Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
△адатак: выказванні Аян Цічаа пра інтарэс і эстэтычнае выхаванне
Лян Цічаа (таксама вядомы як Цзы Чжожу, другое імя Жэньгун, Гаспадар Інь Біншы) нарадзіўся ў 1873 г. у раёне Сіньхуэй правінцыі Гуандун. Лян Цічаа з дзяцінства быў адораны талентам і розумам, рос вундэркіндам, ужо ў 11 гадоў стаў сюцаем, аў 16 гадоў — цзюйжэнем. Стаў вядомым пасля ўдзелу ў стварэнні (разам з Кан Ювэем) «Петыцыі прыбыўшых на іспыты» трох тысяч правінцыйных кандыдатаў і героем рэформаў года Усюй153. На працягу некалькіх дзесяцігодцзяў актыўна
153 Рэформы года У:юй або «сто дзён рэформаў» (чэрвень-верасень 1898「)一 этап у гісторыі Цынскай імперыі, калі імператар Гуансюй паспрабаваў правесці рэформы «зверху», апе гэтая палітыка з прычыны магутнага процідзеяння кансерватараў і імператрыцы ІДысі пацярпела поўнае паражэнне.
96
Частка /
ўдзельнічаў у палітычным жыцці Кітая. Пасля 1918 г. Лян Цічаа пакінуў палітыку, заняўся навуковай і асветніцкай дзейнасцю, дамогся вялікага поспеху ў гісторыі, гісторыі філасофіі, паліталогіі, літаратуры. Лян Цічаа памёр ад хваробы ў 1929 г. у Пекіне. Усе ягоныя працы сабраны ў «Зборы твораў Інь Біншы».
Мысляр, які займаўся асветніцтвам, Лян Цічаа заўсёды ўдзяляў аса-блівую ўвагу самым важным праблемам кітайскага грамадства, рэаль-ным абставінам жыцця кітайскага народу. Мэтай яго навуковай дзейнасці было змяніць кітайскае грамадства, змяніць маральнае аблічча кітайца. Ён выступіў з ініцыятывай «ажыццявіць рэвалюцыю ў паэтычных колах» і «ажыццявіць рэвалюцыю ўколах празаікаў» з мэтай трансфармаваць рэчаіснасць кітайскага грамадства. Прапанаваныя ім паняцці «эмацы-янальнае (пачуццёвае) выхаванне», «навучанне мастацтву», «навучан-не выяўленчаму мастацтву» і «выхаванне цікавасці» мелі на мэце тое ж. Падмуркам гэтыхтэорый сталі яго погляды,якія зводзяццада таго, што ін-тарэс — гэта рухальная сіла ўсяго жыцця. Лян Цічаа казаў: «Калі некаторыя людзі пытаюцца мяне: “У што ты верыш?м—я заўсёды адказваю, што я веру ў інтарэс. Некаторыя пытаюцца: wHa чым грунтуецца твой cвeтaпoглвд?,, Я адказваю, што ў аснове яго цікаўнасць... Інтарэс — гэта рухальная сіла жыцця. Калі страчаны інтарэс, жыццё становіцца бессэнсоўным... Шчыра кажучы, калі чалавек пазбавіцца цікаўнасці, здаволіцца гэтым жыццём, будзе з цяжкасцю заставацца на гэтай зямлі, ён стане не больш чым ха-дзячым мерцвяком; калі ж гэта здарыцца зусім грамадствам, яно будзе хворым. Лекары мінуўшчыны называлі такія хваробы смяротнымі»154.
«На пытанне, дзеля чаго жыве чалавек, я без ваганняў адкажу: мЖыве дзеля інтарзсу”. Я не рызыкну сказаць, што гэта ўключае ў сябе ўвесь без астатку змест жыцця, але як мінімум гаворка ідзе пра яго корань. Калі людзі жывуць без інтарэсу, баюся, што жывуць яны дрэнна, а пры такім існаванні немагчыма нават зарабіць сабе на пражыванне... Я не адважуся сказаць, што інтарэс гэта і ёсць жыццё, аднак упэўнены, што пры адсут-
154 Лян Цічаа. Займальнае выхаванне і выхаванне захопленасці // Збор твораў Інь Біншы. Т. 38.
97
Кітайская зстзтыка XX стагоддзя
насці цікаўнасці адсутнічае і сапрауднае жыцце»155.3 гэтых выказванняу відаць, што інтарэс і чалавечае жыццё трывала звязаныя.
Аднак цікавае не заўсёды азначае добрае. На думку Лян Цічаа, «да цікавых спраў адносяць і тыя, калі трэба падмануць чалавека ці калі пакуты іншых людзей прыносяць вам радасць, ці ж калі радас-ць і засмучэнне бесперапынна ідуць адно за адным — усё гэта нізкія інтарэсы... Таму, калі мы гаворым аб прыхільніках ідэі цікаўнасці, мы зусім не маем на ўвазе такі інтарэс»156.
Такім чынам, Лян Цічаа хацеў развіць у людзях здаровы інтарэс. Ён лічыў, што ёсць тры віды мадэляў яго развіцця. Першая — «атры-маць задавальненне і па-новаму зірнуць на сітуацыю»; няважна, які чалавек, «якой бы нікчэмнай справай не займаўся, дзе 6 не жыў, не-абходна пры любым зручным выпадку ўз^дноўвацца з прыгажосцю прыроды, атрымліваць асалоду ад хараства рачных кветак, светлых аблокаў, выдатных пейзажаў; усё гэта выклікае радасныя пачуцці. Варта табе толькі ў адно імгненне ацаніць прыгажосць, як умомант адновішся пасля цэлага дня стомы; час, праведзены ў турботах, адыд-зе бясследна». Гэта першы ўзор крыніцы цікаўнасці. Другая мадэль — гэта «канцэнтрацыя на душэўным стане». «Сустрэўшыся з радаснай падзеяй, канцэнтруешся на ёй; чым больш думаеш, тым больш радас-на... Сустрэўшыся з горкай падзеяй, трэба выліць увесь боль з душы вонкі, альбо ёсць нехта іншы, хто можа разгледзець твае пакуты і за-мест цябе выкажа іх, і тады велічыня твайго болю пачне змяншацца». Трэцяя мадэль — «паглыбіцца ў свой свет і прасунуцца наперад»157. У рэальнасці чалавек не ў стане змяніць сваё жыццё і асяроддзе, але ён здольны знайсці ідэал, да якога можна імкнуцца. Літаратура, музыка, мастацтва — гэта свабодны свет, які таксама з^ўляецца крыніцай задавальнення.
Такім чынам, Лян Цічаа, злучыўшы інтарэс і эстэтыку, выкарыстаў іх у якасці сродку, які змяняе жыццё чалавека. Інтарэс ўлучае ўсябе
155 Лян Цічаа. Выяўленчае мастацтва і жыццё // Збор твораў Інь Біншы. Т. 39.
156 Лян Цічаа. Займальнае выхаванне і выхаванне захопленасці // Збор твораў Інь Біншы. Т.38.
157 Лян Цічаа. Выяўленчае мастацтва і жыццё // Збор твораў Інь Біншы. Т. 39.
98
Частка /
эстэтыку. Лян Цічаа таксама лічыў, што чалавечае жыццё нельга раз-лучаць з прыгажосцю: «Я ўпэўнены, што прыгажосць — неабходны эле-мент чалавечага жыцця ці найбольш важная частка нейкага элемента. Калі са змесціва ўсяго жыцця чалавека прыбраць прыгажосць, ён адчуе вялікае недамаганне, аж да таго, што не зможа далей жыць»158. Злучэнне прыгажосці з цікаўнасцю ў жыцці пераўтвараецца ў інтарэс. Роля маста-цтва ўтым, што пры развіцці такой цікаўнасці яно перабудоўвае чала-вечае жыццё. Лян Цічаа сказаў: «Ад прыроды эстэтычная здольнасць ёсць у кожнага з нас. Але органы пачуццяў яе выкарыстоўваюць рэдка альбо не ўмеюць выкарыстоўваць, і з цягам часу яна атрафіруецца. Калі гэтая здольнасць знікае ў аднаго чалавека, ён становіцца нецікаўным; калі знікае ва ўсяго народа, нецікаўным становіцца народ. Функцыя пры-гожых мастацтваў у тым, каб стан такой атрафіі рэанімаваць, ператвара-ючы нецікавае ў цікавае»159.
На думкуЛян Цічаа, развіццё цікавасці да эстэтычнага і мастацкага вы-хавання мае асаблівы эфект у змене чалавечага жыцця, але ўсё ж цяжка-дасягальны. Прычына зводзіцца восьда чаго: «У свеце няма нічога больш свяшчэннага, чым эмоцыі. Калі выкарыстоўваць прыём тлумачэння для навучання чалавека, у найлепшым выпадку гэта дасць веды, што і як трэба рабіць. Пры гэтым не мае значэння, ці будзе штосьці рабіць чала-век, якога навучаюць; у канчатковым выніку, засвоеных ведаў усё адно больш, а дасягнутага менш. Выкарыстанне эмоцый для натхнення люд-зей падобна таму, як звычайны магніт прыцягвае жалеза; наколькі вялікі магніт, столькі ён і прыцягне, нішто не пазбегне яго. Таму эмоцыі можна назваць свайго роду гіпнозам, рухальнай сілай усяго чалавецтва»160.
Мастацтва — гэта квінтэсенцыя пачуццяў. Пачуццё прыгожага жы-вое. Увасабляючыся ў словах, яно ператвараецца ўверш; увасабляючыся ў колерах, — у карціну. Таму «пачуццёвае выхаванне» найбольш даскана-лае; гэта і ёсць мастацтва. «Музыка, выяўленчае мастацтва, літаратура — гэта тры скарбы, якія трымаюць у руках ключы ад “сакрэту пачуццяў\ Моц мастацтва ўтым, што яно ловіць мінаючае імгненне пачуццяў, прымуша-
158 Там жа.
159 Лян Цічаа. Выяўленчае мастацтва і жыццё»// Збор твораў Інь Біншы. Т. 39.
160 Лян Цічаа. Паказ пачуццяў у кітайскай паэзіі // Збор твораў Інь Біншы. Т. 37.
99
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
ючы яго ва ўсякі час з'явіцца зноў. Мастацтва адзінкавых (індывідуальных) эмоцый, кранаючы пачуцці іншага чалавека, нейкі час займае месцаўяго-ным сэрцы. Паколькі яно валодае такой сілай, адказнасць, якая кладзецца на плечы дзеячаў мастацтва, вельмі вялікая: ад заслугі да граху адзін крок. Дзеячы мастацтва цудоўна ўсведамляюць свой статус, але таксама неабход-на ўсведамляць найбольш важную здольнасць — працу над сваімі пачуц-цямі. Трэба з усіх сіл накіроўваць іх у бок узнёслага, чыстага, шчырага, весці дадабра, спасціжэння сябе. Толькі ўзгадаваўшы сваё ўнутранае пачуццё прыгожага і выкарыстоўваючы выдатную тэхніку для яго перадачы, можна пазбегнуць сораму і сцвярджаць каштоўнасць свайго мастацтва»161.
Лян Цічаа, як і Цай Юаньпэй, прымаў мастацтва і эстэтычнае выхаван-не ў якасці сродку, які зменіць поўную нягод кітайскую рэчаіснасць і ўра-туе кітайскі народ. Цай Юаньпэй, выказваючы думку аб замене рэлігіі эстэтычным выхаваннем, грунтаваўся на багатым навуковым досведзе і навуковых прынцыпах, а Лян Цічаа пры апісанні «інтарэса» больш меў цягуда жыццёвага вопыту і быў параўнальна далёкі ад чыстай навукі.
Гэтыя падыходы былі толькі некаторымі з плыняў эстэтычных дасле-даванняў XX ст. і мелі пэўную абмежаванасць. Аднак гістарычна яны раскрываюць асноўныя задачы і значнасць кітайскай эстэтыкі. Вартасць гэтых даследаванняў была ў актыўным фарміраванні сістэмы каштоўна-сцей і светапогляду людзей. Пры знаёмстве з перакананнямі Лян Цічаа, мы бачым, што ён прытрымліваецца эстэтычных ідэй Цай Юаньпэя і па-цвярджае іх.
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
Даследаванні Дэн Ічжэ і Тэн Гу: разважанні пра мастацтва
Даследаванні Дэн Ічжэ: мастацтва, паэзія, гісторыя
Дэн Ічжэ нарадзіўся ў 1892 г. у горадзе Аньцін правінцыі Аньхой, быў нашчадкам у пятым пакаленні вядомага каліграфа маньчжурскай эпо-хі Дэн Шыжу. Вучыўся ў прыватнай школе класічнага кірунку і атрымаў традыцыйную адукацыю. У 13-гадовым узросце паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову горада Аньцін, у 14 гадоў перавёўся ва ўнівер-сітэт гарадской акругі Уху правінцыі Аньхой. У 1907 г. 16-гадовы Дэн Ічжэ з'ехаў у Японію, паступіў у Такійскі інстытут гуманітарных навук, вывучаў японскую мову ўліцэі пры ўніверсітэце Васэда. Вярнуўшыся адтуль у 1911 г., працаваў выкладчыкам японскай мовы ў пачатковай вайсковай школе, затым старшым бібліятэкарам у горадзе Аньцін. У 1917 г. паехаў у Амерыку, паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт, спецы-ялізаваўся ў філасофіі і эстэтыцы. Восенню 1923 г. вярнуўся на радзіму, выкладаў філасофію ў Пекінскім універсітэце, увёў у навучальны курс такія прадметы, як эстэтыка і гісторыя мастацтва. У 1927 г. пачаў вы-кладаць у Сямэньскім універсітэце. 3 1929 г., акрамя перыяду вайны з Японіяй, пастаянна выкладаў на філасофскім факультэце ўніверсітэ-та Цінхуа. У 1952 г., наладзіўшы працу факультэтаў агульнанацыяналь-нага ўніверсітэта, Дэн Ічжэ вярнуўся ў якасці выкладчыка на філасоф-