• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Цэнтральнымі пытаннямі тут з'яўляюцца «становішча» і «час»у«І Цзіне». Сімвал прасторы і паняцце часу непадзельныя. Цзун Байхуа ўхапіўся за выраз у «Сян Чжуані»276 «фарміраванне шасці становішчаў рысак», патлумачыўшы яго так: «У працэсе стварэння часу з пункту апоры сфарміравалася “станові-шчa^^, праявілася прастора». Прасторавае «становішча» фарміруецца не толь-кі ў «моманце»: гэта кароткі пункт апоры ў працэсе часу, да таго ж «становіш-ча, шэсць становішчаў, якія ўсё яшчэ ідуць за стварэннем і змяненнем часу»,
    275 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 476-477.
    276 Сян Чжуань — «Традыцыя вобразаў», другая частка «Дзесяці крылаў» — традыцыйных каментараў да «I Цзіна», якія прыпісваюцца Канфуцыю.
    163
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    не зафіксаваныя. Таму мы разумеем, што прастора, апісаная ў«І Цзіне», на-раджаецца і змяняецца ў часе і непадзельная з ім.
    У «Метафізіцы» Цзун Байхуа, абмяркоўваючы пытанні часу і прас-торы, засяродзіўся на дзвюх гексаграмах: «50-й гексаграме “I Цзінам “Дзін" — сімвале кітайскай прасторы» — і «49-й гексаграме 'Тз” — сім-вале жыцця кітайскага часу»277.
    У «Сян Чжуані» аб трыграме «трыножнік» гаворыцца: «Высакародны чалавек знаходзіцца на адпаведным месцы, падпарадкоўваючыся волі неба». Цзун Байхуа лічыў гэты сказ — «уяўны вобраз месцазнаходжан-ня неба і зямлі кітайскай прасторы» — вельмі важным: «м3находзіцца на адпаведным месцы, падпарадкоўваючыся волі неба” — вось мудры прынцып чалавечых паводзін. У гэтым самы праўдзівы паказ кітайскай прасторы. Грэчаская геаметрыя не больш чым імкненне да адэкватнага месцы прасторы. Кітайскае імкненне знаходзіцца на сваім месцы, пад-парадкоўваючыся волі неба, — гэта лакалізацыя, генералізацыя, тыпіза-цыя жыцця, гэта значыць, сэнс, перадача прасторы. Адзінства прасторы з жыццём, з часам. Належнае месца — сімвал парадку; падпарадкаванне волі неба — сімвал сярэдзіны і гармоніі»278.
    Сутнасць тут заключаецца ўтым, што «прастора і жыццё адзіныя». Іншымі словамі, прастора ў кітайскай метафізіцы не тое што не звязана з чалавекам і не залежыць адяго; нааадварот, яна належыць чалавеку. Значэнне гэтай прасторы заключаецца ў жыцці чалавека, ужыцці і лёсе. Таму гэтая прастора не толькі кадыфікаваная, але і значная, выразная.
    Цзун Байхуа таксама сказаў: «Трыножнік — гэта форма жыццёвай інтэграцыі, сімвал фармалізацыі... Сімвал трыножніка — скульптура, ад-зіночны сімвал. Сімвал улады»279. Сам па сабе трыножнік паказвае форму, якая мае скрыты жыццёвы сэнс; гэта форма, якая ўключае парадак сусве-
    277 УЦзун Байхуа быў артыкул «Асноўныя палажэнні метафізікі», уякім ён выклаў канцэпцыі «часу і прасторы» Лаацзы, Канфуцыя, Сэн Чжаа, але цалкам палажэнні не былі раскрыты. Канцэпцыі часу і прасторы Лаацзы і Канфуцыя Цзун Байхуа выклаў у некаторых месцах; на жаль, не відаць ніякай сувязі з працамі Сэн Чжаа. Паколькі меркаванне пра «нязменлівасць рэчаў» Сэн Чжаа закранала праблемы часу і прасторы, выказаны ім пункт гледжання ў корані адрозніваўся ад заходніх канцэпцый.
    278 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 612.
    279 Там жа.С.613.
    164
    Частка /
    ту, свету, чалавечага грамадства, хавае ў сабе гармонію і спакой паміж ча-лавекам і чалавекам, чалавекам і прыродай.
    Цзун Байхуа даў тлумачэнне гексаграме «Гэ» («змена»), і пашырыў яго да развагі на тэму часу. Пра гексаграму «змена» ў «Сян Чжуані» гаворыцца: «Высакародны чалавек, парадкуючы календар, вызначае час». Чжу Сі280 ў «Першапачатковым сэнсе» каментаваў: «Сіла змены ў перамене чатырох пораў года»281. Цзун Байхуа лічыў, што Чжу Сі тут падкрэсліў значэнне «перамены» ў гексаграме «змена». «Перамена» — гэта адно цэлае з грамадскім жыццём чалавека: «Змена неба і зямлі, багацце чатырох пораў года. Паўстанне Тан і У, калі ўслед за небам адгукнуўся чалавек. Які ж вялікі час змены!282»
    Апісаны ў «I Чжуань» час — час чалавечай гісторыі,а не адарваны адяеіне звязаны з чалавекам касмічны час. Цзун Байхуа такі час і прастору чалаве-чай гісторыі таксама называў «агупьны выітіяд». Гэта і ёсць «парадак чатырох пораў года — вясны, лета, восені, зімы; летазлічэнне ўсходу, поўцня, захаду, поўначы, агульны выгляд фарміравання сімвалаў на небе, фарміравання формы на зямлі»283. Паняцце часу ўстаражытных кітайцаў — вясновае во-рыва, летняя сяўба, асенняе жніво, зімнія запасы. «Чатыры пары ўраджай-нага года» ўжыцці кітайцаў — самы звычайны, найбольш глыбока адчу-вальны, самы шчодры і значны час. Тут ён звязаны не толькі з прасторай, але і з сезоннасцю, асаблівай сітуацыяй жыцця. У «чатырох порах ўраджай-нага года» разгорнутага сусвету значэнне жыцця ілёсу таксама атрымлівае магчымасць раскрыцца. Цзун Байхуа лічыў, што ўпараўнанні з Захадам, «кітайская філасофія не геаметрычна-прасторавая філасофія і не філасофія
    280 Чжу Сі (1130-1200 гг.) — выдатны канфуцыянскі філосаф дынастыі Сун, заснавальнік кітайскага неаканфуцыянства.
    281 Там жа. С. 616.
    282 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 612.
    283 Там жа. С. 611. Цзун Байхуа пісаў: «Кант казаў: чысты сімвал усіх раздражненняў звонку — гэта прастора; чысты сімвал усяго, што мы адчуваем, — гэта час. Але чыстая форма вымярэння асновы становіцца канцэптуальным вымярэннем розуму». (Там жа. С. 590-591).
    165
    Кітайская эстэтыка XX спюгоддзя
    'чыстага qac/' (Бергсона), афіласофія летапісу чатырох пораўураджайнага года»284.
    Паколькі ўкітайскай метафізіцы сапраўды цяжка дакладна размежаваць пытанні часу і прасторы, Цзун Байхуа аналізаваў іх разам і, разважаючы, пасгаянна злучаў гексаграмы «змена» і «трыножнік». Ён казаў: «У “Цза гуа чу-аньм гаворыцца: ^Менавіта таму змены ідуць; трыножнік атрымлівае новае". Спараджэнне таго, што спараджае, называецца зменлівасцю. Змена ітры-ножнік, жыццёвы час і прастора называюцца сімвалам»285. Акрамя таго, ён лічыў, што гексаграма «трыножак» сама па сабе таксама змяшчае значэнне змены новага: «Трыножнік — гэтапосуд дая прыгатавання ежы; сырое мяса гатуецца на агні, цвёрдае становіцца мяккім — сэнс, упасцівы абнаўленню»286. Аб'яднанне гексаграм «змена» і «трыножнік» увасобіла ў сабе цэласную сувязь часу і прасторы: «Змена ітрыножнік — дзве асновы ўсветапопіядзе кітайца, сімвалы двух вялікіх законаў. Гэта “парадкаванне калевдара для вызначэння qac/' і “знаходжанне на адпаведным месцы, падпарадкоўваючыся вопіз неба”! Адзін—сімвал мяжы часу,другі — сімвал мяжы прасторы; сапраўцы зліццё ме-жаў часу і прасгоры! ...У часе ёсць прастора (неба і зямля), у прасторы ёсць час (жыццё)! Разумовым вобразам і сімвалам сярэдзіны, гармоніі, парадку і прас-торы з,яўляецца трыножнік, разумовы вобраз і сімвал часу—гэта змена»287.
    Больш за тое, Цзун Байхуа звязаў разам такія чатыры гексаграмы «Чжоу I», як «Цзі цзі»288, «Гэ», «Дзін», «Вэй цзі»289, лічачы, што «Цзі цзі» — сімвал дасканалай сярэдзіны і шчырасці, «цвёрды, нерухомы спакой і стабільнасць»; «змена» — гэта «разбіванне ўстойліва бязвыхаднага ста-новішча Цзі цзі. Адкідаць састарэлае і развіваць новае, пастаянна ўдаска-нальвацца і развівацца, няўхільна імкнуцца наперад»; «Вэй цзі — сімвал
    284 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1.С.6Н.У «Метафізіцы Канфуцыя» Цзун Байхуа тлумачыць выказванне Канфуцыя «як кажа сусвет»: «з першага года ў "з'явах сусвету" былі праяўленыя законы прыроды». Таксама дадае: «Лаацзы кажа: “Чалавек жыве па законах зямлі, зямля круціцца па законах сусвету, сусвет круціцца па законах даа, даа рухаецца само сабой, па законах прьіродьі”. "Закон" не імкнецца да фінальнай ісціны ў з'явах спасціжэння <4нябеснага даа”. Гэтае даа і ёсць неба, і ёсць дух. У найвышэйшай ступені проста. Таму Т, перамены, нязменнасць, прастата!». (Там жа. С. 645).
    285 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 616.
    286 Там жа. С. 612.
    287 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 617. (Заўв. 1, заўв. 2)
    288 Цзі цзі («Ужо канец») — 63-я з 64 гексаграм «I Цзіна».
    289 Вэй цзі («Яшчэ не канец») — 64-я гексаграма «I Цзіна».
    166
    Частка /
    зусім няправільнага, ^неспакойнага, нестабільнага, бясконцай бязладзі-цым»; «Дзін адзіны ў няправільным кіраванні Вэй цзі застаецца прамым, вызначае парадак у гэтым бязладным свеце і вяртае яго на шлях спра-вядлівасці. Устанаўліваць законы Дзін з дапамогай здзяйснення рэвалю-цыі 乃.Перавярнуць гексаграму Гэ і атрымаць Дзіні Перавярнуўшы Вэй цзі, атрымаем Цзі цзі. У выніку адбываюцца перамены пры дапамозе Вэй цзі! Заўсёды ў няправільным імкненне да правільнага!»290
    Прааналізаваўшы гэтыя чатыры гексаграмы, Цзун Байхуа пабудаваў рэлятывісцкі завершаны гістарычны працэс касмалагічных паняццяў часу — прасторы і дзейнасці чалавечага грамадства.
    1.4.	Межы мастацтва кітайскай метафізікі
    Азнаёміўшыся з вышэй узгаданымі працамі, мы можам зразумець апі-саную Цзун Байхуа маналітную метафізічную канструкцыю свету і сусве-ту. На думку Цзун Байхуа, пабудаваная на Захадзе сістэма метафізічных ведаў выкарыстоўвае канцэпцыі, ахоплівае катэгорыі, парадкуе ўвесь ін-туітыўны досвед і матэрыяльныя прадметы, у выніку ствараючы сістэму светуі сусвету. Канцэпцыі, сістэматычнасць, аснова самі па сабе не з'яўля-юцца канкрэтным матэрыялам і не маюць да яго ніякага дачынення. Наадварот, катэгорыя — гэта цалкам эмпірычная перадумова і форма. Увесь матэрыял і досвед працятыя ёй. Розум, па сутнасці, гэта прыродны заканадавец. У Кітаі не так: «У “Юз цзі” гаворыцца: “Туман падымаецца ўгору, пагода прыходзіць ўніз, узаемадзейнічаюць інь і ян,узаемадзей-нічаюць неба і зямля, грымяць грымоты, падымаюцца вецер і дождж, рухаюцца чатыры пары года, грэюць сонца і месяц, адбываецца тысяча метамарфоз. Такім чынам наступае гармонія музыкі неба і зямлі!” Мы пабудавалі гэтую сістэму на аснове межаў прыродных формаў, з тым
    290 Вэй цзі («Яшчэ не канец») — 64-я гексаграма «I Цзіна».
    167
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    каб спасцігнуць яе дух. У аснову сістэмы пакладзены свет пачуццёва-га пазнання, музыка сярэдзіны і гармоніі, якая непасрэдна вымярае яе інтарэс і значэнне!»291
    Іншымі словамі, апісаная ў заходняй метафізіцы сістэма сусвету пабу-давана на адарваных ад матэрыяльных прадметаў катэгорыях, гэта чы-ста фармальная тэорыя. Кітайская метафізіка ў адлюстраванні сусвету, у форме тэорыі, тэрміналогіі, матэрыяльным свеце, грамадскім жыцці адзіная, яна раскрыла значэнне і каштоўнасць чалавечага свету. Калі ўявіць сістэму ведаў заходняй метафізікі ў выглядзе шматпавярховага будынка, у якасці асноўнага каркаса выступаюць канцэпцыі і катэгорыі; інтуітыўны вопыт і матэрыяльныя прадметы — гэта будаўнічы матэры-ял. У такім выпадку тэорыю пра свет і сусвет кітайскай метафізікі можна параўнаць з вялікімдрэвам: галіны,лісце і само па сабе дрэва — гэта адно цэлае, звязанае кроўным сваяцтвам. Калі казаць коратка: «Захад: за-снаваны на лагічных высновах, канцэптуальны свет. Кітай: заснаваны на пачуццёвым успрыманні, сімвалічны свет»292. Кітайская метафізіка, як гаварылася раней, з дапамогай знакаў і лікаў уяўляе свет «сярэдзіны, непасрэднасці» і «гармоніі». Захад праз «формы», сувязі геаметрычных фігур і лікавых катэгорый перадае структуру свету. «Вымярэнне прасто-ры сродкамі геаметрыі (першапачаткова, у Егіпце, для гэтага ўжываліся веды, якія мелі лагічную сістэму) — ідэальная мяжа заходняй філасофіі. ^Парадкаванне календара” на аснове мсельскагаспадарчых работ" з'яўля-ецца падмуркам кітайскай філасофіі. У Кітаі ^першапачатковая пачуц-цёвacць,, у музыцы — сімвал філасофіі; на Захадзе той, хто не разумее геаметрыі, не займаецца філасофіяй»293.