• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    У канцы Ван Гавэй зрабіў выснову: «У гэтай кнізе ў перакладзе Гу Хунміна цалкам адсутнічае гістарычны пункт гледжання. Яго адсут-насць не адрозніваецца ад памылковага погляду на ідэі Канфуцыя. Гэта прычына паўсюднага адзінства ў часе вучэнняў старажытных мысляроў. Толькі адсутнасць гістарычнага пункту гледжання — прычына, па якой у перакладзе прац паслядоўнікаў Канфуцыя адсугнічае ўмяшанне мовы заходняй філасофіі. На шчасце, большасць чытачоў перакладаў заход-няй літаратуры не паглыбляюцца ў філасофію. Дазвол перакладчыкам паглыбіцца ператворыць гэтыя кнігі ў “Дьіялогі" Платона, йКрытыку чы-стага розуму” Канта, у кнігі Фіхтэ і Шэлінга, вось што здарыцца. Зноў жа, на няшчасце, перакладчыкі павярхоўныя ў філасофіі, таму што нават калі ў перакладзе пастаянна мільгаюць ідэі тэорыі пазнання Канта, немагчы-ма па-сапраўднаму яе ўсвядоміць, бо пераклады поўняцца ўзятымі з за-ходняй метафізікі пустымі і шырокімі паняццямі. Хоць мы і прызнаём «Вучэнне аб залатой сярэдзіне» канфуцыянскай метафізікай, але не на-столькі, наколькі гэта раскрывае яе пераклад. Да таго ж пры тлумачэнні
    87 У перакладзе з англійскай: «ён разглядаў зло ў выключна негатыўным яго аспекце, прызнаючы толькі дабро ў выключна пазітыўнай якасці яго існавання».
    88 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 153.
    59
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    арыгінала заходнія навукоўцы-літаратары занадта нагружаюць пераклад цытатамі, якія таксама не адпавядаюць рэчаіснасці. Калі закрануць філа-софію, несумненна, знойдзецца яшчэ сто тысяч такіх прыкладаў. Мы зноў і зноў не можам дакладна перакласці вузкія філасофскія паняцці, лепш ужо дакладна перакладаць заходнюю папулярную філасофію ў якасці першакрыніцы, а што тычыцца неабгрунтаваных ідэй «Вучэння аб за-латой сярэдзіне», лепш пазбягаць выказванняў філосафаў і шматлікіх спасылак на цытаты вучоных-літаратараў, каб не выявіць іх ілжывае па-ходжанне. Гэта ўжо іншая размова. У першай гаворыцца пра пазбаўленне ад няведання; удругой — пра вызваленне ад падману; гэтыя недахопы розныя і абодва недакладна перадаюцьдумкі продкаў»89.
    У сувязі з недастатковай колькасцю часу і ведаў мы не можам даць усебаковую ацэнку праблемам перакладу на англійскую мову «Вучэння аб залатой сярэдзіне» Гу Хунміна і водгуку Ван Гавэя на яго. Пытанне ж глыбіні эрудыцыі і разумення Гу Хунмінам пастулатаў заходняй філасофіі ў большай ступені патрабуе шырокага даследавання. Аднак, зыходзячы з ацэнкі некаторых ключавых паняццяў і меркаванняў Ван Гавэя, якія ты-чацца перакладу «Вучэння аб залатой сярэдзіне» Гу Хунміна, мы бачым, што апошні меў досыць глыбокія веды і эрудыцыю ў пытаннях заходняй філасофіі і гісторыі культуры. Узнікненне ў перакладзе з'яў «няведання» і «падману» Ван Гавэй звязваў з праблемай дакладнасці разумення ста-ражытнай кітайскай і заходняй навук. Няведанне прыводзіць да немаг-чымасці адэкватнага ўспрымання арыгінальнага значэння некаторых тэрмінаў і ўнутраных ідэй заходняй навукі, адзін толькі даслоўны пера-клад ужо правакуе няправільнае разуменне кітайскай навукі як такой. Падман узнікаў з прычыны выкарыстання стандартаў і першакрыніц за-ходняй навукі, пасля чаго у выніку ўжытку іх у кітайскай навуцы рабіліся неабгрунтаваныя высновы. Усё гэта цалкам знішчыла першапачатковую ідэалогію і дух кітайскай навукі. Падобныя з'явы, вядома, дэманструюць праблемы акадэмічнага ўзроўню і сілы. Сёння «няведанне» і «падман» у разуменні заходняй і айчыннай навукі кітайскімі навукоўцамі не толь-кі не зніклі, але і ператварыліся ў стыхійнае бедства. Узровень майстэр-
    89 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 157-158.
    60
    Частка /
    ства Ван Гавэя, адлюстраваны ў водгуку на пераклад, прымушае нас за-хапляцца ім і зараз.
    Разбіраючыся ў праблемах перакладу «Вучэння аб залатой сярэдзіне» і ў паняццях «прырода», «лі», «жыццё», Ван Гавэй пабудаваў цэласную пра-граму даследавання старажытнай кітайскай філасофіі. У гэтай праграме Ван Гавэй ужыў найноўшыя прыёмы і метады. Акрамя таго, ён, па сутна-сці, адкрыў новую эру ў сучаснай кітайскай філасофіі і ідэалогіі. Цяжка зразумець, чаму ўдаследаваных намі некалькіх тамах прац па гісторыі кітайскай філасофіі адсутнічаюць згадкі пра гэты твор Ван Гавэя. Нельга не назваць гэта яшчэ адным недахопам даследаванняў гэтай сферы.
    Ван Гавэй спрабаваў абмежаваць тую неразбярыху і блытаніну, якая ўзнікла ў навуковых колах у сувязі са змешваннем кітайскай і заходняй навукі, правёў паглыблены аналіз, усімі сіламі выпраўляючы памылкі, каб пазбегнуць іх далейшага распаўсюджвання і прычынення шкоды бу-дучым даследаванням. Ён дакладна размяжоўваў кітайскую і заходнюю навуку. Канцэпцыя кітайскай эстэтыкі Ван Гавэя кардынальна адрозніва-лася адуяўленняў кітайскіх навукоўцаў, якія прыйшлі пазней і спраба-валі паставіць кітайскую эстэтыку вышэй за сістэмы заходніх філосафаў. Наадварот, глыбока прааналізаваўшы разуменне кітайскай і заходняй навук Ван Гавэям, мы можам разглядзець адрозненні, іншы напрамакду-мак. Асаблівай увагі заслугоўвае яго спроба, старанна даследуючы наву-ковыя цяжкасці, пабудаваць унікальную і збалансаваную кітайскую эстэ-тычную тэорыю на аснове ўнутранага разумення і асэнсавання заходняй і кітайскай навук.
    61
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    §3
    Ад старадаўняй вытанчанасці да катэгорыі мяжы
    Калі 6 навуковыя працы Ван Гавэя спыніліся толькі на ўзроўні разу-мення ідэй Канта і Шапэнгаўэра, яго ўклад у кітайскую эстэтыку меў бы гістарычную значнасць. Аднак ён не змог бы параўнацца з пазнейшай заходняй эстэтыкай Чжу Гуанцяня і эстэтыкай марксізму Цай I і іншых. Унёсак Ван Гавэя таксама заключаны ў арыгінальным вучэнні аб кітай-скай эстэтыцы.
    3.1.	Тэорыя старадаўняй вытанчанасці
    У1907 г., праз тры гады пасля выхаду «Водгуку на раман мСон у чырво-ным цераме"», Ван Гавэй апублікаваў артыкул «Старадаўняя вытанчана-сць з пазіцыі эстэтыкі», дзе прадставіў новае эстэтычнае паняцце «стара-даўняй вытанчанасці». Гэта азначала, што Ван Гавэй згаджаўся з эстэтыч-ным мысленнем Канта, але не спыняў сваіх уласных даследаванняў; ён па-ранейшаму ўжываў новыя падыходы, спрабуючы ў галіне кітайскай навукі выявіць недаследаваныя пытанні і знайсці вартыя рашэнні.
    Пра «старадаўнюю вытанчанасць» Ван Гавэй казаў: «Усё прыгожае ўва-соблена ў прыгожую форму. Таму, выключаючы нашы вонкавыя праявы пачуццяў, якія авалодваюць намі, калі бачым прыгожыя прадметы, усе
    62
    Частка /
    формы таксама не з^ляюцца матэрыяй. Прыгажосць не можа не ахінац-ца ў форму, да таго ж не інакш як праз форму яна праяўляецца; толькі двойчы прайшоўшы скрозь яе, хараство становіцца яшчэ прыгажэйшым. Тое, што мы называем старадаўняй прастатой і вытанчанасцю, знахо-дзіцца ўдругой форме, менавіта гэтая форма з'яўляенда прыгожай іуз-нёслай (далей велічнай), таму набывае свайго роду самастойную значна-сць, так званую прыгажосць формы прыгажосці формы старадаўняй вы-танчанасці. Такім чынам, старадаўняя вытанчанасць існуе ў мастацтве і не існуе ў прыродзе»90.
    Сэнс гэтага выказвання Ван Гавэя ў наступным: усё прыгожае, што мы бачым, — у форме, анеў матэрыяле (значэнне слова «матэрыял» не цал-кам супадае са «зместам»). Аднак акрамя формы звычайных прыгожых рэчаў, існуе таксама свайго роду форма, якая паказвае яшчэ больш вы-сокую прыгажосць. Гэта якраз «другая форма». «Старадаўняя вытанча-насць» належыць менавіта да яе. У літаральным сэнсе «старадаўняя вы-танчанасць» — форма прыгажосці.
    Чаму гаворыцца, што «старадаўняя вытанчанасць» існуе ў мастацтве і не існуе ў прыродзе? Ван Гавэй патлумачыў гэта так:
    «Прырода — гэта толькі першая форма, а мастацтва — адна з формаў у прыродзе, або стварэнне новай формы, што адбываецца з дапамогай другой формы. Аднолькавыя формы бываюць праяўленыя па-рознаму: як адна і тая ж мелодыя на розных інструментах; адна і тая ж скульптура ці карціна, але копія моцна адрозніваецца ад арыгінала. У паэзіі анала-гічна: «Нібы сон глыбокай ноччу пры святле свечкі» (Ду Фу, «Цян цунь шы») і «Сёння ноччу ў срэбным святле сустрэнемся ў сне» (Янь Цзадаа, верш «Чжэ гу цянь»), першае арыгінальнае і супадае з вучэннем, апош-няе — не, другая форма адрозніваецца. Ва ўсім мастацтве будзе гэтак жа, таму і адрозніваюць, так званае, вытанчанае і вульгарнае»91.
    Тут так званая «прырода» праходзіць праз «першую форму», паказвае на формы прадметаў візуальнага ўспрымання, кожная рэч вонкава пра-яўляе існуючы стан і вобраз. Мастацтва, якое праходзіць «другую форму»,
    90 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня. С. 163.
    91 Ван Гавэй. Зборнік твораў ІДзінаня. С. 163-164.
    63
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    паказвае на мастацтва само па сабе. Так званыя мастацкія «форма» і «воб-раз вонкава адрозніваюцца ад прыродных рэчаў, таму і названы «другой формай». Значыць, «другая форма» ўласцівая мастацтву, гэта спосаб пра-явы яго прыгажосці. «Старадаўняя вытанчанасць» належыць да «другой формы», таму можа існаваць толькі ў мастацтве.
    Некаторыя прадстаўнікі навуковай грамадскасці лічылі, што Ван Гавэй пад «старадаўняй вытанчанасцю» меў на ўвазе прыгажосць форм, у якіх існуе мастацтва92. Ці так гэта на самай справе? Дпя адказу на гэтае пы-танне нам зноў трэба звярнуцца да каментараў Ван Гавэя: «Хай аснова першай формы непрыгожая, набываючы вытанчанасць другой фор-мы, яна атрымлівае свайго роду самастойную каштоўнасць. Гпедзячы няўзброеным вокам на звычайныя дэталі навакольнага свету (саламя-ныя дахі, зямлянкі), мы лічым іх нязначнымі ў параўнанні з прыгожым і велічным, але варта ім прайсці праз рукі майстра (жывапісу або паэзіі), мы адразу ж адчуваем да іх неапісальны інтарэс. Такая цікавасць узнікае не да першай формы, а да другой. У жывапісе кампазіцыя адносіцца да першай формы, а пэндзлі і туш — да другой. Ацэньваючы па заслугах сачыненні, мы фактычна ўсхваляем другую форму. 3 гэтай прычыны ха-раство нізкіх прыгожых мастацтваў (напрыклад, каліграфіі), рытуальна-га бронзавага посуду трох дынастый, маінь93 дынастыі Цынь, эстампаў (дынастый Хань, дзяржавы Вэй, перыяду Шасці дынастый, дынастый Тан і Сун), літаратурных помнікаў дынастый Сун і Юань часцей за ўсё на-лежыць другой форме. Менавіта з гэтай прычыны каменныя барэльефы падабаюцца нам больш, чым арыгіналы, сярод барэльефаў нам падаба-юцца рэпрадукцыі больш, чым першакрыніцы. Ацэньваючы скульптуру і жывапіс, мы гаворым пра духоўнасць, вытанчанасць, атмасферу, густ — усё пра другую форму, пра першую форму мы гаворым мала. Літаратура