Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Асноўнае адрозненне тут заключаецца вось учым: мадэль свету ў заходняй метафізіцы — гэта канцэптуальная, лагічная сістэма, яна адарваная ад матэрыялу, з якога пабудаваны свет, і не звязаная з жыццём чалавечага грамадства. Простымі словамі, гэтыя свет і сусвет існавалі да чалавечага з'яўлення і будуць існаваць пасля знікнення чалавека, яго існаванне не залежыць ад жыцця чалавецтва. Свет і сусвет, апісаныя
291 Поўны збор твораў Цзун Байхуа.Т. 1. С. 589-629.
292 Там жа. Т. І.С. 620.
293 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 587.
168
Частка /
ў кітайскай метафізіцы, наадварот, цесна звязаныя з чалавечым жыццём: асноўная сіла гэтага свету — чалавецтва, сэнс гэтага свету — ужыцці чалавецтва. He будзе жыцця чалавецтва — перастануць існаваць свет і сусвет. Усё, што ён змяшчае, ад зорнага неба космасуда азёр, мораў, гор і рэк, траў і дрэў, кветак, рыб, насякомых, птушак і звяроў, чатырох пораў года — усё гэта знаходзіцца ў цесных і гарманічных адносінах з чалавецтвам. Сэнсам іх надзяляе жыццё чалавецтва. Гэта напоўнены скрытым сэнсам і цікавасцю да музыкі свет. Таму, на думку Цзун Байхуа, светапогляд кітайцаў цесна звязаны з іх падыходам да жыцця і сістэмай каштоўнасцей. У напісаным у 50-х гг. артыкуле «Асаблівасці разумення часу і прасторы ў Старажытным Кітаі» Цзун Байхуа паўтарыў пункт гледжання, выкладзены ў старым артыкуле «Разуменне прасторы ў кітайскай паэзіі і каліграфіі». Прасунуўшыся далей, ён звязаў у сваіх развагах пытанні часу і прасторы ў кітайскай метафізіцы з нараджэннем і жыццём старажытных кітайцаў.
Цзун Байхуа лічыў: «Першапачатковае ўяўленне кітайца аб сусвеце звязана зхаідінай."宇"—гэта дах, жыллё, межы, “宙"(бясконцасць) пайшло ад “宇"294. Хаціна старажытных сялян-кітайцаў і была іх светам. Яны з дапамогай гэтай пабудовы атрымлівалі ўяўленне аб прасторы, авыходзячы на працу з усходам сонца і вяртаючыся з працы з захадам сонца («Цзі жан гэ»)м. Сінтэз прасторы і часу фарміраваў светапогляд і лад жыцця кітайца. Ягонае жыццё павольнае, рытмічнае. Прастора і час для яго былі неаддзельныя. Поры года спалучаліся з бакамі свету. Гэта разуменне выдае філасофскае мысленне эпохі дынастый Цынь і Хань. Рытм часу (адзін год, чатыры пары года, дванаццаць месяцаў, дваццаць чатыры перыяды кітайскага сельскагаспадарчага года) пад кіраўніцтвам прасторы бакоў свету (чатыры бакі свету) сфарміраваў наш сусвет. Таму наша адчуванне прасторы ўслед за адчуваннем часу станавілася
294 宇宙(yCizhou) — сусвет, космас.
169
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
рытмам і музыкай!»295 У суправаджэнні асаблівага, сапраўднага, багатага зместу і канкрэтна адчуваемых часу і прасторы жыццё старажытных кітайцаў была напоўнена рытмам, пачуццямі, таму час і прастора былі свайго роду музычнымі.
Разам з тым Цзун Байхуа лічыў так: калі разабраць слова «свет» (世界),іерогліф “世” раней абазначаў галіны і лісце і звязаны са старажытным іерогліфам “叶"(лістота). «Раз на год з^ўляецца новае лісце — гэта і ёсць новы свет, пераемнасць нашчадкаў з пакалення ў пакаленне таксама быццам новае лісце». А іерогліф “ 界"(мяжа) пайшоў ад іерогліфа “田"(поле): тое, што называецца размежаванне поля (раллі). Сэнс гэтых двух іерогліфаў слова «свет» (世界)уключае значэнні ад заняпаду і росквіту расліннасці да працягу жыцця, што распасціраецца ажда поля, сезону зборуўраджаю і іншых значэнняў, звязаных з вытворчым сельскагаспадарчым жыццём. Акрамя таго, ён растлумачыў значэнне іерогліфа “ 日 м (сонца) як вобраз узыходзячага сонца, які паказвае кожны дзень кітайца, час кітайца, жыццё кітайца, звязанае з сонцам (гэта зусім не азначае, што кожны дзень павінна быць сонца). Таму Цзун Байхуа казаў: «У Кітаі час — гэта лінія, якая падымаецца знізу ўгору, “сзнс узнікнення жыцця ўсіх істот”,але не зверху ўніз. Гэта таксама адлюстроўвае ў кітайскай свядомасці стваральны дух часу. йУсход сонца” — праява часу; час не вялікая геаметрычная лінія. Кітайскі чатырохмерны свет — жывы арганізм, не геаметрычнае цела»296. Час і прастора кітайскай метафізікі — гэта і ёсць актыўны працэс і гісторыя канкрэтнага жыцця, сельскагаспадарчага жыцця кітайцаў.
295 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 475. Ён таксама казаў: «Мысляры дынастый Цынь і Хань спалучалі пяць музычных націскаў, чатыры пары года, пяць стыхій, узяўшы 12 ступеняў кітайскага храматычнага гукараду, спалучылі іх з сезонамі пораў аднаго года («Ханьшу. Музычна-астранамічны раздзел»). Згодна з гэтым, людзі нібы знаходзіліся ў музычным, гарманічным свеце з цэнтралізаваным часам і прасторай. Філосафы эпох Цынь і Хань хацелі выкарыстаць такі светапогляд для таго, каб дапамагчы кіраваць краінай пануючаму класу таго часу... у**І цзіне" цалкам раскрыта і растлумачана філасофія спалучэння чатырох пораў года і чатырох бакоў свету, пры гэтым, вядома, прысутнічае некаторая містычная афарбоўка. Адсюль становіцца ясна, што ў складзе думак старажытных кітайцаў разуменне аб часе і прасторы бярэ свой пачатак з сельскагаспадарчай практыкі».
296 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 475-476.
170
Частка /
Сапраўцы, паміж канцэпцыяй часу і прасторы кітайцаў і іх сельскагаспадарчым жыццём цесная сувязь, уідэях «I Чжуань» гэта апісана вельмі ясна. Цзун Байхуа казаў: «У “Каментарах «I Цзіна»” ўвогуле сказана: “Таму зачыненыя дзверы называюцца кунь, а расчыненыя цянь; дзверы, якія расчыняюцца і зачыняюцца, завуцца пераменамі; гэтыя бясконцыя адносіны — скразнымі, назіраемыя з'явьі — сімваламі, форма — рытуальнай пасуцзінай (начыннем); тое, што вырабляецца і выкарыстоўваецца, называецца спосабам; тое, што народ не можа выкарыстоўваць, называецца духам”. Гэтыя словы не толькі зліваюць уадно светапогляд і вытворчую практыку, яны гавораць пра закрыццё і адкрыццё прасторы ірытм часу, атаксама злучаюць у адно вынік руху і заканамернасць вьыупення. Адкрыццё і закрыццё, інь і ян, цянь і кунь, неба і зямля — названыя па-рознаму аднолькавыя прадметы. Гэтыя прадметы і ёсць сусвет, прастора і ўнутраная стваральная рухаючая сіла»297.
Ідэалогія «I Чжуань» атрымала развіццё ўэпоху дынастьгі Хань. Так, мысляр дынастыі Хань Ян Сюн298 у працы «Тай Сюань» казаў: «Раскрытыя межы называюцца бясконцасцю». Таксама ён сказаў: «Бясконцасць свабодна ў Паднябеснай»; «Бясконцасць—час — стварэнне і актыўнасць»299.
Цзун Байхуа лічыў, штоўпрацэсе руху сусвету, атаксама пазнання паслвдоўнасці яго буцовы заходняя метафізіка рухаецца знізу ўгору, ад нізкага да высокага, ад прылад давялікага шляху светаўладкавання ідарогі, штоідзе наўздым. Пра нешта падобнае казаў Платон у«Піры»: «Спасціжэнне дарогі заключаецца ў прыгажосці формы, паступовым “разуменні” паслядоўнасці ідухоўнай прыгажосці, што ў выніку з,яўляецца найвышэйшай дабрачыннасцю, якая ў стане дасягнуць межаў неба і зямлі»300. Кітайская ж метафізіка адрозніваецца: «Кітайскія філосафы адцавалі перавагу інструменту, які належным чынам выкарыстоўваў рэсурсы іўзбагачаў жыццё людзей... ад прыкладання ў штодзённым жыцці да спасціжэння рэлігіі, этыкі і эстэтыкі. Рытуальныя (музыкальныя і цырыманіяльныя)
297 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 476.
298 Ян Сюн (53-18 гг. да н.э.) — філосаф-канфуцыянец, літаратар, паэт і філолаг ханьскага часу.
299 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 1. С. 476.
500 Там жа. С. 587.
171
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
інструменты—сімвал сярэдзіны, гармоніі асновы зямлі і неба! Трэба не толькі выкарыстоўваць інструменты ў жыцці, але ператвараць іх у сімвал сэнсу жыцця, каб паказваць вышыню жыцця, як мастацтва і стварыць жыццё, поўнае інтарэсу»301.
Іншымі словамі, кітаец з кожнага аспекту паўсядзённага жыцця, з карыстаемага посуду і цырымоній мог дасягнуць межаў метафізікі. Гэта не падобна на заходнюю мадэль (Платона), у якой, толькі пачаўшы з канкрэтнай фізічнай прыгажосці, адуховіўшы яе, сістэматызаваўшы прыгажосць культуры, спазнаўшы прыгажосць, магчьіма дасягнуць самых высокіх межаў302.
Згодна з думкай Цзун Байхуа, «кітайская філасофія ёсць “жыцйё", што спасцігае рытм даа.Даа адлюстравана ў “жьійді”, сістэме цырымоній і этыкету. Даа адлюстроўваецца ў мастацтве. Бліскучае мастацтва надзяляе даа формай і жыццём.Даа дорыць мастацтву глыбіню і дух»303.
Класічным адлюстраваннем шляху спасціжэння і пазнання ісцінага існавання з^ляецца выказванне Канфуцыя, які назіраў за бурным патокам ракі з берага: «Час ляціць, як воды гэтай ракі, якія цякуць і ўдзень, іўночы!» Цзун Байхуа меркаваў, што гэта «найлепей дэманструе манеру паводзінаў і межы кітайцаў у назіранні за жыццём, назіранні за нараджэннем. Гэты высокі ўзровень спасціжэння жыцця, самае глыбокае спасціжэнне духоўнага свету пранізвае рэальнае жыццё грамадства, робячы жыццё годным, лёгкім, цудоўным, дасягнуўшы культуры мШыцзіна,,> йШуцзінам, мЛі йзі” і “Юз цзіна". Аднак гэты свет, гэты Мметафізічны даа" адначасова павінен прайсці праз матэрыяльную абалонку рэчаў... А найвышэйшы пункт жыцця грамадства — цырыманіяльнае і музычнае жыццё, рытуальнае начынне і музычныя інструменты — сродак перадачы і ўвасаблення пры гэтым»304.
301 Там жа. С. 592.
302 У артыкуле Цзун Байхуа «Меркаванне аб прыродазнаўстве» вялікая колькасць нататак аб прачытаным пра тэорыю стварэння свету, акрамя таго, зроблены разбор гісторыі кітайскай навукі. ён лічыў, што спасціжэнне сутнасці рэчаў прымушае з*явы і суб*екты пазнання знаходзіцца ў стане ўнутранай узаемасувязі і ўзаемадзеяння, дасягаючы прыроднага сэнсу.
303 Поўны збор твораў Цзун Байхуа. Т. 2. С. 367.
304 Там жа.С.411.
172
Частка /
Так, традыцыйныя і канфуцыянскія цырымоніі і музыка прымушаюць нашы самыя звычайныя прадметы паўсядзённага ўжытку ўзвышацца да дастойнага і цудоўнага свету мастацтва. У выніку штодзённае жыццё кітайца ператвараецца ў жыццё, поўнае мастацтва. Гістарычная сітуацыя такая: «Рознага роду яшмавыя вырабы III ст. паходзяць ад каменнай сякеры і рэзанатара каменнага веку, дасягнуўшы ў выніку высакароднасці нефрытавага рытуальнага начыння і музычных інструментаў. Бронзавае начынне III ст. таксама паходзіць ад кухоннага начыння бронзавага веку, узвысіўшыся ў выніку да найвялікшых скарбаў дзяржавы. Мастацкая прыгажосць іх формы, стылю, узораў, прыгажосць афарбоўкі і надпісаў, задумы і мадэлі мастакоў, каліграфаў, скульптараў, завяршаючыся гатовай формай, перадаюць нацыянальнае разуменне сусвету, каларыт жыцця, ажда палітычнай магутнасці, сацыяльнай еднасці»305.