• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    171 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 47.
    172 Там жа.
    107
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    насць; здольнасць зразумець сэнс прыводзіць да атрымання новых ве-даў. Даўшы людзям новыя веды, новыя каштоўныя метады, неабходна любой цаной выкарыстоўваць злучэнне ведаў і пачуццяў з дапамогай водгуку, выкліканагаў нашых душах. Задушэўнымі водгукамі ідуць веды, нібы нітка за павуком, крок за крокам аплятаючы ўсё вакол. Калі 6 па-чуцці не дапамагалі здабыць веды, іх можна было 6 параўнаць з матком нітак, які невядома адкуль размотваецца. Ці можна пры гэтым пашыць нешта вельмі прыгожае?»173. Таму няважна, што гэта — «Іліяда» Гамера або «Боская камедыя» Дантэ, старажытная цывілізацыя ўздоўж узбярэж-жа Эгейскага мора ці «Аб прыродзе рэчаў» Лукрэцыя — «усё гэта па-май-стэрску выкарыстаныя абставіны, жаданні і імкненні чалавечых спраў, здольнасць ведаў вызваліць пачуцці. Толькі тады гэта сапраўдная гісто-рыя, сапраўдная паэзія. Калі ж круціцца толькі ў віры пачуццяў, не вало-даючы пэўнымі абставінамі для адчування дзейнасці, такая паэзія калі не стогне ад хваробы, то абсалютна бессэнсоўная. Таму гісторыя і паэ-зія з пункту гледжання адчування, займаюць месца паміж пачуццямі і ведамі»174.
    Канешне, мы непазбежна бачым у паняцці «абставіны» намёкі на ге-гелеўскія паняцці «сітуацыя» (Die Situation) і «пафас» (Pathos), аднак усё ж яно відавочна не зусім падобнае да паняццяў Гегеля. Дэн Ічжэ не акцэнтаваў увагі на ідэі гістарычнай падаплёкі Гегеля, а рабіў упор на рэальнасць чалавечай дзейнасці.
    На думку Дэн Ічжэ, гісторыя адрозніваецца ад чыстай навукі. Прадметамі даследавання навукі з'яўляюнда неарганічныя целы; што ж тычыцца гісторыі, «калі аўтар не можа пераканацца ў існаван-ні гістарычных фактаў, якія ён асабіста адчувае, імкнецца матэрыялі-заваць мінулыя падзеі ў выглядзе цяперашняй духоўнай спадчыны, гэта прыводзіць да таго, што помнікі духоўнай культуры становяцца аб'ектамі крыніцазнаўства, археалогіі, сістэматыкі. Што тычыцца звы-чаяў, яны адносяцца да сацыялогіі. Гісторыя выразна вылучае апісанне жыцця чалавецтва, выразна вылучае ў змесце праяўленне актаў волі.
    173 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 50.
    174 Там жа.
    108
    Частка 1
    Калі выкарыстоўваць для яе даследавання навуковыя метады, найперш нельга дапусціць яе ператварэння ў неарганічнае цела»175. Гісторыя звязана з пэўнымі чалавечымі перажываннямі і жыццёвым досведам, змяшчае ў сабе эмацыйны элемент.
    Адрозненне паэзіі і гісторыі заключаецца толькі ў форме. Форма паэ-зіі — стыль (рытм) і гармонія. «У момантдэкламацыі стыль дастаўляе люд-зям задавальненне. Паступова адточваецца майстэрства прамаўлення і слухання, і тады гэтая танальнасць і ператвараецца ва ўзор. Каліждада-ць ноты і музычныя інструменты, яго мелодыка яшчэ і вонкава зафіксу-ецца. Чалавечае задавальненне і музычная натацыя вельмі кансерватыў-ныя, адвольна змяняць іх вельмі нялёгка. Таму адзін верш не можа ў адзі-ночку прадстаўляць форму паэзіі, як аднаму чалавеку цяжка прадстаўля-ць цэлае грамадства. Максімум, чаго трэба баяцца, гэта што адзін перыяд будзе валодаць толькі адной формай (напрыклад: «Лісаа»176, паэзія «фу» ў перыяд Хань, паэзія часоў дынастыі Тан, сунскія «цы», юаньская дра-ма), альбо таго, што ўсё будзе ў выглядзе адной формы, напрыклад, чаты-рох-, пяці-, сямізначны памеры вершаў, паэзія “ньі"»”? Тут Дэн Ічжэ, па-чаўшы з формы аднаго верша, перайшоў да паэтаў, паэтычных плыняў, аж да жанраў і формаў паэзіі цэлых эпох, што сведчыць аб прамой сувязі ўзнікнення паэтычных стыляў і жанраў з формай выказвання. Менавіта таму праблема формы паэзіі мае больш глыбокі сэнс, чым мы звычайна надаём ёй.
    Акрамя таго, Дэн Ічжэ лічыў, што з пункту гледжання формы верш — найперш моўны твор: «Выкарыстоўваючы словы як інструмент, паэт ужывае іх для таго, каб апісаць свой непасрэдны досвед, пэўныя ўра-жанні». Такога роду маўленчы пасярэднік прыносіць вершу непераа-дольныя абмежаванні: «Аднак словы ніколі не выйдуць за межы розуму, удачыненні да канкрэтных уражанняў яны не больш як абстракцыі, якія выкарыстоўваюцца для гармоніі гукавой афарбоўкі; яны нясуць у сабе сляды цяжкай барацьбы і напружання. Таму выкарыстанне пісьмовай мовы пры апісанні сцэн абавязкова перагружаюць матэрыяльнымі ін-
    175 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 48.
    176 «Лісаа» — класічная паэма эпохі Джаньго.
    177 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 51.
    109
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    тарэсамі... 3 аднаго боку — жаданне не выпусціць з-пад увагі пэўнае ўражанне, з другога — імкненне дасягнуць поўнага разумення чытачом, таму паэт не спыняецца ні перад чым у сваіх метафарычных пашырэн-нях. Прыгажуні і духмяныя травы, абуджальны вецер з дажджом — усё гэта становіцца сімваламі чалавечых поспехаў і няўдач, любові і ня-навісці. Зацяганасць літаратурных выразаў дасягнула таго, што змяніла выказанае абстрактным настолькі, што адзін іерогліф перадаваў адно абстрактнае ўражанне. 3 цягам часу яны ўжо не выклікалі патрэбных уражанняў»178.
    Паэзія — гэта маўленчае мастацтва, аднак з маўленчага боку яно і аб-межаванае; кожны паэт прымае цяжкі выклік. У мастацтве пераймання формы паэзія ніколі не была саперніцай ні музыцы, ні,асабліва, жывапісу.
    На думкуДэн Ічжэ, паэзія адрозніваецца ад музыкі і жывапісу. У апош-ніх няма неабходнасці ў «абставінах». Сумная музыка перадае смутак, каштоўнасць жывапісу — у колерах і лініях, контуры. «Яны выказва-юць першапачатковую асноўную ідэю і не апісваюць ўчынкаў, зробленых у мінулым». Паэзія абсалютна не ў стане апісаць колеры і лініі пейзажу, прыродныя гукі яна таксама не можа імітаваць. Паэзія можа апісаць толь-кі «абставіны». «Таму, калі ў паэзіі не будзе прысутнічаць хаця 6 малая доля “абставін", новыя пачуцці, новыя ўражанні не змогуць абудзіцца»179. У апісанні «абставін» закранутыя веды, аднак гэта іншы від ведаў — інтуі-цыя. «Нейкім чынам пачуцці і ўражанні фарміруюць веды — інтуітыўна вызначаюцца дабро і зло, прыгажосць і пачварнасць, канцэптуальныя веды (напрыклад, рознага віду тэрміналогія), якія ўкараняюцца цалкам у адпаведнасці з абставінамі»180.
    Іерархія паэзіі фарміруецца ў залежнасці ад відаў апісання ўёй «абставін». Такім чынам, паэзія мае ўзроўні. Дэн Ічжэ падзяляў паэзію на два віды.
    Першы від — паэзія «імпрэсіянізму» і «рамантызму». Пад «імпрэ-сіянізмам» маецца на ўвазе «паэзія,уякой часам па-майстэрску, а часам нязграбна апісана прырода, сапернічаючы з жывапісам», напрыклад
    178 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 52.
    179 Там жа. С. 53.
    180 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 50.
    110
    Частка /
    пяціслоўныя вершы эпохі Шасці дынастый, тэксты жыхароў царства Сун; «рамантызм» — гэта «сапраўды жывыя, хвалюючыя, летуценныя, нібы музыка, сяміслоўныя вершы», напрыклад вершы Лі Чжанцзі, ста-тутныя сяміслоўныя вершы Лі Ішань. Як імпрэсіянізм, так і рамантызм пачыналіся з паэзіі181. Можна сказаць, што гэта пачатковая ступень паэзіі, набліжаная да жывапісу і музыкі.
    Другі від паэзіі — трагедыя і камедыя. Трагедыі і камедыі апісваюць гісторыю развіцця сілы чалавечай думкі і ідэалы. «Развіццё ідэалаў адлюстроўвае грамадскія традыцыі і звычаі, характэрныя для пэўнага перыяду часу», перамогі ў камедыях, няўдачы ў трагедыях. Разам з тым «не толькі пазіцыі ў бітвах ідэалаў і волі чалавечага грамадства і гісто-рыі, нават прыроджаныя якасці прыроды і чалавека таксама павінны мець прамы, чысты дух»182.
    Іншымі словамі, канфлікт у чалавечай душы таксама можа стварыць камедыі і трагедыі. Паэзія з падобным сюжэтам на крок наперадзе паэ-зіі «імпрэсіяністычнай» і «рамантычнай». Паэзія «садоў і палёў» і патры-ятычная паэзія здольныя «звязаць разам чалавечае жыццё і гісторыю». Тамутакія антычныя паэты,як Гесіёд, Вяргілій, і кітайскія—Таа Юаньмін, ЛуЮ — апярэджваюць імпрэсіяністаў і рамантыкаў183.
    Аднак віды паэзіі, пералічаныя вышэй, знаходзяцца на «ўжо шчыра вядомай» стадыі, гэта значыць, на ўзроўні ўспрымання. Функцыі паэ-зіі не павінны абмяжоўвацца толькі гэтым, неабходна імкнуцца дасягаць больш высокага і глыбокага міру. «Паэзія — гэта славесны інструмент; яна значна большая, чым простае апісанне сітуацыі або апяванне помнікаў даўніны. Яна павінна выкарыстоўваць тайны прыроды, чалавечае жыццё, нарэшце, з дапамогай гэтага мпрывівацьп чалавеку пачуцці (эмоцыі), муд-расць, дазваляць нам не толькі разумець, але і спазнаваць; паэзія, абмежа-ваная формай, тоіць усабе неабмежаванае». Паэма «Лісаа» Цюй Юаня184, «Боская камедыя» Дантэ, драматычныя паэмы Гётэ валодаюць такім эфек-
    181 Там жа. С. 395.
    182 Там жа.
    183 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 54.
    184 Цюй Юань (каля 340-278 да н.э.) — першы сярод вялікіх кітайскіх паэтаў, гістарычная постаць эпохі Ваюючых царстваў.
    111
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    там: «усё гэта мелодыі, якія заклікаюць і накіроўваюць нас далёка за межы таго, што адчувае канкрэтнае грамадства. (Нас усюды суправаджаюць гэ-тыя боскія камедыі: у пачатку хвалююць, у сярэдзіне абуджаюць ўяўленне, у выніку надзяляюць мудрасцю.) Спадзяюся, што ва ўсяго існага не будзе перашкод, разнастайныя гукі будуць у межах гармоніі. Тады, азіраючыся з вышыні гармоніі на мінулае жыццё, ты ўбачыш толькі малюсенькія целы, якія змагаюцца адно з адным і ніколі не супакойваюцца. Гэта як мяжа!»185. Гэта апагей паэзіі.
    Увогуле, на думку Дэн Ічжэ, сувязь паэзіі і гісторыі ўнаступным: «Змест паэзіі — гэта чалавечае жыццё, змест гісторыі — праўдзівы па-каз чалавечага жыцця; паэзія і гісторыя непадзельныя»186. Гісторыя іс-нуе ў чалавечай душы; паэт у стане ўваскрэсіць у сваёй душы гістарыч-ныя падзеі мінуўшчыны, і толькі так гісторыя можа быць ўвекавечана. Літаратурныя працы Дэн Ічжэ, разгледжаныя тут, паказваюць, наколь-кі глыбокімі ведамі валодаў ён у галіне кітайскай і заходняй філасофіі, мастацтва і эстэтыкі. Дэн Ічжэ імкнуўся ўзвесці свой будынак эстэтыч-най тэорыі на падмурку заходняй эстэтыкі.
    Ён лічыў, што мастацтва — гэта прадукт інтэлектуальнай працы; тут выразна відаць уплыў Гегеля. Дэн Ічжэ разглядаў прыроду як беспера-пынны рух, уражанні аб якім застаюцца толькі ўлюдзей, пасля чаго ў іх фармуюцца пастаянныя веды — тут ёсць намёк на ўплыў Бенедэта Крочэ. Акрамя таго, у рознасці апісанняў жывапісу і паэзіі прыкметны ўплыў твора Лесінга «Лаакаон». Разважаючы пра ўзаемасувязь гісторыі і паэзіі, ён, у адрозненне ад Арыстоцеля, прызнаваў паэзію больш «філасофскай» (гэта значыць, больш праўдзівай) у параўнанні з гісторыяй, у чым такса-ма няцяжка заўважыць уплыў Гегеля і Крочэ.