Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Таму Цзун Байхуа лічыў: «У кітайскай культуры матэрыяльныя рэчы з самага нізкага ўзроўню, прайшоўшы праз жыццё музыкі і цырымоній, дасягнулі межаў неба і зямлі, стаўшы адным цэлым, непарыўна змяшаным, адной вялікай гармоніяйдушы і цела, вялікім рытмам. Кожны кітаец, грамадскія арганізацыі — усе спадзяюцца ў форме прыгажосці стаць метафізічным парадкам сусвету, праявай жыцця сусвету. Гэтае культурнае ўсведамленне кітайца таксама з'яўляецца канчатковым заснаваннем межаў кітайскага мастацтва.
Кітайцы адчуваюць увесь сусвет як вялікі ход жыцця, што само па сабе і ёсць рытм і гармонія. Цырымоніі і музыка ў жыцці чалавечага грамадства — адлюстраванне рытму і гармоніі неба і зямлі. Усе межы мастацтва заснаваныя на гэтым»306.
Свет,часі прастора,у якойжылістаражытныякітайцы,—гэта эмацыйны свет, напоўнены водарам і атмасферай мастацтва. Гэта было грамадства, напоўненае мастацтвам, самая высокая мяжа якога — музыка. Канфуцый казаў: «Усе людзі харчуюцца, і ўсім знаёмы смак свежай ежы». Заходняя метафізіка — гэта як «прымаць ежу без адчування яе смаку»,а кітайская — гэта як «чуць унутраны рытм гармоніі, музыку з сістэмы матэматычных
505 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 2.411-412.
306 Там жа.С. 412-413.
173
Кітайская эспгэтыка XX стагоддзя
прынцыпаў, мведаць смак", “з дапамогай пачуццяў звязваць пачуцці,\ увасабляць сэнс. У гэты момант адкідаюцца практычнае прызначэнне “ежы", рэальныя адносіны, вызваляючы жывыя эмоцыі, спасцігаецца сэнс, нараджаецца музыка, з'яўляепда задавальненне жыццём!»307. Межы музыкі — самыя высокія межы кітайскай метафізікі308.
Усё сказанае вышэй — апісанне сістэмы кітайскай метафізікі Цзун Байхуа у агульных рысах. Варта сказаць, што гэта асаблівае разуменне свету і сусвету ў кітайскай метафізіцы; можна нават зрабіць выснову, што ён пабудаваў сваю метафізіку, абапіраючыся на тлумачэнне старажытнага кітайскага мыслення309.
Адсюль вынікае, што свет і сусвет, апісаныя ў метафізіцы Цзун Байхуа, напоўнены дыханнем жыцця, лірыкай і музыкай. Таму пытанні філасофіі тут у аснове сваёй ужо ператварыліся ў пытанні эстэтыкі і мастацтва. Некаторыя нават кажуць, што метафізіка Цзун Байхуа — гэта таксама эстэтыка310. У любым выпадку філасофія, эстэтыка і мастацтва ўжо настолькі сплеценыя, што падзяліць іх вельмі складана. Сусвет звязаны з чалавекам, гэтая сувязь — праз пазнанне і разуменне, і яна паступова ператвараецца ў эстэтычныя дачыненні.
Пабудаваная Цзун Байхуа метафізіка багатая на лірыку. Гэта шэдэўр у гісторыі сучаснай філасофскай думкі і гісторыі філасофіі. У параўнанні з нешматлікімі сістэмамі у сучаснай гісторыі Кітая, заснаванымі такімі філосафамі, як Цзін Юэлінь, Сюн Шылі, Фэн Юлань, Лян Шумін, Хэ Лін,
307 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 2. С. 627.
308 Цзун Байхуа таксама казаў: «Кітайскі свет - мсвет дабрадзейнасйі”,"невьімерньі" свет. Дабрадзейнасць — музыка, а не матэматыка».
309 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 629-630. Гэтыя разважанні Цзун Байхуа вельмі блізкія фенаменалогіі, асабліва ідэям Хайдэгера. Калі Цзун Байхуа вучыўся ў Еерманіі,уЕўропе распаўсюджваліся новыя філасофскія плыні, асабліва фенаменалогія Э. Гусерля. Гусерль у Фрайбургскім універсітэце сабраў Марціна Хайдэгера, Оскара I. Бекера, Рамана Інгардэна, Эдыт Штайн і іншых, якія пасля сгалі зоркамі навуковай супольнасці. Магчыма, Цзун Байхуа зазнаў уплыў фенаменалогіі пазней, уНанкіне; магчыма, думкі, звязаныя з фенаменалогіяй, толькі выпадковае супадзенне — гэтыя пытанні патрабуюць далейшага вывучэння. Фактычна ж ідэі Хайдэгера шмат у чым былі падобныя на думкі Лаацзы. Некаторыя кітайскія і заходнія навукоўцы ўцзялялі ўвагу гэтаму пытанню.
310 Ван Цзіньмінь лічыў: «Кітайская метафізіка Цзун Байхуа — свайго роду філасофія, утой жа час свайго роду эстэтыка... Па маіх звесгках, сярод сучасных кітайскіх філасофскіх дактрын метафізіка Цзун Байхуа мае найбольшы эстэтычны сэнс». Ван Цзіньмінь. Дзве вяршыні эстэтыкі. С.527.
174
Частка 7
палажэнні метафізікі Цзун Байхуа асабліва ўнікальныя і арыгінальныя, таму маюць надзвычайную каштоўнасць і значэнне.
Што ж тычыцца гісторыі сучаснай кітайскай эстэтыкі, метафізіка Цзун Байхуа ў большай ступені з'яўляенда знакавым сімвалам эпохі. Бо ўдругой палове XX ст. у даследаваннях кітайскай эстэтыкі панавалі хаос і рэгрэс, метафізіка Цзун Байхуа стала галоўнай вяршыняй, якая ўзвышаецца над раўнінамі. Ва ўжо мінулым XX ст. кітайскія навукоўцы-эстэтыкі і прафесары маглі толькі глядзець знізу ўверх на яе сілуэт. Як Лушань311 утумане, пад святлом яркага сонца новага стагодцзя мы ўсё яшчэ не можам па-сапраўднаму ясна разгледзець яе абрысы.
311 Лушань — горны комплекс і нацыянальны парк Кітая плошчай каля 300 км2 у правінцыі Цзянсу.
175
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
§2
Ідэалы і характэрныя асаблівасці кітайскага мастацтва
Найвышэйшы ўзровень метафізікі Цзун Байхуа — гэта музычны свет. Яго метафізічная і эстэтычная сістэмы, па сутнасці, былі адным цэлым. Фарміраванне такой метафізікі звязана зяго дасведчанасцю ў кітай-скай і заходняй навуцы і мысленні і разуменні іх312, зяго гарачай лю-боўю да мастацтва і высокім узроўнем прызнання. Менавіта надосведзе ў мастацтве і ўвазе да яго заснавана ўнутраная логіка ўсіх яго навуковых даследаванняў.
Унікальнасць Цзун Байхуа ўтым, штоён злучыў заходнюю філасофію (асабліва ідэі нямецкай класічнай філасофіі) і паэтычнасць кітайскага класіч-нага мастацтва, сфарміраваўшы ўнікальную мадэль сузірання мастацтва. Шырокія, надзеленыя духам космас і сутнасць нямецкай класічнай філасо-фіі, грунтоўная логіка і гтіыбокая спекулятыўнасць, тэма зацішнасці і патаем-насці ў кітайскім класічным мастацтве, вобразы бясконца зменлівыхдзесяці тысяч рэчаў (свету), узнёслыя жыццёвыя памкненні сфарміравалі падмурак у сузіранні свету Цзун Байхуа. Гэта трывалая аснова дпя яго мастацкай дзей-насці. На гэтай аснове яго творчасць і даследаванні ў галіне мастацтва дасяг-нулі новых межаў. Ён валодаў унікальным разуменнем заходняга мастацтва ад Старажытнай Грэцыі, Рэнесансу аж да Гётэ і Пікаса. Менавіта на гэтай ас-нове Цзун Байхуа змогдасканала вывучаць кітайскае мастацтва.
312 Цзун Байхуа лічыў, што «матэматыка і музыка — гэта душа кітайскіх і заходніх старажытных філасофскіх разважанняў... мудрасць матэматычных прынцыпаў і мудрасць музыкі фарміруюць мудрасць філасофіім. Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т.З. С. 433.
176
Частка /
Узгадваючы пра гэта, Цзун Байхуа, здаецца, глыбока перажываў. У паз-нейшыя гады ён казаў: «Я заўсёды захапляўся кітайскім мастацтвам — жы-вапісам, скульптурай, архітэктурай, каліграфіяй, тэатрам; калекцыянаваў карціны і скульптуры. Да навучання за мяжой я напісаў некалькі артыку-лаў аб кітайскай эстэтыцы, але вельмі павярхоўных. Пастія, вывучыўшы і даследаваўшы заходнюю філасофію і эстэтыку, вярнуўшыся дадому, я зноў заняўся кітайскім мастацтвам і, мабыць, трохі ў гэтым дабіўся поспе-ху»313. Маецца на ўвазе, што ён ужо комплексна засвоіў заходнюю навуку і мастацтва, таму таксама меў уласнае бачанне старажытнакітайскіх навукі і мастацтва.
Цзун Байхуа раскрыў усваіх даследаваннях унікальнасць кітайскага класічнага мастацтва — паэзіі, жывапісу, каліграфіі, музыкі, скульптуры, тан-ца, паркавага мастацтва, архітэктуры, заснаваў параўнальна сістэматызава-ную тэарэтычную сістэму кітайскай эстэтыкі і мастацтвазнаўства, дабіўшыся тым самым статусу непараўнальнага аўтарытэту пакалення ў гэтай галіне314.
Цзун Байхуа зрабіў выдатны ўнёсак у даследаванне кітайскага мастацтва. На думку аўтара, ён сканцэнтраваны ўдвух аспектах: першы — вылучэнне дзвюх асноўных катэгорый прыгажосці ў кітайскай традыцыйнай мастац-кай эстэтыцы: гэта прыгажосць «аздобленага мудрагелістымі ўзорамі і ін-круставанага золатам» і прыгажосць «лотаса, які толькі з'явіуся на паверхні вады». Цзун Байхуа меркаваў, што апошняе — гэта тая самая высокая мяжа, да якой імкнецца кітайскае класічнае мастацтва. Другі аспект: на фоне кітайскай філасофіі, культуры, мастацтва ён зноў адкрыў разуменне часу і прасторы ў кітайскім традыцыйным мастацтве, вельмі тонка і па-май-стэрску раскрыў асноўную ідэю кітайскага мастацтва, яго адрозненні ад за-ходняга, унікальны змест, скрыты сэнс і дух. Адрозненні ў метадах кітай-скага і заходняга мастацтваўузнес на ўзровень філасофп і светапогляду*.
313 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 3. С. 608.
314 Філосаф, гісторык філасофіі Фэн Юлань у 1940-х гг. казаў, што па-сапраўднаму эстэтычную сістэму ў Кітаі сфарміраваў Цзун Байхуа.
315 Гэтыя разважанні і падыходы сабраныя ў артыкулах «Зараджэнне асноўнай ідэі кітайскага мастацтва», «Разуменне прасторы, перададзенае ў мастацтве шыхуа», «Праявы ўяўнага і дакладнага ў кітайскім мастацтве», «Эстэтычная ідэалогія ў кітайскай каліграфіі», «Разуменне прасторы ў кітайскім і заходнім жывапісе» і іншых артыкулах зборніка «Эстэтычныя прагулкі».
177
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
2.1. «Маляўнічае відовішча» і «лотас, які толькі распусціўся»
Цзун Байхуа казаў: «Параўноўваючы паэзію Баа Чжаа316, Се Лін'юня і Янь Яньчжы, вершы Се называюць мнатуральна чароўнымі, нібы ло-тас, які толькі што распусйіўся", а пра вершы Янь кажуць: <сМаляўнічае відовішча, нібы вышытае ядвабнымі ніткамі ўпрыгажэннем. У збор-ніку мКрытычныя ацэнкі вершаўм317 прыводзяцца словы Тан Хуэйсю: “Паззія Се як лотас, які толькі што з'явіуся на паверхні вады, паэзія Янь як аздобленае мудрагелістымі ўзорамі і інкруставанае золатам упрыгажэнне. Янь да канца жыцця свайго быў хворым. Гэта, мож-на сказаць, сімвалізавала два розныя ідэалы прыгажосці ці пачуцці прыгожага ў гісторыі кітайскай эстэтыкі»318.
Тут згадваецца два віды прыгажосці: першы — «натуральна ча-роўны, нібы лотас, які толькі што распусціўся» або прыгажосць «нібы лотас, які толькі што з'явіуся на паверхні вады»; другі — «маляўнічае відовішча, нібы вышытае ядвабнымі ніткамі ўпрыгажэнне» або «пры-гажосць, як убранае мудрагелістымі ўзорамі і інкруставанае золатам украса». Цзун Байхуа пазней выкарыстаў іншую лексіку для апісання гэтых двух відаў хараства: «пышная прыгажосць і звычайная чыстая прыгажосць», «каляровая, пярэстая» прыгажосць ——і «натуральнага колеру», «бясколерная» прыгажосць. Ён лічыў, што гэтыя два ідэа-лы прыгажосці ці пачуцці хараства праяўленыя ў паэзіі, жывапісе, прыкладным мастацтве і іншых кірунках старажытнага кітайскага мастацтва. Напрыклад, як «малюнкі, строфы царства Чу, паэзія фу дынастыі Хань, творы, напісаныя парным стылем перыяду Шасці ды-настый, паэзія Янь Яньчжы, фарфоравы посуд дынастыі Мін, існую-чыя дагэтуль вышыўка, сцэна і ўборы пекінскай оперы — гэта адзін