Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Тэн Гу таксама з^ўляўся адным з заснавальнікаў сучаснай кітай-скай мастацкай адукацыі. Ён казаў: «Паколькі ў сутнасці культуры больш за ўсё мастацтва, я лічу, што, перш чым даследаваць цэлую культуру, неабходна вывучыць прыватныя праявы мастацтва»245. У перыяд выканання адміністрацыйных абавязкаў ён унёс прапанову рэфармавання грамадскай мастацкай адукацыі. Тэн Гу актыўна вы-ступаў з ініцыятывай паляпшэння мастацкіх навучальных устаноў, ён таксама заснаваў мастацкую галерэю, загадваў грамадскімі за-баўляльнымі ўстановамі — тэатрамі, заламі для музыкаў і апавядаль-нікаў. Тэн Гу папулярызаваў кнігу Уэлса «Выратаванне цывілізацыі», усхваляючы «глабальную асвету». Немагчыма не звязаць гэтую дзей-насць з яго разуменнем старажытнай кітайскай музычнай адукацыі.
245 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 379.
143
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Большасць эстэтычных даследаванняў Тэн Гу сканцэнтравана на мастацтве, асабліва на старажытным. У ягоных даследаваннях мы не толькі адчуваем новыя заходнія ідэі, але і глыбока спасцігаем ста-ражытную кітайскую філасофію, ідэі рэлігіі і мастацтва. Ён паспраба-ваў укараніць некаторыя новыя заходнія падыходы і метады ў дасле-даванне старажытнага кітайскага мастацтва, прапанаваў новае тлумачэнне некаторых асноўных меркаванняў класічнай кітайскай эстэтыкі (напрыклад, «натхнёная жыццёвасць»), звязаў мастацтва і філасофію, рэлігію, светапогляд. Тэн Гу выявіў дух эпохі ў эвалюцыі асаблівасцей і стыляў твораў мастацтва, тым самым не толькі з пун-кту гледжання тэорыі, але і з пункту гледжання метадаў, надзвычай пашырыўшы даследчыцкае поле кітайскай эстэтыкі, узняўшы кітай-скую эстэтыку на новую вышыню і пашырыўшы яе.
Тэарэтычныя працы Тэн Гу напоўнены майстэрствам і класічнай вытанчанасцю, яны закранаюць мастацтва, рэлігію, філасофію і ін-шыя параўнальна шырокія сферы, дэманструючы яго выдатнае ве-данне гісторыі кітайскага і заходняга мастацтва, новае бачанне і вы-датныя літаратурныя здольнасці. Эстэтычная тэорыя Тэн Гу рэдка згадваецца ў навуковых колах. У гэтай кнізе ёсць толькі папярэдняе даследаванне яго рэцэнзій, недастатковае для дакладнага іх разумен-ня. Яго заслуга не толькі ў тым, што ён паклаў пачатак даследаванню гісторыі кітайскага мастацтва, але і ў заснаванні некалькіх новых мадэляў даследавання.
144
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ДаслеАаванні Цзун Байхуа: сістэма, падыходы і метады эстэтыкі
Цзун Байхуа (імя, дадзенае пры нараджэнні, — Цзунчжы Цаа) нарадзіўся ў 1897 г. у горадзе Аньцін правінцыі Аньхой. Дзіцячыя гады правёўу Наньцзіне, дзе вучыўся ўпачатковай і сярэдняй школе новага тыпу, у 1913 г. паступіў ваўніверсітэт Ціндаа на адцзяленне нямецкай мовы, у наступным годзе скончыў. Затым перавёўся ў Шанхайскі ўніверсітэт Тунцзі на медыцынскае адцзяленне, у 1916 г. пасля заканчэння паступіў на падрыхтоўчыя медыцынскія курсы ўніверсітэта Тунцзі,у 1918г. завяршыў навучанне. У тым жа годзе прыняў уцзел урабоце «Таварыства маладых кітаістаў», пасля быў адказным газеты таварыства «Малады Кітай». У1919 г. быў рэдактарам дадатку «Лямпа навукі» да газеты «Падзея», знайшоў і выхаваў выдатнага паэта пакалення Го Мажо, сам ён неўзабаве пры дапамозе лёгкіх і багатых на філасофскія разважанні кароткіх вершаў «Аблокі, якія калыхаюцца» зрабіў сенсацыю на паэтычнай ніве. У1920 г. выправіўся на навучанне ў Германію, у 1925 г. пасля вяртання яго запрасілі выкладаць на філасофскі факультэт Нанкінскага Паўднёва-ўсходняга ўніверсітэта (пастія быў перайменаваны ў Чжуньянскі ўніверсітэт), у 1930 г. заняў пасаду дэкана. У1937 г. Цзун Байхуа ў Нанкіне ўзначаліў III штогадовую кітайскую філасофскую канферэнцыю, разам з Тан Юнтунам, Фэн Юланем, Цзінь Юэлінем, Чжу Байінам утварыў міжсесійную раду. У перыяд антыяпонскай вайны ўслед за ўніверсітэтам накіраваўся ўЧунцін, у 1945 г. зноў вярнуўся ўНанкін. У1952 г. прыводзіў упарадак факультэт агульнанацыянальнай вышэйшай школы, затым ён перавёўся на філасофскі факупьтэт Пекінскага ўніверсітэта, пасля заўсёды жыў у Яньюані, у снежні 1986 г. памёр у Пекінскім універсітэце.246
246 Цзун Байхуа да 50-х гг. быў важнай постаццю кітайскай навуковай філасофскай супольнасці, але ў 1952 г. перавёўся ў Пекінскі ўніверсітэт і быў ацэнены як прафесар трэцяга рангу.Ён не карыстаўся перавагай свайго становішча і скончыўсвой жыццёвы шляху звычайнай агульнай палаце студэнцкай бальніцы Пекінскага ўніверсітэта. Аўтар калісьці датядаў Цзун Байхуа, затым разам з іншымі студэнтамі перадаў цела ў морг. Да гэтага часу ясна ўспамінаецца сумная карціна: убогая бальнічная палата і яе абстаноўка, мароз зімняй ночы.
146
Частка /
Цзун Байхуа ўнёс выключны ўклад у кітайскую эстэтыку. У маладыя гады ён карыстаўся вялікай папулярнасцю ў кітайскіх навуковых эстэтычных ко-лах, разам з Дэн Ічжэ іх звалі «Паўднёвы Цзун і паўночны Дэн». Аднак у дру-гой палове XX ст. яго голасу доўга не было чуваць. Нават калі ў 50-х і 80-х гг. назіраўся эстэтычны ажыятаж, ён заставаўся абыякавы. Аж да 1981 г., калі выйшаў зборнік яго артыкупаў «Эстэтычныя прагулкі» і маладыя эстэтыкі звярнулі на яго ўвагу. Аднак яны збольшага захапіліся яго высокім і жывым літаратурным майстэрствам: значэнне і ўплыў «Эстэтычных прагулак» быў, верагодна, не большы, чым у звычайнага бестселера. Цзун Байхуа быў адзі-нокі ў навуковай супольнасці і таму не дамогся сапраўдных пераменаў. Гэта не ўключаючы вельмі малую колькасць навукоўцаў, якія непасрэдна спас-ціглі сутнасць кітайскага мастацтва і кітайскай эстэтыкі.
Сёння мы можам сказаць, што «Эстэтычныя прагулкі» ——усяго толькі верхавіна айсберга мыслення Цзун Байхуа. У1994 г. «Поўны збор твораў Цзун Байхуа» быў складзены і выдадзены ў выдавецтве «Асвета» правін-цыі Аньхой, толькі пасля гэтага ўвесь воблік яго тэорый стаў вядомы гра-мадскасці. Дзякуючы гэтаму, мы можам атрымаць агульнае ўяўпенне аб мысленні Цзун Байхуа, убачыць, што яно тычыцца мінулага і сучасна-сці, у ім прысутныя літаратура, гісторыя, філасофія, а таксама спроба звя-заць мастацтва і рэлігіюажда стварэння навуковай сістэмы.
Цзун Байхуа быўдобра абазнаны ў кітайскай і заходняй філасофіі, эстэтыцы. У1917 г. ён выдаў свой першы твор «Сутнасць філасофіі Шапенгаўэра». Перад навучаннем за мяжой ён апублікаваў мноства рэцэнзій на творы Канта, Ніцшэ, Бергсона, Уайтхеда, напісаў працу па гісторыі філасофіі «Плыні заходняй філа-софіі». За мяжой Цзун Байхуа па чарзе вучыўся ва ўніверсітэце Франкфурта-на-Майне і Верлінскім універсітэце. Асноўнымі яго дысцыплінамі былі эстэтыка і гісторыя філасофіі: ён навучаўся ўвядомага эстэтыка Макса Дэсуара, маста-цтвазнаўцы Bolschman і філосафа Алоіса Рыля, атаксама праспухаў курс лек-цый пратэорыю адноснасці Эйнштэйна. Па вяртанні дадому ён увёўунаву-чальны курс універсітэта дысцыпліны эстэтыкі і мастацтвазнаўства і выкладаў гісторыю заходняй філасофіі. У яго артыкулах, канспектах, творах вылучаліся асноўныя тэзісы філасофіі Старажытнай Грэцыі, філасофіі Сярэднявечча, су-часнага эмпірызму, рацыяналізму, Канта, Гегеля, пазітывізму, валюнтарызму, махізму, філасофіі жыцця, практыцызму. У 60-х гг. XX ст. Цзун Байхуа пераклаў
147
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
першую частку малазразумелай, ілыбокай працы Канта «Крытыка здольнасці меркаваць», «^ядзенне ўэпістэмалогію» Фіхтэ, разам з 冲н Цянем і іншымі пераклаў «Аналіз адчуванняў» Эрнста Маха, у пазнейшыя гады пісаў пра філа-софію Ж.-П. Сартра і Б. Расэла. Нямецкая класічная філасофія і эстэтыка — асабліва Кант, Шапенгаўэр, Бергсон — да канца жыцця аказвалі вялікі ўплыў на навуковую актыўнасць Цзун Байхуа. Гэта вынікае не толькі з яго перакладу «Крытыкі здольнасці меркаваць»; у яго працах «Метафізіка», «Асноўныя тэзісы метафізікі» відавочныя сляды філасофіі Канта.
Цзун Байхуа займаўся таксама і старажытнай кітайскай навукай. У «Поўным зборы твораў Цзун Байхуа» можна знайсці не толькі мноства манаграфій, але і такія працы, як «Агульныя палажэнні гісторыі кітайскай філасофіі», «Асноўныя палажэнні сучаснай філасофскай думкі», «Метафізіка Канфуцыя» і іншыя працы, сярод якіх сустракаюцца досыць глыбокія раз-вагі пра Канфуцыя і Мэнцзы дацыньскай эпохі, Лаацзы, Чжуанцзы і «Чжоу I», а таксама неадаасізм перыяду Вэй - Цзінь, будызм, неаканфуцыянства.
Усе гэтыя даследаванні дэманструюць, што пазнанні Цзун Байхуа ў кітайскай і заходняй навуках сістэматычныя, усебаковыя і маюць пад сабой моцны падмурак.
Настолькі моцная аснова сведчыць пра шырокі кругагляд. Цзун Байхуа прадэманстраваў асаблівасці і абмежаванні кітайскіх і заходніх навуко-вых падыходаў і метадаў і прадставіў уласны падыход да кітайскіх і за-ходніх філасофскіх і эстэтычных даследаванняў. На думку аўтара, у на-вуковых даследаваннях Цзун Байхуа вельмі індывідуальныя разважанні, што таксама сведчыць пра яго бліскучыя веды.
Цзун Байхуа — навуковец, віртуоз, мысляр і паэт з асаблівым духам, якіх мала было ў навуцы таго часу. Усе ягоныя даследаванні, якіх бы сфер гэта не тычылася, былі ітіыбокія і шырокія, што рэдка сустракаецца ўнавуковым свеце. Унёсак Цзун Байхуа неацэнны не толькі ў гісторыю кітайскай эстэты-кі, але і ў гісторыю кітайскага мастацтва і філасофскай думкі. Акрамя таго, ягоныя працы маюць высокую каштоўнасць для гісторыі сучаснай кітай-скай філасофскай думкі і гісторыі філасофіі. Сярод твораў Цзун Байхуа — «Эстэтычныя прагулкі», «Межы мастацтва» ііншыя; усе яны, як гаварылася вышэй, сабраныя ў кнізе «Поўны збор твораў Цзун Байхуа».
148
Частка /
§1
Кітайская ллетафізіка і яе найвышэйшы ўзровень
Эстэтычнае мысленне, як і тэорыя Цзун Байхуа, непарыўна звязанае з яго разважаннямі пра кітайскую метафізіку.У першымтоме «Поўнага збору твораў Цзун Байхуа» ёсць нататкі пад назвай «Метафізіка», гэта яго спроба распрацаваць уласную метафізічную тэорыю. 3 ната-так становіцца зразумелым яго аналіз кітайскай і заходняй метафізікі. Гэта адна з найважнейшых прац Цзун Байхуа247.
1.1. Адрозненні кітойскай і заходняй метафізікі
Цзун Байхуа будаваў сваю метафізічную сістэму, грунтуючыся на за-ходняй метафізіцы. Перш-наперш ён зрабіў параўнальна індывідуалі-заваны разбор заходняй навукі, мяркуючы, што заходняя метафізіка і светапогляд — гэта свайго роду форма матэматычнай геаметрыі. Ён ка-