Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Звяртаючы ўвагу на вялікае значэнне і каштоўнасць эстэтычнага выхавання, Цай Юаньпэй заклікаў грамадства «замяніць рэлігію эстэ-тычным выхаваннем». «Я не прыхільнік захавання рэлігіі, і прычыны майго жадання замяніць яе эстэтычным выхаваннем пералічу ніжэй. Рэлігійныя вучэнні — гэта вучэнні старажытнасці. У кожнага народа быў перыяд, калі адукацыяй цалкам займаліся рэлігійныя настаўнікі; таму рэлігія ўключала інтэлектуальныя, маральныя і эстэтычныя элемен-ты выхавання. Да інтэлектуальнага выхавання адносіліся тлумачэнне прыродных з'яў, запісы паслядоўнасці боскага стварэння свету, развагі пра замагільнае жыццё. Маральнае выхаванне ўключала, напрыклад, дзесяць запаведзяўу юдаізме, пяць зарокаўу будызме і іншыя падобныя настаўленні, якія заахвочвалі добрыя ўчынкі і барацьбу са злом у кожнай з рэлігій. У якасці элементаў фізічнага выхавання выступалі розныя цы-рымоніі набажэнстваў, медытацыя, паломніцтвы. Рэлігійныя настаўнікі выбіралі прыкметныя месцы, дзе будавалі храмы, упрыгожаныя гра-
147 Там жа.
91
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
вюрамі, скульптурамі і жывапісам, слухалі музыку і выконвалі танцы, з дапамогай красамоўства і літаратуры дзяліліся ўражаннямі і ўзвышалі-ся над будзённым, што і было элементам эстэтычнага выхавання.
3 пачаткам развіцця навукі індуктыўны метад сталі выкарыстоўваць не толькі для аднаўлення сапраўднай карціны паходжання прыроднага свету і сацыяльнай гісторыі. Падсвядомасць, рознага роду фантомы так-сама неабходна даследаваць навуковымі спосабамі; усе рэлігійныя тлу-мачэнні на сучасным этапе больш непераканаўчыя, таму інтэлектуаль-нае выхаванне і рэлігія не маюць сувязі. 3 развіццём гісторыі, сацыялогіі, этнаграфіі і іншых навук прыйшло разуменне таго, што ідэалы дабра і зла ўлюдзей у розных рэгіёнах і эпохах не аднолькавыя. Нормы маралі су-часнага чалавека адпавядаюць сучаснаму грамадству, а не тым правілам, якія вызначалі мудрацы сотні і тысячы гадоў таму. Рэлігійным правілам часта больш за тысячу гадоў, таму ў іх не толькі шмат што ўпушчана, але і часцяком многае супярэчыць рэчаіснасці. Такім чынам, маральнае выхаванне таксама не мае ніякага дачынення да рэлігіі. Ахова здароўя стала самастойнай навукай; пабудаваны спартыўныя стадыёны і клінікі, з'явілася вельмі шмат відаў спорту. Зручнасць падарожжаў павялічваецца з кожным днём, што не ідзе ні ў якое параўнанне з якімі-небудзь рэлігій-нымі цырымоніямі. Таму ў пытаннях фізічнага выхавання таксама няма неабходнасці залежаць ад рэлігіі. Рэлігійныя каштоўнасці — усяго толькі элементы эстэтычнага выхавання. Велічныя пабудовы, прыгожыя скуль-птуры і жывапіс, таямнічая музыка, пранікнёная або шчырая літаратура не залежаць ад прыналежнасці да якой-небудзь рэлігіі, адступніцтва або атэізм ніяк не могуць паменшыць значнасць іх хараства — гэта адзіная рэлігія, якая мае несмяротную прыгажосць. Як утакім выпадку можна захаваць рэлігію для эстэтычнага выхавання? Я не магуўявіць.
1. Выхаванне свабоднае, рэлігія ж прымусовая.
2. Выхаванне прагрэсіўнае, рэлігія кансерватыўная.
3. Выхаванне распаўсюджанае, рэлігія абмежаваная.
Паколькі элементы эстэтычнага выхавання заўжды прысутнічалі ў рэлігіі і прызнаваліся яе часткай, яны часта выклікаюць пэўныя аса-цыяцыі ў эстэтыкаў, уплываючы на іх інтэлектуальнае і маральнае
92
Частка /
выхаванне, але яны не могуць лічыцца чыстым пачуццём прыгожага, і таму рэлігія не можа дапоўніць эстэтычнае выхаванне, а эстэтычнае выхаванне можа замяніць рэлігію»148.
Цай Юаньпэй прадставіў прагрэсіўную тэорыю на аснове сувязі паміж воляй і пачуццём, якая тлумачыла каштоўнасць эстэтычнага выхавання ў жыцці чалавека. Ён казаў: «Жыццё чалавека — гэта толькі намаганне волі. А воля сляпая: яна абапіраецца на найбліжэйшае сузіранне і веды». Воля праяўляецца ў паводзінах. Чалавек сваімі паводзінамі і дзякуючы пачуццю самазахавання пазбягае смерці, імкнецца да выгады і змяншэння страт. Для гэтага неабходныя толькі агульныя веды. Тыя ж, хто ставіць за галоўную мэту шчасце народных мас, адмаўляючыся ад свайго ўласнага, асабіста-га шчасця, маючы пэўныя веды, ужо могуць паказваць шлях. Далей ідуць тыя, хто пры неабходнасці згодны адмовіцца ад асабістага ў імя грамадскіх інтарэсаў, аж да ахвяравання сваім жыццём дзеля выратавання народных мас. Такія велічныя і высакародныя паводзіны здольныя запальваць па-чуцці. Цай Юаньпэй лічыў: няіледзячы на тое, што «ва ўсіх людзей ёсць па-чуцці,далёка неўсе вызначаюцца высакароднымі і велічнымі паводзінамі; гэта звязана са слабасцю сілы, што забяспечвае рух пачуццяў. Неабходна павярнуцца ад слабога да моцнага, адлёгкага да цяжкага. Трэба імкнуцца да развіцця. Інструментам развіцця з^ляецца прадмет (аб'ект) прыгажос-ці; працэс развіцця называюць эстэтычным выхаваннем».
Якім жа чынам аб'ектн прыгажосці развіваюць пачуцці? Прыгажосць мае дзве ўласцівасці: першая — тыповая, другая — непаўторная. Цай Юаньпэй казаў: «Адзін чалавек здаволіць смагу чарпаком вады, іншаму ўжо не хопіць; калі адзін заняў месца на кавалку зямлі, іншы ўжо не змо-жа стаць побач. Такі прыклад матэрыялізму, нялюдскасці лічыцца эгаі-стычным. А любавацца аб'ектам прыгажосці зусім не тое ж самае. Густ, нюх, дотык валодаюць якаснымі сувязямі, якія ў роўнай ступені не зале-жаць ад эстэтычнай тэорыі; а развіваючы пачуццё прыгожага, не варта абмяжоўвацца ўспрыманнем інфармацыі, якая перадаецца з дапамогай фота і гуку; трэба памятаць, што “Паднябесная — для народа". Вядомыя горы і вялікія рэкі ў роўнай ступені даступныя ўсім людзям; яны
Цай Юаньпэй. Анталогія эстэтыкі. С. 179-180.
93
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
могуць атрымліваць асалоду ад ззяння вечаровага сонца, бесперашкод-на бачыць статуі ў парку, карціны ўмузеі мастацтваў. Ці Сюаньван149 адзначаў: ^Радасць у адзіночку горшая за ўсеагульную радасць”, “малая радасць горшая за вялікую агульную радасцьм; тое, што Таа Юаньмін150 называў ^агульнапрызнаным шэдэўрамм, сведчыць пра ўніверсальнасць прыгажосці».
Сярод людзей распаўсюджаны як забабоны, так і адарванасць ад жыцця. Дух людзей праяўляецца ў важных момантах: калі яны ад-важныя настолькі, што «могуць не спакушацца грашыма, не здольныя нізка ўпасці праз галечу і здрадзіць сваім ідэалам, не могуць прагнуц-ца пад уладай, нават стануць прытрымлівацца прынцыпу махвяраваць сабой дзеля гуманнасці", а не "'выратаваць сябе, ахвяраваўшы гуманна-сцю"». Усё гэта не дзякуючы ведам, а дзякуючы выхаванню пачуццяў; значыць гэта вынікае не з інтэлектуальнага, а з эстэтычнага выхаван-ня. Таму Цай Юаньпэй меркаваў, што, хоць жыццё чалавека складаец-ца з працы, у вольны час нельга выключаць эстэтычную дзейнасць — чытанне мастацкай літаратуры, праслухоўванне музычных твораў, на-ведванне музеяў. Дасягаецца гармонія паміж ведамі і пачуццём. Толькі тады можна лічыць, што ты спазнаў каштоўнасць чалавечага жыцця.
На падставе вышэйсказанага можна зрабіць выснову, што, хоць Цай Юаньпэй і спасылаўся на эстэтычную тэорыю Канта, яго погля-ды на эстэтычнае выхаванне супярэчылі развагам Канта наконт беска-рыслівасці прыгажосці, збліжаючы яго з ідэямі старажытнага кітайскага канфуцыянства.
Цай Юаньпэй вельмі шанаваў канфуцыянства, асабліва за яго імкненне пазбягаць крайнасцяў. Ён пісаў: «Заходнія філосафы, акрамя Арыстоцеля, які прапаведаваў маральнасць і залатую сярэдзіну, рэдка звярталі на гэта ўвагу. Нам вядомыя радыкальныя ідэі Талстога аб непраціўленні і рады-кальныя прынцыпы грубай сілы Ніцшэ, радыкальная тэорыя абыякавас-ці Русо, абсалютная тэорыя Гобса аб умяшанні. У заходніх народаў няма імкнення да залатой сярэдзіны, і таму ўсе яны, акрамя грэкаў, не па-
149 Ці Сюаньван —правіцель царства Ці (319-301 гг. да н.э.), падтрымліваў навукі, стваральнік акадэміі Цзіся.
150 Таа Юаньмін (365-427「「)——кітайскі паэт перыяду Шасці дынастый.
94
Частка /
добныя да нас. Кітайскі народ выпрабаваў на сабе розныя радыкаль-ныя ідэалогіі, якія пацярпелі паразу, і толькі імкненне да ўмеркаванасці (залатой сярэдзіны), якога прытрымлівалася большасць, аказалася даўгавечным»151.
Існуюць дзве ўплывовыя тэорыі, якія пацвярджаюць яго словы: nepman, традыцыйная канфуцыянская, паўстала больш за 2 000 гадоў назад, другая, сучасная, адносіцца да тэорыі трох народных прынцыпаў (дак-трына Саньмінь) Сунь Ятсена. Цай Юаньпэй прытрымліваўся некаторых прынцыпаў, атрыманых у спадчыну ад канфуцыянства. Ён звяртаў увагу на яго маральнае жыццё. Акрамя наяўных трох яго асаблівасцяў — інтэ-лекту, чалавекалюбства, адвагі — ёсць яшчэ дзве. «Першая — нерэлігій-ная вера; другая — развіццё мастацтва». Канфуцый вылучаўся адмыс-ловым «музыкальным пачуццём прыгожага, недасягажным для наш-чадкаў». «Рэчаіснасць, якая атачала Канфуцыя 2 000 гадоў таму, моцна адрозніваецца ад цяперашняй. Мы не можам аспрэчваць тое, што сказа-на Канфуцыям, бо да сённяшняга дня кожная яго фраза мае каштоўнасць. Таксама не адважымся абмяркоўваць яго дзеянні — да сённяшняга дня кожнае з іх з'яўляепда ўзорам для нас. Аднак, абстрагаваўшыся ад па-няццяў у рамках тэорыі маральнага жыцця (інтэлект, чалавекалюбства, адвага), нерэлігійнай веры і развіцця музычнага густу цалкам можна прытрымлівацца»152.
Сапраўды, ідэі Цай Юаньпэя пра эстэтычнае выхаванне звязаныя з ідэямі Канфуцыя, аднак прама ён не пацвярджаў гэтага. Пасля некаторыя кітай-скія эстэтыкі, напрыклад Цзун Байхуа, Сюй Фугуань, Лі Цзэхоу, звязвалі дух кітайскай эстэтыкі з ідэямі і канцэпцыямі Канфуцыя. Цай Юаньпэй не ства-рыў сваёй сістэмы эстэтычнай тэорыі, аднак у гісторыі сучаснай кітайскай эстэтыкі ён па-ранейшаму мае высокі аўтарытэт. У першую чаргу ён выву-чаў заходнюю эстэтыку і знаёміў з ёй іншых; у гэтай галіне, упараўнанні з дзейнасцю Ван Гавэя, ягоныя даспедаванні былі больш сістэматычнымі і глыбокімі.Ён упершыню раскрыў агульную карціну гісторыі заходняй эстэ-тыкі, даў поўны крытычны агляд заходняй эстэтычнай навукі свайго часу,
Кітайскі народ і цвёрды курс на «залатую сярздзіну» Н Філасофскія творы Цай Юаньпэя. С. 395.
Філасофскія творы Цай Юаньпэя. С. 430-431.
95
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
удзяліўшы асаблівую ўвагу тагачаснаму становішчу нямецкай эстэтычнай тэорыі. Па-другое, ён вывучаў старажытную кітайскую эстэтыку, гісторыю старажытнай кітайскай філасофіі, да таго ж дэталёва апісаў новы навуковы падыход, які адрозніваецца ад традыцыйнага. Вынікамі гэтай работы Цай Юаньпэя сталі не толькі іхяжкая праца першаадкрывальніка і адкрыцці для наступнага пакалення навукоўцаў, якія займаюцца гісторыяй эстэтыкі. Ён значна пашырыў вобласць вывучэння кітаістыкі ўдачыненні да кітайскай і еўрапейскай эстэтыкі. Даследаванне заходняйдумкі і раскрыццё філасофіі старажытнага Кітая разітіядалася як работа аднолькавай важнасці, да таго ж мела паміж сабой унутраную сувязь у метадах і падыходах. 3 прычыны таго, што Цай Юаньпэй займаў асаблівае становішча як у грамадстве, так і ў навуковых колах, яго ідэі аказвалі вельмі вялікі ўплыў у навуковым свеце. Мэтай Цай Юаньпэя было змяненне грамадства. Лозунг«аб замене рэлігій-нага выхавання эстэтычным», прапанаваны ім на падставе іттыбокага раз-умення кітайскай і заходняй філасофіі, меў сапраўды актуальнае значэнне не толькіўтой час - ён справакаваў сацыяльныя наступствы ўсёабдымнага характару і па сённяшні дзень з^ляецца для нас крыніцай натхнення.