Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Зразумела, вырашэнне гэтага важнага і складанага пытання немагчы-ма знайсці за такі кароткі час, тым больш з дапамогай адной кнігі давесці яго да ладу. У выніку чаго ў кнізе Сюй Фугуаня ёсць спрэчныя моманты, якія патрабуюць далейшага вывучэння.
Мы паспрабуем сфармуляваць некалькі асноўных пытанняў, якія ты-чацца разваг Сюй Фугуаня, а таксама сувязі паміж Чжуанцзы і духоўнымі асновамі кітайскага мастацтва. На думку аўтара, гэта адзіны спосаб пра-доўжыць сапраўды глыбокае абмеркаванне пытання аб духоўных асно-вах мастацтва Кітая.
210
Частка /
Духоўныя асновы кітайскага мастацтва: пытанні АО Сюй Фугуаня
Пытанне першае: ці тоесныя паняцці Чжуанцзы «даа» і найвышэйшы ўзровень кітайскага мастацтва? Канцэпцыя «даа» ў асноўных контурах гэтага паняцця з^ляецца цэнтрам усёй філасофіі Чжуанцзы.
Другое пытанне: няужо «даа», пра якое гаворыцца ў «Чжуанцзы», не валодае духам ці мяжою мастацтва? «Даа» Чжуанцзы містычнае, яго немагчыма выка-заць ні сповамі, ні думкамі.
Вядома, часам «даа» можна адчуць. Чалавек, які ў стане перажыць гэта, павінен быць вельмі незвычайным; практычна ўсе, хто спасціг «даа»,— гэта мудрацы, што адракліся ад свету.
Акрамя таго, у некаторых месцах «Чжуанцзы» ёсць апісанне спас-ціжэння «даа», гаворыцца пра тры віды. Першы — гэта ціхамірнас-ць, гэта значыць абсалютная супакойнасць і свабода. Чжуанцзы лічыў, што абсалютная ціхамірнасць — гэта стан «без чакання», «кантакт толькі з адным духам свету». Дасягнуць стану такой ціхамірнасці могуць толькі «святыя», «дасканалыя людзі», «звышлюдзі», «якія спазналі ісціну».
Гэтыя «святыя», можна сказаць, і ёсць «Вярхоўны шаноўны Уладар Лаа», «перадсвітальная зорка» і іншыя святыя ў даасізме. Згодна з пра-цай «Гістарычныя запіскі. Асноўныя запісы Цынь Шыхуана», маг Лу Шэн сказаў Цынь Шыхуану: «Дасканалы чалавек, увайшоўшы ў ваду, не нама-кае;уваходзячы ў агонь, не награваецца; падымаецца да аблокаў і вечны, як сам свет». Відавочна, што ў эпохуДжаньго алхімія таксама была звяза-на з тым, пра што гаварылася ў «Чжуанцзы».
211
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Другі тып людзей, якія спасціглі «даа» — бесталковыя, невукі. Іншымі словамі, гэта тыя, хто «адпусціў цела, прагнаў думкі, пайшоў ад формы па пазнанне, уліўся ў вялікі шлях». Чжуанцзы лічыў: веды бязмежныя, а жыццё чалавека абмежаванае. Выкарыстоўваць абмежаванае жыццё ў спробах змарнаваць яго на абмежаваныя веды — значыць пайсці лжы-вым шляхам і не знайсці выйсце. Калі патрабуеш ведаў, непазбежна наты-каешся на глухую сцяну, церпіш паразу.У«Чжы Бэй Ю» ад пачаткуда кан-ца абмяркоўваецца пытанне, ці магчыма спазнаць «даа». Выснова — людзям неабходна звесці на нішто імкненне да ведаў у сваіх жаданнях і ўчынках.
Таму «Ці уЛунь» «веды» старажытных дзеліць на некалькі тыпаў: пер-шы — гэта спасціжэнне «даа», пазнанне свету, калі яшчэ «не было нічога»; другі тып — толькі сузіранне рэчаў без усялякага іх падзелу; трэці тып — ды-ферэнцыяцыя рэчаў, без высвятлення сапраўцнасці і несапраўцнасці; самы апошні тып — прывядзенне ўсяго да абсалютнай яснасці, «даа», у сваю чаргу цалкам руйнуецца, а найвышэйшая свядомасць непадзельная са светам (не-бам і зямлёй).
Асноўная прычына, чаму Чжуанцзы так казаў, была ўнаступным: ён лічыў, што «даа» вытокаў усяго існага на зямлі для маўлення і мыслен-ня недаступнае. Нашы логіка і розум не ў стане спасцігнуць свет, а мова не можа сфармуляваць слушныя думкі. Веды, якія людзі шукаюць днём з агнём, асабліва адукаваныя людзі, якія вывучаюць да старасці кананіч-ныя кнігі, не больш чым дарэмныя. Сапраўдныя веды можна зразумець у цішыні, і іх не перадаць словамі.
Па-другое, Чжуанцзы лічыў, што канкрэтныя рэчы вышэйшыя за «ўзнік-ненне і нараджэнне». Мы не можам даследаваць аснову быцця — прасачыць гісторыю ўзнікнення рэчаўу часе,гэтак жа як не можам спасцігнуць абсалют-ны сэнс «наяўнасці» і «адсутнасці».
Таму Чжуанцзы заняў пазіцыю крайняга рэлятывізму: сапраўдныя веды, мабыць, знаходзяцца паміж сапраўдным і несапраўдным, паміж немагчымым і разнастайным. Чжуанцзы рабіў акцэнт на шляху, які адрозніваўся ад дарогі звычайнай логікі і рацыяналістычнага пазнання: людзям неабходна вызваліцца ад паняццяў сапраўднасці і несапраўдна-
212
Частка /
сці, адысці ад ведаў дзеля ведаў, «адпусціць цела, прагнаць думкі, адысці ад формы па пазнанне, уліцца ў вялікі шлях»395.
Немагчыма адмовіць, што Чжуанцзы закрануў утэорыі пазнання не-калькі вельмі глыбокіх пытанняў: напрыклад, праблему дачыненняў мовы і рэчаў, аж да пытанняў сапраўдных ведаў — пра што можна ка-заць, пра што нельга, гэтыя пытанні па-ранейшаму з'яўляюціда аб'ектамі павышанага інтарэса ў філасофскіх дыскусіях. Аднак погляды і высновы Чжуанцзы вельмі рэлятывісцкія, адарваныя ад свету, пасіўныя і залеж-ныя, аж да сляпога даверу прыродзе.
У «Чжуанцзы» вылучаецца трэці тып людзей, якія спасціглі «даа»: ку-хар, сталяр і іншыя, «якія сустрзлі "даа" дзякуючы майстэрству». Усе яны маюць унікальныя веды, і прычына, чаму ім няма роўных у іх майстэр-стве — спасціжэнне «даа».
Сюй Фугуань разважаў у асноўным пра другі і трэці тып людзей, якія спас-цігпі «даа». Аднак, на яго думку, усе тры тыпы аднолькавыя: «працэс іда-сягненне самаўдасканалення, можна сказаць, цалкам тоесныя»596. Ён лічыў, што жыхары неба, мудрацы, якія спасціілі ісціну, дасканал ыя людзі, святыя — гэта свайго роду ідэальныя мастацкія асобы: «Усё, чаго дамагаліся, на што спадзяваліся жыхары неба, муцрацы, якія спасціілі ісціну, дасканалыя люд-зі, святыя Чжуанцзы, шчыра кажучы, усяго толькі само па сабе ператварэн-не жыцця ўмастацтва... Так званыя, жыхары неба, муцрацы, якія спасціітіі ісціну, дасканалыя людзі, святыя Чжуанцзы — усе яны людзі, якія ўстане лунаць. Тыя, хто можа лунаць, сапраўцы з'яўляюцца людзьмі, якія праявілі дух мастацтва... Чжуанцзы казаў пра здольнасці вывучэння “даа”: мастак, творачы, прымяняе аналагічныя здольнасці, і паміж мастаком і тым, хто да-сягнуў адухоўленага стану, цалкам адсутнічаюць адрозненні... Апісаныя ў <<Чжуанцзым жыхары неба, мудрацы, якія спасціглі ісціну, дасканалыя людзі, святыя — няма нікога, хто мог бы разабрацца ў гэтым пытанні»397.
Такая думка не пазбаўлена сэнсу, але, калі паразважаць, няцяжка выявіць яе зманлівасць. Па-першае, адрозненні паміж трыма відамі людзей не маюць патрэбы ўтлумачэннях: неўсё можна змешваць
395 Гл.: Чжуанцзы. Галоўны экзаменатар.
396 Сюй Фугуань. Дух кітайскага мастацтва.
397 Сю访 Фугуань. Дух кітайскага мастацтва.
213
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
у адну кучу. Па-другое, людзі першага і другога тыпу выракаюцца матэрыяльнага свету, сціраюць межы паміж праўдай і маной, дабром і злом, прыгажосцю і выродлівасцю, а межы хаосу і невуцтва, па сут-насці, не з^ўляюцца межамі мастацтва. Пасіўны лад жыцця і крайні рэлятывізм у тэорыі пазнання адзіныя ў «Чжуанцзы», што абсалютна адрозніваецца ад асновы духу ў мастацкім жыцці.
Цзун Байхуа казаў: «Чалавек і свет знаходзяцца ў кантакце з прычыны розных узроўняў адносін паміж імі. Іх можна падзяліць на пяць узроўняў, або межаў. Першькдля таго, каб задаволіць патрэбы матэрьыльных жыццё-вых працэсаў, узровень выгады.Другі: паколькі чалавечае грамадства існуе ў стасункахлюбові адзін да аднаго, ёсць межы маралі. Трэці: паколькі групы людзей аб^ноўваюцца ў сістэмы, ёсць узроўні палітыкі. Чацвёрты: паколь-кі людзі даследуюць законы прыроды, імкнуцца да ведаў, існуе ўзровень навукі. Пяты: паколькі людзі жадаюць вярнуцца да сваёй першапачатковай прыроды, далучыцца да жыхароў неба, існуе мяжа рэлігіі. У межах выга-ды галоўнае — гэта выгада, у межах маралі галоўнае — гэта любоў, у межах палітыкі—улада, у межах навукі — ісціна, у межах рэлігіі—дух. Паміж двума апошнімі — чалавек, які разітіядае сусветяк канкрэтны аб'ект, захапляючы-ся яго выглядам, сістэмнасцю, рытмам, гармоніяй. Каб спазнаць сваё кан-чатковае духоўнае адлюстраванне, ён ператварае сапраўднае ўфальшы-вае, прымае за сімвалы створаныя формы, прымушаючы найвышэйшыя душэўныя сілы чалавека канкрэтызаваць, прыняць цела; гэта і ёсць “мяжа мастацтвам. У межах мастацтва галоўнае — прыгажосць»398. Цзун Байхуа лічыў, што ёсць сэнс адцзяліць межы мастацтва ад рэлігіі і іншых межаў.
Калі сказаць, што прыгажосць — галоўнае ў межах мастацтва, то, на думку аўтараў, межы першага тыпу людзей, якія спасціілі «даа», — гэта межы жы-хароў неба (прарокаў), свайго роду межы рэлігіі; межы другога тыпулюдзей аналагічныя межам цыгун, але, ва ўсякім разе, гэта не межы мастацтва;утрэ-цяга тыпу людзей, можна сказаць, ёсіхь межы мастацтва, але ў «Чжуанцзы» яны зусім нелічацца найлепшымі, таму што неўстане быць свабоднымі ці, як другі тып, «пакінуць форму дзеля спасціжэння ведаў». Акрамя таго, у такіх людзей зусім не мастацкае жыццё; мы можам сказаць толькі, што іхняе май-
398 Цзун Байхуа. Эстэтычныя прагулкі. Шанхай. 1981. С. 59.
214
Частка /
стэрства дасягнула межаў мастацтва, а не што вобраз іхняга жыцця мастацкі і эстэтычны. Таму нельга сказаць, што ідэальнае жыццё і межы спасціжэння «даа» ў «Чжуанцзы» — гэта дух або межы мастацтва.
Трэцяе пытанне: ці было ў Чжуанцзы паняцце прыроднай прыгажоаді? Сюй Фугуань лічыў, што такія тэзісы «Чжуанцзы. Чжы Бэй Ю», як «той, хто спасціг іс-ціну — прыгажосць сапраўцнага свету»і «у свеце ёсць дасканалая прыгажосць» тпумачаць паняцці «прыгажосці» і «лі» (розуму), «усяго», «чысціні» «Чжуанцзы»; усё гэта — выкладанне асноў даасізму. «Таму Чжуанцзы лічыу, што “даа“ прыго-жы, свет прыгожы. А крыніца гэтай прыгажосці — “лі”, гэта “ўсё”, гэта “чысціня”. Прьігажосць, “лі", усё, чысціня — гэтыя некалькі паняццяў, на думку Чжуанцзы, можна мяняць... “Даа”, свет, маральнасць — гэта прыгажосць. Ад "даа”, ад свету ідзе чалавечая прырода, якая таксама з'яўпяецца і прыгажосцю. Таму чалавечае жыццё, якое спасцііла “даа", таксама павінна быць падобным да масгацтва»399.
Вышэй мы ўжо закраналі значэнне і асноўныя асаблівасці сутнасці «даа» ў Чжуанцзы, а таксама разабраліся з характэрнымі рысамі духу ці межаўда-сягнення «даа»,таму пра пытанні «даа» і прыгажосці і тых, хто спасціг«даа», ужо няма неабходнасці гаварыць. Тут сабраныя меркаванні Чжуанцзы пра «неба і зямлю (пра свет)» і разважанні пра паняцце прыгажосці.