• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Свой доўгі артыкул «Выкрываючы сутнасць музычнай адукацыі старажытнасці» Тэн Гу прысвяціў старажытнай кітайскай музыцы і музычнай адукацыі. Перш за ўсё ён растлумачыў: «... у гэтым арты-куле, маецца на ўвазе не проста музычнае навучанне ў старажытна-сці або прымяненне музыкі ў якасці метаду выхавання; галоўнае — даследаванне таго, як старажытная традыцыя вучаць нас разумець музычнае мастацтва і іншых звязаных з гэтым пытанняў»235. Акрамя таго, яго цікавіла разуменне музычнай прыроды тых часоў, а таксама сумежныя праблемы.
    Тэн Гулічыў: «У тэорыі музыкі старажытнага Кітая найбольш важны трактат — “Юз цзім і звязаныя з ім часткі мСюньцзы. Юэ йзі” і "Люйіііы Чуньцюм. У мЮэ цзі” у першую чаргу разглядаліся асноўныя ўласціва-сці музыкі, меркавалася, што музыка — гэта мастацтва перадачы па-чуццяў. Там гаворыцца: йМузыку нараджае гук, гук — гэта матэрыял для музыкі; гук нараджаецца ў чалавечым сэрцы, чалавечае сэрца — крыніца музьікі”. Усё гэта тлумачыць, што музыку нараджаюць ча-лавечыя пачуцці і што яна з^ўляецца праявай эмоцый. Такія развагі і даследаванні сучасных навукоўцаў-эстэтыкаў нечакана супалі»236.
    «Юэ цзі» таксама апісвае адрозненні музычных мелодый і эмоцый, якія яны перадаюць. Напрыклад: скруха — музыка замірае, радасць —
    235 Там жа.
    236 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 358.
    138
    Частка /
    запавольваецца, шчасце — музыка рассейваецца, гнеў — бразгоча, па-вага — абрываецца, каханне ——мякчэе. Тут музычныя націскі можна разглядаць як музычныя мелодыі (Tonart) і як інтэрвал (Klangstufe). 3 прычыны гэтага адрозніваюцца стылі музыкі і мелодыі, якія сім-валізуюць розныя эмоцыі. У раздзеле «Настаўнік Шы» «Юэ цзі» вылу-чаюцца наступныя стылі:
    «Усхваленне» — гук шырокі, заціхае, мяккі і просты;
    «Урачыстасць»—гук шырокі, заціхае, аддаляецца і распаўсюджваецца;
    «Малыя оды» — варты павагі і сціплы, цырыманіяльны гук;
    «Вецер» — гук прамы і заціхае, сумленны і сціплы;
    «Восень» — гук адкрыты і ласкавы;
    «Сціпласць» — мяккі і перарываецца.
    Асацыяцыі таксама з'яўляліся свайго роду эмацыйнай актыў-насцю — у людзей іх маглі выклікаць гукі некаторых музычных інструментаў:
    звон (моцны гук) — афіцэр;
    каменны гонг (звонкі) — мёртвы чыноўнік;
    струнныя інструменты (сумны гук) — падданы, які імкнецца да справядлівасці;
    духавыя інструменты з бамбуку (залівісты) — падданы, які гадуе жывёл;
    ваенны барабан (ажыўлены шум) — ваявода.
    Аднак старажытныя кітайцы не спыняліся на ўзроўні простага апісання і супастаўлення. У старажытнай кітайскай музычнай тэо-рыі ставілі знак роўнасці паміж музыкай і законамі светабудовы. У «Люйшы Чуньцю. Ды юэ» гаворыцца: «Крыніца музыкі далёка. Першапачатковае рэчыва выходзіць з двух пачаткаў, два пачаткі вы-пускаюць інь і ян, інь і ян змяняюцца, то ўгору, то ўніз, затым уз'яд-ноўваюцца, хаатычна змешваюцца, расстаюцца і зноў змешваюцца, злучаюцца і зноў расстаюцца — гэта вызначаны парадак узаема-адносін. Круцячыся, свет зноў і зноў вяртаецца да пачатку, паводле найвышэйшых законаў усё ў сусвеце аднаўляецца. Нябесныя целы то імклівыя, то павольныя; сонца і месяц адрозніваюцца ў адпавед-
    139
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    насці з іх прызначэннем. Пастаянна адбываецца змена чатырох пор года: то мароз, то спёка; то кароткае, то доўгае; то мяккае, то цвёрдае; усё існае паходзіць з першапачатковага рэчыва, пераўтворанага ў інь і ян»237. Іншымі словамі, музыка нараджаецца і расце разам са светам, яна з'яўляецпа своеасаблівай праявай руху ўсяго існага ў сусвеце.
    У «Юэ цзі» гаворыцца: «Вялікая музыка знаходзіцца ў гармоніі са светам, вялікае мастацтва — таго ж разраду, што неба і зямля... Музыка — гэта гармонія свету. Цырымонія — гэта парадак свету. Гармонія — гэта прычына ператварэння рэчаў. Парадак — гэта прычы-на расставання рэчаў... Выпарэнні рэчыва зямлі ўзносяцца ўгору, над-вор'е спускаецца ўніз, інь і ян пераймаюць адно аднаго, неба і зям-ля ўзаемадзейнічаюць, барабанячы громам, паскараючыся вятрамі і дажджамі, рухаючыся чатырма порамі года, грэючыся сонцам і ме-сяцам; вось як адбываецца ператварэнне рэчаў, падобна таму, як му-зыка знаходзіцца ў гармоніі з небам і зямлёй... Што тычыцца мяжы музыкі і цырымоній неба і зямлі, дзеянняў інь і ян, спасціжэння багоў і дэманаў, мяжа іх у найвышэйшай ступені высока, далёка, глыбока. Музыка, відавочна, пачатак усяго жывога, цырымонія ж удзельнічае ў фарміраванні ўсяго існага»238. Тут не толькі меркавалі, што музыка ўвасабляе сусветныя законы, але і разважалі з нагоды музыкі і цы-рымоній; лічылася, што музыка і цырымоніі — дзве найважнейшыя меры для рэалізацыі гармоніі ў грамадстве. «Юэ цзі» ўзыходзіць да свяшчэнных кніг канфуцыянства і, адпаведна, напоўнена канфу-цыянскімі пропаведзямі.
    Тэн Гу тэарэтычна прааналізаваў і абагульніў гэтыя старажытныя развагі пра музыку. Двума вялікімі складнікамі музычнага маста-цтва ён лічыў рытм і гармонію. Сучаснымі навуковымі даследаван-нямі даказана, што музыка першабытных народаў канцэнтравалася на пачуццёвасці і матэрыяльнасці, таму і пачуццё рытму было вельмі моцным. Цывілізаваныя народы лічаць важным і тое, і другое, аднак яшчэ большую ўвагу ўдзяляюць унутранай гармоніі. У трактаце «Юэ
    237 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 361.
    238 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 361.
    140
    Частка /
    цзі» гаворыцца: «Толькі выбраная музыка можа дапамагчы ў кіраван-ні дзяржавай». Такім чынам, нашы продкі ўжо валодалі вельмі вы-сокім узроўнем асвечанасці і маглі разважаць пра музычнае маста-цтва, выходзячы за рамкі першабытных народаў, якія задавольваліся толькі забеспячэннем фізіялагічных патрэб, не імкнучыся да больш шырокіх і высокіх ведаў.
    «У старажытнасці накіроўвалі ўсю сваю ўвагу на гармонію ас-ноўных законаў прыроды. Яны не проста разбіраліся ў музычным мастацтве, але і закраналі асноўныя формы сусвету. Сусвет заўсёды імкнецца да вялікай гармоніі, а музыка паказвае канкрэтныя з'явы гэтых прынцыпаў гармоніі свету (Weltgesgmassrigheit). Такім чы-нам, мастацтва — гэта не толькі музыка, а ўсё, што можа называцца ўніверсальным у арыгінальным увасабленні. 3 тым, што гармонія — гэта арганізаванасць сусвету, згаджаліся Бруна, Лейбніц, Шэфтсберы, Шэлінг і Гётэ. Аднак нашы старажытныя мудрацы ведалі пра гэта ра-ней. Відавочна, што пра жыццё яны думалі гэтак жа, як іх народныя мудрацы: нязменна спасцігалі яшчэ больш глыбокі досвед, звязвалі адзінымі адносінамі нараджэнне і жыццё сусвету. Яны меркавалі, што музыка звязана з палітыкай гэтак жа, як стражытнагрэчаскія філосафы лічылі, што прыгожае было адзіным»239.
    Тэн Гу вызначыў старажытную кітайскую музыку як «мастацтва светапогляду», ён лічыў, што паміж старажытнай кітайскай музыкай і філасофіяй існуе ўнутраная сувязь. 3 гістарычнага пункту гледжання «такога роду ідэі зацверджаны Лаацзы, развітыя Канфуцыем, усебако-ва асвоены даасізмам і канфуцыянствам, сабраны Сюньцзы, пашыра-ны ягонымі паслядоўнікамі - аўтарамі “I Чжуань,,»24°. Канфуцыянства прыдавала развіццю старажытнай музыкі жыццёва важнае значэнне. Гэта звязана не толькі з ідэаламі і перакананнямі, але і з родам занят-каў ранніх канфуцыянцаў.
    Тэн Гу меркаваў, што першыя вучоныя-канфуцыянцы былі так зва-нымі знахарамі-варажбітамі (ведзьмакі-шаманы таксама адносілі-
    239 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 361.
    240 Там жа. С. 362.
    141
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    ся да іх), пасля з'явіліся «настаўнікі канфуцыянства», якія выкладалі шэсць мастацтваў; і тыя, якія трымаліся запаветаў Яа і Шунь241, за-конаў мастацтва і ваеннай справы; і пасля з'явіуся вялікі настаўнік Чжун Hi242. Таму канфуцыянцы ў тым ліку дапамагалі пры адпраўлен-ні абраду пахавання і паўсюль імкнуліся выкарыстоўваць музыку. Вучоным-канфуцыянцам неабходна было ведаць яе. «Музычная аду-кацыя ў старажытнасці была рэлігійным прыдаткам, а сама музыка была неад'емным упрыгажэннем рэлігійных рытуалаў. Канфуцый змяніў характар свайго вучэння, з дапамогай прапаведнікаў зрабіў яго палітычным; такім чынам, музыка з рэлігіі перайшла ў паліты-ку»243. Канфуцый усхваляў «кананічную музыку», якую называлі «дасканалай». У супрацьлегласць ёй існавала ненавісная Канфуцыю «новая музыка», якая фактычна адлюстроўвала прымітыўны запал мужчыны і жанчыны і не выкарыстоўвалася ў рытуалах. Такім чы-нам, Тэн Гу падзяліў старажытную музычную адукацыю на тры эта-пы: першы этап — да Канфуцыя, які змяшчаў першабытны місты-цызм. Другі этап — гэта перыяд Канфуцыя, калі музычная адукацыя ператварылася ў палітычную. Трэці этап — перыяд Сюньцзы, калі музычная адукацыя стала больш гуманістычнай. Праца «Юэ цзі» належыць да першага этапу. Змест «Юэ Цзі» вельмі блытаны, аднак можна вызначыць, што галоўнае месца займае вучэнне Сюньцзы, якое змяшалася з ідэямі даасізму.
    Тэн Гу пасля разваг пра старажытных вучоных, асабліва пра разу-менне прыроды музыкі канфуцыянцамі, зноў выставіў пытанне: «Раз у старажытнасці разумелі музыку як пачуццё, якім насычаны свет (Weltgefiihlt), мастацтва светапогляду (Weltanschauungkunst), тады яна сама па сабе ёсць пачатак і канец, структура і выдатнае стварэнне свету. Тут павінны быць выключаныя рэлігійнае або этычнае прымя-ненне. Такім чынам, з якой жа прычыны цырымонія і музыка ў кож-най дробязі маюць патрэбу адна ў адной?»244
    241 Яа і Шунь — легендарныя кіраўнікі Старажытнага Кітая.
    242 Чжун Hi — другое, неафіцыйнае імя Канфуцыя.
    243 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 367.
    244 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 361-362.
    142
    Частка /
    Іншымі словамі, раз ужо музыку лічаць мастацтвам светапогляду, мяркуючы, што музыка, сусвет і свет маюць унутраны ізамарфізм, тады ў дачыненні да забеспячэння парадку ў дзяржаве і гарманіч-нага грамадства цалкам дастаткова нашай музычнай адукацыі, пры гэтым ужо няма неабходнасці ў этыцы і рэлігіі. Навошта ж канфу-цыянства выстаўляе «этыкет і выхаванне» паралельна з музыкай і цырымоніямі? Гэта не толькі адно з пытанняў кітайскай эстэтыкі; у большай ступені гэта пытанне даследаванняў старажытнакітайскіх ідэалогій.
    Дзякуючы аналізу Тэн Гу мы ведаем адзін са шляхоў развіцця ста-ражытнага музычнага мыслення, унутры якога ёсць пытанні, што па-трабуюць далейшага навуковага абгрунтавання. Аднак Тэн Гу, звя-заўшы музычную адукацыю і разуменне сутнасці музыкі ў старажыт-насці, паралельна даследаваўшы ключавую ролю канфуцыянства ў старажытнай музыцы і развіцці музычнай адукацыі, не толькі рас-працаваў адну з цэнтральных праблем старажытнай кітайскай эстэ-тыкі, але таксама прапанаваў мадэль даследавання, у якой злучыў тагачасную ідэалогію і эстэтыку. Нават для сучасных даследаванняў старажытнай кітайскай эстэтыкі яна мае надзвычай важнае значэнне.