• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Аднак Дэн Ічжэ не толькі выкарыстаў кітайскае мастацтва для тлу-мачэння еўрапейскай філасофіі і эстэтыкі; ён па-ранейшаму імкнуўся стварыць уласную тэорыю187. Ідэі ўяго літаратурных працах адрозніва-
    185 Поўны збор твораў Дэн Ічжэ. С. 55.
    186 Там жа. С. 56.
    187 У гэтым ён адрозніваўся ад Чжу Гуанцяня. Чжу Гуанцянь пісаў сваімі словамі, дадаваў прыклады з гісторыі кітайскага мастацтва, складаў брашуры, якія распаўсюджвалі заходняе эстэтычнае мысленне, у чым дасягнуў велізарнага поспеху.
    112
    Частка /
    юцца ад філасофскай сістэмы Гегеля іад ідэй інтуітыўнай філасофіі Бэнедэта Крочэ. Яго погляды на мастацтва, на сувязь паэзіі з гісторыяй былі спробай зламаць сістэму гэтых заходніх філосафаў і на фоне гісто-рыі кітайскага мастацтва пабудаваць новую эстэтычную ідэалагічную сістэму. Відавочна, што гэтыя высілкі Дэн Ічжэ не завяршыліся поспехам. Нягледзячы на тое, што ў пытаннях жанраў і стыляў класічнай кітайскай паэзіі ён распрацаваў новыя тлумачэнні, у цэлым Дэн Ічжэ не прадставіў канструкцыю эстэтычнай ідэалагічнай сістэмы і нават не пазначыў ас-ноўныя знешнія контуры. На нашу думку, тут недастаткова проста глы-бокіх філасофскіх ведаў.
    Даследаванні Дэн Ічжэ не мелі працягу. На схіле гадоў вектар яго дзейнасці павярнуўся ў бок традыцыйных кітайскіх навуковых даследа-ванняў, а менавіта гісторыі і тэорыі жывапісу і каліграфіі, таксама выка-рыстоўваліся традыцыйныя метады. 3 аднаго боку, у гэтым кірунку ён дасягнуў высокага ўзроўню, якому толькі могуць пазайздросціць пасля-доўнікі. Аднак чыстая навука ў сферы каліграфіі і стварэнне кітайскай эстэтыкі не зусім адно і тое ж. У іх мы наўрад ці заўважым сляды заход-няга навуковага мыслення.
    Даследаванні Дэн Ічжэ ў галіне тэорыі эстэтыкі па-ранейшаму вельмі значныя, асабліва яго аналіз кітайскага і заходняга класічнага мастацтва. У іх ён прадэманстраваў свае выдатныя літаратурныя здольнасці і глыбі-ню разумення пытання,даўшы тым самым карысныя звесткі і каштоўны кірунак даследаванняў наступным навукоўцам, якія спрабавалі пабуда-ваць сістэму кітайскай эстэтыкі.
    113
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Даследаванні Тэн Гу: гісторыя кітайскага мастацтва і эстэтыка
    Тэн Гу нарадзіўся ў 1901 г. у правінцыі Цзянсу, у павеце Баашань (unnep Шанхай), вёсцы Юэ Пу. 3 дзяцінства практыкаваўся ў паэзіі архаічнага стыдю. У1918 г., неўзабаве пасля заканчэння шанхайскай школы маста-цтваў, пазнаёміўся з Лян Цічаа, пад яго ўплывам пачаў пісаць пра гісто-рыю кітайскага мастацтва. На наступны год увосень адправіўся на вучобу ўЯпонію. У1920 г. вытрымаў экзамен уТакійскі імператарскі ўніверсітэт, утой час ён меў зносіны з Цянь Ханем, Го Мажо, Юй Дафу. Упетку 1922 г. выкладаў эстэтыку ўлетняй школе мастацтваў. У1924 г., завяршыўшы на-вучанне ўТакійскім імператарскім універсітэце, атрымаў ступень бака-лаўра літаратуры. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў у шанхайскай школе мастацтваў.
    У 1929 г. паехаў вучыцца ў Германію, вывучаў гісторыю мастацтваў, падтрымліваў знаёмства зФэн Чжы, Фу Лэем. Уліпені 1932 г. атрымаў ступень доктара філасофіі Берлінскага ўніверсітэта. Зімой таго ж года, вярнуўшыся на радзіму, цалкам засяродзіўся на даследаванні даўніны і гісторыі мастацтваў. У1933 г. быў прызначаны дарадцам выканаўча-га падраздзялення Нацыянальнага ўрада, якое адказвала за культуру і мастацтва. Неўзабаве заняў пасаду выкладчыка Нанкінскага ўнівер-сітэта, стаў загадчыкам адцзела мастацтваў Міністэрства культуры і аду-кацыі акругі Чжуншань. У 1934 г. быў прызначаны членам пастаяннага камітэта рады папячыцеляў археалагічнага цэнтра і членам праўлення
    114
    Частка /
    палаца-музея ў Забароненым горадзе ў Пекіне. У перыяд Антыяпонской вайны ў 1938 г. быў прызначаны дырэктарам дзяржаўнай школы маста-цтваў і па сумяшчальніцтву загадчыкам навучальнымі справамі. Потым услед за школай адправіўся ў Куньмін,у снежні 1940 г. зноў пераехаўу па-вет Бішань правінцыі Сычуань, чытаўлекцыі па старажытным мастацтве ў Цэнтральным універсітэце горада Чунцын. Памёр у Чунціне ад менін-гіту 20 мая 1941 г.
    Пачаўшы ў 19 гадоў з публікацыі артыкула «Паэзія і жывапіс», Тэн Гу адну за адной апублікаваў мноства работ па эстэтыцы. У позні перы-яд змяніў напрамак даследаванняў у бок гісторыі мастацтва і напісаў «Кароткую гісторыю кітайскага мастацтва». У даследаваннях ён укараняў канцэпцыі і метады гісторыі заходняй навукі; не толькі знаёміў з архе-алогіяй і антрапалогіяй, але і ўжываў тыпалагічныя метады, займаўся даследаваннем арнаментаў і ўзораў на старажытным посудзе і прадме-тах выяўленчага мастацтва, пабудаваў даследчыцкую мадэль гісторыі мастацтва. Гэтыя ягоныя працы сталі сапраўды інавацыйнымі ўвы-вучэнні старажытнага кітайскага мастацтва. Вельмі значны ўнёсак зрабіў Тэн Гу ў ахову і даследаванне некаторых вядомых рэліквій, якія маюць мастацкую каштоўнасць. Ён таксама быў адным з заснавальнікаў сучас-най кітайскай мастацкай адукацыі і здзейсніў велізарную адміністра-цыйную работу ў гэтай галіне.
    Тэн Гуў маладосці меўцесныя сувязі з членамі асацыяцыі «Творчасць»188, пазней далучыўся да «Таварыства вывучэння літаратуры», браў удзел у за-снаванні трупы акцёраў народнага тэатра. Ён апублікаваў мноства мастац-кіх твораў, да іх адносяцца «Фрэска» (зборнік апавяданняў), «Плады гінкга» (аповесці), «Уздыхі мёртвых» (паэтычны зборнік)189.
    Усе літаратурныя і тэарэтычныя працы Тэн Гу ёсць у «Зборы твораў пра мастацтва Тэн Гу».
    188 Асацыяцыя «Творчасць» ——літаратурнае аб'яднанне, створанае Го Мажо і іншымі ў 1921「
    189 У апублікаваным у 1927 г. артыкуле «Сучасная літаратура і мастацтва» Тэн Гу пісаў: «У нашу сучасную эпоху беспрэцэдэнтны смутак выклікае магутны праціўнік у асобе імперыялізму звонку, спробы падзяліць Кітай, мілітарысты, спекулянты, нуварышы ўнутры дзяржавы... Што тычыцца сучаснай літаратуры, мы вымушаны зрабіць пакінуты буржуазіяй індывідуалізм часткай гісторыі... яна павінна адлюстроўваць мары і інтарэсы нашага прыгнечаных класа, змяшчаць у сабе настроі думак літаратуры новага веку».
    115
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    2.1.	Характэрныя асаблівасці мастацтва
    Спецыфіку эстэтыкі Тэн Гу спазнаў яшчэ ў маладосці. На яго паўплы-валі такія нямецкія і японскія навукоўцы, як Вільгельм Вундт, Вільгельм Віндэльбанд, Генрых Рыкерт, Цянь Бянь Юань, Лінму, Цзунчжун. Гаворачы аб класіфікацыі навук, ён супрацьпастаўляў культуралогію і прыродазнаўства; эстэтыку і філасофію пры гэтым адносіў да куль-туралогіі. Ён казаў: «Абавязак навукі ў тым, каб лагічна ўпарадкаваць эмпірычныя факты, з дапамогай навуковых метадаў даследаваць пры-гожае і мастацтва, заснаваўшы пры гэтым мастацтвазнаўства і эстэты-ку. Навуковая класіфікацыя ніколі не была аднолькавай. Успомнім ня-даўняе выказванне Рыкерта, які лічыць, што прыродазнаўчыя навукі і культуралогія, з пункту гледжання матэрыялу, ў сваёй аснове проці-леглыя, і ў сувязі з гэтым іх метады розныя: у прыродазнаўчых навуках выкарыстоўваецца метад абагульнення, у якім шмат увагі удзяляецца выключэнню адрознага і збору аднолькавага. У культуралогіі ж шмат значэння надаецца выключэнню аднолькавага, збору каштоўнага, ары-гінальнага, выкарыстоўваецца метад індывідуалізацыі асаблівых выпад-каў. Эстэтыка і мастацтвазнаўства — гэта філасофскія навукі. Філасофія адносіцца да культуралогіі, гэта значыць, пры даследаванні эстэтыкі і мастацтвазнаўства варта ўжываць яе метады»190.
    Грунтуючыся на такіх заходніх ідэях і канцэпцыях, ён быў перака-наны, што прыгожае можна аналізаваць гэтак жа, як мастацкія творы. Як і раней, Тэн Гу падкрэсліваў, што законы эстэтыкі і мастацтва зусім не так «павярхоўна» ўніверсальныя, як законы прыродазнаўчых навук; яны пэўныя і выключныя. «У стандартах крытыкі мастацтва ні ўякім разе нельга выкарыстоўваць універсальныя прынцыпы», таму што «мы ўсе ведаем, што ў кожнага пісьменніка свая ўласная індывідуальнасць, а ў кожнай краіны свая асаблівая культура... Асноўны фактар мастацтва
    190 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. Шанхай : Народнае мастацкае выдавецтва, 2003. С. 20.
    116
    Частка /
    можна выказаць адным словам — “рух”; паказ унутранага руху, руху жыцця, — паказ унутранага жыцця. Гэты рух і ёсць творчасць, індывіду-альная творчасць»191.
    Тэн Гу выкарыстаў слова «рух» для апісання сутнасці мастацтва, а не ў якасці пустой тэарэтычнай абстракцыі. Ён лічыў, што гэты «рух» праявіўся ў матывацыі і логіцы развіцця заходняга мастацтва. «У сучасным мастацтве постімпрэсіяністы змянілі так званыя “над-прыродныя, павярхоўныя сувязі" імпрэсіяністаў і стварылі “сувязі жыццёвых сіл”.
    Затым Ван Гог вызначыў прастору як дынамічны арганізм, у якім асоб-ныя рэчы перастаюць існаваць, зліваюцца разам і ствараюць сімвал сілы.
    Потым Гаген і Матыс вярнуліся да чыстай лірыкі, адухавіўшы пры-роду. Яны шукалі сутнасць рэчаў у непасрэдным пачуцці, а таксама ў жыццёвай актыўнасці, якая і стварае гэтае пачуццё. Следам з'явіліся кубісты і экспрэсіяністы, дзякуючы якім была дасягнута суб'ектьіўная самаідэнтыфікацыя»192.
    Заходні жывапіс у той час ажыццявіў прарыў у канцэпцыях адлю-стравання існуючых прадметаў, што ўзмацніла эмацыйнасць у па-казе рэальнасці. Імпрэсіяністы стараліся капіяваць святло і колер у натуральных умовах, але, пачынаючы з постімпрэсіяністаў, нека-торыя заходнія мастакі імкнуліся перадаць свае пачуцці і канцэп-цыі. Тэн Гу падсумаваў значэнне «руху», ажыўлення і росквіту жыц-ця ў мастацтве.
    Відавочна, што Тэн Гу зусім не прытрымліваўся думкі, што мастацтва павінна проста капіяваць навакольны свет. Мастацтва перш за ўсё паказ-вае погляды і ўяўленні сваіх творцаў. Ён казаў: «Асабістая думка зусім не канцэптуальная, гэта суб^ктыўная думка, спароджаная інтуіцыяй. Так званае суб'ектыўнае і ёсць індывідуальнасць, гэта сапраўдная кар-ціна свету асобы. Толькі дасягнуўшы чыстага інтуітыўнага ўспрымання, можна спазнаць гэтую карціну. Яе таксама можна назваць нематэры-яльнай (метафізічнай) рэчаіснасцю. Паводле тэорыі Анры Бергсана
    191 Там жа. С. 22.
    192 Чэнь Нін. Збор твораў пра мастацтва Тэн Гу. С. 23.
    117
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    пра задачу мастацтва, паміж намі і рэчаіснасцю ёсць заслона; мастацтва прыбірае гэтую заслону, прымусіўшы нас сустрэцца з рэчаіснасцю»193.