• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    У маладосці Цай I пісаў раманы, у 40-я гг. былі апублікаваныя дзве часткі яго прац «Развагі аб сучасным стылі» і «Новая эстэты-ка», у 50-я гг. выдадзены «Зборнік крытычных разваг аб эстэтыцы ідэалізму», «Меркаванне аб пытаннях рэалізму»,«Уводзіны ў літа-ратуразнаўства» пад яго рэдактурай, пасля 80-х складзены і выпуш-
    222
    Частка 2
    чаны зборнік з дзвюх частак «Першае выданне эстэтычных твораў» і «Асноўныя тэзісы эстэтычных прынцыпаў».
    Цай I быў перакананым тэарэтыкам эстэтычнай тэорыі марксіз-му, яго можна назваць «першым настаўнікам» кітайскай эстэтыкі марксізму. 3 маладосці ён свядома імкнуўся да марксізму, марыў пра сацыялістычны лад. Яго тэорыя ідэйна і на практыцы была адзіная з дзяржаўнай ідэалогіяй, у навуцы ён таксама разглядаў сябе як сапраўднага прыхільніка, абаронцу і распаўсюдніка тэорыі марксізму.
    Эстэтычная тэорыя Цай I заклала аснову даследавання эстэтыкі ў Кітаі ў другой палове XX ст.
    Кітайская эстэіпыка XX стагоддзя
    Гістарычны матэрыялізлл «Новай эстэтыкі»
    У 1947 г. у Шанхайскім выдавецтве была апублікавава праца Цай I «Новая эстэтыка». Гэта была першая ў Кітаі праца, у якой праблемы эстэ-тыкі даследаваліся на падставе сістэмы марксісцкіх поглядаў. Слова «но-вая» мела на ўвазе «марксісцкая».
    У гэтай кнізе Цай I ў першую чаргу зыходзіў з пазіцыі гістарычнага матэры-ялізму, ён зрабіў пільны разбор і раскрытыкаваў распаўсюджаныя ўтой час уКітаі эстэтычныя тэорыі і ідэалогіі (у асноўным заходнія). Ён нетоль-кі прааналізаваў эстэтычныя з'явы, якія аказалі моцны ўплыў на маладога Чжу Гуанцяня («інтуітывізм» Крочэ, «псіхічную дыстанцыю» Булоу (Edward Bullough), «унутраную імітацыю» Ліпса), але і падвёў вынікі эстэтычных заход-ніхтэорыйі ідэалогій,пачынаючыз Платона,асобнаразабраўшыБаўмгартэна, Канта і яго паслядоўнікаў, Конта, Шапенгаўэра, Спэнсэра, Гросэ, Тэна, Гердэра, Фехнера, Еегеля і нават расійскага Пляханава, савецкага Луначарскага, Фэн Юланя. Ён разабраў іх тэорыі, была гэта метафізічная эстэтыка ці ж эстэтыч-ная тэорыя эксперыментальнай псіхалогіі, сацыялогіі, антрапалогіі, і на гэтай аснове сфармупяваў свае эстэтычныя марксісцкія поіляды.
    У «Новай эстэтыцы» паднятая першая эстэтычная праблема, а ме-навіта: «Катэгорыя прыгожага — гэта аб^ктыўная рэальнасць або суб'ек-тыўная з^ва?»405 Гэтая фармулёўка ідэнтычная асноўнаму пытанню марксісцкай філасофіі: што першаснае, матэрыя або дух?
    405 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. Т. 1. С. 185.
    224
    Частка 2
    Згодна з марксізмам, матэрыя першасная, дух другасны, матэрыя вы-значае духоўны свет. Таму Цай I ўпэўнена абвясціў: прыгожае — перш за ўсё аб'ектьіўная рэальнасць, адзіна правільны шлях зразумець сут-насць прыгожага — зыходзіць заб'ектыўнай рэальнасці. Ён казаў: «Я лічу, што прыгожае заключаецца ў аб'ектыўньіх рэальных прадметах або з'явах. Крыніцай эстэтычнага пачуцця з'яўляейда прыгажосць рэальных прадметаў, і яна ж — крыніца прыгажосці мастацтва. Таму сапраўдны шлях эстэтыкі пачынаецца з даследавання прыгажосці рэальных прад-метаў, спасціжэння сутнасці прыгожага.
    Сутнасць прыгожага аб^ктыўная, а не суб^ктыўная. Прычына пры-гажосці прадметаў заключаецца ў іх саміх і не звязаная з дзейнасцю нашай свядомасці»406.
    Эстэтычнае пачуццё другаснае, адчуванні і перажыванні з наго-ды прыгажосці прадметаў належаць да суб'ектыўнай «часовай радасці ад поўнага задавальнення ўласных жаданняў»407. А «крыніца канцэпцыі прыгажосці не ў найвышэйшай ідэі або абсалютным духу, як аднолька-ва лічаць ідэалісты-эстэты або тэарэтыкі мастацтва. Наадварот, крыні-ца яе ў аб'ектыўнай рэальнасці. Іншымі словамі, гэта копія аб'ектыўнай рэальнасці, гэта значыць яе пазнанне»408. Таму «Тры аспекты ўсёй воб-ласці эстэтыкі — існаванне прыгожага, пазнанне прыгожага і стварэнне прыгожага — усе тры ўзаемазвязаныя. Першае, існаванне прыгожага,— аб'ектыўная прыгажосць. Другое, пазнанне прыгожага, — пачуццё пры-гожага. Трэцяе, стварэнне прыгажосці, — мастацтва. Існаванне прыгожа-га — асноўная рэч ва ўсіх эстэтычных галінах: трэба спачатку асэнсаваць існаванне прыгажосці, толькі пасля гэтага можна зразумець яе пазнан-не і толькі пасля гэтага — яе стварэнне»409. Гэтая марксісцкая філасофія аб першаснай сутнасці рэчаў пранізвае наскрозь усю «Эстэтыку».
    Што ж такое прыгажосць больш канкрэтна? «Новая эстэтыка» дае адказ на гэтае пытанне: «Прыгожыя прадметы і ёсць ідэальныя, асобныя прадметы, якія праяўляюць рознага роду ўніверсальнасць.
    406 Там жа. С. 197,237.
    407 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. С. 313.
    408 Там жа. С. 287.
    409 Там жа. С. 205.
    225
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Сутнасць прыгажосці ёсць тыповасць, гэта значыць рознага роду ўніверсальнасць, якая праяўляецца сярод асобных прадметаў.
    Такім чынам, прыгожыя прадметы — гэта ідэальныя прадметы, гэта і ёсць свайго роду ўніверсальнасць, праява непазбежнасці. Сярод ідэальных прадметаў найбольш відавочна праяўлена сутнасць, ісціна аб'ектнўнай рэальнасці, таму мы гаворым, што прыгожае — гэта сутнас-ць аб'ектыўнай рэальнасці, свайго роду сапраўдная форма; што тычыцца такой абстрактнай рэчы, як прынцып быцця, ён канкрэтны»410.
    Прыгажосць у мастацтве — таксама свайго роду ідэальнае апісанне, адлюстраванне і праява: «Ідэальнай крыніцай мастацтва павінна быць менавіта рэальнасць. Калі 6 рэальнасць не валодала тыповасцю, ні пры якіх умовах не з'явіуся 6 ідэал мастацтва»411.
    «Ідэалам мастацтва, несумненна, не з^ўляецца простае капіраван-не прадметаў аб'ектьіўнай рэальнасці, як і паўтарэнне ідэалу рэаль-насці; гэта ўніверсальнае пашырэнне, паглыбленне, цэнтралізацыя прадметаў аб^ктыўнай рэальнасці, а таксама пераўтварэнне асобных прадметаў аб'ектнунай рэальнасці ў мастацтве»412.
    Прыгожае — гэта выказванне ідэальнага меркавання. Цай I пасля пры-знаў, што натхненне ён чэрпаў з класічных твораў марксізму. Ён казаў: «Сцвярджэнне пра тое, што прыгожае — ідэал, на маю думку, упершыню было зроблена ў ^Развагах пра сучасныя стьілі". Галоўным чынам яно грунтавалася і развілася на маім разуменні тэорыі Маркса і Энгельса аб рэалізме і ідэале; з прычыны гэтага, кажучы аб прыгажосці мастацтва, я лічу, што яна павінна быць непадзельная з праўдай мастацтва, павін-на быць адзіная з яе канкрэтнымі вобразамі. Такім чынам, прыгажосць мастацтва заключаецца ў ідэале мастацтва, яна і ёсць гэты ідэал»413.
    «Новая эстэтыка» тлумачыць значэнне і адрозніванне «ідэа-лу», пра які тут гаворыцца. Такім чынам, усё ў сусвеце падзелена на віды,усе прадметы створаны з асаблівасцямі і ўласцівасцямі відаў.
    410 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. С. 242,247.
    411 Там жа. С. 4.
    412 Там жа. С. 103.
    413 Цай I. **Эканоміка-філасофскія рукапісы 1844 года” і некалькі пытанняў эстэтычных даследаванняў Ц Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. С. 62.
    226
    Частка 2
    Некаторыя рэчы, пастаянна падначаленыя сваім відам, змешваюцца бясконца, аднак толькі адна форма — першапачатковая і вырашаль-ная. Так, чарнільны камень формай адносіцца да падвідаў квадратнай формы, колерам — да падвідаў чорнага колеру, матэрыялам — да пад-відаў з каменю, а першапачатковы і вырашальны яго від — гэта пісь-мовыя прылады. Усе віды падзяляюцца на дзве вялікія катэгорыі: прыродны (натуральны) від і сацыяльны. Прыродны від дзеліцца так-сама на высокі і нізкі віды, і высокі мае вырашальнае значэнне для нізкага, паколькі можа цалкам перадаць сутнасць, універсальнасць, неабходнасць. «Від матэрыяльнага свету, які мае пераважныя ўлас-цівасці, аб'ектмуньі свет у параўнанні з індывідам матэрыяльнага свету, які мае пераважныя ўласцівасці, больш поўна і багата адлю-строўвае від, тым самым яшчэ больш поўна і багата перадае сутнас-ць прадмета. Універсальнасць, непазбежнасць — асобныя прадметы, якія маюць гэтыя ўласцівасці, мы звычайна называем стандартнымі; ёсць таксама ідэальныя (тыповыя) прадметы, пра якія мы казалі вышэй, прыгожыя прадметы»414. «У тыповых (ідэальных) відах тыпо-выя індывіды — гэта самыя высакакласныя тыповыя прадметы, са-мыя высакакласныя прыгожыя прадметы. А ў катэгорыі вертыкаль-нага шэрагу відаў усе тыповыя віды, тыповыя (ідэальныя) індывіды гэтага віду, нават мяжа ідэальнасці (тыповасці), мяжа прыгажосці»415.
    «Прадметы няспынна мяняюцца, відавыя адносіны таксама, пры-гажосць прадметаў, ідэальнасць таксама можа змяняцца, таму няма абсалютнай прыгажосці, няма вечнай прыгажосці»416. Мы бачым тут лагічны і тэарэтычны тупік: па аналогіі з высокімі і нізкімі відамі магчыма існаванне найвышэйшага віду і аднаго ідэалу. Калі так, то прыгажосці, верагодна, занадта мала, і яна занадта аднастайная. Акрамя таго, усё ідэальнае мяняецца, таму няма вечнай прыгажосці. У чалавечым грамадстве яшчэ можна стварыць нешта падобнае, у све-це прыроды ж усё абсурдна, таму што расліны, жывёлы, арганічнае, неарганічнае, горы, вада, зямля — пастаянна змяняюцца. Гэта і ёсць
    414 Цай I. Першае выданне эстэтычных твораў. С. 251.
    415 Там жа. С. 256.
    416 Там жа. С. 257.
    227
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    сістэмнасць відаў прыроднага свету і структура з^ўлення істотных зменаў або бедстваў; гэта магчыма толькі пры ўмове, калі наступіць ледавіковы перыяд або на зямлю нападуць іншапланецяне, ці адбу-дзецца іншая падобнага роду разбуральная катастрофа.
    Гэтыя відавочныя супярэчнасці і праблемы «Новай эстэтыкі» пе-радаюць тэарэтычныя погляды Цай I, якія на той час не цалкам са-спелі. Пазней ён прама прызнаў заганы і недахопы «Новай эстэтыкі», заявіўшы пра жаданне выправіць і нават перапісаць яе. Нягледзячы на тое, што ён за ўсё жыццё так і не выканаў гэтага жадання, у вялікай дыскусіі другой паловы XX ст. ён, натуральна, узбагачаў і развіваў свае раннія ідэі і тэорыі.
    Частка 2
    Прыгожае — эталон. Законы прыгожага
    У 50-х гадах XX сг. у Кітаі пачалася маштабная эстэтычная дыскусія. Падставай даяе стала вывучэнне тэорыі філасофіі марксізму і крытыка эстэтычнай ідэалогіі Чжу Гуанцяня, таму лейтматыў гэтай дыскусіі супаў з ідэалогіяй і поітыдамі Цай I. Уся дыскусія праходзіла на аснове тэорыі і попіядаў марксісцкай філасофіі. Пасля сфарміраваліся «чатыры вялікія шкопы»: па сутнасці, гэта была адна і тая ж школа, пошяды супадалі ў асноўным і разыходзіліся ўдэталях. Цай I не толькі крытыкаваў пошяды Чжу Гуанцяня і Лі Цзэхоу, але і зрабіў пэўную карэкціроўку сваіх ранейшых поглядаў. Аднак уасноўных пытаннях ён па-ранейшаму цвёрда прытрымліваўся свайго пераканання: прыгожае а&ектыўнае, прыгожае ёсць эталонам.