• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Стагадовая гісторыя кітайскай эстэтыкі выкладзена ў незлічонай колькасці кніг. He толькі другая палова XX ст. вызначылася «эстэтычным ажыятажам», у першай яго палове таксама выдадзена вялікая колькасць прац. У «Збор твораў дэмакратычнай дзяржавы» ўключаныя, акрамя ўжо вядомых нам «Паэтыкі», «Гутарак аб прыгожым» Чжу Гуанцяня, «Новай эстэтыкі» Цай I21, выдадзеныя ў камерцыйных выдавецтвах пачатку XX ст. пяць прац. Сярод іх «Агульнае ўвядзенне ў эстэтыку» Цзі Луяня, «Плыні сучаснай эстэтыкі» Хуан Чаньхуа, «Агульная гісторыя эстэтыкі», «Агульнае ўвядзенне ў эстэтыку» Фань Шоўкана, аднайменная праца Чэнь Вандаа і іншыя. Сярод кітайскіх навукоўцаў, якія займаліся эстэты-кай, сапраўдны сэнс гэтай навукі разумелі і ўсведамлялі адзінкі.
    Калі казаць сцісла, to XX ст. пакінула нам тры вялікія тэорыі кітайскай эстэтыкі. Прадстаўнікі першай — Цай Юаньпэй, Чжу Гуанцянь і іншыя — пазнаёмілі нас з ідэямі і тэорыямі заходняй эстэтыкі. Прадстаўнікі дру-гой — Ван Гавэй, Цзун Байхуа, Сюй Фугуань — засноўвалі свае тэорыі на выключным пачуцці прыгожага. Прадстаўнікі трэцяй — Цай I, Лі Цзэхоу22,
    21 Цай I (1906-1992 гг.) — адзін з заснавальнікаў кітайскай эстэтычнай тэорыі.
    22 Лі Цзэхоу (нар. у 1930 г.) — кітайскі філосаф, навуковы супрацоўнік Даследчага інстытута філасофіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук.
    19
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Чжу Гуанцянь і іншыя — займаліся эстэтычнай тэорыяй марксізму, тут най-больш каштоўнай з,яўляецца тэорыя «практычнай эстэтыкі» Лі Цзэхоу. Яна стала асноўнай тэорыяй у навуковых колах кітайскай эсгэтыкі другой пало-вы XX ст. Паміж «практычнай эстэтыкай» і эстэтыкай Цай I і Чжу Гуанцяня існуе непарыўная сувязь. «Практычная эстэтыка» — гэта плён марксізму, а эстэтыка Лі Цзэхоу, Чжу Гуанцяня, Цай I мае адзіную аснову. Мы лічым, што ў канцэпцыях і метадах Ван Гавэя, Цзун Байхуа і іншых можна знай-сці здаровы шлях развіцця кітайскай эстэтыкі, найлепшы спосаб даследа-вання кітайскай эстэтычнай тэорыі ўсапраўдным навуковым яе значэнні. На жаль, па-сапраўднаму арыгінальных прац няшмат.
    Такім чынам, гэтая кніга павінна адрознівацца ад чарговай хронікі стага-довай гісторыі кітайскай эстэтыкі. Асноўная задума і мэта гэтага сачынення ўтым, каб разабрацца ўвыдадзеных за стагоддзе працах па кітайскай эстэ-тыцы, вартых называцца навуковымі даследаваннямі. Мы ставілі наступныя задачы: выявіць сутнасць іядро даследаванняў па эстэтыцы, крытычна раз-гледзець і пераасэнсаваць напрамкі ў кітайскай эстэтыцы на сучасным этапе, паспрабаваць знайсці свайго родуўнутраную інэрцыю і ідэі развіцця кітайскай навукі, забяспечыць арыенціры дая развіцця кітайскай эстэтыкі ў XXI ст.
    Наш пункт гледжання ў гэтым пытанні збольшага супадае з меркаван-нем сучаснага навуковага таварыства. Што тычыцца ацэнак стылю мыс-лення і тэорый пэўных асоб, магчыма, яны будуць крыху адрознівацца ад ужо наяўных у гістарычных аналах прац па эстэтыцы. Прычыны гэтага заключаюццаў пункце гледжання аўтара на стан рэчаўу кітайскай эстэты-цы ў XX ст. Можна лічыць гэта «індывідуальным» спосабам выкладання.
    Каштоўнасць і значэнне праўдзівай гісторыі навукі, інтэлект і глыбіня мыслення людзей, занятых навуковымі даследаваннямі, здзіўляе і захап-ляе. Няма неабходнасці ў шырокім прызнанні. Для нас не мае ніяка-га значэння колькасць чытачоў, аднак мы спадзяёмся атрымаць спра-вядлівую, сур'ёзную крытыку, паколькі ў стаўленні да большасці праблем кітайскай эстэтыкі XX ст. аўтар усё яшчэ ў пошуках і роздуме.
    20
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    На фоне тэорыі даследавання, арыентаванай на Захад, кітайскія навукоўцы злучылі заходнія эстэтычныя ўяўленні і метады з кітайскай трады-цыйнай навукай і атрымалі выключна каштоў-ныя вынікі. Асноўнае пытанне, якое трывожыць розум значных навукоўцаў: «што такое кітайская эстэтыка?»1
    ГЛАВА I
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Даследаванні Ван Гавэя: на скрыжаванні кітайскай і заходняй думкі
    Першым, хто па-сапраўднаму зацікавіўся заходняй эстэтыкай у Кітаі, быў Ван Гавэй. Ён прадставіў і даследаваў эстэтыку як самастойную дыс-цыпліну: ён лічыў, што эстэтыка — гэта галіна філасофіі, асноўная мэта якой заключаецца «ў вызначэнні эталонаў прыгожага і прынцыпаў мастацтва». Таму ён быў супраць крытыкі мастацтва і даследаванняў, за-снаваных на кананічнай літаратуры ці тэксталогіі, і выступаў за незалеж-насць эстэтыкі або мастацтвазнаўства як аб'ектаў даследавання. У свой час ён прапаноўваў увесці курс эстэтыкі на філасофскім, філалагічным і замежным факультэтах. Роля Ван Гавэя ў станаўленні кітайскай эстэты-кі як навукі вялікая, яго можна смела лічыць першым эстэтыкам Кітая. Пачатак гісторыі кітайскай эстэтыкі XX ст. паклаў менавіта Ван Гавэй.
    Ван Гавэй, іншыя імёны якога Ан, Іцзы Баюй, Хаа Гуаньтан, якога так-сама называюць Юн Гуань, паходзіў з правінцыі Чжэцзян павету Хайнін. Ён нарадзіўся ў 1877 г. і патануў у возеры Куньмінху ўпарку Іхэюань у Пекіне 2 чэрвеня 1927 г. Ван Гавэй зрабіў выдатны ўнёсак у такія галіны ведаў, як сучасная кітайская філасофія, літаратура, гісторыя тэатра, пале-аграфія, гісторыя, вывучэнне Дуньхуана, геаграфія Паўночна-Заходняга Кітая, вывучэнне мангольскай дынастыі Юань. Іншымі словамі, яго мож-на назваць заснавальнікам сучаснай кітайскай навукі.
    У навуковым жыцці Ван Гавэя было вельмі шмат паваротаў, яго пады-ходы развіваліся, а часам і мяняліся. У сярэднім і познім перыядзе дзей-насці ён прысвяціў сябе заходняй навуцы, асабліва вывучэнню філасофіі, эстэтыкі, спецыялізаваўся на старажытнай кітайскай літаратуры. Ван Гавэй меў яснае ўяўленне, як ўспрымаць і вывучаць заходняю філасофію і эстэтыку, спасціг іх сутнасць. Падобным разуменнем падыходаў і ме-тадаў заходняй навукі іншыя кітайскія даследчыкі таго часу не валодалі. Нават такія буйныя вучоныя, як Кан Ювэй і Лян Цічаа не мелі настолькі шырокага досведу. Ван Гавэй набыў вялікі аўтарытэт сярод свайго па-
    24
    Частка /
    калення пасля даследавання ў галіне гісторыі старажытнай кітайскай літаратуры — вывучэння цзягувэнь (надпісы з вынікамі варажбы на ча-рапашых костках і панцырах). Лу Сінь пазней так характарызаваў Ван Гавэя: «Яго можна лічыць адным з самых таленавітых даследчыкаў у ай-чыннай навуцы»23.
    Галоўныя творы Ван Гавэя ў галіне эстэтыкі: «Водгук на раман “Сон у чырвоным цераме”》, «Эсэ пра гуманістычную паэзію цы» і іншыя; складзеныя пазней: «Зборнік твораў Цзінаня»24, «Працяг зборніка тво-раў Цзінаня», «Пасмяротны збор твораў Ван Цзінаня, спадара з Хайніна», «Пасмяротны збор твораў Ван Чжунцюэ з Хайніна», «Поўны збор твораў Ван Гавэя» і іншыя.
    выдавецтва. 1973.
    24 Ван Цзінань, Ван Чжунцюэ — некаторыя з імёнаў Ван Гавэя.
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Зохоаняя навука і эстэтыка
    Ван Гавэй жыў у перыяд жорсткага сутыкнення паміж культурай і на-вукай заходніх краін і Кітая. У другой палове XIX ст. урад дынастыі Цын спрабаваў справіцца адначасова са знешнім уціскам і ўнутранымі беспа-радкамі; становішча краіны станавілася ўсё горшым, настаў час крызісаў і цяжкасцей. Заходняя культура пад гукі стрэлаў, змятаючы ўсё на сваім шляху, уварвалася ў Кітай, нанесла моцны ўдар па традыцыйнай кітай-скай навуцы і мысленні. Адначасова Янь Фу25, Кан Ювэй і іншыя выдат-ныя прадстаўнікі кітайскай інтэлігенцыі прыкладалі шматлікія намаган-ні для правядзення сацыяльна-палітычных рэформ у краіне, імкнучыся да ўлады. Яны ўзмоцнена папулярызавалі і прапагандавалі заходнюю культуру і навуку. Усхваляваная такой сітуацыяй інтэлігенцыя на парозе перамен абрала новую навуку. Эстэтыка ад пачатку з'яўляепда заходняй дысцыплінай. Таму прызнанне эстэтыкі азначала прызнанне заходняй навукі.
    25 Янь Фу (1854-1921 гг.) — грамадскі дзеяч, філосаф, перакладчык заходняй літаратуры.
    26
    Частка 7
    1.1. Канцэпцыя чыстай, незалежнай навукі
    3 палітычнага пункту гледжання Ван Гавэй належаў да невялікай гру-поўкі людзей, фанатычна адданых кіруючай маньчжурскай дынастыі ў перыяд паміж канцом імперыі Цын і пачаткам Кітайскай Рэспублікі. Ён сапраўды прытрымліваўся кансерватыўных поглядаў. Аднак з пун-кту гледжання навукі, у Ван Гавэя ўсё было дакладна наадварот: ён быў прыхільнікам новай школы. На стыку стагоддзяў ён цікавіўся заходняй навукай і добра ставіўся да яе. Палка ўсхваляючы заходнюю навуку, ён ак-тыўна прасоўваў яе і прыкладаў вялікія намаганні ў яе засваенне. У наву-ковых колах таго часу тых, хто вывучаў і прадстаўляў еўрапейскую філа-софію, лічылі першакласнымі вучонымі26. Некаторыя нават ставілі Ван Гавэя на адну прыступку з лідарамі «Руху за новую культуру» Чэнь Дусю і Ху Шы: «Спадар Ван Гавэй, спрадвечны паслядоўнік класічнай кітайскай навукі, які яшчэ незадоўга да «Руху 4 мая» не прызнаваў новага, але ста-ранна вывучаў заходнюю філасофію і літаратуру, імкнучыся да стварэння і адкрыцця.У выніку, дзякуючы сваёй настойлівасці і імкненню, ён правёў гісторыка-філалагічныя даследаванні. Лідары «Руху за новую культуру» спадары Чэнь Дусю і Ху Шы былі ім вельмі задаволеныя»27. Нягледзячы на тое, што ў гэтых словах зашмат пахвалы, яны сведчаць пра значны ўдзел Ван Гавэя ў «Руху за новую культуру» ў яго раннім перыядзе.
    Прычына, з-за якой Ван Гавэй рабіў менавіта так, была ўяго своеа-саблівым разуменні сітуацыі. Разглядаючы навуку з пункту гледжання гісторыі, ён лічыў, што звычайна замежныя ўплывы прыводзілі кітайскую навуку да новых прарываў, суправаджаліся новымі павевамі. У артыку-ле «Аб навуковай грамадскасці апошніх гадоў» ён піша: «Хіба не вялікая сіла ўплыву замежнай навукі! На фоне падзення Чжоу, развалу ўлады
    26 Хэ Чанцюнь лічыў ранняга Ван Гавэя «першакласным айчынным навукоўцам, які знаёміць нас з заходняй філасофіяй». Пт.: Хэ Чанцюнь. Спадар Ван Гавэй. Дасягненні ва ўпарадкаванні традыцыйнай кітайскай музычнай драмы і літаратурнай крытыкі 〃 Цзай Яокэ. Эсэ пра гуманістычную паэзію цы : зборнік каментараў: бібліягр. выданне. 1983. С. 2.
    27 Чжоу Гуану. Пачцівы водгук на творчасць спадароў Ван Гавэя і Го Мажо//Успаміны пра Ван Гавэя / Чэнь Пін'юань, Ван Фэнбянь. 1997. С. 158.
    27
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Вэньвана28, Чжоўгуна29, інтэлектуальнай сталасці народа знутры, палітыч-нага хаосу звонку, адсутнасці адзінай сістэмы вярхоў, патрабаванняў нізоў адбылося вызваленне навукі: мысляры дзевяці напрамкаў заснавалі свае вучэнні ў маралі, палітыцы, літаратуры. Гэта была эпоха актыўнага развіц-ця кітайскай думкі. Пазней пры Хань усё было спакойна. Пры У-дзі30 кан-фуцыянства атрымала афіцыйны статус (пры Цынь Шыхуане31 спальвалі кнігі і знішчалі канфуцыянцаў, бо яны былі кансерватарамі, трымаліся за абломкі мінуўшчыны). Сярод іх былі вучоныя, якія нязменна падавалі свае традыцыйныя веды і безжыццёвыя ідэі, і навуковыя колы знаходзіліся ў стане застою. Будызм з усходу пракраўся ў нашу дзяржаву, калі яе ідэа-логія знаходзіліся ў заняпадзе. У гэты час ён стаў для вучоных як ежа для галодных, пітво для сасмаглых. Вандроўнікі ў пошуках ісціны ішлі дроб-нымі крокамі з Паміра. Натоўпы перакладчыкаў збіраліся ў паўднёвай і паўночнай сталіцы. Перыяд Шасці дынастый да дынастыі Тан — гэта быў самы буйны росквіт вучэння Буды за тысячы гадоў. Гэта быў перыяд, калі яно прывяло ў рух ідэалогію нашай краіны. У гэты час ідэі нашай дзяр-жавы і Індыі ішлі паралельна і не канфліктавалі. Яны існавалі ў гармоніі ажда сунскага неаканфуцыянства. Менавіта праз яго актыўнасць пачаўся новы перыяд руху. Пасля эпохі Сун ідэалогія знаходзілася ў застоі, як пры абедзвюх дынастыях Хань, аж да сённяшняга дня, калі ўкараненне будыз-му праяўляецца для нас у ідэалогіі заходніх краін»32.