• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    На яго думку, канчатковы вынік «персаніфікацыі прыроды» — стварэнне ідэальнай асобы — «новай пачуццёвасці». Ддя развіцця гэтай ідэі Лі Цзэхоу выкарыстаў здагадку аб «натуралізацыі чалавека», каб раскрыць іншае значэнне яго ідэі «персаніфікацыі прыроды». Ён казаў: «^Натуралізацыя чалавекам сапраўды адпавядае ^персаніфікацыі прыроды,,> гэта два аспек-ты цэлага гістарычнага працэсу»451. «мНатуралізацыя чалавекам ўключае тры ярусы, ці тры віды змесціва. Першае: сувязь чалавека з навакольным асяродцзем і экалогіяй. Другое: прыродныя пейзажы і ландшафты як аб'ек-ты асалоды і задавальнення. Трэцяе: дасягненне межаў адзінства пры-роды і чалавека (як цігун). <<Тэхнічная,> частка мнатуралізацыі чалавекам, удадатак да прыроднай блізкасці і трэніроўкі цела, з дапамогай цігун і ёгі,
    448 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 164.
    449 Там жа. C.160.
    450 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 140.
    451 Лі Цзэхоу. Цзі маа у шо. С. 157.
    267
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    якія прымушаюць рэзаніраваць і прыстасоўваць законы чалавечага жыц-ця да рытмаў прыроды. Усё гэта можна звязаць з некаторымі эстэтычнымі пачуццямі і перажываннямі. “Праграмная” — гэта псіхалагічнае выхаванне чалавека, якое ўключае “сем пачуццяў^, “музьіку святмх”, а таксама свабод-ны душэўны стан; тое, што прыводзіцьда шчасця і радасці»452.
    Лі Цзэхоу разітіядае эстэтыку як найвышэйшы ўзровень чалавечага жыц-ця. Мэта ўсёй яго філасофіі—устанавіць «новую пачуццёвасць»і мастацкую, эстэтычную асобу. Стварэнне «новай пачуццёвасці» з,яуляецца не толькі ідэалам асобы індывіда, але і высокім этапам развіцця чалавечага грамад-ства: «Як зменшыць уздзеянне на жыццё грамадства рацыянальнай фор-мы? Вызваліць ад найвышэйшай ступені эвалюцыйных інтэлектуальных прылад, зрабіўшы так, каб светам не сталі кіраваць машыны, атрымаўшы сусветнае панаванне. Якім чынам у канкрэтнай істоце створанае эмацыя-нальнае цела, ментальнае цела можа захаваць значэнне рацыянальнасці, ідылію і густ грамадства? Менавіта гэта я называў “адзінствам чалаве-ка і прыродым. Пад гэтым не мелася на ўвазе ўздзеянне на псіхіку асобнага чалавека; мелася на ўвазе, перш за ўсё, уздзеянне на цэлае грамадства, ча-лавецтва, на цела і душу асобных індывідаў і развіццё прыроды, якія знахо-дзяцца ў гарманічным і адзіным рэальным становішчы рэчаў. Гэтае “ад-зінства чалавека іпрыроды” залежыць не ад суб^ктыўнай свядомасці асобнага чалавека, а ад матэрыяльнай практычнай дзейнасці чалавецтва ідасягаецца развіццём навукова-тэхнічнай прадукцыйнасці, рэгуляцыяй гэтага развіцця, выпраўленнем і карэкцыяй. Меркаванне пра йадзінства чалавека і прыроды” адносіцца да тэорыі мперсаніфікацыі прыродым (яно змяшчае ўсабе абодва аспекты: і персаніфікацыю прыроды, і натураліза-цыю чалавека)».
    Такім чынам, эстэтычная тэорыя Лі Цзэхоу не проста частка яго філа-софскай ідэалогіі, але яе душа і сэрца.
    Частка 2
    §2
    Шлях прыгожага
    Найбольшай увагі ў эстэтычнай тэорыі Лі Цзэхоу заслугоўвае кні-га «Шлях прыгожага». Гэта не самы лепшы навуковы твор Лі Цзэхоу, аднак ён меў шырокі водгук. Кніга выклікала захапленне і ўзрушэн-не сярод маладых і сталых навукоўцаў-эстэтыкаў таго часу. Нават сёння прачытанне гэтага бліскучага, вытанчанага твора здольнае ў найвышэйшай ступені ўсхваляваць чалавека. Гэта таксама дэман-струе, што гістарычны матэрыялізм, быўшы толькі метадалогіяй, не даваў яму магчымасці цалкам праявіць свой талент. «Шлях прыго-жага» — гэта і ёсць тэарэтычнае ядро канцэпцыі Лі Цзэхоу пра «пер-саніфікацыю прыроды», экстэрыярызацыя і раскрыццё даследаван-няў у гісторыі кітайскага мастацтва. Аж да эпілога кнігі Лі Цзэхоу акцэнтаваў увагу на наступным: «У пачуццях ёсць рацыянальнасць, у індывідуальным ёсць грамадскае, у пачуццёвым адчуванні ёсць фантазія і асэнсаванне; можна сказаць, што гэта назапашаная рацы-янальная пачуццёвасць, назапашанае ўяўленне, асэнсаваныя пачуцці і адчуванні, а таксама форма зместу назапашанага; гэта некаторыя адкрытыя матэматычныя структурныя ўраўненні ў эстэтычнай псі-халогіі. Вынік гэтага арэчаўлення згаданы ў першым раздзеле гэтай кнігі — “знайная форма” (significant form) прымітыўнага мастацтва. Гэта і ёсць форма назапашанага, форма прыгажосці».
    «Шлях прыгожага» — гэта кніга, якая апісвае гісторыю кітайскага мастацтва. Але яна адрозніваецца ад астатніх падобных: гэта не хра-налагічнае апісанне, а раскрыццё сапраўдных эстэтычных ідэй і ўсве-дамленне іх, усведамленне таго, што некаторыя пытанні мастацтва
    269
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    маюць філасофскае значэнне. Гэта гістарычнае даследаванне не толь-кі з вышыні філасофіі акрэсліла пуцяводную нітку развіцця кітайска-га мастацтва, унутраны рытм у артэрыях старажытнай кітайскай эстэ-тыкі, але і дасягнула самадастатковага і здавальняючага гістарычнага тлумачэння філасофскіх думак, а таму мае пэўныя філасофскія яка-сці і значэнне. Потым некаторыя навукоўцы выкарысталі ідэнтыч-ныя метады ў даследаванні гісторыі кітайскага мастацтва і ў некато-рых аспэктах нават пераўзыходзілі Лі Цзэхоу, але, паколькі ў філасоф-скіх поглядах і тэорыі не было ніякіх прарываў, усе яны не адыгралі важнай ролі.
    У кнізе «Шлях прыгожага» па-філасофску тлумачацца многія пы-танні гісторыі мастацтва. Гэта ўзвышае некаторыя пытанні мастацтва да межаў філасофіі, тым самым грунтоўна раскрываючы тэарэтыч-ную і гістарычную глыбіню гэтых пытанняў. Так, што тычыцца дасле-давання прымітыўных арнаментаў на гліняным посудзе, Лі Цзэхоу падкрэсліваў, што ўзоры з'явіліся зусім не з разважанняў аб прыга-жосці вонкавай формы. Гэта «працэс развіцця ад выяўлення фігур жывёл рознымі знакамі да адцягнутасці геаметрычных узораў... фор-ма зместу назапашанага, успрыманне фантазій, ідэй назапашанага». Гэта стала прарывам у падыходах археалогіі і гісторыі мастацтва; была раскрытая сувязь развіцця прымітыўных арнаментаў і перша-бытнай эстэтычнай свядомасці. Акрамя таго, праца «Шлях прыгожа-га» зняпраўдзіла некаторыя банальныя і старыя гістарычныя тэорыі. Напрыклад, Кітай здаўна разглядаў паэзію дынастыі Хань як сімвал фармалізму, як узор антырэалізму. Лі Цзэхоу лічыць: «Пышныя кра-явіды, велічныя палацы, неабсяжныя землі, незлічоны народ — усё гэта можа быць апісана дзякуючы таленту літаратара. Паэзія дына-стыі Хань менавіта такая. Нягледзячы на перапоўненасць, паўторы, неразвітасць і закасцянеласць, у паэзіі фу ўсё старанна абрысава-на і старанна перабольшана, а менавіта: непаўторныя рэкі і горы, пышныя гарады, развітасць гандлю, багацце прыроды, велічнасць палацаў, раскошнае адзенне, адметнасць жывёлаў і птушак, жахі па-лявання, радасць песні. Хіба гэта не былі спробы раскрыць квітнею-
    270
    Частка 2
    чую і магутную, напоўненую жыццёвай энергіяй, упэўненую ў сабе і зацікаўленую рэальнасцю карціну свету? Гэта дэманструе высокае развіццё культурнага грамадства кітайскай нацыі, непасрэднае адо-ленне свету і перамогу над ім, што вымушае літаратуру і мастацтва імкнуцца да дасканаласці, усебакова пацвярджаць, апяваць і смака-ваць сваё прыроднае асяроддзе, горы і рэкі, палацы і палаты, сотні розных рэчаў да прадстаўнікоў фаўны ўключна. Усе гэтыя аб'ектьі як ускосная ці непасрэдная матэрыялізацыя чалавечага жыцця існу-юць у мастацтве. Літаратура і мастацтва ханьскай эпохі, нягледзячы на сваю грувасткасць і неразвітасць, грунтуюцца менавіта на падоб-ным кругаглядзе і пазіцыі майстра. Выяўленчым мастацтвам дына-стыі Хань неабходна любавацца з гэтага гледзішча. Толькі такім чы-нам можна пэўна ацаніць класічнае значэнне і каштоўнасць літара-туры пакалення»453.
    Такі велічны водгук з тэарэтычнага пункту гледжання пераўзы-ходзіў усё, створанае ў гэтай галіне. У параўнанні з ім пэўныя працы з гісторыі тагачаснага кітайскага мастацтва і літаратуры выглядаюць павярхоўнымі і абмежаванымі. Праца «Шлях прыгожага», з гіста-рычнага пункту гледжання, паказвала кітайскае мастацтва з вышыні птушынага палёту. Узнімаючыся і апускаючыся на некалькі тысяч гадоў, вертыкальнае і гарызантальнае пісьменства, гісторыя, філа-софія закраналі свет старажытнага кітайскага мастацтва. А менавіта: паэзію, жывапіс, музыку, танцы, тэатр, прозу, палацы, мэблю, паркі, каменныя пячоры, ажно да самых старажытных каменных прыладаў, маляванай керамікі, бронзавых вырабаў, чарапашых панцыраў і ко-стак, надпісаў на бронзе, — практычна ўсё. Вядома, такая форма вы-кладання — заслуга Лі Цзэхоу, але таксама і яго недахоп. Яна раскры-ла людзям грандыёзны навуковы кругагляд, вастрыню і прабіўную здольнасць ідэяў, аднак непазбежна прывяла да нядбайнасці: былі хібы ў навукова-гістарычным кантэксце. У творы «Развіццё эстэтыч-ных поглядаў да перыяду Чуньцю» некаторыя фармулёўкі «Шляху прыгожага» (напрыклад, «узлёт дракона і танец фенікса») былі
    453 Лі Цзэхоу. Зборнік дзесяцігоддзя. Шлях эстэтыкі. С. 82-83.
    271
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    скарэктаваныя. Такая форма твору Лі Цзэхоу была тады папулярная ў эстэтычных колах; зрэшты, гэта прыкметна і па сёння. Аднак яго наступнікі не мелі выдатных здольнасцяў, ім бракавала навыкаў для новых адкрыццяў, яны хіліліся адно да марнаслоўя. Трэба сказаць, што «Шлях прыгожага», акрамя іншага, агучыў вялікую філасофскую думку «аб узаемадапаўняльнасці даасізму і канфуцыянства», якая моцна паўплывала на вывучэнне гісторыі кітайскай філасофіі. Такім чынам, «Шлях прыгожага» напісаны з улікам сучасных філасофскіх падыходаў; пад уплывам шырокага сацыякультурнага фону, праз яс-кравае апісанне гістарычнага развіцця кітайскага мастацтва дасле-даванне было навукова разабранае, быў раскрыты змест і ўнутраныя законы пэўных старажытных кітайскіх эстэтычных канцэпцый.
    272
    Частка 2
    §3
    Вяртанне да канфуцыянства
    3 1980-х гг.Лі Цзэхоу ізноў спрабаваў звязаць марксізм з традыцый-най кітайскай ідэалогіяй, асабліва з канфуцыянствам. Неяк у 1996 г., адказваючы на пытанні, ён сказаў: «Я застаюся сабой, і погляды мае збольшага не змяніліся. Напрыклад, у эстэтыцы я па-ранейшаму цвёрда пільнуюся матэрыялізму “персаніфікацыі прыродып і прак-тычнай тэорыі. У філасофіі гэта, як і раней, анталогія гістарычнай ан-трапалогіі, творчыя здольнасці індывіда (“праз прыгажосць адкрыць праўду>, і “праз прыгажосць зберагчы дабро”). Што да гісторыі кітай-скай думкі, то гэта па-ранейшаму практычны розум і музычная куль-тура»454. Аднак пазней Лі Цзэхоу патлумачыў: «Анталогія гістарычнай антрапалогіі — гэта фарміраванне псіхалагічнай формы абсалютнай ідэі шляхам супрацьпастаўлення маралі грамадскаму характару, што акурат закранае дачыненні паміж Мпачуццямім і “розумам”,“гу-маннасцю” і “справядлівасцю". Кітайская культура, асабліва канфу-цыянства, падрабязна апісаная ў гэтым аспекце. Усё гэта — ад самых старажытных цырымоній і музмкі, “〃і” і “жзнь” Канфуцыя, мвыхаван-ня духу” і ^кіраўніцтва вол只曲” Мэнцзы да <4эмпірычных ведаў” неа-канфуцыянства Чжу Сі, “інтуітьіўньіх ведаў” Ван Янміна, <<шчыpacцi,, Лю Цзунчжоу падкрэслівае праходжанне праз пакуты ў працэсе да-сягнення праўды і фарміравання псіхічнай формы розуму»455.