Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Прынцып упарадкавання сімвалаў — сістэма бесперапыннага адраджэн-ня. Структура лікаў — гэта канцэптуальны аналіз і сцвярджэнне, прааналіза-
266 Там жа. С. 589.
267 Там жа. С. 611.
158
Частка /
ваны і вызначаны нязменны парадак рэчаў. 3*ява ўнедасканалай, раздроб-ненай праяве. Di. Masse сімвала (у нямецкай мове: маса, рэчыва, матэрыял), яго поўная мерка мяжы ягоных «сярэдзіны» і «гармоніі». Падобна 20-й гекса-граме «I Цзіна» Гуань, у кожным вобразе зусім рэальная справядаівая ісціна.
Сімвалы і лічбы апрыёрныя; сімвалы звязаныя з пачуццямі, лікі ж рацыянальныя. З'яўпенне сімвалаў звязана з назіраннем нябесных з'яу. У выніку яны сталі шаблонам жыцця»268.
Гэтыя не вельмі гладкія, зусім не дасканалыя запісы раскрываюць ход думак Цзун Байхуа, які мае крыху скачкападобную форму, аднак у цэлым мы можам выхапіць ягоныя ідэі і пункт гледжання.
Аўтар лічыць, што разважанні Цзун Байхуа пра сімвалы зводзяцца да таго, што наогул гэта і ёсць крыніца паходжання ўсяго жывогаўсусвеце. Яна мае функцыю прымушаць рухацца і змяняцца ўсё жывое ўсвеце; акрамя таго, фарміруе прынцыпы быцця і сэнс жыцця, таму і стала своеасаблівым «ша-блонам жыцця». На гэтым законе грунтуецца не толькі існаванне прадметаў, але і спосаб, дзякуючы якому людзі пазнаюць іх дарогу і шлях. Таму сімва-лы маюць некаторае падабенства з паняццем «даа» ў кітайскай філасофіі. Адрозненне ўтым, штодаа — гэта першапрычына ўсяго існагаўсвеце, а ся-род сімвалаў няма адзінага, цэлага, найвышэйшага сімвала; працэс стварэн-ня кожнай канкрэтнай рэчы звязаны з сімвалам, розныя з'явм звязаны з роз-нымі знакамі. Сімвал «шаблону жыцця» не толькі крыніца ўзнікнення ўсяго існага ў прыродзе, ён таксама дэманструе значэнне ўсяго існага. «Таму сімвал, як сонца, стварае ўсё існае і асвятляе ўсё існае». Такім чынам, у знаках як такіх ёсць «лі» (ісціна, прынцып, закон). Цзун Байхуа казаў пра гэта: «Прынцыпы фарміравання сімвалаў — гэта сістэма бесперапыннага адраджэння». Аднак гэтае «лі» не ад рацыянальнага, яно ад самакантролю пачуццяў. Гэта, магчы-ма, асноўнае адрозненне сімвалаўадлікаў.
На думку Цзун Байхуа, калі сімвалы дэманструюць пэўны, адчувальны, зменлівы, разнастайны свет, лікі ўсяго толькі ўвасабляюць парадак гэтага свету. Лікі маюць заканамернасць і прынцыповы змест. Таму лікі павінны быць звязаныя з розумам, іх неабходна з дапамогай розуму ўсвядоміць і за-своіць. Цзун Байхуа лічыў, што такія лікі ў корані адрозніваюцца ад навуко-
268 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 628-629.
159
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
вых, матэматычных лікаў заходняй метафізікі. Ён лічьгў, што лікі кітайскай метафізікі «генератыўныя, зменлівыя, сімвалізуюць значэнне», а таксама «рухомыя, асэнсаваныя і значныя». Гэтыя лікі «створаны з мэтай дасягнен-ня непасрэднасці, сярэдзіны, гармоніі». Таксама Цзун Байхуа казаў: «“Неба і зямля нараджаюць ўсе p34biw, з гэтай прычыны ўпарадкаванасць лікаў стварае “парадак жыцця>,. Калі ў жыцці ёсць парадак і структура, узнікаюць прадметы (культура)»269. Лікі тут звязаныя не толькі з розумам, але таксама з часам і месцам. Таму гэтыя лікі не могуць існаваць у адрыве ад такіх фак-тараў, як час і прастора, асабліва ад фактару часу: «Гэтыя “лікі” не з'яўляюц-ца знакамі паралельнасці формы прасторы. Яны з,яуляюцца сімваламі, якія азначаюць рух жыцця неадцзельна ад ^мecцa,, і <<часу,,!»27°
Гэтым лікі кітайскай метафізікі ў корані адрозніваюцца адлікаў ме-тафізікі заходняй. Заходнія лікі — гэта лічбы нашай сучаснай навукі, вель-мі абстрактная форма і абазначэнне. Самі па сабе яны адцзеленыя ад яко-га-небудзь матэрыялу існага, незалежныя адусіх матэрыяльных формаў. Таму яны максімальна абмежаваныя ўпрасторы. Яны часта ўжываюцца ўякасці інструмента ў іншых навуках, напрыклад фізіцы, хіміі, механіцы і іншых. Матэматычная навука сама па сабе абстрактная, гэта чыстая форма гульні (напрыклад, сувязі комплексных лікаў не маюць ніякага дачынення да рэальнага свету). Аднак лікі кітайскай метафізікі валодаюць унутраным зместам, унутранай сувяззю з часам, прасторай, жыццём.
Таму Цзун Байхуа лічыў: «Кітайскія лікі — гэта сімвалы рытму і гар-моніі, таму валодаюць цэнтральным гукам хуанчжун, каб нараджаць ягоны гук і лік! Гэта цэласная форма. У гэтым сэнсе кітайскія лікі ста-новяцца сімвалам жыццёвых змен найвышэйшай ісціны!»271
Мы бачым, што гэтыя лічбы-сімвалы ў корані сваім адно цэлае. Асноўная прычына ў тым, што апісаныя законы руху сусвету і светуў трак-таце «Чжоу I» неаддзельныя ад канкрэтнага жыцця чалавецтва. Пра гэтую з?яву ў «I Чжуань» гаворыцца: «Сферу змен неба і зямлі не перасягнуць, любым шляхам не пазбегнуць, як шлях дня і ночы, таму духі бяздзейныя,
269 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 587-597.
270 Там жа. С. 597.
271 Там жа. Т. 1. С. 598.
160
Частка /
змены бясформенныя». (Тлумачэнне да гексаграм «I Цзіна»). Свабодныя перамяшчэнні бясплённыя, бясформенныя.
Цзун Байхуа казаў з гэтай нагоды: «Разумовы вобраз прасторы ў кітай-цаў: “Небу і зямлі адведзеныя месцы, а перамены сярод іх". “Цянь і кунь (мужчынскі і жаночы пачаткі) расст^ўленыя, а перамены сярод іх”. “Восем трыграм расстаўпеныя, сімвалы сярод іх". “Законьі неба і зямлі вызначаныя сярод іх". Прастора неадцзельная ад неба і зямлі, аджаночага і мужчын-скага пачаткаў, выразнае, нязменнае дая абстрактных пунктаў ілікаў»272. Прастора ў кітайскім светапоглядзе заўсёды была чымсьці бясконца рухо-мым, безумоўна пачуццёвым,а не абстрактным і, матэматычная або геаме-трычная, цалкам адрозным ад заходніх матэматычных або геаметрычных межаў273. Таксама тут неабходна закрануць старажытнакітайскія метафізіч-ныя канцэпцыі,такія як час і прастора.
1.3. Час і прастора, якія бесперапынна рухаюцца
Цзун Байхуа з дапамогай сімвалаў і лікаўдвухмерна апісаў свет і сусвет адпаведна кітайскай філасофскай метафізіцы. У адрозненне ад апісанага заходняй метафізікай «матэматычнага, геаметрычнага» свету, свет ста-
272 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 621.
273 Цзун Байхуа параўнаў кітайскую і заходнюю канцэпцыі лікаў: Піфагор зыходзіў з будовы матэрыі, але не зжыцця, таму схіляўся да сістэмнасці лікаў. У Кітаі зыхсдзілі зжыцця, таму сістэмнасць лікаў даходзіць да межаў сярэдзіны і гармоніі; Піфагор вынайшаў «лік» як пачатак фарміравання ўсіх рэчаў, заснаваў філасофію «лікаў», лічачы іх структурай усіх формаў. А свет кітайцаў ошадаўся з рытму сярэдзіны і гармоніі: «Пачынай выхаванне з вывучэння вершаў, затым цырымоній і завяршай музыкай». Кітайская «музыка»—цэнтрусяго існага. Ён лічыў, што гармонія гукаў музыкі — гэта пэўная лікавая прапорцыя. У нябесных з'явах можа праяўпяцца гтрыгажосць парадку і гармоніі, размяшчэнне і рух нябесных сузор'яў аб*ядноўваюць пэўныя «матэматычныя адносіны». Вяртаючыся да ўсіх з'яў, яна ў выніку становіцца сісгэмнай гармоніяй. Здольнасць сфарміраваць індывідуальную, тыпавую рэч, спалучаючы ў сабе яе складовыя элементы, таксама ёсць пэўная лікавая сісгэма. Такім чынам праяуляецца лікавая прапорцыя. У Кітаі ж музыкай выштурхоўваецца «сярэдзіна непафэднасці (справядлівасць) і сярэдзіна гармоніі». УПіфагора «лікі» — гэта, фактычна, пачатак свету, які паралельна ўгварае геаметрычную форму, дня Кітая — гэта «сярэдзіна найвышэйшага пачатку», гармонія і жыццё ўсяго існага як аснова светапоіляду.
161
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ражытных кітайцаў бясконцы і канкрэтна адчувальны. Для тлумачэння канкрэтных законаў, прынцыпаў будовы прасторы і рухомых змен гэтага свету Цзун Байхуа зноў выкарыстаў «I Чжуань».
«У Кітаі ёсць нябесныя сімвалы і зямныя прынцыпы. Стварэнне вобра-заў у Небе - “цянь”, капіяванне іх на зямлі - “кунь”. Са станаўленнем інь і ян узнікаюць прынцыпы, сутнасці рэчаў; змешваючыся адна з адной, яны ствараюць гэты свет.
У Кітаі з дапамогай інь і ян, васьмі трыграм, сімвалаў сонца, месяца, вады, агню, усхвалення васьмі добрых якасцяў тлумачылі паходжанне свету; пра жыццё і смерць гаварылася: “Няма большых перамен, чым перамены ча-тырох пораў годаі^/'Чатыры пары года, падпарадкоўваючыся законам сусве-ту, змяняюць адна адну здаўнам, йСонца і месяц, падпарадкоўваючыся зако-нам сусвету, свецяць даўно”. Пераўтарэнні свету, законы ўнутранага рытму, нараджэнне рэчаў — з дапамогай агульнага прынцыпу аб тым, што, калі ўсе сродкі былі вычарпаныя, змены сталі неабходныя; яктолькі былі ўнесеныя змены, з,яўляецца рашэнне, прызнаецца каштоўнасць змянення свету!»274
Іншымі словамі, цянь і кунь і восем трыграм — гэта сімвалы інь і ян, якія ўзаемадзейнічаюць у спакоі і руху, нараджаюць свет і прыводзяць яго ў рух. Сімвалы тут не ізаляваны, адзін знак часта перадае цэлы клас звязаных з ім рэчаў, а сувязь паміж сімваламі ёсць сінестэзія. Паміж усімі рэчамі із'явамі заўсёды і ўсюды адбываецца пастаяннае перараджэн-не і бесперапынныя змены. Гэтая гнуткасць і ёсць час. Гэта дэманструе, што рух усіх істот у свеце і сусвеце заснаваны на «зменах», якія абсалют-ныя і вечныя. Фактычна «змены» ў гэтай сістэме — як часавы, так і прас-торавы фактар. У такім метафізічным свеце і сусвеце час і прастора, вядома, якасна адрозніваюцца ад паняццяў часу і прасторы ў заходняй навуцы.
Пытання часу і прасторы ў метафізіцы немагчыма пазбегнуць. У са-праўднасці, на думку Цзун Байхуа, усе сімвалы і лічбы змяшчаюць рух і перамены, у іх ёсць разуменне часу і прасторы. Цзун Байхуа казаў: «Паміж часам і прасторай вельмі цесная сувязь, прыродныя і творчыя дачыненні. У гэтым меркаванні нішто не можа перасягнуць “I цзінм;
274 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 608.
162
Частка /
сімвал гексаграмы “Цянь" гаворыць: "Які вялікі пачатак тварэння (эле-мент Цянь), усё існае адсюль бярэ пачатак, падпарадкоўваючыся зако-нам сусвету; рухаюцца аблокі, ідуць дажджы, усё існае цыркулюе, вялікія свяцілы пастаянныя, становішча шасці рысак гексаграмы склаўшы, атрымаеш шэсць суцэльных рысак гексаграмы Цянь у небе”. “Цянь” — гэта рухальная сіла духу стварэння свету, мпастаянства вялікіх свя-цілаў>, — моцны, безупынны, паўтаральны ў прасторы прамяністы кру-газварот стварэння. Пра йшэсць становішчаўл гаворыцца, што ў працэсе стварэння аснова сфарміравала ў прасторы йстановішчам, гэта і ёсць інь на шляху ўзаемадзеяння станоўчага і адмоўнага (інь і ян); гэта і ёсць кунь, Мзямлям. Становішча прасторы фарміруецца ў часе. Шэсць рысак гексаграмы перадаюць шэсць перыядаў падзеі, месца кожнай падзеі і ёсць яе становішча. Услед за часам яно стварае і фарміруе, перамены не знікаюць, што не падобна да прапанаванага Ньютанам у класічнай фізіцы палажэння аб нязменнай нерухомай прасторы. Лічачы рух уну-тры магчымай умовай, гэта больш нагадвае адносіны руху і прасторы ў рэлятывісцкай фізіцы Эйнштэйна. ^Шэсць суцэльных рысак гексагра-мы Цянь у небе” значыць, што час з дапамогай гэтых шасці рысак гек-саграмы перадае шэсць перыядаў ходу падзеі, кіруе светам. Сімвалам гэтых бясконца зменлівых падзей з^ляюцца шэсць лятучых драконаў. Шэсць становішчаў і ёсць шэсць рысак гексаграмы (у Т гаворыцца: “свабоднае вярчэнне шасці рысак гексаграмьі"), вялікая пустата змяш-чае рух»275.