• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Чжу Гуанцянь у 30-я гг. выказаў здагадку, што прыгожае — ство-раны сэрцам вобраз прадмета; затым у вялікай эстэтычнай дыскусіі прызнаў, што гэта быў ідэалізм, але не адступаў, лічачы, што пры-гажосць — гэта адзінства суб^ктыўнага і аб^ктыўнага. Прыродныя формы матэрыі толькі ствараюць умовы прыгажосці, незалежна ад таго, ці адпавядае гэта якім-небудзь знешнім формам заканамер-насцяў прыгажосці. Прыгажосць ідэалагічная, ёй неабходна прахо-дзіць праз пачуцці і разумовую актыўнасць творчай ініцыятывы эстэтычнага суб'екта. Ідзалогія спадарожнічае эмацыйнай афарбоўцы ідэалагічнай канцэпцыі. Гэта вызначае стаўленне асобнага чалавека да прадмета, фарміруючы ягоны ідэал жыцця і мастацтва. Так зва-нае пачуццё прыгожага выяўляе аб'ектьіўныя бакі нейкіх прадметаў, уласцівасці і форму, адпаведныя форме суб^ктыўнага боку свядомас-ці, магчыма, зліўшыся ў адно і стаўшы відам задавальнення цэласнай формы. Вопыт эстэтычнага пачуцця і мастацкая дзейнасць — вельмі складаны працэс. Ён уключае ўсе стадыі «кіравання ідэяй» творчай або стваральнай дзейнасці, радасць, якая суправаджае гэта дзеянне, аж да асалоды пры ўспрыманні мастацкіх вобразаў. Гэтая стадыя ха-
    432 Ван Лусян. Сучасная заходняя эстэтыка вачамі еўрапейскіх навукоўцаў.
    256
    Частка 2
    рактарызуецца актыўнай творчасцю (тварэннем) і пасіўным успры-маннем, якія ўзаемна пераплятаюцца, раствараюцца адно ў адным.
    У пазнейшыя гады Чжу Гуанцянь пазычыў ідэі з артыкула Маркса «Эканоміка-філасофскія рукапісы 1844 года» ў якасці зброі, лічачы, што без музычнага слыху нельга атрымліваць асалоду ад музыкі. Калі няма вачэй, якія любуюцца прыгажосцю, немагчыма ўбачыць яе. Прыгажосць і эстэтыка — прадукты практычнай дзейнасці чалавеча-га грамадства, вынік «прыроднай персаніфікацыі». Таму прыгажосць неаддзельная ад пачуцця прыгожага. Няцяжка заўважыць, што эстэ-тычная тэорыя Чжу Гуанцяня і фенаменалогія эстэтыкі дзівосна па-добныя! Нягледзячы на тое, што ў іх розныя крыніцы, прыходзяць яны да адной і той жа мэты, дамагаючыся аднолькавага эфекту.
    Акрамя фенаменалогіі, эстэтыкі, эстэтыкі экзістэнцыялізму, эстэ-тычнага псіхааналізу, гештальтпсіхалогіі, герменеўтыкі, структу-ралізму — дэканструктывізму і інш., еўрапейскія эстэтычныя плыні XX ст., якія з'яўпяліся адна за адной, мелі агульныя рысы: адмова ад аб'ектьіунай натуральнасці прыгажосці і пратэст супраць суб'ек-тыўнай адвольнасці прыгажосці; усе яны шукалі спосаб унутранай сувязі паміж аб'ектьіўным і суб^ктыўным. Гэта, несумненна, суад-носіцца з эстэтычнай ідэалогіяй і поглядамі Чжу Гуанцяня.
    Такім чынам, ідэі і змест эстэтычнай тэорыі Чжу Гуанцяня пера-клікаюцца з заходнімі навуковымі тэндэнцыямі XX ст. Сучасная на-вука — гэта не толькі часовыя канцэпцыі, яна таксама ўключае ў сябе патрабаванні навуковых стандартаў, у чым як мінімум апярэджвае класічную навуку. Асноўнымі паказчыкамі сучаснай еўрапейскай на-вукі з^ўляюцца эмпірычнае, даказанае, аналізаванае. Ад галоўнай эстэтычнай думкі Чжу Гуанцяня («прадмет» адрозніваецца ад «вобра-зу прадмета») да яе навуковага аргументавання, вопыт і доказ ——са-мыя яркія рысы.
    Даследаванні Чжу Гуанцяня, такім чынам, мелі асаблівасці еўра-пейскай навукі. Гэта звязана з яго навучаннем за мяжой у той час, калі шырокае распаўсюджанне атрымалі фенаменалогія, экзістэн-цыялізм, аналітычная філасофія, псіхааналіз, якія асабліва адпа-
    257
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    вядалі ягоным навуковым інтарэсам і пытанням, якім ён удзяляў асаблівую ўвагу. Пачынаючы з ягоных ранніх работ аж да згаданага вышэй артыкула «Рэакцыйнасць маіх ідэй у мастацтве і літаратуры», можна заўважыць, наколькі моцны ўплыў на Чжу Гуанцяня аказалі сучасная навука і плыні ў мастацтве. У раннія гады ён ішоў па сля-дах Ніцшэ і Крочэ: напісаў такія працы, як «Літаратурная псіхало-гія», «Псіхапаталогія» і іншыя, ён знаёміў з тэорыямі Фрэйда, Юнга, Адлера і іншых. Акрамя таго, ён знаходзіўся пад уплывам Расэла, на-пісаў адну кнігу пра сімвалічную логіку (рукапіс згарэў у выдавецтве падчас Антыяпонскай вайны). Гэта ў поўнай меры дэманструе яго цікавасць да сучаснай навукі.
    Вядома, асаблівасці сучаснай еўрапейскай навукі — зусім не адзі-ны крытэр ацэнкі навуковых тэорый. Разам з тым, аўтар не лічыць, што эстэтычныя пытанні Чжу Гуанцяня, асабліва разважанні з на-годы пытанняў суб^ктыўнага і аб^ктыўнага, маюць такую ж глыбі-ню, як разважанні заходніх філосафаў XX ст. Аднак такое сучаснае разуменне навукі, усвядомленае або неўсвядомленае, рэдка сустра-калася ў дыскусіях эстэтычных колаў Кітая таго часу. Такі сучасны падыход і змест яго ранніх тэорый параўнальна адзіныя, але гэта зусім не азначае, што ягоная ранняя тэорыя ідэальная; наадварот, у ёй сустракаліся супярэчнасці. У пазнейшых даследаваннях Чжу Гуанцянь імкнуўся вярнуцца да зыходнага пункту мінулых мерка-ванняў і эстэтыкі марксізму. У той час ён вельмі аддана вывучаў марксізм і рабіў спробы ў адпаведнасці з марксісцкімі прынцы-памі нанава пабудаваць эстэтычную сістэму. Аднак ён так і не да-сягнуў гэтай сваёй запаветнай мэты. Асноўная прычына тут у тым, што паміж ягонымі поглядамі і тэорыяй існавалі глыбокія супярэч-насці, якія нельга было вырашыць. У пазнейшыя гады Чжу Гуанцянь вагаўся паміж двума відамі філасофіі. Але гэта зусім не адмаўляе ягонага ўкладу ў эстэтыку марксізму і сучасную кітайскую эстэтыку. Нам трэба перагледзець не толькі навуковыя поспехі і няўдачы Чжу Гуанцяня, але і пытанні вялікай эстэтычнай дыскусіі Кітая. На нашу думку, самае важнае — стварэнне кітайскай эстэтыкі XXI ст.
    258
    Ютайская
    эстэтыка XX спіагоддзя
    Практычная эстэтыка Лі Цзэхоу. Вяртанне да канфуцыянства
    Лі Цзэхоу нарадзіўся ў чэрвені 1930 г. у горадзе Чанша правінцыі Хунань. У 1945 г. скончыў Нінся-Цзіньцзянскую сярэднюю школу, у 1948 г. завяршыў навучанне ў Першым педагагічным вучылішчы правінцыі Хунань. У 1954 г., пасля заканчэння філасофскага фа-культэта Пекінскага ўніверсітэта, быў прызначаны на пасаду пры факультэце сацыяльных навук Кітайскай акадэміі навук (цяпер Кітайская акадэмія грамадскіх навук). Там жа ён працуе і дагэтуль навуковым супрацоўнікам філасофскага даследчага інстытута.
    Лі Цзэхоу — адзін з самых таленавітых навукоўцаў сучаснага Кітая. Ён дасягнуў поспеху ў маладым узросце: у 50-х гг. XX ст. праявіў свае здольнасці ў Вялікай эстэтычнай дыскусіі, яго сталі разглядаць як прад-стаўніка «практычнай эстэтыкі»433. Сферы даследавання Лі Цзэхоу за-кранаюць філасофію Канта, гісторыю філасофскай думкі Кітая, а так-сама эстэтыку. Ён рабіў спробы стварэння сваёй тэарэтычнай і ідэала-гічнай сістэмы, названай «Анталогія гісторыі антрапалогіі». Лі Цзэхоу прызнаваў, што гэтая тэорыя — развіццё марксізму ўКітаі: «Людзі называюць мой марксізм мэстэтыкай марксізму", “новьім марксіз-мам” ці “постмарксізмам”, але мне больш за ўсё хочацца, каб яго назы-валі “кітайскім марксізмам". Я лічу, што кітайскі марксізм можна па-дзяліць на два этапы: першы — гэта марксізм Маа, ці мааізм, йваенны марксізм”, у складаных абставінах ён паспяхова завяршыў народную рэвалюцыю. Другі перыяд — тое, што я называю мпабудаваная філасо-фія", тое, што я спрабаваў развіць на працягу доўгіх гадоў»434.
    Лі Цзэхоу па-ранейшаму лічыць, што ўплыў марксізму на Кітай і яго статус нельга пакідаць па-за ўвагай. Прычына гэтага «ў асноўным ля-
    433 У кастрычніку 2004 г. у Пекіне была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя «Рэтраспектыва і перспектыва практычнай эстэтыкі», на якой Лі Цзэхоу ўпершыню прадставіў сваю тэорыю «Практычнай эстэтыкі».
    4" Лі Цзэхоу. Новыя мары стагоддзя. Аньхой, 1998. С. 215.
    260
    Частка 2
    жыць утым, што марксізм і ўнутраныя каштоўнасці кітайскай культу-ры гарманічна зліліся. Напрыклад, у кітайскай акультурна-псіхалагіч-най структурым практычнае і рацыянальнае абапіраліся на канкрэтныя ўніверсальныя значэнні ўтапічнай перспектывы імкнення»435.
    «Аддзяліўшы тэорыю Маркса і Энгельса,жывое і актуальнаеў марксіз-ме ад іншых трактовак, шкодных, неактыўных, якія яго скажаюць, я аб'яднау іх з кітайскім досведам. Таму зараз важная задача — знайсці спосаб яшчэ раз аб^днаць кітайскую рэчаіснасць і традыцыі»436.
    Лі Цзэхоу мяркуе, што філасофія марксізму па-ранейшаму мае не-каторыя каштоўнасці. Першая — гістарычны матэрыялізм, гэта зна-чыць «тэорыя кармавой філасофіі». Другая — «тэорыя індывідуальна-га развіцця», гэта значыць «свабоднае развіццё кожнага чалавека — умова свабоднага развіцця ўсіх». Трэцяя — «тэорыя аб будаўніцтве псіхалогіі», гэта значыць праблема «ўнутранай персаніфікацыі пры-роды». Ён выступаў за тое, каб «замяніць рэлігію эстэтыкай, ^вырата-ванне” — ачалавечай натуралізацыяй,>»437.
    Такім чынам, навуковыя погляды і структура ведаў Лі Цзэхоу мелі ўнутранае і арганічнае адзінства з асноўнымі ідэалагічнымі плынямі Кітая таго часу. У розны час ён уносіў папраўкі ў свае тэорыі, увасабля-ючы «сучаснае» ўсведамленне і ўзровень. Ягоныя рознагалоссі з іншымі навукоўцамі насілі толькі палітычны характар, але не ідэалагічны і не навуковы.
    Раннія працы Лі Цзэхоу апублікаваныя ў зборніках «За варотамі», «Даследаванні філасофскіх ідэй Кан Ювэя і Тань Сытуна», «Эстэтычны зборнік», з пазнейшых работ — «Лі Цзэхоу. Зборнік дзесяцігоддзя», з выдадзеных у апошні час прац — «Сучаснае чытанне “Лунь Юйм», «Новыя мары стагоддзя», «Цзі маа у шо», «Анталогія гісторыі», а так-сама «Вучэнне аб эфемерным жыцці».
    435 Там жа. С. 216.
    436 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. 1999. С. 20.
    437 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 29.
    261
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    §1
    Аа персаніфікацыі прыроды да новай пачуццёвасці
    Лі Цзэхоу ўдыскусіях 1950-х і 1980-х гг. паступова сфарміраваў цэласнасць сваіх эстэтычных поглядаў. Раннія працы Маркса, такія як «Эканоміка-філасофскі рукапіс 1844 года», сталі яго зброяй, а прак-тычная дзейнасць марксізму — зыходным пунктам. Скрыжаваўшы «значную форму» (significant form) Клайва Бэла і тэорыю «калектыўнага неўсвядомленага» Юнга, ён выдаў паняцце эстэтычнага «назапашвання». Дзякуючы плённай практычнай дзейнасці чалавечага грамадства, узніклі гістарычны пажытак і вынік, у знешнім свеце сфарміравалася майстэр-ства (рамяство, мастацтва) — грамадская структура, а ў чалавечым суб'ек-це — культура, псіхалагічная структура. Эстэтычнае пачуццё і ёсць «на-запашанае» ў практычнай дзейнасці з боку аб'екта і суб'екта. У развітай з абодвух бакоў «персаніфікацыі прыроды» ўзнікае форма прыгажосці і пачуццё эстэтычнай формы: «з боку аб'екта, у прыроднай форме (чы-рвоным колеры) ужо назапашана сацыяльнае змесціва; з боку суб'екта, у адчуванні органаў пачуццяў (адчуванне радасці ад чырвонага колеру) ужо назапашана канцэптуальнае ўяўленне, разуменне»438.