Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
379 Там жа. С. 24.
380 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 27.
204
Частка /
Паняцце бязгучнай мелодыі, якое існуе ў найвышэйшых сферах музы-кі, выйшла за рамкі звычайнага мастацтва, пагрузіўшы жыццё чалавека ў бясконцасць адзінства прыгажосці і добразычлівасці. Можна сказаць, што такім чынам найвышэйшая духоўнасць мастацтва знайшла сваё па-цвярджэнне сярод існуючых у мастацтве абмежаванняў381.
У гэтай вобласці гарманічнага адзінства з прыродай «мастацтва і мараль аналагічныя на найвышэйшым узроўні, але па сваёй сутнасці яны маюць і адрозненні»382, паколькі духоўнасць у мастацтве — гэта свайго роду бес-клапотнае задавальненне, а духоўнасці ў маралі не абысціся без прымянен-ня яе на практыцы. Сюй Фугуань лічыць, што бязгучная мелодыя спрыяе ўзаемнаму ўплыву тэмпераменту і сілы волі чалавека, дзе «тэмперамент — гэта фізіялагічная з'ява, сіла волі — маральная... Тэмперамент без уздзе-яння сілы волі з'яўляепда толькі вялікай колькасцю цёмных памкненняў, гэта значыць так званымі на сённяшні дзень aпaдcвядoмacцю,^ або мплын-ню свядомасцім. А сіла волі без тэмпераменту — пустата імкненняў»383.
Узаемны ўплыў тэмпераменту і сілы волі ўяўляе сабой «псіхічны стан чалавека, які ўжо цалкам паглыбіўся ў музычнае мастацтва. Жыццё —— гэта мастацтва, іншыя яго сферы, акрамя паняцця ймастацтва — для жыц-ця", для чалавека не такія важныя, таму задачай даследавання становіцца вывучэнне “бязгучнай мелодыім»384. «Бязгучная мелодыя» — гэта вяртан-не да прыроды, вяртанне чалавека ў свой натуральны стан. На думку Сюй Фугуаня, Канфуцый увасабляе ідэал сапраўды дасканалай асобы і жыцця з музыкай. Незалежна ад таго, калі, дзе і пры якіх абставінах ён знаходзіў-ся, ён заўсёды быў у гармоніі з прыродай і ўсім светам. Дпя такога чала-века звычайнае паняцце музыкі не мае вялікага значэння. Само ягонае жыццё і ёсць музыка, і ёсць мастацтва.
Асновай у паняцці мастацтва Канфуцыя з^ляецца ўвасабленне жыцця чалавека ў мастацтве. Задачай не толькі музыкі, але і літарату-ры з^ляецца выхаванне ідэальнай, дасканалай асобы і ажыццяўленне
381 Там жа. С. 28.
382 Там жа. С. 17.
383 Там жа. С. 27.
384 Там жа. С. 28-29.
205
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ў мастацтве. Такім чынам, Сюй Фугуань робіць сваё тлумачэнне з наго-ды ідэі Канфуцыя пра вучэнне паэзіі.
Сюй Фугуань лічыць, што «натхненне» Канфуцыя («натхненне», «на-зіранне і спасціжэнне», «з^днанне», «выказванне незадаволенасці» — пералік сэнсаў паэзіі) з'яўляейда «актывацыяй мужнасці», пра якую казаў Чжу Сі. «Тут пад мужнасцю маюцца на ўвазе не толькі пачуцці, але і матывацыя чытача з дапамогай шчырых чыстых пачуццяў аўта-ра, абуджэнне ад духоўнага паралічу; адначасова абуджаюцца і пачуцці аўтара, вычышчаныя, пазбаўленыя хаосу пры дапамозе матывацыйнай сілы яго ж твора. У выніку пачуцці чытача натуральным чынам стымулю-юць да дзеяння маральнасць і зліваюцца з ёй»385.
На думку Сюй Фугуаня, канфуцыянскае «назіранне і спасціжэнне» ўраўноўваецца з выказваннем Э. Касірэра аб«азарэнні»: «Назіранне і спасціжэнне заключаюцца ў сутнасці жыцця чалавека, азоранага тво-рам... Ачышчаныя ясныя пачуцці паэта натуральна зліваюцца з мараллю. Тамуўнутраны стан чытача, які атрымлівае матывацыю (г.зн., натхненне) і азарэнне (г. зн., назіранне і спасціжэнне) пры дапамозе вышэйзгаданых пачуццяў аўтара,таксама ачышчаюцца і зліваюцца з мараллю; натураль-ным чынам знікаюць і міжасобасныя бар'еры пад уздзеяннем так званага “сяброуства” з выслоўя 'сяброўства знаўцаў музыкі".Утой жа час маста-цтва жыцця падтрымлівае яго маральны бок, у чым таксама заключана гарманічнае адзінства прыгажосці і дасканаласці»386. Такое гарманічнае адзінства на найвышэйшым узроўні праігуляецца ў тым, «што з^ляецца задавальненнем для вучонага Янь (з гутаркі з Канфуцыем)», г.зн., у «поў-ным выяўленні духоўнай асновы мастацтва Канфуцыем і навукоўцам Ян»387. Такім чынам, значэнне паэзіі і музыкі маюць аднолькавую важ-насць як у бытавым жыцці, так і ў высокіх сферах.
Хоць Канфуцый пакланяўся старадаўняй музыцы ізахапляўся ёю (калісьці ён, зачараваны салодкай старажытнай мелодыяй, цэлыя тры ме-сяцы не мог распазнаць смак мяса), Сюй Фугуань лічыць, што Канфуцый звяртае болыпую ўвагу не на канкрэтны тэкст зместу і варыяцыю самой
385 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 30.
386 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 31.
387 Там жа.
206
Частка /
кампазіцыі, а на характар гучання і найвышэйшы канал пачуццяў, перадад-зеных выканаўцам: «У канфуцыянстве найвышэйшую канцэпцыю выразу “мастацтва — для жыцця" можна ўявіць з дапамогай розных музычных ін-струментаў і відаў выканання, але сутнасць палягае ў маральнай прыродзе кампазітара і выканаўцы, у гпыбінным узроўні яго духоўнай творчасці...
На самой справе, уласцівасць музычнай вытанчанасці — у яе здоль-насці абуджаць успрыманне жыцця і духоўнага стану, і зусім не ма-юць значэння сучаснасць або старажытнасць музычнага інструмента; жанр песні таксама не важны. Калі Канфуцый і Бетховен маглі 6 ад-нойчы сустрэцца адзін з адным, іх твары заззялі 6 усмешкамі, прася-кнутымі паразуменнем іх душ»388.
Словам, на думку Сюй Фугуаня, Канфуцый служыць эстэтычнаму па-няццю «мастацтва — для жыцця», разумеючы пад мастацтвам рэальнае жыццё. Задачай Сюй Фугуаня з^ляецца выяўленне ідэалаў і граняў з канфуцыянскага «ўвасаблення жыцця ў мастацтве»; іншымі словамі, ён спрабуе раскрыць асновы паняцця «духоўныя асновы мастацтва ў жыцці кітайскага насельніцтва». Развагі Лі Цзэхоу пра ідэі Канфуцыя і канфу-цыянства падобныя да поглядаў Сюй Фугуаня (напрыклад, у разуменні і тлумачэнні выслоўя Канфуцыя «Я ўхваляю імкненне свайго вучня»). Галоўным напрамкам у меркаваннях Сюй Фугуаня з'яўляейца «ўваса-бленне жыцця ў мастацтве», што нельга цалкам ураўняць з «духоўнымі асновамі кітайскага мастацтва». Тым не менш, яклічыць Сюй Фугуан, «глыбокае даследаванне мастацтва жыцця, безумоўна, адносіцца да на-туральнай прыроды мастацтва як такога, прасоўваючы пры гэтым яго змест... Выяўленне канфуцыянствам найвышэйшага ўзроўню духоўнай асновы мастацтва шляхам музыкі і ёсць найвышэйшы ўзровень поўнага гарманічнага яднання дасканаласці (добразычлівасці) і прыгажосці»389.
Сюй Фугуань не прыводзіць ніякіх доказаў гэтаму сцвярджэнню, таму нам складана ацаніць яго лагічнасць.
388 Там жа. С. 34.
389 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 35.
207
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
<§2
Чжуанцзы і Аухоўныя асновы кітайскага мастацтва
Сюй Фугуань лічыць, што калі Канфуцый і канфуцыянства прытрым-ліваюцца паняцця «мастацтва ——для жыцця», то Чжуанцзы — наадва-рот. Ён кажа: «У канфуцыянстве духоўнасць вышэйшая за мастацтва, а ў Чжуанцзы ў аснове мастацтва ляжыць духоўнасць»390.
На думку Сюй Фугуаня, такая духоўнасць Чжуанцзы не абстрактная, а цесна звязаная з канкрэтным відам мастацтва, асабліва з жывапісам Кітая: «Ідэал, выяўлены Чжуанцзы, носіць характар чыста мастацкай ду-хоўнасці, галоўным чынам жывапісу. Такое паняцце духоўнасці можна аднесці і да іншых галін мастацтва ——напрыклад, музычныя творы дзяр-жаў Вэй і Цзінь таксама можна разглядаць як вынік ідэалагічнай плыні новага даасізму.
Звыкласць і мяккасць вобразу фарфору, а таксама прастата ягоных светлых тонаў у духоўным уяўленні ўзаемазвязаныя з жывапісам тушшу тых часоў... Успрыманне духоўных асноў кітайскага мастацтва галоўным чынам выяўляецца з аспектаў жывапісу і літаратуры, у той час як жывапіс прадстаўлены ў якасці мадзінага сынам вучэнняў Чжуанцзы»391. Кітайская літаратура яшчэ да прыходу дынастыі Цынь знаходзілася пад уплывам канфуцыянства і даасізму, а пасля станаўлення дзяржаў Вэй і Цзінь апы-
390 Там жа. С. 118.
391 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 5.
208
Частка /
нулася таксама пад уплывам будызму, таму духоўны ўплыў Чжуанцзы на кітайскі жывапіс быў найбольш важным.
Да прыходу дынастыі Цынь кітайскі жывапіс, хутчэй за ўсё, зна-ходзіўся пад уплывам канфуцыянства (напрыклад, вядомае выс-лоўе Канфуцыя з трэцяй главы «Лунь юй»: «Будзе белы фон — можна пачынаць афарбоўваць»), будызм у дзяржавах Вэй і Цзінь таксама ака-заў на яго свой уплыў, але характар уздзеяння вучэнняў, вядома, роз-ны, і разабрацца ў гэтым даволі складана.
У Сюй Фугуаня ёсць мноства разважанняў аб Чжуанцзы і духоўнасці ў мастацтве. Мы абагульнілі іх у некалькіх аспектах. Па-першае, паняц-це Чжуанцзы «даа» і найвышэйшы ўзровень духоўнага мастацтва — адно і тое ж: «Паняцце “даа”,да якога імкнецца Чжуанцзы, і найвышэйшы ўзровень духоўнасці ў мастацтве, перададзены нейкім мастаком, па сва-ёй сутнасці аднолькавыя»392. Па-другое, духоўнасць Чжуанцзы, увасобле-ная ў жыццё, і ёсць духоўнасць у мастацтве. Сюй Фугуань кажа: «Паняцце “даа” выяўляецца ў рэальным жыцці, што і ёсць узнёслая духоўнасць у мастацтве; пазнанне ім стану спакою душы і сэрца фактычна з'яўляец-ца асновай духоўнасці ў мастацтве... Калі Чжуанцзы апісвае тэарэтычнае паняцце так званага «даа», гэта нясе ў сабе характар разважанняў аб ма-ралі. Аднак калі Чжуанцзы тлумачыць яго ў якасці жыццёвага вопыту і мы спазнаём гэты жыццёвы вопыт, гэта і ёсць духоўнасць у мастацтве»393.
Па-трэцяе, паняцці духоўных асноў мастацтва Кітая і мастацтва жыц-ця кітайскага насельніцтва тоесныя, што таксама вынікае з разважан-няў Лаацзы і Чжуанцзы. Сюй Фугуань пісаў: «Жыццёвыя дасягненні ідэй Лаацзы і Чжуанцзы фактычна з^ляюцца жыццём, ператвораным у мастацтве, у той час як чыстая духоўнасць мастацтва Кітая, па сутнасці, зыходзіць з той жа сістэмы мыслення»394.
Калі лічыць, што думкі Сюй Фугуаня пра ідэі Канфуцыя аб музы-цы накіраваныя на ўвасабленне жыцця ў мастацтве, то можна сказаць, што ідэі Чжуанцзы закранулі пытанне «У чым заключаюцца духоўныя асновы кітайскага мастацтва?» Хоць мы бачым частую змену ягоных
392 Там жа. С. 49.
393 Сюй Фугуань. Духоўныя асновы кітайскага мастацтва. С. 3,44.
394 Там жа.
209
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
разважанняў, адсутнасць доказаў, не зусім разумеем логіку, ён усё ж пер-шы, хто выявіў сувязь паміж Чжуанцзы і духоўнымі асновамі кітайскага мастацтва. Пасля амаль стагоддзя вывучэння эстэтыкі Кітая гэтая раптоў-ная ашаламляльная ўспышка прымусіла нас нанова паглядзець на свет, праклаўшы нам важны шлях да разумення фундаментальнай сутнасці кітайскага духоўнага мастацтва. Такое наватарскае дасягненне ў гісторыі культуры, несумненна, мае асаблівую значнасць і каштоўнасць.