Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Аднак Чжу Гуанцянь тут не вельмі дарэчы выкарыстаў навуко-выя тэрміны марксісцкай філасофіі. 3 аднаго боку, гэта паказвала, што ў той час не хапала глыбокага разумення марксізму-ленініз-му, з другога — што ў тэорыі ён адштурхоўваўся ад эстэтычных эм-пірычных фактаў. У спрэчках Чжу Гуанцянь не ведаў сабе роўных: ён не толькі выкарыстоўваў факты, задаючы пытанні сапернікам; да-
245
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ходзіла да таго, што ён задаваў пытанне сабе, выкарыстоўваючы так-тыку «раскрыцця сваіх карт». У артыкуле «Спрэчкі аб матэрыялізме і ідэалізме ў эстэтыцы — выкладаючы шчыра» ён надзвычай адкрыта напісаў: «Я лічу, што “кветка чыpвoнaя,, і “кветка прмгожая" — дзве розныя характарыстыкі, а мой праціўнік лічыць, што няма ніякіх адрозненняў паміж імі. йЧырвоным і <<прыгожым — уласцівасці квет-кі, усе “і згодныя, і нязгодныя людзі ёсць". Кажучы ачырвоны,,> я лічу, што гэта само сабой зразумела; кажучы ^прыгожьГ, я думаю, што тут могуць быць розныя меркаванні, і цяжка паслядоўна даказаць іх. Гэтае пытанне я ўздымаў неаднаразова, мае крытыкі яшчэ не па-дрыхтавалі прыдатных фактаў і лагічных адказаў. Вось сутнасць роз-нагалосся. Тут я шчыра заклікаю маіх крытыкаў: прашу вас, старанна абдумайце гэтае пытанне, гэта будзе вялікая дапамога для мяне».
На думку Чжу Гуанцяня, відавочна, што сцвярджэнне «“кветка чы-рвоная" вынікае з фізічнага і біялагічнага аналізу, колер — гэта эфект, які ствараецца, калі хвалі святла трапляюць на сятчатку вока. Можна вызначыць заканамернасць, якія прадметы чырвоныя. Гэта ўлас-цівасць прадмета. Якім жа чынам “прьігажосць" кветкі з^ўляецца мўласцівасцюм? Гэта ўсё ж такі не выяўляецца фізічным і біялагічным аналізам. Да таго ж “прыгожьі” ў кветцы і <<пpыгoжы,, ва ўсіх іншых прадметах (напрыклад, у чалавеку, дзяржаўным сцягу, рамане або мелодыі) — розныя катзгорьіі; “чьірвоны” ж такі ўсюды. Паколькі я думаю, што <<прыгожым не падобны на йчырвоным, абедзве прыкме-ты — аб^ктыўныя ўласцівасці матэрыяльнай рэальнасці і свайго роду сацыяльная з'ява... Калі гэты мой пункт гледжання недакладны, то ў чым?» Тут мы не толькі заўважаем, што Чжу Гуанцянь фактычна не жадае мірыцца, але і назіраем ягонае бяссілле. Ён раскрыў тут су-пярэчнасці паміж тэорыяй і фактамі, якія не вырашаліся ім і ягонымі сапернікамі.
Развіццё матэрыяльнай культуры чалавецтва ў XX ст. не здольна параўнацца ні з якім іншым гістарычным перыядам. Роўна як і гіста-рычныя змены, якія адбыліся ў XX ст. з еўрапейскай філасофіяй. Больш за дзве тысячы гадоў развіццё еўрапейскай філасофіі ішло бес-
246
Частка 2
перапынна, хоць і існавалі адрозненні паміж перыядамі філасофіі. У XX ст. адбыліся глыбокія змены. Іх максімум прыпаў на стык ста-годдзяў; еўрапейская філасофія вытрымала фенаменалогію Гусерля і матэматычную філасофію Готлаба Фрэге, Расэла, Вітгенштэйна і ін-шых аж да магутнага ўдару аналітычнай філасофіі. (Такія філосафы, як Ніцшэ і Фрэйд, былі і ў XIX ст. Свой уклад у філасофію XX ст. яны ўнеслі пераважна ў крытыцы меркаванняў.) Гэты ўдар па спосабе мыслення прымусіў змяніць курс еўрапейскай філасофіі XX ст.
Філасофія Гегеля была пікам развіцця еўрапейскай філасофіі XIX ст., сімвалам яе асноўнай плыні (нягледзячы на тое, што быў ранні перы-яд пазітывізму, псіхалагізму, але яны ў той час не адносіліся да асноў-ных плыняў). Спосаб мыслення ў філасофіі Гегеля быў абстрактным, гэта была класічная метафізіка. Ён зыходзіў з абсалютных ідэй, раз-глядаў з'яўпенне чалавечага грамадства і сацыяльных ідэалогій, гісто-рыю развіцця і гібелі. У эстэтыцы ён прапанаваў формулу прыгожага (хараства): «Прыгожае — гэта пачуццёвая бачнасць ідэі», усяго толькі адно класічнае абстрактнае меркаванне. Гэта абстрактнае, трансцэн-дэнтальнае меркаванне, якое не паддаецца аналізу. Значыць, вельмі складана, выкарыстоўваючы якія-небудзь эмпірычныя факты, дака-заць гэтае сцвярджэнне. Толькі на трансцэндэнтальным узроўні маг-чыма атрымаць дакладнае (у пэўнай ступені) сцвярджэнне.
Еўрапейская філасофія XX ст. адрозніваецца ад традыцыйнай ад-ным важным сімвалам, які заключаецца ў спосабе мыслення: доказ-ным, эмпірычным і аналізуючым. Пералом спосабу мыслення ўва-собіўся ў сучаснай фенаменалогіі і аналітычнай філасофіі Гусерля. Гусерль атрымаў ступень доктара за працу «Да тэорыі варыяцыйнага вылічэння». Неўзабаве яго настаўнікам стаў славуты філосаф псіха-лагізму Брэнтана. Псіхалогія ўтой час разглядалася як больш фун-даментальнае даследаванне, чым логіка, і матэматыка і псіхалогія ад пачатку і да канца былі нібы дзве рукі Гусерля. Мэтай прац былі лагічныя фундаментальныя задачы (Гусерль крытыкаваў псіхала-гізм, аднак аспрэчваў толькі прынцыпы эмпірычнай псіхалогіі, а не тэарэтычнай). Ён займаўся апісаннем і аналізам псіхалагічных станаў
247
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
і мадэляў паводзінаў, наўмысна ігнаруючы знешнюю выпадковасць вопыту, даследаваў праблемы свядомасці і відавочнасці і нарэшце за-снаваў фенаменалогію. Імкненні ў фенаменалогіі былі ягонымі віда-вочнымі мэтамі. Што тычыцца пералому спосабу мыслення, гэта было дасягнута праз аналіз і доказы. Апрыёрнае ў фенаменалогіі Гусерля — працэс аднаўлення зыходнага і істотнага, якое і ёсць відавочны доказ.
Метады аналітычнай філасофіі прыводзяць у парадак сапраўд-ны сэнс філасофскіх паняццяў і меркаванняў, руйнуючы метафізіч-ныя сістэмы Канта, Гегеля і іншых, ліквідуючы і зноў перабудоўваю-чы некалькі тысяч гадоў еўрапейскай філасофіі. Так, пытанні логікі і маўлення, натуральна, становяцца цэнтрам аналітычнай філасофіі, а лінгвістычны аналіз і эмпірычныя доказы — асноўнымі прыёмамі.
У эстэтычных дыскусіях Кітая таго часу вялікі ўплыў зрабіла тэо-рыя «практычнай эстэтыкі» Лі Цзэхоу і іншых. Яна робіць упор на вы-працоўку сваёй строгай лагічнай сістэмы, для чаго быў дасягнуты адпаведны ўзровень у навуковых колах. Цэнтральная думка «прак-тычнай эстэтыкі»: «прыгожае — гэта арэчаўленне сілы чалавечай сутнасці (прыроды)». Несумненна, гэта развіццё эстэтычнага мер-кавання Гегеля «Прыгожае — гэта пачуццёвая бачнасць ідэі», з пун-кту гледжання способу мыслення абстрактнае, трансцэндэнтальнае. Максімальная абмежаванасць метафізічных меркаванняў у тым, што няма магчымасці эмпірычнаму канчаткова пацвердзіць іх. Таму думка, якая ў эстэтычных колах таго часу здабыла вялікую колькасць прыхільнікаў, пры тлумачэнні канкрэтных эстэтычных фактаў часта была ў цяжкім становішчы, выяўляліся яе недахопы. Напрыклад, чаму месячнае святло можа стаць эстэтычным аб'ектам для чалавека, якім чынам «арэчаўленне сілы сутнасці» чалавека дасягнула месяч-нага святла? У крытыцы Цай I знаходзім: «Якія ж разнастайныя рэчы, створаныя чалавечай працай, — ад штучнага спадарожніка да мятлы з гаршком; усе каштоўныя, але наўрад ці ўсё прыгожыя. Калі грунта-вацца на тым, што ўсё, створанае чалавечай працай, прыгожае, тады любая крама, якая гандлюе драўлянымі прыладамі, — мастацкая га-лерэя». Сутыкнуўшыся з такой крытыкай, прадстаўнікі «практычнай
248
Частка 2
эстэтыкі» альбо выдадуць паток няскладных слоў, альбо ім наогул не будзе чаго сказаць.
У супрацьлегласць гэтаму Чжу Гуанцянь выдае эстэтычную тэорыю адзінства аб^ктыўнага і суб^ктыўнага. Аб'ектам ягонай эстэтыкі з^ўляецца «вобраз прадмета», а не сам «прадмет»; меркаванне «квет-ка чырвоная» не роўнае меркаванню «кветка прыгожая», гэта можна цалкам даказаць эмпірычна. Мы можам сказаць, што, з пункту глед-жання спосабу мыслення, меркаванне Чжу Гуанцяня ўзаемазвязана з еўрапейскай філасофіяй XX ст. Меркаванні «практычнай эстэтыкі» ў такім выпадку па-ранейшаму належаць да традыцыйнай, абстракт-най. Тут мы бачым унутраную супярэчнасць эстэтыкі Чжу Гуанцяня, а менавіта — супярэчнасць выстаўленага ім меркавання і пошуку яго лагічных абгрунтаванняў. Кажучы больш дакладна, Чжу Гуанцянь выказаў эмпірычныя, даказаныя меркаванні і спрабаваў пры гэтым ужываць традыцыйную, абстрактную метафізіку для аргументацыі.
Вядома, прыведзеныя тут эстэтычныя меркаванні Чжу Гуанцяня ўзаемазвязаныя з еўрапейскай філасофіяй XX ст. і зусім не з^ўляюц-ца літаральным перакладам суб^ктыўных здагадак, а маюць мноства тэарэтычных і фактычных абгрунтаванняў.
249
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Эстэтыка Чжу Гуанцяня і заходняя філасофія XX стагоддзя
У раннія гады Чжу Гуанцянь тлумачыў, чаму гандляр драўнінай, батанік і эстэтык, гледзячы на хвою, бачаць розныя вобразы, чаму аб'ектм эстэтычнай дзейнасці з^ўляюцца не «прадметамі», а «вобра-замі прадметаў», выказаў думку аб пазнавальнай дзейнасці людзей. Ён казаў, што людзі, назіраючы за адным і тым жа аб'ектам, бачаць розныя «вобразы прадмета», паколькі «свядомасць не зусім аб'ек-тыўная, кожны чалавек да вобразу прадмета дадае суб'ектыўны ад-ценне... Самая звычайная свядомасць нясе ўсабе нейкую долю духу творчасці. У кожнай аб'ектмўнай рэчы заўсёды прысутнічае суб'ек-тыўны элемент».
Гэтая філасофская тэорыя пазнання Чжу Гуанцяня, вядома, вынік уплыву Крочэ. Але ён зусім не цалкам запазычыў ягоную тэорыю: за-хаваўшы нейкую частку, астатняе раскрытыкаваў. Чацвёртая частка «Філасофіі свядомасці» Крочэўасноўнымдаказвала, што ёсць сутнасць або матэрыя мыслення — псіхалогія, жыццё або дух. Ён атаясамляў духоўны свет і свет аб'ектыунай рэальнасці: калі філасофія раскрывае развіццё духоўнага свету, то адначасова раскрываецца развіццё свету матэрыяльнага. Таму філасофія і гісторыя роўныя. Таксама Крочэ па-дзяляўпсіхічнуюдзейнасцьна пазнаннеі практыку.Пазнаннепачына-ецца з інтуіцыі і заканчваецца паняццем. Падсвядомасць (інтуіцыя) спараджае асобны вобраз, агульнае ўяўленне стварае ўніверсальнае паняцце. Інтуіцыя і агульнае ўяўленне з^ўляюцца суб^ктыўнай дзей-насцю чалавека. Матэрыя — гэта бясформеннае ўспрыманне межаў
250
Частка 2
інтуіцыі. Толькі прайшоўшы праз прамое ўспрыманне (інтуіцыю), можа з'явіцна вобраз, можа з'явіцна свет. Таму гэты сусвет, па сутна-сці, — прадукт, створаны непасрэдным успрыманнем. Амерыканскі гісторык-філосаф М. Уайт назваў Чжу Гуанцяня «больш за ўсіх астат-ніх выдатных мысляроў XX ст. блізкім духу Гегеля».
Чжу Гуанцянь не быў згодны з Крочэ ў поўным адмаўленні аб'ек-тыўнага свету. Ён крытыкаваў Крочэ: «Няхай “прадмет” не існуе, ад-куль жа тады зямля, рэкі і лясы? Крочэ казаў, што яны з^ўляюцца вобразамі, створанымі чалавечай свядомасцю, творам мастацтва ча-лавецтва. Калі раздзяліць асобнае веданне вобразу прадмета (успры-манне адчування) і мастацкую фантазію, «прадмет» па-ранейшаму не цалкам твор інтэлекту». Чжу Гуанцянь крытыкаваў Крочэ, разбу-рыўшы суб^ктыўны ідэалізм. Таму мноства філасофскіх канцэпцый Чжу Гуанцяня, нягледзячы на тое, што бяруць пачатак у Крочэ, ад яго канцэпцый моцна адрозніваюцца.