Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
120 Філасофскія творы Цай Юаньпэя: Юбііейнае выданне да 14-годдзя Кітайскай Рэспублікі ад філасофскага факультэта Пекінскага ўніверсітэта. Народнае выдавецтва правінцыі Хэбэй. 1985. С. 385.
121 50 апошніх гадоў кітайскай філасофіі // Філасофскія творы Цай Юаньпэя. С. 273.
122 Там жа.
80
Частка /
апошнія гады не зазналі заходняга ўплыву, яны падпалі пад уздзеянне індуісцкай філасофіі»123. Вядома, ён лічыў і гэта неабходным.
Сутыкнуўшыся з тэндэнцыяй асіміляцыі кітайскай і заходняй філасо-фій, сучасныя навукоўцы прынялі выклік. Традыцыйных метадаў, якімі яны карысталіся, было недастаткова; патрэбна было тое, што пераўзы-ходзіла 6 іх. Ва ўводзінах да «Нарысаў па гісторыі філасофіі старажытнага Кітая» Ху Шы Цай Юаньпэй напісаў:
«У гісторыі старажытнай кітайскай філасофіі існуюць два ўзроўні цяж-касцяў. Першы — гэта праблема крыніц: у кнігах перыяду Чжоу і Цынь мно-ства памылак і неразборлівасці. У іх сапраўды вельмі шмат пераблытанага тэксту. Калі прыкласці намаганні і крыху паглыбіцца ў тое, што прадстаўнік маньчжурскай эпохі называў йкітайскай філалогіяй", у крыніцы абавязкова выявіцца мноства памылак. Другі — гэта праблема формы: старажытная кітайская навука да гэтага часу не складала сістэматычных запісаў. Раздзел «Паднябесная» ў «Чжуанцзы»124, «Бібліяграфічны раздзел» у«Ханыпу»125, нарыс пра шэсць мастацтваў126 і нарыс Чжуцзы з'яўляюнда паралельнымі апісаннямі. Нам варта ўпарадкаваць сістэму, ане абапірацца на працы продкаў без уліку заходняй гісторыі філасофіі. Людзі, якія не вывучалі гісто-рыю заходняй філасофіі, не могуць стварыць адпаведную форму»127.
3 «праблемай крыніц», згаданай тут, традыцыйная навука ўжо су-тыкнулася. Аднак «праблема формы» — зусім новая цяжкасць, якая вы-пала на долю навукоўцаў таго часу.
Падыход Цай Юаньпэяўтой час абапіраўся на сістэматыку, катэгары-яльны апарат і будову заходняй філасофіі, аб'яднанне і трансфармацыю з кітайскай традыцыйнай навукай; гэта была спроба ўстанавіць новую даследчую мадэль у кітайскай філасофіі.
123 Там жа.
124 Чжуанцзы (Й"?) — кніга даоскіх прыпавесцяў, напісаная напрыканцы перыяду Ваюючых царстваў (III ст. да н.э.) і названая ад імя аўтара.
125 Ханьшу — афіцыйная гісторыя дынастыі Ранняя Хань (206 г. да н.э. - 25 г. н.э.).
126 Шэсць мастацтваў — сістэма адукацыі маладых арыстакратаў перыяду Чжоу (VI-V стст. да н.э.), уключала навыкі здзяйснення рытуалаў, разумення і выканання музыкі, стральбы з лука, кіравання калясніцай, пісьменнасці і лічэння.
127 Нарыс па гісторыі старажытнай філасофіі Кітая // Філасофскія творы Цай Юаньпэя. С. 182.
81
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
§2
Заходняя эстэтыка: тэорыя і гісторыя
Цай Юаньпэй адчуваў асаблівую прыхільнасць да эстэтыкі. УГерманіі яна была яго асноўным прадметам. Па вяртанні на радзіму ўвосень 1921 г. ён адкрыў курсы навучання эстэтыцы ў Пекінскім універсітэце і ў Пекінскім вышэйшым педагагічным вучылішчы. У1935 г., набліжаючыся да 70-гадо-вага ўзросту, ён сказаў: «Калі б я мог зноў стаць дваццацігадовым, я 6 аба-вязкова вывучаў больш замежных моў. Акрамя англійскай і італьянскай, абавязкова вывучыў бы санскрыт і грэчаскую. Дадаткова 6 займаўся прыро-дазнаўствам. I толькі потым бы асобна заняўся маімі любімымі эстэтыкай і сусветнай гісторыяй мастацтва»128. Гэтыя словы дэманструюць яго глыбо-кую цікавасць і любоўда эстэтыкі, якія суправаджалі яго ўсё жыццё.
У пытаннях тэорыі эстэтыкі Цай Юаньпэй у асноўным згаджаўся з ідэямі і поглвдамі Канта. У1916 г. ім спецыяльна была напісана праца «Эстэтыка Канта». У «Нарысе па філасофіі» ён кажа: «Канцэпцыя эстэтыкі заснавана на пачуццях весялосці і суму. Веды адносяцца да навукі гэтак жа, як воля да маральнасці. Навука заключаецца ў даследаванні; пра тое, што ў навуцы праўдзівае і памылковае, мяркуе логіка. Маральнасць зводзіцца да паво-дзінаў; пра тое, што ёсць зло і дабро, мяркуе этыка. Пачуццё прыгожага ў лю-баванні; пратое, што ёсць прыгажосць і што ёсць пачварства, мяркуе эстэ-тыка.Гэта развівае нашу свядомасць ва ўсіх адносінах»129. Тут ён абапіраецца на змест «трох вялікіх крытык» Канта ўдачыненні здольнасцяў чалавечага розуму і яго размежаванняў; гэта і ёсць залежнасць паміж чалавекам і яго пачуццём, паміж навукай і чалавечай пазнавальнай здольнасцю. Дабро, зло
128 Цай Юаньпэй. Калі 6 я вярнуўся ў 20-гадовы ўзрост // ІДай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. Выдавецтва Пекінскага ўніверсітэта. 1983. С. 212.
129 Цай Юаньпэй. Канцэпцыя эстэтыкі // Цай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. С. 66.
82
Частка /
і чалавечая інтэлектуальная дзейнасць цесна звязаны з воляй. Аднак ён так-сама казаў: «Разважаючы пра волю, пра наша жыццё, уякім маральнасць з'яўляепда стрыжнем, трэба памятаць, што маральнасць таксама ўвахо-дзіць у склад рэлігійнага светапогляду. Прасочваючы яе эвалюцыю, можна супаставіць навуковыя паняцці. Філасофскія ідэалы, канцэпцыі, мары аб-страктныя. Канцэпцыя эстэтыкі паводле азначэння прымушае нас адчу-ваць тое, што называецца спакойным светапоглядам. He даводзіць да зня-могі — вось што з'яўляеыда адзінай каштоўнасцю эстэтыкі. У гэтым плане маральныя імператывы з,яўляюцца важным пытаннем утэорыі каштоў-насці»130. Ён надзяляў эстэтыку, этыку і рэлігію аднолькавай каштоўнасцю; гэта была яго ўласная думка, якая адрознівалася ад поглядаў Канта.
Азнаёміўшыся з поглядамі Канта на пачуццё і сутнасць прыгожага, Цай Юаньпэй адзначаў: «Кант лічыў, што пачуццё прыгожага, па-першае, свабоднае ад практычнага інтарэсу. Па-другое, прыгожае носіць усеагульны характар і мае значэнне дпя кожнага. Па-трэцяе, прыгажосць ёсць форма мэтазгоднасці прадмета, паколькі ўспрымаецца ў ім без уяўлення пра мэту. Па-чацвёртае, прыгожае ёсцьтое, што падабаецца без паняцця, як прадмет неабходнага любавання. Агульнай мэтай чалавецтва на сённяшні дзень агульнапрызнана з,яуляецца гуманізм... Максімальнае супраціўленне прынцыпам гуманізму — у дэспатызме, свабода і ўніверсальнасць пачуцця прыгожага — гэта надзейныя сродкі адяго. Пачуццё прыгожага ўзнікае не толькі ўдачыненні да вабнага. Існуе так званая вялікасная прыгажосць, калі пачуцці максімальныя іняма магчымасці іх вымераць. Узнёсламу пачуццю немагчыма супраціўляцца, таму што ў момант любавання пачуццё прыгожага прыходзіцьу сутыкненне з яшчэ некалькімі пачуццямі. Інтуітыўна разумееш, што яе нельга вымераць, ты не ў сілах аказаць ёй ніякага супраціўпення. Адбываецца акунанне ў адчуванні. Бязмерная асалода ўтым, штоя называю ^неверагоднай з,явай,,>>131. Тут галоўным чынам пераказана першая частка працы «Крытыка здольнасці меркаваць», уякой разглвдаецца прыгожае і велічнае. Цай Юаньпэй выкарыстаў паняцці, якія адрозніваюцца ад сучасных. У сувязі з гэтым пры чытанні
130 Цай Юаньпэй. Канцэпцыя эстэтыкі // Цай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. С. 67.
131 Там жа. С. 66.
83
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ўнас могуць узнікнуць праблемы. Ён меў на ўвазе пад «свабодным» тое, што, паводле Канта, «не мае дачынення да практычнага інтарэсу»; пад «універсальным» тое, што Кант называў універсальнасцю пачуцця прыгожага; «мэтазгодным» тое, што Кант называў «бязмэтнай мэтазгоднасцю»пачуццяпрыгожага;«непазбежным»тое,штоКантназываў непазбежнасцю пачуцця прыгожага. Акрамя таго, Цай Юаньпэй назваў прыгожае «вабным хараством», а ўзвышанае — «велічным». Кант лічыў, што ўзвышанае процілеглае бясформеннаму, што выяўляецца ў «вялікім». Адзіны вопыт спынення жыццяздольнасці неадкладна спрыяе яшчэ больш інтэнсіўнаму выкіду жыццёвай энергіі, такога роду задавальненне дзівіць і выклікае павагу, можна назваць гэта радасцю негатыўнага роду. Так, у асноўным, Юаньпэй падсумаваў развагі Канта аб узвышаным.
Пасля Цай Юаньпэй параўнальна проста і зразумела ахарактарызаваў эстэтыку Канта: «Універсальнасць прыгажосці не можа быць зафіксава-на ў паняцці. Яе чысціня — адзінае аб'ектыўнае меркаванне. Мы кажам «прыгожы» ў значэнні прыметніка, а не ў значэнні тэарэтычных ведаў, гэта свайго роду прадмет, або стан, або дачыненне, якое вызначае ўлас-цівасці»132. Цікава, што Цай Юаньпэй прыводзіць у якасці прыкладу квет-ку, каб растлумачыць адрозненне паміж навукай і эстэтыкай:
«Навука выкарыстоўвае паняцці, мастацтва выкарыстоўвае ўспры-манне. Узяць, напрыклад, кветку. Па-навуковаму гэта складанаквет-нае, расліна, жывы арганізм. Усё гэта — паняційныя выказванні. А калі на кветку паглядзіць мастак, ён адчуе хараство формы і колеру гэтай хрызантэмы. Хіба гэта апісанне не адной і той жа хрызантэмы? Як вы-глядаюць астатнія складанакветныя? Які від у гэтай расліны? Што гэта за жывы арганізм? Зусім не мае значэння»133.
Пазней Чжу Гуанцянь сказаў: «У нас ёсць тры розных апісанні дрэва сасна цалкам сумежных». Аднак Цай Юаньпэй падкрэсліў, што, «няглед-зячы на адрозненні навукі і эстэтыкі, у кожнай навуцы знойдзецца месца эстэтычнаму бачанню»134. Напрыклад, так шырока скарыстаны ў маста-
132 Цай Юаньпэй. Спрошчаныя філасофскія заметкі // Філасофскія творы Цай Юаньпэя. С. 371.
1% Цай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. С. 135.
134 Цай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі.
84
Частка /
цтве метад залатога сячэння ўжываецца і ў іншых практыках (у тым ліку навуковай).
Восенню 1920 г. Цай Юаньпэй прачытаў сем лекцый у першым педа-гагічным вучылішчы Хунані: усе яны былі звязаныя галоўным чынам з эстэтыкай і эстэтычным выхаваннем. На лекцыі «Эвалюцыя эстэтыкі» ён упершыню прадставіў кітайскім навуковым колам гісторыю заход-няй эстэтыкі. Пачаў са Старажытнай Грэцыі, пазнаёміў з «мімесісам» Платона, ідэямі Арыстоцеля, перайшоў да эпохі Адраджэння - Леанарда да Вінчы, Леон Баціста Альберці і іншых, англійскага эмпірызму Дэвіда Юма, эстэтычных ідэй Эдмунда Бёрка. Асобна прадставіў «Эстэтыку» Баўмгартэна: «Пасля працы Баўмгартэна эстэтыка атрымала сваё імя; яго сталі ўжываць вучоныя ўсіх краін. 3 гэтага пачалася эра эстэтыкі»135. Зразумела, у гісторыі заходняй эстэтыкі ў якасці галоўнага пункта ён раз-глядаў філасофію Канта: «Пасля Баўмгартэна, які меў непасрэднае дачы-ненне да эстэтыкі, ідуць працы Канта». Таму, пачаўшы з «трох вялікіх крытык», Цай Юаньпэй зрабіў досыць дэталёвы аналіз твораў Канта. Ён казаў: «Яго твор «Крытыка чыстага розуму» разглядае чалавечае пазнан-не і яго прыроду. Іншая праца, «Крытыка практычнага розуму», аналізуе прыроду чалавечай волі. У першай гаворыцца пра непазбежнасць свету пачуццёвага пазнання, удругой — пра межы свабоды волі. Як жа мож-на сумясціць гэтыя дзве якасці? 3 пункту гледжання Канта, чалавечым пачуццям уласціва ўніверсальная свабода, яны здольныя звязваць чы-сты розум з практычным. У залежнасці ад радасных або сумных пачуц-цяў ён мяркуе аб прыгажосці, чаму прысвечаны яшчэ адна яго праца «Крытыка здольнасці суджэння». Кніга падзелена на дзве часткі: пер-шая — аб тэорыі прыгожага і апошняя — аб дэдукцыі суджэнняў. У тэо-рыі прыгожага гаворыцца пра свабоду асалоды прыгажосцю, як і ў Юма. Кантлічыў, што па функцыянальнасці бывае падыходзячае і непадыход-зячае, з практычнага пункту гледжання — якаснае і дрэннае, з мараль-нага боку — добрае і злое; усе яны выкарыстоўваюць адну мэту як стан-дарт. У пачуцця прыгожага няма мэты, аднак суб'ектьіўна ўспрымаецца, што існуе мэтазгоднасць, таму яно свабоднае. Раз свабоднае і не звязанае