Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
102
Частка /
скі факультэт Пекінскага ўніверсітэта, прыкладна ў тыя ж гады выйшаў на пенсію. 2 мая 1973 г. Дэн Ічжэ памёр ад хваробы.
Дэн Ічжэ пачаў публікаваць свае працы па эстэтыцы ў «перыяд куль-турнай» рэвалюцыі. Ён карыстаўся вялікай папулярнасцю ў навукоўцаў, што займаліся эстэтыкай. Яго асноўны ранні твор — «Цяжкія моманты дзеячаў мастацтва» (1928 г.). У апошнія гады жыцця Дэн Ічжэ спецыялі-заваўся ў старажытным кітайскім жывапісе і каліграфіі, правёў некалькі даследаванняў і апублікаваў дзве часткі свайго шэдэўра: «Даследаванне асноў жывапісу» і «Падрабязнае тлумачэнне шасці метадаў жывапі-су». Абапіраючыся на гістарычныя і тэарэтычныя крыніцы, ён раскрыў асаблівасці ўнутранага духу і знешняй формы кітайскай каліграфіі, да-біўшыся пры гэтым рэдкай вышыні ў даследаванні. Усе яго літаратурныя працы сабраны ў кнізе «Поўны збор твораўДэн Ічжэ», выдадзенай выда-вецтвам «Асвета» правінцыі Аньхой у 1998 г.
У гэтым раздзеле гаворка пойдзеў асноўным пра ягонае эстэтычнае мысленне, даследаванні ў галіне гісторыі і тэорыі старажытнай кітайскай каліграфіі і жывапісу не разглядаюцца.
1.1. Мастацтва чыстай формы сусвету
Калі Дэн Ічжэ, вярнуўшыся з Амерыкі, выкладаў эстэтыку і гісторыю мастацтва ў Пекінскім універсітэце, ён засяродзіўся на некалькіх асноў-ных пытаннях эстэтыкі. Яны тычыліся прыроды, мастацтва і дзеячаў мастацтва. Некаторыя кітайскія навукоўцы лічылі яго погляды ўдачы-ненні да гэтых пытанняў чыста гегелеўскімі162. Мы ж лічым, што ён хут-чэй спрабаваў пабудаваць сваю эстэтычную тэорыю пад уплывам заход-ніх эстэтыкаў, асабліва Крочэ і Гегеля. У гэты перыяд была апублікавана праца «Паэзія і гісторыя», якую ён напісаў за тры ночы падчас хваробы.
162 Лю Ганцзі. Жыццёвы шлях і ўклад сучаснага кітайскага эстэтыка і мастацтвазнаўцы Дэн Ічжэ // Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. Аньхой: Навука і тэхніка, 1998.
103
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Дзякуючы гэтай і іншым яго працам, мы можам вывучыць падыходы і погляды Дэн Ічжэ ў адносінах да мастацтва і эстэтыкі.
Дэн Ічжэ лічыў, што мастацтва не ёсць простае перайманне прыроды, яно кардынальна ад яе адрозніваецца. Аб прыродзе як такой ён пісаў:
«Немагчыма зразумець з дапамогай ведаў усе з'явьі сусвету, яны ўніверсальныя, існыя. Узяць для прыкладу камень: абапіраючыся на веды, яго можна перамяшчаць, ён утворыць зямлю, таксама можна сказаць, што па ўласцівасцях ён цвёрды (гаворка ідзе пра абстрактны камень), яго форму ўспрымаюць пяць органаў пачуццяў, пра гэта можна нават не казаць. Іншымі словамі, верагоднасць ведаў для чалавека - ча-савая, асаблівая. Як жа яны могуць быць усеагульнымі, універсальнымі? Пачуццёвыя сігналы, якія ўспрымаюцца мозгам, назаўсёды застаюцца ў свядомасці, а з'явм сусвету пастаянна мяняюцца»163.
Стацыянарнага і нязменнага ў прыродзе таксама не існуе. Таму, калі ў мастацтве патрабуецца паказаць прыроду, немагчыма дасягнуць змен-лівай і аб'ектыўна 而 прыроды. Мастацтва паказвае душу. Дэн Ічжэ казаў:
«Так званае мастацтва духоўнае, а не натуральнае (прыроднае);у жыц-ці чалавека адчуванні маюць абсалютныя межы; ненатуральныя змены, незалежна ад з'яў, неарганізаваныя, бясформенныя»164.
Такім чынам, дзеячы мастацтва ў працэсе стварэння твораў зусім не робяць чыстае, аб'ектыўнае капіяванне і паказ прыроды, а задзей-нічаюць свае ўласныя, суб^ктыўныя пачуцці. «Перш за ўсё, вызва-ляюцца адчуванні пяці органаў пачуццяў, яны нібы люстэрка альбо тэрмометр штохвілінна зменлівых з'яу — наколькі дынамічна змяня-юцца з'явьі, настолькі рэагуюць органы пачуццяў. Няма такіх праяў навакольнага свету, якія 6 не закраналі струны пачуццяў»165. Такім чынам, у вачах мастака «выгляд усіх з'яу у сусвеце не такі, як пер-шапачаткова быў створаны прыродай; нягледзячы на тое, прымае іх чалавек ці не, ён не можа паўплываць на іх натуральны выгляд. Некалі чалавек меў толькі пачуццёвы вопыт, але з дасягненнем муд-расці - як нявеста, ахутаная хусткай, становіцца жонкаю — з'явы пры-
163 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 42.
164 Там жа. С. 43.
165 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 43.
104
Частка /
роды набылі для яго сэнс, страх перад стыхіямі больш не ўладарыць над пачуццём. Прырода страціла былую натуральнасць»166. Праява прыроды ў вачах мастакоў — ужо не тое ж самае, што ў навакольным свеце. Прырода ператвараецца ўжо ў нешта адухоўленае. Таму Дэн Ічжэ лічыў, што мастацтва звязана з разумовымі здольнасцямі:
«Мастацтва — гэта, урэшце, прычына, чаму чалавек улюбёны ў жыц-цё, менавіта таму, што яно валодае своеасаблівай сілай, якая прыму-шае нас часова адысці ад прыроды, дасягнуць свайго роду межаў абса-люту і ў адно імгненне атрымаць духоўнае задавальненне. Ідэя зыхо-дзіць з душы, у прыгожым праяўляецца душа...»167.
Пры судакрананні з чыстай формай мастацтва яго творцам неабход-на вызваліцца ад некаторых паўсядзённых поглядаў. Дэн Ічжэ лічыў, што ў працэсе творчасці «неабходна прарвацца праз прыроджаныя ін-стынкты, абстаноўку і веды (усё гэта я ўключаю ў катэгорыю «прырода»), гэта важныя пункты дасягнення чыстай формы свету, толькі тады магчы-ма пазбавіцца ад сімвала платонаўскага ценю [як з'явьі свету]»168. Так зва-ная «чыстая форма свету» Дэн Ічжэ ў сапраўднасці з'яўляецна вынікам аб'яднання «прыгожага, свабоднага ад усялякага інтарэсу» Канта і «фор-мы азначвання» (significant form) Клайва Бэла (Clive Bell).
На думку Дэн Ічжэ, ідэя чыстай формы ўдачыненні да мастацтва мае пэўны сэнс: «Гэта можна параўнаць з непарушнымі прынцыпамі высака-родных рыцараў, значнасцю ваенных загадаў». Выкарыстоўваючы гэты эталон для ацэнкі мастацтва, ён лічыў, што рэчы штодзённага ўжытку, архітэктура, музыка, кітайская каліграфія павінны стаць генеральным штабам чыстай формы свету: яны з'яўляюода «чыстай формай, сапраўд-ным абсалютам, вяршыняй мастацтва». Скульптура і жывапіс знаходзяц-ца ў авангардзе мастацтва, бо «лягчэй за ўсё дамагаюцца ў баі адпаведных чалавечых адчуванняў 一 лёгкіх і прыемных, а таксама першасных ведаў». Літаратура ж, цесна звязаная з чалавечымі справамі, «найбольш падступ-ная, ёй застаецца толькі быць той, якая замыкае»169.
166 Там жа.
167 Там жа. С. 39, 167.
168 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 395.
169 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ.С. 43-44.
105
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Аднак канцэпцыя чыстага фармалізму ў мастацтве ў разважаннях Дэн Ічжэ не зусім паслядоўная. У іншым артыкуле, «Паэзія і гісторыя», ён накіраваў мастацтва ад чыстай формы да гісторыі і чалавечага жыцця.
1.2. Паэзія і «абставіны»
У артыкуле «Паэзія і гісторыя» Дэн Ічжэ падзяліў псіхічную дзейнасць чалавека на тры стадыі: «уяўленне», «мастацтва», «пазнанне». Уяўленне непасрэдна адлюстроўвае ўражанне чалавека ад навакольнага свету («гэта цалкам увесь атрыманы намі досвед уяўленняў аб навакольным свеце»); калі людзі своеасаблівым і пэўным чынам праяўляюць гэты дос-вед, гэта і становіцца мастацтвам; калі людзі самы звычайны вопыт уда-кладняюць і рафінуюць, ператвараючы яго ў паняцці, гэта і ёсць пазнан-не. Таму мастацтва знаходзіцца паміж уяўленнем і пазнаннем. Яно пера-дае чыстае пачуццё або ўспрынятае ўяўленне аб вонкавым свеце. Гэтая характарыстыка падобная да тэорый некаторых заходніх эстэтыкаў, ад-нак і адрозніваецца ад іх. Баўмгартэн першапачаткова назваў эстэтыку «пачуццёвым вучэннем», Гегель жа лічыў мастацтва найніжэйшай ста-дыяй псіхічнай дзейнасці чалавека, далей ідуць рэлігія і філасофія. Аднак прадмет «пачуццёвага вучэння» Баўмгартэна не мог спасцігнуць канцэп-цыю свету, а паводле Гегеля мастацтва таксама не здольна наўпрост пры-весці да ведаў. У гэтым пункт гледжання Дэн Ічжэ відавочна адрозніваец-ца ад іх тэорый.
Так Дэн Ічжэ лічыў: «Паміж мастацтвам і пазнаннем існуе прабел. У гэтым прабеле ўяўленне і пазнанне разам утвараюць штосьці; нібыта ў незразумелым уяўленні знайшлася некаторая колькасць чыстых ве-даў — гэта быццам з найвышэйшага піка глядзець уніз на раўніну і ад-чуваць ціск няроўнай мясцовасці; нібы ўсебаковыя веды ўзвышаліся да арэолу ўяўлення, няпэўнай формы; наватяк веды, што больш нагадва-
106
Частка /
юць звычайнага глінянага ідала, кінутага ў мора ўяўлення, які растаўу ім, не пакінуўшы і ценю пасля сябе. Што адлюстроўвае гэты этап успрыман-ня? 3 пункту гледжання формы, гэта гісторыя; з пункту гледжання сутна-сці, гэта паэзія...»170.
Выкарыстоўваючы гэтыя вобразы, Дэн Ічжэ апісаў становішча «гісто-рыі» і «паэзіі» паміж мастацтвам і пазнаннем. 3 прычыны гэтага мы не толькі ведаем, што ён паставіў паэзію і гісторыю побач, але і што ён адцзяліў паэзію ад мастацтва (пад мастацтвам разумеліся жывапіс, скульптура, архітэктура, музыка, танцы). У параўнанні з мастацтвам, паэзія больш блізкая да гісторыі. Досыць своеасаблівы пункт гледжання.
Гісторыя і паэзія знаходзяцца паміж мастацтвам і пазнаннем. Дэн Ічжэ лічыў, што адрозненні паміж гісторыяй і паэзіяй толькі ў форме, але не ў змесце: «Форма гісторыі, акрамя саміх падзей мінулага, таксама патрабуе сапраўднасці іх часу і месца; для паэзіі досыць пэўнага вопы-ту мінулага, час і месца ёсць у змесце, аднак да іх дакладнасці не прыд-зіраюцца»171. Іншымі словамі, адносна часу і прасторы чалавек патрабуе праўдзівага іх запісу для гісторыі; паэзія гэтага не патрабуе, аднак ёй не-абходна дадаць музычны элемент для гучнасці. 3 пункту гледжання зме-сту паэзія і гісторыя адзіныя, абедзве здольныя апісваць абставіны.
Тут «абставіны» Дэн Ічжэ з^ляюцца ключавым паняццем. Што ж гэта такое? Дэн Ічжэ казаў: «Абставіны — гэта фон з душэўнага стану і пазнання; таксама можна сказаць, што гэта месца злучэння прыро-ды і чалавечага жыцця, ключ да мінулага і будучыні. Абставіны існуюць толькі ў жыцці чалавека. Калі бу ім адсутнічалі адчуванні органаў пачуц-цяў, прырода 6 не змагла ствараць ніякія абставіны»172.
«Абставіны» Дэн Ічжэ ёсць пэўныя значныя эпізоды ў жыцці чалаве-ка. Ён лічыў, што незалежна ад віду «абставін» усе яны маюць тры эле-менты: пачуццё, веды, учынкі. Таксама ён казаў: «Абставіны — гэта ад-чуванні ад кнота, які распальваецца; гэта гатовыя веды, як пабудова для пераправы і знакі ўдарозе. Толькі пазнаёміўшыся з абставінамі, пачуцці набываюць кірунак; толькі маючы кірунак, набываеш пэўную каштоў-
170 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 46.