Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Гэта зусім новае тлумачэнне «цыюнь шэндун». Тэн Гу паспрабаваў гэтак злучыць адну са старажытных кітайскіх канцэпцый мастацтва з падыходам сучаснай заходняй эстэтыкі. Такое тлумачэнне раскры-вала некаторыя сучасныя падыходы ў вывучэнні мастацтва, але ад-
203 Тэорыя, паводле якой суб'ект праецыруе на аб'ект, які ўспрымае, свае эмоцыі.
204 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 62, 63, 66.
122
Частка /
чуваецца, што гэтае змяшэнне крыху нацягнута. «Цыюнь шэндун» утрымлівае кітайскі філасофскі падтэкст, які практычна немагчы-ма растлумачыць заходнімі ідэямі. Сэнс паняцця значна шырэйшы і большы за прыведзенае значэнне. Аднак гэтае тлумачэнне Тэн Гу важнае для нашага разумення мастацтва і сутнасці мастацкага тво-ра, узаемасувязі паміж досведам і мастацтвам, аж да таго, што ўклю-чае ў сябе разуменне «цыюнь шэндун» як важнага паняцця ста-ражытнай кітайскай эстэтыкі, і, бясспрэчна, валодае вельмі высокай каштоўнасцю.
2.3. Рытм і мастацтва
Тэн Гу лічыў, што ў мастацтве ёсць адзін важны складнік — рытм. Усяму мастацтву ўласцівая музыкальнасць. Ён казаў:
«Усё, што называецца мастацтвам, нязменна імкнецца да музычнага стану... гэта і ёсць рытм. Гэтае пытанне з даўніх часоў абмяркоўваецца ў эстэтыцы. Рытм (rhythm) зусім не ўзнікае з мастацтва, але мастацтва заканчваецца рытмам»205.
Калі казаць пра вытокі рытму ў мастацтве, яны, на думку Тэн Гу, ляжаць у прыродзе свету, у тым ліку ў прыродзе законаў жыцця і нашага суб'ек-тыўнага свету. Кожны рытм у прыродзе верціцца, як сусвет, у сукупнасці гэта і ёсць рытм светабудовы. Так званае «вярчэнне сусвету, зменлівае і няўлоўнае, узнікненне ўсяго існага, рух і сістэматычнасць арганізуюць парадак. У гэты момант нараджэння натуральна развіваецца рытм»206.
У старажытных кітайцаў было мноства тлумачэнняў і апісанняў гэтага аб^ктыўнага рытму прыроды.У «I Чжуань» ёсць розныя паняцці: «багацце» (гэтым словам называлі адукаванасць), «штодзённае абнаўпенне» (росквіт жыватворных сіл прыроды), «бесперапыннае адраджэнне» (перамены),
205 Там жа.С. 376, 371.
206 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 376, 371.
123
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
«фарміраванне выявы» (творчасць), «перайманне» (выкананне), «лічэнне для пазнання» (варажба), «гнуткасць» (служэнне), «таямнічыя змены, выкліканыя дзеяннямі інь і ян» (цудоўнае), а таксама тлумачэнні. Па сутнасці, менавіта гэта і было асэнсаваннем і разуменнем рытму вяр-чэння сусвету.
Рух жыцця і лёсу чалавека таксама рэагуе на законы руху рыт-му сусвету. Так, у «I Чжуань» гаворыцца, што «як рухаецца нябесная сфера, так і дабрадзейны чалавек заўсёды павінен імкнуцца да са-маўдасканалення». Іншымі словамі, менавіта так павінна адгукацца жыццё адукаванага чалавека на законы прыроды: пастаянным імк-неннем да лепшага. «Таксама і старажытныя мудрацы; як змяняецца свет, так і мудрэц павінен яму адпавядаць». «Высокаразвітая асоба дабрадзейнасцю сваёй павінна адпавядаць свету, а светласцю — ме-сяцу і сонцу». На Захадзе старажытныя грэкі называлі свет макракос-мам, а жыццё чалавека — мікракосмам. Ад Геракліта ў Старажытнай Грэцыі да Анры Бергсана ў сучаснасці ўсе абмяркоўвалі законы руху сусвету і іх сувязь з ходам жыцця чалавека, лічачы, што рытм сусвету і ёсць рытм чалавечага жыцця. У гэтым кітайскія і заходнія філосафы прыйшлі да кансэнсусу.
Прыродны рытм цела — гэта рытм нашага арганізма, які натураль-на функцыянуе, напрыклад дыханне, пульс. Гэта падарунак нашаму чалавецтву творцам прыроды. Накіраваны вонкі, ён становіцца рыт-мам паэзіі, музыкі і танцаў. Таму рытм у вершах паказвае не толькі на рыфмаваныя склады, але і на натуральны механізм глыбіннай ча-лавечай свядомасці, гэта значыць «унутраны рытм» (inner rhythm). «Маці-прырода ўсё ж паглынае нашу сутнасць аж да працэсаў жыц-цядзейнасці, такіх як дыханне і пульс»207.
Сучасныя навукоўцы выявілі, што такое пачуццё рытму існавала ўжо ў глыбокай старажытнасці, у перыяд неразвітых цывілізацый, у целе першабытных людзей і стала важным фактарам у паходжан-ні мастацтва. У такім выпадку, якім чынам мастацтва перадае гэты рытм?
207 Чэнь Нін. «Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу». С. 373.
124
Частка /
Тэн Гу для даследавання гэтага пытання спасылаўся на вялікую колькасць кітайскіх класічных прац. У «Кнізе гісторыі. Юй Шу. Яа Дзянь» гаворыцца: «Гуслі — думкі мае, песня — думка мая; якое жыц-цё, такая і песня; як змяняецца мелодыя, так і жыццё». У «Юэ цзы» гаворыцца: «Музыка, жыццё свету, законы гармоніі — гэта тое, чаго чалавеку не пазбегнуць». У «Вучэнні аб залатой сярэдзіне» гаворыц-ца: «Пачуцці радасці і смутку не выказаць словамі, яны праяўляюцца гармоніяй рытму; у гармоніі ўсе рэчы ў свеце знаходзяць свае мес-цы, з^ўляецца ўсё існае». У «Шы ды сюй» гаворыцца: «Імкненні сэрца праяўляюцца ў паэзіі; хваляванні пачуццяў набываюць форму ў сло-вах; недахоп слоў кампенсуецца выклічнікамі; пры недахопе выкліч-нікаў з^ўляецца напеў; калі недастаткова напеву, неўсвядомлена з^ўляецца танец». Становіцца ясна, што рытм у мастацтве, па сут-насці, гэта рэакцыя і перадача знешняга і ўнутранага прыроднага рытму. «Рух сусвету і ёсць натуральны рытм. Жыццё чалавека рэагуе на законы руху сусвету. Мастацтва спасцігае рытм сусвету і чалаве-чага жыцця, таму паказанае ў творы яшчэ больш валодае натураль-ным рытмам. Музыка ў мастацтве лепш за ўсё праяўляе гэты рытм... Іншымі словамі, усяму мастацтву неабходна падтрымліваць музыч-ны стан, завяршаючы прыродны рытм»208.
Акрамя таго, тры віды мастацтва — паэзія, музыка і танец — маюць аднолькавае паходжанне «і ў роўнай ступені ажыццяўляюць прырод-ны рытм... А так званае, пачуццё прыгожага — не што іншае, як адур-маньваючае пачуццё рытму»209.
Тэн Гу рэзюмаваў усё вышэйсказанае так: «Мастацтва, якое стра-ціла рытм, не можа разглядацца як мастацтва. Жыццё, якое страціла рытм, не можа ўжо лічыцца жыццём. Сусвет, які страціў рытм, ужо не можа лічыцца сусветам. У гэтым я схіляюся перад апетай Ніцшэ музычнай культурай»210.
Тэн Гу таксама лічыў, што старажытныя кітайцы выявілі рытм не толькі ў паэзіі і музыцы; яшчэ раней яны знайшлі яго ў жыва-
208 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 371.
209 Там жа. С. 373.
210 Там жа. С. 374.
125
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
nice. «Натхнёная жыццёвасць» Се Хэ — у сваім родзе рытм жывапісу. «Натхнёная жыццёвасць заўсёды была найвышэйшым стандартам ацэнкі у кітайскай мастацкай крытыцы. У сучаснай эстэтычнай тэо-рыі пад цыюнь разумеецца rythmus (рытм), пад шэндун — Lebendigkeit Vital, усё гэта — аснова самага высокага мастацтва»211. Адно з найваж-нейшых пытанняў у тэорыі кітайскага мастацтва і эстэтыкі — сувязь паэзіі і жывапісу, якая таксама мае дачыненне да рытму.
Імператар Сюаньцзун212 калісьці пахваліў працу Чжэн Цяня213 «Паэзія, каліграфія, жывапіс», і пасля гэтага іх імёны часта звязвалі адно з адным. Су Дунпо казаў, што выраз Ван Вэя «ў паэзіі ёсць жы-вапіс, а ў жывапісе ёсць паэзія» атрымаў шырокае распаўсюджан-не ў гісторыі мастацтва. Некалі Тэн Гу ў Германіі ў рамках знаём-ства з кітайскім традыцыйным мастацтвам чытаў даклад на тэму «Сувязь трох відаў мастацтва: паэзіі, каліграфіі, жывапісу». У гэтым дакладзе ён зрабіў параўнальны сістэматычны разбор гэтых відаў мастацтваў і растлумачыў іх сувязь аднаго з адным. Тэн Гу лічыў, што каліграфія ў Кітаі са старажытных часоў ад прыкладнога перай-шла ў разрад чыстага мастацтва. Паколькі матэрыялы для жывапісу і лісты (пэндзаль, туш, папера, шоўк) аднолькавыя, прыгажосць жы-вапісу і каліграфіі складаецца ў плаўнасці і выразнасці ліній, а рысы, якія выкарыстоўваюцца ў каліграфіі, з^ўляюцца асновай жывапісу, відаць, што паміж гэтымі відамі мастацтва існуе натуральная сувязь. Таму Чжан Яньюань214 супастаўляў іх развіццё. Відавочна, што агуль-ны трактат аб каліграфіі і жывапісе цалкам дапушчальны. Умовы паходжання кітайскай каліграфіі і жывапісу адрозніваюцца ад аб-ставін, пры якіх ўзнікла пісьменства ў іншых краінах. У іх культурах малюнак ідзе перад пісьмом (каліграфія); іншымі словамі, такая су-вязь ——гэта сувязь практычных сродкаў, што ў корані адрозніваецца ад характару паказу мастацтва кітайскай каліграфіі.
211 Там жа. С. 82.
212 Сюаньцзун (685-762 гг.) — імператар дынастыі Тан (712-756 гг. праўлення), асабістае імя —Лі Лунцзі.
213 Чжэн Цянь (685-764 гг.) — кітайскі мастак і паэт эпохі Тан.
214 Чжан Яньюань (815-875 гг.) — найбуйнейшы тэарэтык жывапісу эпохі Тан.
126
Частка /
Чаму ж паміж кітайскай каліграфіяй, жывапісам і паэзіяй узнік-ла такая глыбокая унутраная сувязь? Тэн Гу лічыў, што старажытнае кітайскае мастацтва рабіла ўпор на паказе індывідуальнасці, было вольнае ад прыродных кайданоў і пагарджала збліжэннем з прыро-дай; гэта і ёсць асноўная прычына сувязі кітайскага жывапісу і калі-графіі з паэзіяй. Пасля дынастыі Цзінь сувязь каліграфіі і жывапісу наскрозь пранізвала гісторыю мастацтва. А пасля дынастыі Сун людзі ўсімі сіламі імкнуліся звязаць жывапіс і паэзію.
СуДунпо вымавіў вядомую фразу: «Чароўнасць паэзіі Ван Вэя ў тым, што ў яго вершах нібы бачыш карціну; гледзячы на яго карціны, чуеш вершы». 3 гэтай нагоды Тэн Гу пісаў: «Нельга сказаць, што каліграфія і жывапіс не звязаныя, аднак у большай ступені гэта блізкасць тэх-нікі і сродкаў выяўлення; аднак паэзія і жывапіс, як і каліграфія, вы-карыстоўваюць ліст і гук, лініі і колер, таму відавочна, што сувязь іх не ў знешніх сродках, а ва ўнутраных уласцівасцях. Паэзіі патрэбны жывапіс, каб унесці гармонію ў мелодыку і рытм з дапамогай з'яу прыроды; жывапісу таксама патрэбна паэзія для таго, каб з дапамо-гай рытму руху сусвету, плыні дыхання і пульсулюдзей падкрэсліваць колер ліній. Таму кажуць, што сувязь іх — у іх сутнасці»215.
Такім чынам, відавочна, што паміж кітайскай каліграфіяй, жывапі-сам і паэзіяй існуе сувязь, аснова і прычына якой — рытм гэтых відаў мастацтва.
Тэн Гу разглядаў асноўныя элементы рытму ў мастацтве, ужываю-чы пры гэтым канцэпцыі і спосабы даследавання сучаснага заходня-га мастацтва і эстэтыкі. 3 пачатку XIX ст. заходнія антрапалагічныя даследаванні імкліва развіваліся, дабіўшыся пры гэтым сур'ёзньіх вынікаў. Напрыклад, была апублікаваная такая эпахальная праца, як «Старажытнае грамадства» Л. Моргана. Адпаведныя даследаванні ў галіне мастацтва ў антрапалогіі таксама выклікалі вялікую цікавасць. У сферы старажытнага мастацтва і яго паходжання пазбавіліся ад ра-нейшых фантазій і здагадак: у працэсе археалагічных даследаванняў выявіліся рэальныя факты, былі атрыманы каштоўныя матэрыялы