Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
«Эсэ пра гуманістычную паэзію цы» можна разглядаць іяк выдатны эстэтычны твор Ван Гавэя, і як асноватворную працу сучаснай кітайскай эстэтыкі. «Эсэ...» па форме — прадаўжальнік старажытных кітайскіх кніг пра паэтычную творчасць (традыцыйных цыхуа), іўім нібы цалкам адсут-нічае наватарская тэарэтычная мадэль, аднак у змесце з'явілілся істотныя змены. Вядомая вучоная спадарыня Е Цзяін сказала пра Ван Гавэя так: «Яго раннія нарысы дэманструюць толькі ўплыў заходняй думкі, які ён, прапус-ціўшы скрозь сябе, пасля перадаў у канцэпцыях кітайскай традыцыйнай
100 Цзу Баацюань. Аб трох пытаннях Ван Гавэя 〃 «Эсэ пра гуманістычную паэзію цы» і зборнік водгукаў. Выдавецтва «Бібліяграфія». 1983. С. 453-454.
69
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
літаратуры. Ягоны «Водгук на раман “Сон у чырвоным цераме”》адрозніва-ецца параўнальна поўнай тэарэтычнай сістэмай; гэта была свайго роду спроба прааналізаваць твор кітайскай літаратуры, цалкам запазычваючы заходнюю філасофскую тэорыю, у чым, безумоўна, нельга было пазбегнуць штучнасці і хібаў. Што тычыцца «Эсэ пра гуманістычную паэзію цы», гэты твор быў напісаны пасля таго, як ён адкінуў рамкі заходніх тэорый, прыклаў усе намаганні дая таго, каб укараніць свае ўласныя ідэі і погляды, паспра-баваў ужыць некаторыя ключавыя паняцці заходняга мыслення ў ацэнцы старадаўніх кітайскіх традыцый. Таму «Эсэ пра гуманістычную паэзію цы» выгтіядае як адзін са старажытных традыцыйных кітайскіх твораў, нак-шталт паэтычнай крытыкі і цыхуа. Здаецца, няма відавочных адрозненняў, аднак на самай справе ён уліў новую ідэалагічную кроў у гэтыя ўжо састар-элыя стандарты, да таго ж, зыходзячы са знешне непаўнавартаснай формы тэарэтычнай сістэмы, стварыў простую тэарэтычную канструкцыю для ацэнкі кітайскай паэзіі»101. Спадарыня Е Цзяін тут разглядае «Эсэ...» з пун-кту іледжання сучаснай літаратуры, але пры гэтым зыходзіць з агульнай каштоўнасці твора ў гісторыі сучаснай кітайскай эстэтыкі.
Якое значэнне мае «Эсэ пра гуманістычную паэзію цы» для сучаснай кітайскай эстэтыкі? Яно стала першым крокам на шляху ад старажыт-най кітайскай паэтычнай крытыкі да ўласна кітайскай эстэтыкі. Гэты крок мае велізарнае значэнне. Уклад «Эсэ...» — у трансфармацыі паняцця «мяжа» традыцыйнай кітайскай паэтыкі ў адну з асноўных катэгорый су-часнай кітайскай эстэтыкі.
«Мяжа» — цэнтральная катэгорыя «Эсэ аб гуманістычнай паэзіі цы», і некаторыя лічаць яе асновай усёй эстэтыкі Ван Гавэя. Меркаванні наву-ковых колаў наконт тэорыі «мяжы» Ван Гавэя разышліся. Тут мы часова адкладзём убок існуючыя тэарэтычныя пытанні. Наша мэта — высветлі-ць, якім чынам канцэпт Ван Гавэя «мяжа» ажыццявіў паварот ад трады-цыйнай кітайскай навукі да сучаснай кітайскай эстэтыкі.
Наконт значэння традыцыйнай паэтычнай крытыкі тэорыя «мяжы» ў«Эсэ...» значна пераўзыходзіла тэорыі папярэдніх пакаленняў. «Мяжа»
101 Е Цзяін. Зборнік твораў Калавінка 〃 Ван Гавэй і літаратурная крытыка : Асвета. Хэбэй. 2000. С. 156.
70
Частка /
(«асноўная ідэя») як паняцце класічнай кітайскай паэтыкі і тэорыі маста-цтва паўстала яшчэ ў эпоху Тан, а ў эпохі Сун і Мін яго прымяненне пашырылася. Даследчыкі падлічылі, што толькі ў эпоху Цын гэтае паняц-це ў сваіх працах выкарыстоўвалі больш за дваццаць вучоных102. Аднак «мяжа» Ван Гавэя не толькі абапіралася на тэорыю папярэднікаў, але і, пэўна, стала навіной і скачком у развіцці.
«Мяжа знаходзіцца на самым версе паэзіі. Некаторыя межы самі па сабе маюць высокае значэнне, некаторыя з^ляюцца афарызмамі. Вось чаму паэзія эпохі Пяці дынастый і Паўночнай Сун з^ляецца непераўзыйдзенай...
...Тое, што Цан Лан называў інтарэсам, а Жуань Цын — боскім рытмам, не дасягала мэты; саступала таму, што я выказаўудвух іерогліфах “境界", знайшоўшы галоўнае.
Сутнасць слова, яго боскі рытм саступаюць «мяжы» слова. Кажучы пра дух, пра боскі рытм, лепш ужо казаць пра мяжу. Першапачаткова ёсць мяжа (асноўная ідэя). Дух і рытм у канцы. Ёсць мяжа, астатняе вынікае з яе»103.
Мяжа разгледжана тут Ван Гавэем як «паказальнік» на скрыты сэнс і дух, змешчаны ў слове, як аснова паэзіі.
Спадарыня Е Цзяін правяла глыбокае даследаванне сувязі паміжтэоры-яй мяжы Ван Гавэя і паэтычнай крытыкай папярэдніх пакаленняў. Яна па-раўнала «мяжу» Ван Гавэя, «інтарэс» Ян Ю104, «боскі рытм» Ван Шычжэна105 і палічыла, што, хоць уЯн Ю і Ван Шычжэна «заяўленая асноўная ідэя са-праўды імкнецца ўзвысіць адну важную якасць у паэзіі», аднак Ян Ю «сам не змог скарыстаць гэту якасць у разумовым аналізе, таму, нават пры жа-данні выкарыстаць будысцкае сузіранне для параўнання, яго веды аб сузі-ранні былі досыць павярхоўнымі, і параўнанне было непазбежна памыл-
102 Е Лан. Нарыс па гісторыі кітайскай эстэтыкі. Шанхайскае народнае выдавецтва, 1985. С.610.
Пра паняцце «мяжы», якое пайшло ад перакладу будыйскага канону і прыкладна ў часы дынастыі Тан было ўведзена ў мастацкую крытыку, сучаснікі вялі мноства дыскусій, аднак цвёрдай думкі наконт семантычных вытокаў і ўнутранага зместу няма.
103 Вясновы вецер паэзіі цы 〃 Эсэ пра гуманістычную паэзію цы. Народнае літаратурнае выдавецтва. 1982. С. 191,194, 227.
104 Ян Ю (1191-1241 гг.) - паэт, тэарэтык паэзіі (дынастыя Паўднёвая Сун).
105 Ван Шычжэн (1634-1711 ге) - дзяржаўны дзеяч, паэт, тэарэтык паэзіі.
71
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ковым»106. Пад уплывам Ян Ю сем карыфеяў літаратуры эпохі Мін, насле-дуючы паэтам залатога веку Танскай паэзіі, сутыкнуліся з праблемамі і трапілі ў бядотнае становішча, таму Ван Шычжэн «з дапамогай дэман-страцыі ^боскага рытму”》з усіх сіл намагаўся заахвоціць паэтаў сур'ёзна ставіцца да да таго, што ўзрушвае ў паэзіі. Аднак, на жаль, сам Жуань Цын [Ван Шычжэн] страціў гэта разуменне, яго прыхільнасць да натуральнага паказу абудзіла цікавасць да такой ініцыятывы: стварыўшы пусты верш, які апісвае пейзаж, ён прызнаваў яго шэдэўрам, а сілу, якая па-сапраўд-наму закранае пачуцці, наадварот, не прызнаваў і лічыў недахопам»107. Іншымі словамі, у тэорыях Ван Шычжэна і Ян Ю ёсць істотныя мінусы.
Е Цзяін лічыла, што «інтарэс» Ян Ю падобны ўпору на праявах па-чуццёвасці як такой, а «боскі рытм» акцэнтуе ўвагу на зацікаўленасці пад уплывам натхнення, якое прыцягвае нявыказанае. «Асноўная ідэя» Ван Гавэя імкнецца выклікаць канкрэтныя пачуцці ад твора. УЯн Ю і Ван Шычжэня гэта нешта неспасціжнае. «Бачанне спадара Ван Гавэя па-раўнальна простае і шчырае». «Прастата і шчырасць», з аднаго боку, зра-білі тэорыю Ван Гавэя непадобнай да тэорый Ян Ю, Ван Шычжэня, якія выказваліся цьмяна і ілюзорна, патлумачыўшы, што такое «неабходнас-ць па-сапраўднаму больш разумець». 3 другога боку, «відаць, што спадар Ван Гавэй аб паэтычным натхненні, у параўнанні з ранейшымі паэтамі, сапраўды меў больш дакладнае разуменне»108.
Мы бачым, што з'яўленне «Эсэ...» сведчыла аб імклівым развіцці тэо-рыі традыцыйнай паэтычнай крытыкі.
Вядома, адно толькі гэта не даказвае, што «Эсэ пра гуманістычную паэ-зію цы» паклала пачатак сучаснай кітайскай эстэтыцы; хутчэй гэта до-сыць традыцыйная кніга паэтычнай крытыкі. Але «Эсэ...» вызначаецца характэрнымі рысамі сучаснасці і новымі значэннямі, якія ўпершую чаргу звязаны з сучаснымі падыходамі і новым кругаглядам. Злучыўшы заходнія і кітайскія тэорыі, эстэтык значна пераўзышоў класічную кітай-скую паэтыку, дасягнуўшы больш высокага навуковага ўзроўню. Е Цзяін таксама звярнула ўвагу на новую якасць «Эсэ пра гуманістычную паэзію
106 Е Цзяін. Зборнік твораў Калавінка // Ван Гавэй і літаратурная крытыка. С. 233-254.
107 Там жа.
108 Там жа.
72
Частка /
цы», якое пераўзыходзіла кітайскую традыцыйную паэтычную крыты-ку: «З'яўленне тэорыі аб «мяжы» спадара Цзінаня (Ван Гавэя), уплыў за-ходніх ідэй на пакаленне позняй Цын натхніла яго на новае разуменне традыцыйнай кітайскай паэзіі.Тамуяго выдатная «мяжа» па-ранейшаму выкарыстоўваецца ў будысцкай гутарцы, аднак значэнне ўжо змянілася на дзэн-будысцкі выраз «спасціжэнне таямнічага». Што тычыцца паэзіі, у якой праз пачуцці выказваюць асноўную думку і дэманструюць вынік, абодва выразы маюць яшчэ больш глыбокае значэнне. Што тычыцца здольнасці прымяняць у аналізе “суб'ектыўнае", “аб'ектыўнае”, “аса-бістаем, Кбескарыслівае,,> <<ідэальнаем, ^pэaлicтычнae,, і іншыя паняцці за-ходніх дактрын, гэта яшчэ адзін пункт развіцця кітайскай паэтыкі»109.
Абапіраючыся на вопыт вывучэння заходняй і кітайскай навук, Ван Гавэй у працы «Эсэ пра гуманістычную паэзію цы» прадставіў эстэтыч-ную ідэю Канта аб «свабодным ад практычнага інтарэсу прыгожым», а таксама філасофскія і эстэтычныя ідэі Шапенгаўэра. У яго тэорыі паэ-зіі прадстаўлены «асабістае» і «бескарыслівае», «адцзеленасць» і «неад-дзельнасць», ідэальнае і рэалістычнае, аб'ектыўнае і суб'ектыўнае, пры-гожае і велічнае. Так, ён казаў: «Паэту неабходна знаходзіцца як унутры свецкага жыцця,так і за яго межамі. Знаходзячыся ўнутры, можна яго апі-саць. Знаходзячыся звонку, можна назіраць...Усё, што назірае паэт, можа стаць матэрыялам для яго творчасці. Дпя творчасці неабходна натхненне. Таму нельга абысціся як без забаўнага, так ібез сур^знага»110. Тут раз-глядаюцца пытанні пра сувязь паэта, ягоных вершаў і жыцця наваколь-нага свету, закрануты аспекты суб^ктыўнага і аб'ектыўнага, «асабіста-га» і «бескарыслівага» ў мастацтве, прасочваецца ўплыў эстэтыкі Канта, Шылера, Шапенгаўэра, вывучаных Ван Гавэем у раннія гады, але таксама прысутнічаюць новыя ідэі. Акрамя таго, ён казаў: «Усё існае ў прырод-зе звязана адно з адным і абмяжоўвае адно аднаго. Але ўлітаратуры і мастацтве непазбежна губляюцца дачыненні і абмежаванні. Усё роў-на, ідэаліст ты ці рэаліст ... Ёсць дзве мяжы: паэтычная і мяжа звычай-ных людзей. Паэтычную мяжу толькі паэт можа прачуць і апісаць. Таму,
109 Там жа. С. 221.
110 Вясновы вецер паэзіі цы// Эсэ пра гуманістычную паэзію цы. С. 220.
73
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
чытаючы вершы, імкнешся да далёкага і высокага, жадаючы адрачы-ся ад тленнага свету, спасцігнуць неспазнанае і дасягнуць глыбіні. Што тычыцца горычы расстання і радасці спаткання, уражанняў ад пада-рожжаў, усё гэта можа адчуваць і звычайны чалавек, а апісаць здольны толькі паэт»111. Тут закрануты адносіны ідэалістычнага і рэалістычнага, пасля ў тэорыі мастацтва часта будуць абмяркоўваць пытанні стварэння рэалізму і рамантызму.