Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Паняцце «добрапрыстойнасць» з'явілася ў пачатку дынастыі Заходняя Чжоу. На думку Сюй Фугуаня, «нават пасля афіцыйнага фарміраван-ня канцэпцыі <дoбpaпpыcтoйнacць,^ гістарычныя дадзеныя дынастыі Заходняя Чжоу і звесткі пра яе становішча пацвярджаюць, што гэтаму паняццю па ўзроўні значнасці ў адукацыйным жыцці чалавека не па-раўнацца з паняццем <<музыка,,>>368. Сюй Фугуань лічыў, што «музыка» ў старажытныя часы, акрамя функцыі адукацыі, выконвала яшчэ і функ-цыю нарматыўнага рэгулявання паводзін чалавека. Сляды функцыі нар-матыўнага ўрэгулявання паводзін чалавека, якая раней належыла «му-зыцы», можна ўбачыць у аналагічнай функцыі «добрапрыстойнасці». Па словах Сюй Фугуаня: «Асноўнай задачай “добрапрыстойнасйі" можна на-зваць ператварэнне этыка-рытуальных паводзін чалавецтваў мастацтва, а іх нарматыўнага ўрэгулявання — у адзінае цэлае»369. Пісанні пра вядо-мыхлюдзей старажытнасці «Яўдзіэнь» і канфуцыянскай класіка «Чжоўлі» таксама пацвярджаюць, што апісаная вышэй функцыя прысутнічала і ў музыцы. Ажыццяўлялася яна шляхам эмацыйнага ўздзеяння на чалаве-чую падсвядомасць аспектаў, якія хвалююць. Такі эфект лёгка атрымаць у эпохучалавечай прастаты і закрытасці. Аднак грамадскае жыццё перы-яду Вёсен і Восеняў было досыць складанае, і «музыцы» як шляху да да-сягнення мэты праз падсвядомасць чалавека было цяжка ўзяць на сябе такую адказнасць: для адэкватнага ажыццяўлення гэтай функцыі быў не-абходны элемент прымусу. Такім чынам, «добрапрыстойнасць» змяняе традыцыйнае становішча «музыкі». Гэта непазбежны адбор у развіцці грамадскага жыцця ў адпаведнасці з логікай гістарычнага развіцця. Тым не менш дастаткова доўга гэтая функцыя ў «музыцы» не знікала цалкам: «у тыя часы ў розных прывітальных рытуалах «добрапрыстойнасць»
368 Там жа. С. 3.
369 Там жа.
200
Частка /
і «музыка» аб'ядноўваліся, а песні і вершы таго часу як спосаб перадачы пачуццяў фактычна з'яўляліся свайго родудзейнасцю музыкі»370.
Пакуль гістарычная пазіцыя «музыкі» слабела, Канфуцый убачыў у «музыцы» перавагу вялікага духу і незаменнай гістарычнай каштоўна-сці, пасля чаго стаў актыўна прапагандаваць яе каштоўнасць і значнасць, падкрэсліваючы яе непараўнальную ролю і значэнне як у жыцці грамад-ства, так і ў жыцці чалавечай асобы, такім чынам надзяліўшы музыку вы-сокім статусам і каштоўнасцю. «Канфуцый, верагодна, з^ляецца самым відавочным і вялікім у гісторыі Кітая чалавекам, які выявіўдухоўныя бакі мастацтва»371. Важнае значэнне, нададзенае Канфуцыем музыцы, стала традыцыяй для наступнага пакалення канфуцыянства. «Таму ў выслоўях пісьмовага помніка “Лунь юй" і ва ўсёй сістэме канфуцыянства <<мyзыцы,, ўдзяляецца асаблівая ўвага... Да музычнай тэорыі з кнігі мЮэ цзы" далу-чаецца канфуцыянская тэорыя аб музычным мастацтве»372. Традыцыя была перарвана толькі к прыходудзвюх дынастый Хань.
На думку Сюй Фугуаня, ідэі Канфуцыя пра «музыку» і пра «добра-зычлівасць» цесна звязаныя паміж сабой, яны і з'яўляюпда асновай і сут-насцю ўсіх яго ідэй. «Патрабаваннем Канфуцыя да музыкі было адзінст-ва прыгажосці і добразычлівасці; прычынай яго асаблівага стаўлення да музыкі з'яўляепда яе наяўнасць у добразычлівасці і наяўнасць до-бразычлівасці ў ёй»373. Зыходным пунктам асаблівай увагі да музыкі Канфуцыя і канфуцыянства служыць рэальнае жыццё. Сюй Фугуань кажа: «Толькі праз Канфуцыя можна ўсвядоміць найвышэйшую каштоў-насць музыкі; а ва ўсведамленні найвышэйшай каштоўнасці мастацтва ствараецца прынцып “мастацтва — для жыцця,,>>374.
Пра адукаванасць чалавека Канфуцый казаўтак: «Той, хто ведае, як трэ-ба вучыцца, не параўнаецца з тым, хто любіць вучыцца; той, хто любіць вучыцца, не параўнаецца з тым, хто вучыцца з цікавасцю». («Лунь юй. Ён е», тут апошні іерогліф чытаецца як «юе» і азначае «інтарэс», а не «музы-
370 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 3,4.
З7і Там жа.
372 Там жа. С. 11.
373 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 4.
374 Там жа.
201
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ку». Сюй Фугуань блытаўся ў выкарыстанні другога). Шлях да асобаснага росту чалавека ляжыць праз выслоўе: «Пачатак стымулявання сілы волі шукайце ў паэзіі, самазабеспячэнне — у добрапрыстойнасці, дасягненне асобаснага развіцця — у музыцы» («Лунь юй. Тай бо»). Маральныя ідэа-лы і індывідуальнасць кожнага чалавека дасягаюцца ўсё той жа музы-кай. Такім чынам, Канфуцый уяўляў «музыку» не толькі як свайго роду знешні аб'ект эстэтычнага задавальнення пачуццяў, але галоўным чы-нам — як глабальную функцыю, якая адказвае за дасканаласць асобы. «Напрыклад, мы прызнаём індывідуальнасць чалавека і нават духоўнас-ць эпохі, а пра тое, ці могуць яны ўліцца ў мастацтва, нам застаецца толь-кі здагадвацца. Ацэнка Канфуцыя ^дасягнула ідэалу пpыгaжocцi,, музыч-най кампазіцыі “ІІІаа” перыяду праўлення імператара Шунь з'яўляепда вынікам таго, што духоўная добразычлівасць правіцеляў старажытнасці Яа і Шунь, зліўшыся з прыгажосцю музыкі, цалкам злучылася з яе вобра-зам»375. Менавіта таму Сюй Фугуань казаў: «Аб'яднанне музыкі і добра-зычлівасці натуральным чынам прыводзіць да гарманічнага аб'яднання мастацтва і маралі ў вобласці іх найглыбейшай сутнасці і найвышэйшага ўзроўню; такім чынам, мараль узбагаціла змест мастацтва, а мастацтва ўзмацніла і надало стабільнасці і сілы маралі»376.
Вядома, сумяшчэнне прыгажосці музыкі з дасканаласцю маралі павінна быць найлепшым спосабам уцасканалення, развіцця духоўнасці, у канчат-ковым выніку дасягнення ідэалаў, атаксама росту асобы чалавека. Аднак узнікае галоўнае пытанне: як магчыма сумяшчэнне Канфуцыем ідэалу прыгажосці ў мастацтве (г.зн., музыкі) з дасканаласцю маралі (г.зн., добра-зычлівасцю)? Сюй Фугуань адказваў так: «Гэта таму, што прыродная сут-насць музыкі і добразычлівасці першапачаткова маюць агульныя харак-тэрныя рысы. Можна вызначыць сутнасць музыкі словам “свет”. Паняцце “свет” у галіне музыкі — ключавы элемент зліцця прыгажосці ідаскана-ласці. Характэрная сутнасць “свету” іяе мапымы ўплыў дзеліцца на два аспекты: у адмоўным — гэта прыбіранне ўсялякага супрацьпастаўлення прыроды рэчаў, устаноўчым — гэта гарманічнае адзінства прыроды рэ-
375 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 13.
376 Там жа. С. 15.
202
Частка /
чаў рознага характару. Спасылаючыся на гарманічнае адзінства, Сюньцзы сказаў, што 4<музыка з,яўляецца важным фактарам з'яднання чалавецтвам, дзе з'яднанне азначае поўнае адзінства». Узвышэнне «свету» да такога ста-новішча зыходзіць з духоўнага стану дасканаласці ў канфуцыянстве. «Стан душы і ўзровень добразычлівага чалавека апісваюцца выказваннямі “усё ў свеце падпарадкоўваецца добразычлівасцім, мусё ў свеце ўзаемазвязана”; можна выказацца і такім чынам: ступень з'яднання праз музыку і ступень добразычлівасці маюць агульны пункт адзінства»377.
У прыватнасці, зліццё прыгажосці і дасканаласці ўраўноўваецца з працэсам зліцця пачуццяў і жаданняў. Як лічыў Сюй Фугуан, музыка пад уплывам “свету” абуджае сумленне і свядомасць у чалавеку і, узгад-няючыся з ягонымі пачуццямі і жаданнямі, даводзіць да свайго роду вы-сокамаральнага ўзроўню жыцця. Ён тлумачыў: «Музыка першапачаткова зыходзіць з сэрца і звычайна накіраваная на жаданні чалавека. Адзін бок жаданняў, раскрываючы ўнутраную прыгажосць музыкі, у адносінах з ад-моўнымі аспектамі згладжвае супярэчнасці паміж жарсцямі і сумленнем. Між тым музыка, якая ідзе ад сэрца, у сваім зыходным становішчы ўжо паспела аб'яднаць маральнасць і жаданні; такім чынам, жаданні набылі вызначанасць, а маральнасць атрымала сваё прызнанне; у выніку моц-нага саюзу жаданняў і маралі маральнасць стала праяўляцца ў выглядзе эмоцый. ^Падрабязнае вывучэнне музыкі дапамагае духоўнаму развіццю і развіццю такіх якасцей, як прастата, сумленнасць, дабрата, прыстойна-сіц>''»з78. Акрамя таго, «канфуцыянства сцвярджае, што сумленне схавана ў самых глыбінях жыцця, з'яўляютмся яго найбольш уплывовай крыніцай. Пачуцці, якія апускацца ўглыб, яшчэ больш набліжаюцца да крыніцы сум-лення, міжволі зліваючыся з ім. Зліццё сумлення і пачуццяў праз музыку напаўняецца мжыццёвай знергіяй", якая зыходзіць з яе. Жыццё з дапа-могай музыкі ператвараецца ў мастацтва і характаразуецца высокім уз-роўнем маралі. Такое ператварэнне ў мараль, якое праяўляецца ў выгляд-зе сумлення, немагчыма ўбачыць у ймастацтве пачуццяў”,раскрытым глыбінямі жыцця, таму яго таксама можна назваць Мзвышнатуральным
377 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 13-15.
378 Там жа. С. 24.
203
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ператварэннем,,>>379. Гэта праява як свайго роду ступені эстэтычнай пры-гажосці музыкі,так і ўзроўню жыцця ў «гарманічнай сувязі ўрачыстай му-зыкі з прыродай»: у гарманічным зліцці маральнасці і фізічных жаданняў добразычлівасць, што тычыцца чалавечай асобы, з'яўляецца эмацыйным задавальненнем, а не імкненнем да стандартызаванай нормы паводзінаў. У гэтым і праяўляецца сутнасць радасці.
Такім чынам, «тэмп музыкі змяняецца ў залежнасці ад змен эмоцый» чалавека, які дасягае гармоніі праз музыку, і гэтая гармонія, імкнучыся да нормаў сумлення, уяўляе сабой «станоўчыя эмоцыі, якія назапасіліся ў сэрцы чалавека і выяўляюць яго абаянне». Яна не адносіцца да асядан-няў цяперашніх «плыняў свядомасці». У гэтым і заключаецца асноўная сутнасць канфуцыянскага выслоўя «мастацтва — для жыцця».
Слова «дасягненне» з выслоўя Канфуцыя «дасягненне асобаснага развіцця — у музыцы» і ўвасабляе гэтую гармонію. Такім чынам, ста-новяцца зразумелымі такія глыбокія выслоўі Канфуцыя, як «я ўхва-ляю імкненне свайго вучня», яго перажыванні аб тым, што ў жыцці «страчаны час не вярнуць», а таксама яго пазіцыя «прытрымлівацца сваіх жаданняў, не парушаючы закону».
Аднак, на думку Сюй Фугуаня, дасягнуць найвышэйшага жыццёвага ўзроўню няпроста. «Адчуць за імгненне такую гармонію можа толькі лі-чаная колькасць людзей, гэтага нельга чакаць ад звычайнага чалавека і нават ад штодзённага жыцця». Таму Сюй Фугуань дадае: «Узор зліцця добразычлівасці і музыкі, знойдзены Канфуцыям, з'яўляецца поўным яднаннем маралі і мастацтва, якое можна разглядаць як вечны працэс, хоць на самай справе яно сустракаецца раз на тысячу гадоў. Акунуўшыся ў мастацтва, чалавек шляхам духоўнага развіцця імкнецца да ўмаца-вання маральных асноў свайго жыцця, да дасягнення чыстага жыццё-вага ўзроўню без ніякіх дакучлівых людскіх ідэй... Адсюль і * лёгкость і прастата" ва ўрачыстай музыцы... Гэтыя лёгкасть і прастата зыходзяць з ціхамірнасці. Яны ствараююць вобраз “бязгучнай мелодыі”, якая адпа-вядае прыроднай аснове “ціхамірнасці”, народжанай самой музыкай»380.