Тан Чуньі і Моу Цзунам яны вядомыя як «Вялікая тройца канфуцыян-ства». Назва «неаканфуцыянства» не з'яўляепда агульнапрынятай, бо мае кантынентальныя ідэалагічныя рознагалоссі, якія праяўляюцца і ў іншых галінах навуковых даследаванняў. Такім чынам, ягоныя працы, уключа-
    194
    Частка /
    ючы і моўныя аспекты, маюць асаблівасці, якія адсутнічаюць у працах іншых навукоўцаў краіны.
    Асноўныя працы Сюй Фугуаня — «Зборнік эсэ пра гісторыю кітайска-га мыслення», «Гісторыя Кітая аб тэорыі чалавецтва: зборнік, створаны да адукацыі дынастыі Цынь», «Духоўныя асновы кітайскага мастацтва», «Гісторыя мыслення ў перыяд дзвюх дынастый Хан» і інш. Існуюць і такія зборнікі, як «Літаратурныя пісанні Сюй Фугуаня» (чатыры кні-гі), «Зборнік артыкулаў Сюй Фугуаня на розныя тэмы» (чатыры кнігі), а таксама пераклады «Прынцыпы паэзіі» (пераклад Сакутара Хагівара), «Шляхі мыслення кітайскага народа» (Хадзімэ Накамура) і інш.
    Кніга «Духоўныя асновы кітайскага мастацтва» — шэдэўр эстэтыч-ных даследаванняў Сюй Фугуаня. Калі ў 1987 г. кнігу ўпершыню на-друкавалі ў Кітаі ў выдавецтве «Чуньфэнь», яна аказала моцны ўплыў на навуковыя колы краіны: кніга лічыцца адной з найбольш значных работ па эстэтыцы ў Кітаі. Сюй Фугуань лічыў, што мараль, маста-цтва і навука ——тры галоўныя асновы культуры чалавецтва. Мэта кнігі «Духоўныя асновы кітайскага мастацтва» — паспрабаваць «праз кан-крэтны жыццёвы розум і духоўныя бакі жыцця чалавека раскрыць вытокі мастацтва, знайсці ключ да вызвалення яго душы», а таксама растлумачыць, што «дасягненні культуры Кітая ў гэтай галіне не толь-кі ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, але і маюць вялікае значэнне для сучаснасці і будучыні... так што гэтая кніга, якую я публікую ця-пер, і кніга, выдадзеная мной пад назвай 'Тісторьія кітайскіх вучэнняў аб прыродзе чалавека: дацыньскі перьіяд", — гэта як братэрскія дзяр-жавы, якія ўваходзяць у адзіную імперыю чалавецтва. Няхай даведа-ецца свет, што мараль і мастацтва з^ляюцца апорнымі складнікамі сярод трох галоўных асноў культуры Кітая!»359
    Назва кнігі «Духоўныя асновы кітайскага мастацтва» змяшчае га-лоўнае пытанне даследаванняў Сюй Фугуаня: у чым жа гэтыя асновы?
    Духоўныя асновы мастацтва ўяўляюць сабой неад'емння якасці (тэмперамент), уласцівыя самому мастацтву. Відавочна, што ду-
    359 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва: аўтабіяграфія. Чуньфэнь. С. 2.
    195
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    хоўная сутнасць мастацтва не з^ўляецца яго зместам або аса-блівасцю формы і не зусім падобная да пэўнай вобласці маста-цтва. Напрыклад, кітайскі жывапіс адрозніваецца ад японскага, кітайская паэзія таксама адрозніваецца ад японскага хайку, і іх адрозненне заключаецца ва ўнутранай схаванай сутнасці, а не ў рэчыўнай інфармацыі. Заходняе мастацтва падпарадкоўваецца тым жа законам: у жывапісе сучаснай Італіі, Галандыі, Расіі людзі могуць улавіць розныя адценні духоўнасці. Вядома, калі параўноў-ваць духоўную сутнасць усходняга і заходняга мастацтва, адроз-ненні будуць яшчэ больш відавочныя.
    Духоўная сутнасць мастацтва ўключае фундаментальныя па-няцці нацыянальнай культуры. Вывучэнне гэтай сутнасці — задача не толькі непасрэдна мастацтва, але і філасофіі; яно звязана з воб-ласцю эстэтыкі360. Прычына гэтаму такая: духоўнасць, якую ўваса-бляе нейкае мастацтва, не можа зыходзіць з самога мастацтва; хут-чэй за ўсё, яна зыходзіць з самых глыбінь нацыянальнай культуры — філасофіі або рэлігіі. Можна параўнаць гэта са спортам: любы рух у спорце вызначаецца «алімпійскім духам», які безумоўна вынікае з чалавечай сутнасці.
    Такім чынам, што такое духоўныя асновы кітайскага мастацтва? Кніга Сюй Фугуаня — вялікае адкрыццё ў гэтай галіне. Сюй Фугуань сцвярджаў: «Сапраўды, духоўная сутнасць мастацтва ў культуры Кітая заключаецца толькі ў двух вобразах, раскрытых Канфуцыем і Чжуанцзы»361. Вядома, для такога важнага і складанага пытання такі просты адказ не з^ўляецца рашэннем; тым не менш у сваёй кнізе даследчык выкладае ўласныя глыбока прадуманыя погляды. I няглед-зячы на наяўнасць спрэчных аспектаў у некаторых ключавых тэарэ-тычных пытаннях, кніга «Духоўныя асновы кітайскага мастацтва»
    360 Даследаванні касмалогіі і філасофіі Цзун Байхуа ў галіне кітайскага і заходняга мастацтваў хутчэй за ўсё адносяцца да вывучэння сутнасці мастацтва.
    361 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 5.
    196
    Частка /
    сваёй мастацкай формай і ўкладзенай працай застаецца важным тво-рам у даследаваннях эстэтыкі Кітая XX стагоддзя362.
    Першы раздзел «Духоўных асноў кітайскага мастацтва» прысве-чаны канфуцыянству: гаворыцца галоўным чынам пра Канфуцыя, тэма раздзела — «Даследаванне духоўнага боку вучэння Канфуцыя праз музыку». У другім раздзеле абмяркоўваецца даасізм і, у асноў-ным, Чжуанцзы; назва — «Выяўленне духоўнай асновы мастацтва Кітая — паўторнае адкрыццё Чжуанцзы». Астатнія раздзелы змяшча-юць тэарэтычныя даследаванні жывапісу Кітая363. Гэтая частка нашай кнігі прысвечана першым двум раздзелам працы Сюй Фугуаня.
    Варта адзначыць, што ў працы Сюй Фугуаня пры абмеркаванні клю-чавых пытанняў выяўляюцца некаторыя неадпаведнасці. Асноўная мэта аўтара — вывучыць унутраную духоўнасць кітайскага жывапісу і такім чынам паспрабаваць пашырыць развагі пра духоўныя асновы кітайскага мастацтва, аднак ён часта ўраўноўвае паняцці «духоўныя асновы кітайскага мастацтва», «духоўныя асновы мастацтва ў культу-ры Кітая», а таксама «духоўныя асновы мастацтва ў жыцці кітайскага насельніцтва». Так, ён кажа: «Імкненне Чжуанцзы да так званага «даа» і найвышэйшая мастацкая духоўнасць, па сутнасці, адно і тое ж»364. Магчыма, тут ён меў на ўвазе «духоўныя асновы кітайскага мастацтва». Аднак ён дадаў: «Так званае паняцце “даа", пра якое казаў Чжуанцзы,
    362 Сюй Фугуань ацэньваў гэтую кнігу так: «У мяне няма ніякай запланаванай сістэмы эстэтыкі; але даследаванні паказваюць, што сістэма эстэтыкі ў Кітаі фармуецца натуральным чынам». Пра гісторыю жывапісу Кітая ён казаў: «Усё, што я пісаў пра тэорыю і гісторыю жывапісу, можна разглядаць толькі як дарожную карту, агульныя накіды. I кожнае сказанае там слова з*яўляецца вынікам маёй зацятай даследчай працы. Гэта эквівалентна вымярэнню карты свету і, нарэшце, зацвярджэнню пачатковага пункту вымярэнняў». Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 3,4.
    збз Сюй Фугуань таксама казаў: «Гісторыя жывапісу Кітая, пачынаючы з эпохі размаляванай керамікі ажда перыяду Вёснаў і Восеней, мела шматвяковую абстрактную накіраванасць у карцінах, але гэта зусім не сённяшні абстракцыянізм». Перыяд Ваюючых царстваў пачаўся з духоўнасці і твораў рэалізму. Уплыў пяці стыхій інь і ян дынастый Цынь і Хань, а таксама магаў, закрываў шляхі для паспяховага развіцця рэалізму. Кітайскі жывапіс пасля эпох Вэй і Цзінь пастаянна прасоўваўся ў гарманізацыі і яднанні суб^ктыўнага і аб^ктыўнага аспектаў. У ім таксама маюцца рэалістычны і абстрактны сэнсы, прычым яны не аналагічныя рэалізму і абстракцыянізму, да якіх імкнецца звычайны чалавек.
    364 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 49.
    197
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    праяўляе сябе ў рытме ўсяго жыцця чалавецтва як узнёслая духоўна-сць мастацтва»365. Відавочна, што тут ён гаворыць не пра «духоўныя асновы кітайскага мастацтва», а пра «духоўныя асновы мастацтва ў жыцці кітайскага насельніцтва». Вядома, нельга сказаць, што «ду-хоўныя асновы мастацтва ў культуры Кітая», «духоўныя асновы маста-цтва ў жыцці кітайскага насельніцтва» і «духоўныя асновы кітайскага мастацтва» не маюць нічога агульнага, але розніца паміж імі даволі вялікая. Пытанні, якія тычацца гэтых паняццяў, не толькі ствараюць у кнізе «Духоўныя асновы кітайскага мастацтва» блытаніну, але і не адпавядаюць логіцы.
    Аўтар абагульняе развагі Сюй Фугуаня, падзяліўшы іх на тры тэзісы: найвышэйшай мэтай канфуцыянства з'яўляенда ператварэнне жыц-ця ў мастацтва (сюды адносяцца «духоўныя асновы мастацтва ў жыцці кітайскага насельніцтва»);
    духоўнасцю Чжуанцзы з^ляецца развіццё духоўнай сутнасці кітай-скага мастацтва (тут адлюстравана паняцце «духоўныя асновы кітайска-га мастацтва»);
    канфуцыянства і даасізм адлюстроўваюць духоўную сутнасць маста-цтва, выкліканую «духоўнымі асновамі мастацтва ў культуры Кітая».
    565 Тамжа. С. 3.
    198
    Частка /
    §1
    Мастацтва для жыцця. Найвышэйшы ўзровень Канфуцыя і музыка
    Канфуцый і ягоныя паслядоўнікі, на думку Сюй Фугуаня, у галіне мастацтва Кітая ўдзялялі асаблівую ўвагу музыцы. «Абапіраючыся на выслоўі канфуцыянскага пісьмовага помніка “Лунь юй”, мож-на сказаць, што асаблівая ўвага Канфуцыя да музыкі зыходзіць з уяўленняў аб ім наступнага пакалення людзей, якія яго шанавалі». Прычынай таму служаць, «з аднаго боку, яго старанне ў распаўсюдж-ванні і наследаванні старажытнага музычнага вучэння, а з другога — яго адкрыцці духоўнай сутнасці мастацтва ў галіне музыкі»366.
    Вучоныя колы мінуўшчыны пры абмеркаванні старажытнай культу-ры і мыслення Кітая згадвалі паняцці «добрапрыстойнасць» і «музыка» як узаемна адпаведныя. Тэрмін «добрапрыстойнасць» азначае ўрэгулява-ныя нормы паводзін, а «музыка» — асвету тэмпераменту чалавека. Аднак Сюй Фугуань лічыў, што паняцце «музыка» з'явілася раней. Паводле яго, у старажытнакітайскай пісьменнасці цзягувэнь не выявілі іерогліфа, які 6 абазначаў «добрапрыстойнасць». Сцвярджэнне, што гэта быў старажыт-ны іерогліф «лі», не даказана, а іерогліф «музыка» сустракаецца ўста-ражытнакітайскім пісьменстве неаднаразова. Гэта даказвае, што слова «музыка» з'явілася значна раней за «добрапрыстойнасць»367. Гіпотэзу могуць пацвердзіць і іншыя гістарычныя крыніцы — напрыклад, пісанне
    366 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 4.
    367 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 1.
    199
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    пра «кіраванне музычнай установай Дасыюе законамі старажытнакітай-скай навучальнай установы Чэнцзюнь» з канфуцыянскай класікі «Чжоўлі. Чуэнгуан. Дасыюе», а таксама зборнік старажытнакітайскіх гістарычных пісанняў «Цзыньвэньшаншу. Яўдзіэнь», у якім гаворыцца пра значнасць паэзіі, мелодыі, гукаў музыкі і пра навучанне музыцы знаці.