Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
92 Спадар Е Лан казаў: «Ван Гавэй напісаў артыкул-манаграфію аб прыгажосці мастацкай формы ў эстэтыцы... Гэта, можна сказаць, першая манаграфія ў кітайскай эстэтыцы аб прыгажосці мастацкай формы, яна заслугоўвае нашай увагі». Меркаванне спадара He Чжэньбіня чымсьці падобнае: «Можна сказаць, што старадаўняя прастата і вытанчанасць таксама выяўляе прыгожае — неабходнымі прыёмамі велічнага, майстэрствам формы і ўсімі гэтымі фактарамі».
93 Від пячатак.摹印(moyin) - адзін з васьмі іерагліфічных почыркаў, зацверджаных Цынь Шыхуандзі.
64
Частка /
не з'яўляецца выключэннем, каштоўнасць вытанчанасці часцей за ўсё існуе ў другой форме. Куан і Лю Заходняй Хань, Цуй і Цай усходніх сталіц, хараство і велічнасць іхлітаратуры далёкая ад Цзя, Ма, Бань, Чжан, аднак наша сімпатыя да іх не меншая, і прычына — у вытанчанасці. Літаратура Наньфэна не абавязкова добрая ў Су, Ван, паэзія Цзян Куя значна горшая за Оў, Цінь, але нашчадк і таксама любяць яго з прычыны вытанчанасці. Калі зірнуць з гэтага пункту гледжання, элементы старадаўняй прастаты і вытанчанасці з^ляюцца незаменнымі ў прыгожым і велічным, да таго ж яны атрымліваюць каштоўнасць, незалежную ад прыгожага і велічна-га, і гэты факт ніхто не можа абвергнуць.
Прыгожае і велічнае абавязкова павіннна спалучацца са старадаўняй вытанчанасцю, тады відаць ягоная адвечная каштоўнасць. Аднак нябач-ная перавага прыгожага і велічнага засланяе перавагу старадаўняй вы-танчанасці. Таму мы і адчуваем такое хараство, сапраўды ўвасобленае вытанчанасцю; гэта першая форма, перададзеная яшчэ больш вытанча-най другой»94.
Па-першае, Ван Гавэй лічыў, што кампазіцыі кітайскага жывапісу на-лежаць першай форме, пэндзлі і туш належаць другой. Такім чынам, зга-даная тут «форма» моцна адрозніваецца ад «формы» ў нашым сучасным разуменні. Мы не можам проста разабрацца і растлумачыць яе, і тым больш паставіць знак роўнасці паміж ёй і прыгажосцю формы мастацтва. Па-другое, Ван Гавэй пры ацэнцы старажытных кітайскіх скульптур, жы-вапісу і кнігадрукавання разглядае паняцці «дух», «вытанчанасць», «ат-масфера», «чароўнасць» як «другую форму». Такім чынам, у выкладанні Ван Гавэя «старадаўняя вытанчанасць» падобная да такіх якасцяў маста-цтва, як «дух», «вытанчанасць», «атмасфера», «чароўнасць»; таксама іс-нуе ўнутраны фактар — прыгажосць мастацтва. Па-трэцяе, «старадаўняя вытанчанасць» не толькі адрозніваецца ад прыгожага, але і валодае са-мастойнымі каштоўнымі элементамі.
Таму «старадаўняя вытанчанасць» Ван Гавэя — гэта прыгажосць мастацтва, а не яго формы. Прыгажосць мастацтва і прыгажосць формы можна дакладна размежаваць. Гэтак жа, як прыгожае і велічнае, «стара-
94 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 164.
65
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
даўняя вытанчанасць» не зводзіцца толькі да прадмета формы маста-цтва ці зместу мастацтва. Вельмі прыгожае і велічнае існуюць таксама і ў прыродзе, а «старадаўняя вытанчанасць» — толькі ў мастацтве; менавіта гэта адрознівае дадзеныя паняцці адно ад другога.
3 другога боку, мы бачым, што тут разуменне прыгажосці мастацтва Ван Гавэя абмяжоўваецца эстэтыкай Канта, які лічыў усю прыгажосць мастацтва прыгажосцю формы. Варта адрозніваць прыгажосць формы мастацтва Канта і наша разуменне прыгажосці формы. Сам Ван Гавей у аналізе эстэтычнага вопыту перажывання асалоды ад канкрэтных тво-раў мастацтва несвядома пераадолеў вышэй азначаныя абмежаванні. У кантэксце глыбокага разумення мастацтва можна сказаць, што эстэ-тычныя ідэі Ван Гавэя цалкам жыццяздольныя.
Зыходзячы з разваг наконт «духу», «вытанчанасці», «атмасферы», «ча-роўнасці, і наогул «антычнай вытанчанасці», можна зрабіць выснову, што Ван Гавэй пад апошнім паняццем, падразумеваючы прыгажосць у мастацтве, фактычна ўказвае на эстэтычную катэгорыю.
«Даведацца пра прыроду «старадаўняй вытанчанасці» немагчыма, не ведаючы прыроды ўніверсальнасці прыгажосці. Прырода прыгажосці, адным словам, у тым, што можна любіць і нельга выкарыстоўваць.
Форма прыгожага прыносіць сэрцу чалавека супакой; форма,якая мае старадаўняю вытанчанасць, прыносіць чалавечаму сэрцу адпачынак, таму можна сказаць, што прыгожае ніжэйшае. Сіле велічнай формы немагчыма супраціўляцца, яна выклікае ў чалавека пачуццё пашаны; форма, якая валодае старадаўняй вытанчанасцю, нязвыклая для вачэй і вушэй простага народа, таму выклікае свайго роду здзіўленне. Пачуцці здзіўлення і пашаны элементарныя, таму старадаўняя вытанчанасць ніжэйшая за велічнае, гэта так і ёсць. Такім чынам, становішча старадаў-няй вытанчанасці, можна сказаць, знаходзіцца паміж прыгожым і веліч-ным, маючы некаторыя ўласцівасці і таго, і другога»95.
Выходзіць, «старадаўняя вытанчанасць» у першую чаргу — своеаса-блівая прыгажосць; хоць паміж гэтай прыгажосцю, прыгожым і веліч-ным ёсць адрозненні, аж да іх рангу, усе яны належаць да адной групы.
95 Тут і далей: Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 162,166.
66
Частка 7
Літаральна кажучы, «古》(«гу») у значэнні «старадаўняе» падразумявае «класічнае», «雅》(«я») у значэнні «класічная тонкасць» падразумявае «вытанчанае». «雅》— гэта тое, што створана чалавекам, мае культурны змест і, акрамя таго, прыгажосць вытанчанага мастацтва.
Ван Гавэй лічыў прыгожае і велічнае розным. Людзі, ствараючы тво-ры мастацтва, хочуць дасягнуць прыгажосці «старадаўняй вытанчана-сці» незалежна ад таленту, алеў залежнасці ад досведу. Аднак гэта не сведчыць пра тое, што прыгажосць «старадаўняй вытанчанасці» не важ-ная: «Хіба каштоўнасць «старадаўняй вытанчанасці» настолькі далёкая ад прыгожага і ніжэйшая за велічнае? Гэта не так. Можна любіць і нель-га выкарыстоўваць - гэта агульнае правіла для ўсіх твораў мастацтва, для прыгожага і велічнага таксама, як і для класічнай вытанчанасці». Да таго ж «з практычнага пункту гледжання, з дапамогай моцы старадаў-няй вытанчанасці можна ад майстэрства перайсці да распаўсюджвання эстэтычнага выхавання. I няхай людзі з сярэднім інтэлектам не ў стане ствараць прыгожыя і велічныя прадметы, яны могуць абудзіць твор-чыя сілы для стварэння старадаўняй вытанчанасці. Хай яны не ў стане зразумець каштоўнасць прыгожага, аднак яны могуць здабыць элемен-ты старадаўняй вытанчанасці або атрымаць непасрэднае задавальнен-не. Каштоўнасць яго з пункту гледжання эстэтыкі, што праўда, не па-раўнальная з прыгожым і велічным. Аднак яе роля ў асвеце народных мас нашмат большая, таму і вынік будзе нашмат прыкметнейшьш». Ван Гавэй мяркаваў, што творы «старадаўняй вытанчанасці» вельмі лёгка ўспрымаюцца звычайнымі людзьмі, а таму ў параўнанні з творамі, над-зеленымі толькі прыгажосцю і велічнасцю, валодаюць больш універсаль-ным значэннем і каштоўнасцю.
Прапанаваная Ван Гавэем эстэтычная катэгорыя «старадаўняй вытан-чанасці» дазваляе зрабіць некалькі высноў. Па-першае, роля Ван Гавэя ў эстэтыцы Кітая пераўзыходзіць ролю Канта, ідэі і канцэпцыі заходняй эстэтыкі.Узнікла новая для кітайскай навукі катэгорыя. Па-другое, генезіс і канцэпцыя яго эстэтыкі заснаваныя не толькі на некаторых паняццях і палажэннях кітайскай старажытнай філасофіі або тэорыі мастацтва. Ён па-майстэрску стварыў універсальную лагічную сістэму і, абапіраючыся на глыбокі досвед і разуменне ў галіне мастацкай творчасці і эстэтычных
67
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
асалод, прапанаваў некалькі каштоўных канцэпцый і ідэй. Паняцце «ста-радаўняй вытанчанасці» не ў стане апісаць мастацтва і эстэтычныя пе-ражыванні еўрапейцаў, аднакдля мастацтва і эстэтычных перажыванняў кітайцаў гэта сапраўды вельмі важны апісальны абагульняючы тэрмін.
3.2. Тэорыя мяжы
У «Другой прадмове аўтара» Ван Гавэй пісаў: «У апошнія гады пасля паспяховага напісання вершаў жанру цы96 адбыліся перамены ў маім захапленні літаратурай. Хоць колькасць напісаных мной твораў яшчэ не дасягнула сотні, у часы і пасля дынастыі Сун яшчэ нікому, за выклю-чэннем пары чалавек, не ўдавалася зраўняцца са мной, што ўсяляеўмяне ўпэўненасць. Хай у параўнанні з вялікімі паэтамі ў жанры цы эпохі Пяці дынастый і Паўночнай Сун, на свой сорам павінен прызнаць, я не такі добры, аднак сярод гэтых паэтаў ёсць мне роўныя»97. Ван Гавэй заўжды сур'ёзна ставіўся да выказванняў, гаварыў абачліва, у навуцы ўсё старан-на прадумваў, ніколі не рабіў неабгрунтаваных высноў і не выдаваў ману за праўду. Аднак тут ён даў вельмі высокую ацэнку ўласнай творчасці.
Насамрэч, калі разглядаць першы і другі рукапісы «Эсэ пра гумані-стычную паэзію цы», можна зразумець, што Ван Гавэй зусім не лічыць такую ацэнку сваёй творчасці празмернай. Сучаснікі ў сваіх водгуках за-хапляюцца яго паэзіяй і ўхваляюць яе: «У мастацтве пісьменства стыль Ван Гавэя вельмі падобны з Фэн Яньцзі98 эпохі Пяці дынастый і Оўян Сю" эпохі Паўночнай Сун... Паэзія Фэн і Оў пра абыякавасць высокапастаўле-ных саноўнікаў, пра горыч растання выказана вытанчанымі рытарыч-нымі фразамі. Нягледзячы на тое, што ў паэзіі Ван Гавэя таксама пры-
96 Жанр кітайскай паэзі, характарызуецца спалучэннем радкоў рознай даўжыні.
97 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 161.
98 Фэн Яньцзі (903-960 гг) - паэт і палітычны дзеяч (Паўднёвая Тан) перыяду Пяці дынастый і Дзесяці царстваў.
99 Оўян Сю (1007-1072 гг.) - кітайскі дзяржаўны дзеяч, гісторык, эсэіст і паэт.
68
Частка /
сутнічаюць горыч і пакуты, глыбіня яго твораў пераўзышла лірыку Фэн і Оў. Як улірыцы, навеянай пейзажам, паўсюль прысутнічае філасофскі падтэкст, нават у паэзіі Фэн і Оў няма столькі скрытага сэнсу... Увер・ шах Ван Гавэя настолькі па-майстэрску пабудаваныя фразы, што гэта стала прычынай іх афарыстычнасці. У гэтым яны таксама падобныя да лірыкі Фэн і Оў. Напрыклад: мЖыццё чалавека толькі ветру падоб-на, які нясе пух. Радасць развее, сум развее. Усе няўстойліва, нібы раска ў рацз”(”Цай сан цзьГ, п3біраючы тутавае лicцe,,). ^Невыносна ахвярава-ць жыццём, знікаючы ўдалечыні; колькі разоў ён азірнуўся назад” ("Цін пін юз”,"Спакойная радасцьм); ^Шкадуючы аб тым, што гады немагчы-ма ўтрымаць, адкуль было ведаць, што ў шкадаванні яны праходзяць?" (мМатылёк, закаханы ў кветку”); ”Тм паглядзі, сёння на дрэве кветкі ўжо не тыя, што былі на галінках летась" ("Вясна ў яшмавым церамем). Гэтыя і іншыя вершы пры першым жа прачытанні пакідаюць незабыўнае ўра-жанне. Варта адзначыць, што ягоныя афарызмы, як правіла, радзей су-стракаюцца ў апісаннях, часцей у праявах пачуццяў, што лёгка прыму-шае людзей адчуць іх і задумацца над іх глыбокім сэнсам»100. Ван Гавэй цалкам заслужана назваў сябе майстрам у стварэнні вершаў; ягонае паэтычнае майстэрства стала добрым падмуркам для стварэння ім па-няццяў і катэгорый кітайскай эстэтыкі, адрозных ад еўрапейскай. У да-лейшым выявілася цесная сувязь паміж гэтым падмуркам і выказанай ім тэорыі мяжы. Гэтая тэорыя цалкам выкладзена ў апублікаваным у 1908 г. «Эсэ пра гуманістычную паэзію цы».