• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    135 Там жа.
    85
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    з практычным інтарэсам асобнага чалавека, значыць, яно ўніверсальнае. Ён прааналізаваў уласцівасці прыгожага і ўзвышанага і прасунуўся на-перад у параўнанні з Бёркам. Яго асноўная думка зводзілася да таго, што, няважна, прыгожае або ўзвышанае, абодва паняцці адносяцца да суб^ктыўных суджэнняў, цалкам зыходзячы з гармоніі паміж суб'ек-тыўнымі здольнасцямі ўяўпення і пазнавальнай здольнасцю, што не мае дачынення да аб^ктыўнага досведу. Таму абавязкова трэба лічы-ць іх універсальнымі, як матэматыка. Пасля гэтых прац Канта эстэтыка заняла ў філасофіі вельмі важнае месца, была заснавана як філасофская дысцыпліна»136.
    Цай Юаньпэй, рэцэнзуючы філасофскія і эстэтычныя ідэі Канта, змяніў выкарыстаную ім перш тэрміналогію і наблізіў стыль выкладання да су-часнай кітайскай мовы. Яго прачытанне Канта, у параўнанні са стаўлен-нем Ван Гавэя, больш паглыбленае і слушнае, а разуменне эстэтычных ідэй Канта ўжо практычна не адрозніваецца ад нашага сучаснага.
    Акрамя Канта, ён азнаёміў слухачоў з іншымі нямецкімі філосафамі: Фіхтэ, Шылерам, Шэлінгам, Гегелем, Шапенгаўэрам, Гербартам, Цымерманам (Robert von Zimmermann), Кірхманам (Julius Hermann von Kirchmann), Гартманам (Karl Robert Eduard von Hartmann), Когенам (Hermann Cohen), Фішэрам (Friedrich Theodor Vischer), Ліпсам (Theodor Lipps) i з англійскім філосафам Спэнсарам. Цай Юаньпэй распавёў пра эстэтычныя канцэпцыі ў гегельянстве, неакантыянстве, прагматызме, псіхалагічнай і іншых плынях, аж да незнаёмых нам да гэтага часу некаторых заходніх эстэтыкаў тых гадоў. Бачна, што Цай Юаньпэй выдатна разумеў тэорыю і гісторычныя шляхі заходняй эстэтыкі, асабліва сучаснай яму. Выдатна разбіраўся ён і ў падыходах і мысленні розных эстэтыкаў. Цай Юаньпэй дэманстраваў эрудыцыю і разуменне асноў еўрапейскай філасофіі і эстэтыкі, якія нават праз стагоддзе здзіўляюць даследчыкаў.
    Пры крытычным аглядзе гісторыі заходняй эстэтыкі Цай Юаньпэй у поўнай меры прызнаваў старажытнае кітайскае эстэтычнае мыслен-не. Ён казаў: «Эстэтыка — позна заснаваная навука; штож тычыцца
    136 Цай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. С. 124.
    86
    Частка /
    тэорыі аб прыгожым у творах старажытных філосафаў, то яна ўзнікла даўно. У старажытных кітайскіх кнігах яе хай і няшмат, аднак у працы “Музыйньія запіскі” гаворыцца пра музыку,у трактаце “Запіскі аб дасле-даванні рамёстваўм — пра скульптуры, і гэта сапраўды адточаныя тво-ры»137. Але ён не прызнаваў, што ў старажытным Кітаі існавала сістэма-тызаваная эстэтычная тэорыя:
    «Пасля дынастыі Хань былі “Дракон, высечаны ў сэрцы словаў”, паэтычная крытыка, кнігі пра паэзію і біяграфіі паэтаў, цыхуа, Хуа Цзянь і іншыя кнігі. Таксама былі паэтычныя зборнікі, мноства рэцэнзій на паэзію, прозу і жывапіс, своеасаблівыя погляды на архітэктуру, скульптуру і іншыя прыкладныя мастацтвы.Але ніколі не было цэласнай сістэмы. У Кітаі не было не толькі эстэтыкі, але нават яе пачатковай формы»138.
    Гэтая канцэпцыя Цай Юаньпэя моцна паўплывала на кітайскія акадэмічныя колы. Аж да сённяшняга дня некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца аналагічных поглядаў на эстэтыку старажытнага Кітая.139
    137	Канспект па эстэтыцы // Філасофскія творы Цай Юаньпэя. С. 233.
    138	Там жа. С. 234.
    із9	Дэн Ічжэ праводзіў даследаванні па эстэтыцы. але, вывучаючы с і аражытны кітайскі жывапіс і каліграфію, ужываў толькі традыцыііныя метады. Яго работа. няпіедзячы на добры вынік, адносіцца да тэорыі мастацтва. Цзун Байхуа правёў гпыбокае даследаванне «Музычных запісак», «Запісак аб даследаванні рамёстваў», а таксама храналагічных тэорый каліграфіі і жывапісу. Ён не быў згодны з меркаваннем ІДай Юаньпэя пра старажытную кітайскую эстэтыку, а наадварот, грунтуючьіся на «I Чжуань» і ідэалогіі Лаанзы і Чжуанцзы, заснаваў мадэль сучаснай кітайскай эстэтыкі.
    87
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    ◄ §3
    Пра замену рэлігіі эстэтычным выхаваннелл
    Самы значны ўнёсак Цай Юаньпэя ў сучасную кітайскую эстэтыку — гэта яго дактрына «Аб замене рэлігіі эстэтычным выхаваннем».
    У 1912 г. Цай Юаньпэй у артыкуле «Погляды у галіне народнай адука-цыі», апублікаваным у8-м томе 10-га нумара часопіса «Усход», напісаў: «Ваенная падрыхтоўка, утылітарызм, маральнае выхаванне адносяцца да палітычнай асветы. (У старажытнасці ў нашай краіне маральнае вы-хаванне спалучалася з уяўленнямі аб свеце, такім жа чынам падзялялася і тэарытычная падрыхтоўка). Светапогляд і дактрына эстэтычнага вы-хавання пераўзыходзяць палітычную асвету». Такім чынам, «сучасная асвета не дапускае аднабаковасці... з пункту гледжання псіхалогіі, усё збалансавана: мілітарызм развівае волю, утылітарызм развівае інтэлект, маральнае выхаванне аб'ядноўвае волю і пачуцці, эстэтычнае выхаван-не развівае пачуцці; светапогляд аб'ядноўвае тры [волю, пачуцці, інтэ-лект] ў адным»140. Ужо тады ён надаваў вялікае значэнне эстэтычнаму выхаванню.
    Цай Юаньпэй лічыў, што чалавечае выхаванне павінна быць комплекс-ным, нельга чым-небудзь грэбаваць. Раннія рэлігіі валодалі функцыяй навучання і выхавання трох складнікаў, а менавіта інтэлекту, пачуццяў і ідэй. Ён казаў: «Што тычыцца духоўнага, яно звычайна дзеліцца на тры часткі: першае — гэта інтэлект, другое — воля, трэцяе — пачуццё. Самыя раннія рэлігіі часта аб'ядноўвалі гэтыя функцыі. У часы адсутнасці цывілі-
    140 ІДай Юаньпэй. «Анталогія эстэтыкі». С. 5.
    88
    Частка /
    зацыі, калі нашы разумовыя здольнасці былі вельмі нізкімі, мы глядзелі на сябе, на ўсё жывое ў свеце і астатнія неверагодныя рэчы, і ў нас узнікалі пытанні. Адкуль бярэцца жыццё? Што будзе пасля смерці? Хто стварыў чалавека? Хто ўсім кіруе? Усе гэтыя пытанні хвалявалі людзей таго часу, яны шукалі на іх адказы. Прарокі і жрацы спрабавалі гэта растлумачыць, атрымлівалася не надта пераканаўча. Як у хрысціянстве ёсць Бог, у ста-ражытным індуізме — Брахма, у Кітаі ёсць міф пра Паньгу»141.Аднак гэтая функцыя рэлігіі ўжо ў мінулым: паколькі філасофія і навукі бесперапынна вялі глыбокія даследаванні і пошукі катэгорый апісання свету і чалавеча-га жыцця, гэтыя пытанні атрымалі больш дакладныя тлумачэнні. Таму Цай Юаньпэй меркаваў: «У будучыні людзі, канешне, не будуць залежа-ць ад рэлігійных абрадаў і звышнатуральных сіл. Іх заменяць розныя дактрыны і ідэі... Таму рэлігія — гэта толькі прамежкавы вынік у працэ-се чалавечага развіцця, які не валодае атрыбутамі вечнасці»142. Сучасныя храмы і набажэнствы сталі ўжо помнікамі і звычкамі і зусім не ўваса-бляюць сапраўднай духоўнасці. «Падарожнічаючы па Еўропе, мы бачым, што паўсюль храмы, насельніцтва наведвае службы, — гэта стала свайго роду гістарычным звычаем»143.
    Акрамя тлумачэнняў свету і чалавечага жыцця, рэлігія першапачат-кова змяшчала ў сабе выхаванне маральнасці, розуму, цела і духу чала-века. Сучасная рэлігія страціла функцыі выхавання маральнасці, розуму і цела, але захавала эстэтычную функцыю, і, паколькі ў храмах захавалася вельмі шмат каштоўных твораў мастацтва, людзі ўсё яшчэ могуць атры-маць эстэтычнае выхаванне. Цай Юаньпэй казаў: «Рознага роду рэлігій-ныя творы мастацтва захавалі сваю каштоўнасць і цяпер, іх каштоўнасць непахісная іўсё яшчэ грунтоўная; не важна, рэлігійныя людзі ці атэісты, ніхто не можа выступаць супраць рэлігійнага эстэтычнага выхавання, таму, што тычыцца эстэтычнага выхавання, часткова яго рэлігіі ўдалося захаваць»144.
    141 Там жа. С. 6.
    142 Там жа.
    143 Цай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. С. 6.
    144 Там жа. С. 10.
    89
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Рэлігія захавала эстэтычнае выхаванне, але ці можа рэлігія замяніць яго? Цай Юаньпэй пярэчыў: «Я лічу, што гэта няправільна, таму што рэ-лігійнае эстэтычнае выхаванне мае пэўныя абмежаванні, а эстэтычнае выхаванне як такое павінна абсалютна свабодна ўплываць на чалавечыя пачуцці... Рэлігія часта забараняе чалавеку што-небудзь, заклікаючы да веры, рэлігія абмяжоўвае эстэтычнае выхаванне, якому неабходна поўная незалежнасць, бо толькі так можна захаваць яго статус, а пад ула-дай рэлігіі эстэтыка зусім не свабодная. Таму немагчыма рэлігіяй зусім замяніць эстэтычнае выхаванне»145.
    Рэлігія не можа замяніць эстэтычнае выхаванне, таму што апошняе мае свае ўласныя, больш шырокія і спецыфічныя функцыі. У такім вы-падку, што такое эстэтычнае выхаванне? Цай Юаньпэй казаў:
    «У эстэтычным выхаванні мэтай прымянення эстэтычнай тэорыі ў на-вучанні з'яўляепда выхаванне пачуццяў. Чыстае эстэтычнае выхаванне выхоўвае нашы пачуцці, высакародныя, бескарыслівыя звычкі, прыму-шае пазбаўляцца ад жадання здабываць для сябе карысць, шкодзячы іншым»146.
    Што тычыцца ўсіх функцый адукацыі, то Цай Юаньпэй лічыў: «Жыццё — гэта не больш чым воля; адносіны паміж людзьмі — вось што самае галоўнае; мэта старажытнага навучання — сродкамі ма-ральнага выхавання навучыць чалавека правільным паводзінам. У гэтай справе непазбежныя два аспекты: з аднаго боку, падлік асабістай выгады, дакладнае разуменне прычыны і наступства, у выніку — вынясенне рашэння з халоднай галавой. Мараль сама-захавання і абароны дзяржавы належыць да катэгорыі, якая аба-піраецца на інтэлектуальнае выхаванне. 3 другога боку, нягледзячы як на няшчасце, так і на шчасце, не клапоцячыся пра жыццё і смерць, неабходна неадкладна рэагаваць з усім запалам эмоцый. Мараль усе-агульнай радасці, самаахвярнасці дзеля народа належыць да катэго-рыі, якая абапіраецца на эстэтычнае выхаванне. Таму эстэтычнае вы-хаванне цесна ўзаемазвязанае з інтэлектуальным для завершанасці
    145 Там жа.
    146 ІДай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. С. 10.
    90
    Частка /
    маральнага выхавання»147. Іншымі словамі, эстэтычнае выхаванне — гэта «ўсеагульная радасць, самаадданасць дзеля народа», без яго нельга абысціся, яно адыгрывае вырашальную ролю ў маральным выхаванні.
    Цай Юаньпэй асабліва падкрэсліваў, што нельга блытаць эстэтычнае выхаванне і мастацтва: «Некаторыя людзі часта змешваюць эстэтыч-нае выхаванне і мастацтва. Натуральна, яны звязаныя, аднак у іх роз-ныя сферы ўздзеяння. Эстэтычнае выхаванне можа замяніць рэлігію, а мастацтва не ў стане гэтага зрабіць, мы не павінны памыляцца наконт гэтага. У сучасных школах вялікае значэнне надаюць такім прадметам, як жывапіс і музыка, якія адносяцца да сферы мастацтва. Сфера эстэтыч-нага выхавання ў параўнанні з мастацтвам значна большая. Яно ўклю-чае эстэтычнае пазнанне музыкі, літаратуры, тэатра, кіно, паркаў; пла-наванне невялікіх садоў, раскошных гандлёвых цэнтраў (як у Шанхаі), адасобленых вёсак (як уЛунхуа). Сюды ж адносяцца дзеянні асобных людзей (напрыклад, перыяду Шасці дынастый), грамадскіх арганізацый, навуковых таварыстваў, выкарыстанне ландшафту і іншыя сацыяльныя ўзаемадзеянні».