• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    247 Згодна з пошукам спадара Ван Цзіньміня, «Метафізіка» Цзун Байхуа напісана прыблізна ў 1945 г. Ван Цзіньмінь лічыў, што «мэта даследаванняў Цзун Байхуа даволі ясная: ён жадаў сфарміраваць сваю кітайскую метафізічную сістэму». Аднак запісы пра «Метафізіку» могуць сведчыць толькі аб праекце Цзун Байхуа, гэтая праца не мела працягу і развіцця. Нягледзячы на гэта, Цзун Байхуа сапраўдны метафізік у гісторыі сучаснай кітайскай навукі. Таксама трэба адзначыць, што праца спадара Вана — адно з першых даследаванняў метафізічных ідэй і ідэалогіі Цзун Байхуа.
    149
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    заў: «Пталемей у творьі 'Алмагест”, кажучы пра гомацэнтрычную сферу, эксцэнтрычную акружнасць і знешні ціск, выкарыстоўваў геаметрыч-ныя метады, падрабязна даследаваў кручэнне Зямлі ды іншыя нязмен-ныя з'явьі і заснаваў дасканалую астранамічную сістэму, якая ні ў чым не саступала Эўклідавай геаметрыі. Грэцыя позняга перыяду разглядала астраномію як велізарны механізм, у якім кожны элемент можна апісаць з пункту гледжання матэматыкі: арбіту руху зорак, хуткасць іх з'яўленн只 і знікнення таксама можна вылічыць матэматычным шляхам. Усё роўна што разглядаць Бога як вучонага: усё створанае ім у сусвеце праяўляецца дакладнымі законамі геаметрыі, да таго ж гэтая геаметрыя такая ж, як тая, што стварылі грэкі. Сістэма іх астраноміі не выпадае з навуковых ідэалаў і лагічных формаў; такім чынам, зыходзячы з добра вядомых найвышэй-шых законаў (а менавіта абмежаванай круглай нябеснай прасторы), яны рабілі лагічныя высновы. Іх ідэал — гэта выдатная гармонія, дакладная і поўная сістэма, як Эўклідава геаметрыя або грэчаскі Парфенон.
    Грэкі, фарміруючы матэматычны светапогляд, звязвалі ў адно “пасля-доўнасць формым і ^непаслядоўнасць лійбаУ". Матэрыялізацыя прасто-ры, лакалізацыя пунктаў, ператварэнне ў лічбы — усё гэта адлюстроўвала натуральныя з'явьі прасторы; усе астранамічныя фізічныя з'явы можна даследаваць, выкарыстоўваючы іх сувязь з матэматыкай»248.
    Cosmos старажытных грэкаў — гэта свет фізіка-матэматычных пас-лядоўнасцей. Цзун Байхуа лічыў, што гэтыя астранамічныя ідэі ранняга Захаду аказваюць непасрэдны ўплыў на сённяшні дзень. Галілей, Ньютан, Эйнштэйн ужывалі матэматычныя або геаметрычныя спосабы для апі-сання сусвету, яго структуры, законаў руху нябесных цел. Рух і структуру сусвету, а таксама ўсяго існага на зямлі можна апісаць матэматычнымі формуламі. Астраномія, фізіка і матэматыка — гэта ўсё адзінае цэлае.
    Еўрапейская філасофія падобная да гэтага, усе яе шляхі — гэта чыстая логіка, чыстая матэматыка і чыстая навука. Старажытная грэчаская філа-софія, матэматыка, фізіка і іншыя навукі — усё гэта адно гарманічнае цэлае. Што ж тычыцца філасофіі, Logos і ёсць розум, ісціна, закон. Такім
    248 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Аньхой : Асвета, 1996. Т. 1. С. 607-608, 620-621. Паколькі «Метафізіка» ——гэта ўсяго толькі запісы і асноўныя тэзісы, узгаданыя тут цытаты недастаткова гладкія, аднак іх асноўнае значэнне і думка ясныя.
    150
    Частка /
    чынам, старажытнагрэчаская філасофія, перш за ўсё, супрацьстаіць ста-ражытнай рэлігіі. Філасофія спрабавала з дапамогай розуму і духу разбу-рыць рэлігію, з дапамогай чыстага розуму знішчыць шматлікіх ачалаве-чаных нябесных і зямных багоў, лагічнымі аргументамі замяніць боскія адкрыцці. У Старажытнай Грэцыі філасофія часта замяняла тэакратыю; платанізм, напрыклад, урэшце прывёў да стварэння заканадаўства. Да таго ж грэчаскія несмяротныя пагарджалі нормамі маралі, паколькі яны былі падобныя да людзей, валодалі некаторымі чалавечымі слабасцямі і заганамі, такімі як распуста, рэўнасць, жаданне ўлады. Грэчаскія філоса-фы зацвердзілі супрацьстаянне паміж філасофіяй і рэлігіяй, і гэта прывя-ло да таго, што філасофія і рэлігія рухаліся да дзвюх крайнасцей. Сакрат загінуў галоўным чынам таму, што імкнуўся да метафізічных духаў.
    На думку Цзун Байхуа, сітуацыю супрацьстаяння еўрапейскай філа-софіі і рэлігіі змяніў Спіноза, зрабіўшы «чыстае абгрунтаванне» пакла-нення бажаствам. Пасля Лейбніц спрабаваў звязаць філасофію і рэлігію, а Дэкарт зноў шляхам крытыкі і сумнення стварыў рацыянальную асно-ву, якая ізноў было падвергнута сумненню і разбурана Юмам. Вера, адчу-ванні і розум займалі аднолькавае становішча.
    «Так абодва бакі і не змаглі прыйсці да згоды. Кант з дапамогай розуму крытыкаваў розум, заснаваўшы крытычную філасофію, жа-даючы раскрыць становішча практычнай маральнасці і становішча веры, Шапенгаўэр выявіў “сляпую волю" і грэбаваў сістэмай, сэнсам і каштоўнасцю жыцця як такой, Гегель прымусіў розум рухацца, разві-вацца, ажыць. Але ўсе ж лапчны дух кантраляваў і ахопліваў жыцце»249. Розум і маральнасць Канта ў канчатковым выніку не былі звязаныя; Шапенгаўэр разглядаў усе рэчы на зямлі як адлюстраванне свядомасці, рух жыцця прыроды як такой быў сцёрты; у Гегеля розум ахопліваўусё. Гэтыя філосафы па-ранейшаму аддзялялі розум ад веры і пачуццяў; іншымі словамі, філасофія і рэлігія не мелі ўнутранай сувязі.
    Таму Цзун Байхуа лічыў, што заходняя філасофская метафізіка — свайго роду навука. Для абгрунтаванняў навуцы патрабуюцца логіка, геаметрыя,
    249 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 585-586.
    151
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    матэматыка; гэта апрыёрныя веды, якія маюць неабходныя ўпасцівасці, ча-лавек павінен кіравацца імі і падпарадкоўвацца ім. Здругога боку, навука на Захадзе таксама, можна сказаць, з,яўлялася свайго роду метафізікай, таму што «вывучэнне грэкамі геаметрыі рабілася зусім не дая практыкі,а ддя зада-вальнення розуму; у бачных графічных доказах можна выкласці ўніверсаль-ныя ісціны». Так, «Піфагор даследаваўлікі не дая зручнасці вылічэнняў, а дая разумення характару прадметаў. Ён вызначыў парадак сусвету, гармонію прыгожага, гамагенную сістэму з дапамогай лікаўу якасці яе асновы»250. Таму сусвет — свет—навука — метафізіка на Захадзе сфарміраваліся ў адно цэлае.
    Заходняя матэматычная і геаметрычная метафізіка адлюстроўвала свет і сусвет; гэта былі механічныя, рацыяналізаваныя свет і сусвет. Напрыклад, філасофская метафізіка Дэкарта заснавана толькі на руху матэрыяльных субстанцый. Законы руху сусвету, якія раскрывае ме-тафізіка, гэта якраз тыя заканамернасці, пра якія мы часта гаворым як пра «незалежныя ад волі чалавека». Этыка і асобнае, паралельнае, але не адзінае251. Узаемасувязь лікаў і формы абмяркоўвалася ў заход-няй метафізіцы, пры тым што ў заходняй навуцы гэтая ўзаемасувязь вельмі складаная, аднак заходнія навукоўцы па-ранейшаму не ў ста-не да канца высветліць яе сутнасць. Прычына ў наступным: яны «ў гэ-тых складаных сувязях абмяжоўваюцца тым, што разглядаюць арыф-метыку і геаметрыю і падыходзяць да іх з дапамогай йканцэптуаль-ных форм" і “лікаў” як да аб'ектау даследавання»252. Іншымі словамі, «форма», якая абмяркоўваецца ў заходняй метафізіцы, не жывая, пзў-ная і матэрыяльная, а абстрактная, канцэптуальная, аналагічная геа-метрычнай фігуры рэч. Такога роду заходняя метафізіка адчужаная ад свету чалавечых пачуццяў і духу, не ў стане зразумець свет жывых рэчаў і з'яу, не спасцігае прыроду і дух усяго існага ў свеце і ў сусвеце.
    «Грунтуючыся на заходнім матэрыялістычным светапоглядзе, геаме-трычнай, астранамічнай і лагічнай сістэмах, можна спасцігнуць рымскае
    250 Там жа. С. 619-620.
    251 Цзун Байхуа казаў, што на сучасным Захадзе навука зрабіла людзей «нячулымі, матэматычнымі, абыякавымі машынамі, якіх звязваюць толькі трывалыя спажывецкія стасункі, у выніку чалавек стаў рабом машын. Механізацыя жыцця як аб'ект сатыры Чапліна паказана ў камедыі **Новыя часым». Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. І.С. 592.
    252 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 618.
    152
    Частка /
    права, аднак спасцігнуць прыроду, каштоўнасць свету, яго этыку і эстэ-тыку вельмі цяжка. Такім чынам, у гэтым асноўная прычына супярэчна-сцей у заходняй філасофіі, супрацьстаяння і разыходжання яе тэорый».
    Таму заходняя метафізіка, этыка, рэлігія і мастацтва раздробленыя, няма магчымасці высветліць адрозненні іх «чыстай праўды», «маральнасці», «прыгожага». Прычына такой метафізікі «ў адсутнасці музычнай ідэі»253.
    Трэба адзначыць, што Цзун Байхуа раскрыў сутнасць заходняй ме-тафізікі і сувязі паміж заходняй філасофіяй і навуковай культурай. He варта забываць і пра сувязь паміж заходняй філасофіяй і рэлігіяй, якая досыць складаная. Старажытнагрэчаская філасофія была процілеглая ста-ражытнай рэлігіі, само яе з'яўпенне сімвалізавала завяданне рэлігіі, аднак у ідэях старажытнагрэчаскіх філосафаў, напрыклад Платона, адчуваўся вельмі моцны рэлігійны ўплыў. Школа Піфагора, па сутнасці, была рэлігій-най арганізацыяй, і паміж хрысціянскай рэлігіяй і грэчаскай філасофіяй існуе цесная ўзаемасувязь. Цзун Байхуа лічыў, што старажытнакітайская метафізіка цалкам адрозніваецца ад матэматыкі і сучаснай навукі.
    Старажытнакітайскія філосафы не бралі пад увагу тое, што ў заходняй філасофіі называецца «рэч» або «аб'ект». Адзін з самых старажытных заходніх філосафаў Фалес Мілецкі меркаваў, што вада — аснова ўсяго іс-нага, што гэта нязменная субстанцыя. Кітайскія ж філосафы — Лаацзы, Чжуанцзы, Канфуцый, Мэнцзы лічылі ваду сродкам, але не думалі, што вада ў аснове ўсяго. Магчыма, гэта адна з галоўных прычын, па якой старажытнакітайская метафізіка занадта далёкая ад сучаснай навукі.
    Старажытнакітайская метафізіка неаддзельная ад рэлігіі, гісторыі, этыкі і нават мастацтва. Кітайскія філосафы працягвалі прытрымлі-вацца канцэпцый палітычнай маральнасці мудрацоў мінулага, а так-сама з-за пачуцця абавязку перадавалі ў спадчыну культуру цыры-моній і музыкі. Таму яны не супрацьпастаўлялі палітыку і рэлігію і не былі прыхільнікамі рэвалюцыйных расколаў, а наадварот, прытрым-ліваліся настаўленняў «верыць і быць адданым даўніне», «перадава-ць, але не прыдумляць» (Канфуцый).
    253 Там жа. С. 585-586.
    153
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    У дачыненні старажытных рэлігійных рытуалаў з музыкай кітай-скія філосафы разлічвалі толькі раскрыць іх «ідэю», — тых, што дэ-манстравалі нярэчыўныя (свету, неба і зямлі) межы. Што тычыцца рэчыўных прадметаў, яны спрабавалі зразумець іх нематэрыяльны шлях. Старажытнакітайская філасофія не проста не была аддзеленая ад рэлігіі, яна была непадзельная з рэлігіяй і мастацтвам254.