Кітайская эстэтыка XX стогодазя
Чжан Ціцюнь
Выдавец: Восточная культура
Памер: 288с.
Мінск 2021
Пад развалам палітыкі Заходняй Чжоу маецца на ўвазе ўзрушэнне, якое перажыла ідэалогія Канфуцыя і яго паслядоўнікаў, велізарны ўплыў, які аказала на кітайскую навуку вучэнне будызму ў перыяд Вэй - Цзінь. Таму Ван Гавэй лічьгу, што аўтарытэт заходняй плыні, якая атрымала
28 Чжоў Вэньван (1112-1050 гг. да н.э.) — Цар Цівілізаваны, імя пры нараджэнні Чжоу Цзычан, продак дынастыі Чжоу.
29 Чжоўгун («чжоўскі князь», XI ст. да н.э.) - сын Вэньвана, малодшы брат Увана, рэгент малалетняга Чэнвана.
з°Хдзі (156-87 гг. да н.э.) — асабістае імя Лю Чэ, поўнае пасмяротнае імя Сяоўхуанды або Сяоўды; сёмы імператар дынастыі Заходняя Хань, правіў з 141 да 87 года да н.э.
31 Цынь Шыхуан (259-210 гг. да н.э.) — заснавальнік дынастыі Цынь.
32 Ван Гавэй у апісанні гісторыі і культуры часоў дынастый Суй і Тан сказаў: «Пад0M Танскай дынастыі дома Лі адбыўся за кошт улівання варварскай крыві з таго боку Вялікай сцяны, калі былыя духоўныя каштоўнасці прыйшлі ў заняпад; пачалося адраджэнне, склалася беспрэцэдэнтная сітуацыя».
28
Частка /
сакрушальную перамогу, з'явіуся новай рухаючай сілай развіцця кітай-скай навукі, свежай кроўю ўяе жылах. Укараненне заходняй навукі на кітайскай зямлі спрыяе магчымасцям новага развіцця.
Аднак утой час мноства нашых суайчыннікаў пагардліва ставілі-ся да навукі Захаду. Такое сустракалася не толькі сярод кансерватыўна настроеных вучоных-літаратараў, але і сярод прадстаўнікоў новага па-калення інтэлігенцыі. Нягледзячы на тое, што Янь Фу і іншыя з даўніх часоў займаліся заходняй навукай, Ван Гавэй лічыў, што іх пераклады моцна адрозніваюцца ад чыстай навукі. Пераклады Янь Фу не былі звя-заныя з філасофіяй. Пераклады Кан Ювэя, Лян Цічаа, Тань Сытуна33 і ін-шых насілі хутчэй палітычны, а не навуковы характар. Ван Гавэй лічыў, што розніца заключаецца ўтым, што і ў навукі, і ў палітыкі ёсць пэўная мэта, але перад навукай стаяць важныя пытанні светабудовы і існавання чалавека, а зусім не вырашэнне канкрэтных жыццёвых праблем. Навука адрознівае толькі сапраўднае і фіктыўнае, што з палітыкай ніяк не звя-зана. Навука імкнецца дабрацца да ісціны. А ісціна з^ляецца такой для многіх пакаленняў ва ўсім свеце, а не толькі для аднаго моманту. Ісціна і ёсць галоўная мэта. Таму Ван Гавэй вылучыў вельмі важныя тэзісы:
1. Для таго, каб навука дасягнула высокага ўзроўню развіцця, неабход-на разглядаць яе ў якасці асноўнай мэты, а неў якасці сродку.
2. Яшчэ ніколі не было, каб, не разглядаючы навуку ўякасці першай, асноўнай мэты,дамагаліся высокага ўзроўню яе развіцця; дасягненне та-кога ўзроўню ёсць вынік яе незалежнасці34.
Менавіта таму пытанні, якія тычацца ісціны і жыцця чалавека, ад-носяцца да галоўных. Ван Гавэй лічыў, што кітайскія навукоўцы зусім не павінны зазнавацца і замыкацца ў сабе, не надаючы значэння заход-няй навуцы. Ён быўупэўнены, што ў сваёй аснове перажыванні і патрэбы ў жыцці розныхлюдзей не надта адрозніваюцца: і наУсходзе,і на Захадзе разважаюць і імкнуцца адказаць на пытанні аб ісціне і жыцці чалавека. Падобныя разважанні і адказы жыхароў заходніх краін у роўнай ступені могуць адпавядаць патрабаванням нашых кітайскіх суайчыннікаў: «Ва
33 Тань Сытун (1865-1898 гг.) — кітайскі палітык і мысляр.
34 Ван Гавэй. Пра навуковыя колы апошніх гадоў 〃 Зборнік твораў Цзінаня. С. 114, 115.
29
Кітайская эстэтыка XX спіагоддзя
ўсіх людзей ёсць розум. Пытанні светабудовы і жыцця, аднак, па-раней-шаму тояць загадку для чалавека. Усё адно, з нашай яны дзяржавы або замежнай; яны могуць растлумачыць толькі частку, задаволіўшы маю па-трэбуў ведах, а мяне раздзіраюць пакуты сумненняў»35. Вядома, канкрэт-ныя пункты гледжання могуць адрознівацца. Аднак у пытаннях пра іс-ціну мы можам спрачацца, абмяркоўваць, тут ёсць адрозненне паміж праўдай і маной, але не існуе падзелу на нацыянальнасці.
«3 розных прычын узаемадзеяннем яны падтрымліваюць існаванне адна адной, а гэта няправільна. У навуковых спрэчках ёсць толькі праўда і няпраўда, сапраўднае і фальшывае. У выніку не разабраць, дзе праўда, дзе падман па прычыне мешаніны з дзяржаўнага, этнічнага, рэлігійнага змешванняў з навукай у якасці сродку, анеў якасці мэты... Калі сучасная навуковая супольнасць нашай краіны адначасова разбурае стасункі Кітая з Захадам і не ўлічвае палітычнай сітуацыі, як у такім выпадку можна да-сягнуць высокага развіцця сёння? Мы не проста не павінны слепа пазбя-гацьдасягненняў заходняй навукі: неабходнадаць навуцы незалежнасць, не варта рабіць яе палітычным інструментам. Дзяржава будзе квітнець толькі тады, калі будзе па-сапраўднаму развівацца навука»36.
Ван Гавэй лічыў, што айчынныя навуковыя даследаванні знаход-зяцца ўдаволі ўбогім стане: «Калі знішчаць новую навуку, штож будзе са старой? Дзесяць гадоў таму вучонае саслоўе цалкам прысвячала сябе напісанню навуковых прац; сёння, адважуся сказаць, гэта як знайс-ці пяро фенікса і рог аднарога. Сёння хочуць адчуваць задавальненне ад навучання, замест таго каб прытрымлівацца правілаў старой школы. Вывучаць новую навуку для атрымання ведаў, займацца навукай дзеля выгады — вось што мы бачым. Менавіта не прымаючы прынцыпаў глы-бокага даследавання старой навукі, мы можам адмовіцца ад сапраўднай ідэі захаплення навукай. Няўжо гэта лепш?»37
Відавочны прыклад таму — параўнанне рэакцый, выкліканых у гра-мадстве смерцю заснавальніка элементарных навук апошніх гадоў дынастыі Цын Юй Юэ і самагубствам мысляра і рэвалюцыянера Чэнь
35 Ван Гавэй. Зборнік твораў Цзінаня.
36 Там жа.
37 Ван Гавэй. 10 кароткіх артыкулаў пра асвету // Зборнік твораў Цзінаня. С. 195.
30
Частка /
Цяньхуа: «Паўгода прайшло са смерці навукоўца Юй Юэ. Досвед у на-вуцы вучонага Юй быў дастаткова значным. Непахісным было яго ста-ранне ў вучэнні, стараннасць у напісанні кніг аж да глыбокай старасці, у чым ён, без сумнення, з'яўляенда выдатным прыкладам для сучасных навукоўцаў. Яго смерць засталася незаўважанай для грамадства: без журботных прамоў у гонар памяці нябожчыка, без ацэнкі яго значнасці; навіна ж пра самагубства за мяжой студэнта-вар^та ўзрушыла грамад-скасць. Адсюль можна зрабіць выснову пра інтарэс нашых суайчыннікаў да навукі»38. Проціпастаўленне смерці навукоўца самагубству маладога рэвалюцыянера Чэнь Цяньхуа паказвае, наколькі моцна Ван Гавэй тур-баваўся за лёс кітайскай навукі.
Незалежнасць навукі — гэта адна з базавых канцэпцый новаеўрапей-скай навукі на Захадзе. Пра недахоп такога роду ідэй у сучаснай навуцы не даводзіцца і казаць. У эпоху старажытных дынастый Кітая паняцця аўтаноміі навукі не існавала. Незалежна ад віду філасофскіх прац і трак-татаў па розных прадметах, асноўнай канцэпцыяй было тое, што літара-тура — носьбіт высокіх ідэй, таму неабходна вывучаць і прымяняць шы, цы, гэ, фуз% Што ўжо казаць пра канфуцыянства, якое панавала ў Кітаі каля дзвюх тысяч гадоў! Навесці парадак у краіне і аблегчыць жыццё народа Паднябеснай — найвышэйшая мара традыцыйных саноўнікаў. На стыку стагоддзяў выдатныя інтэлектуалы Кітая прыкладалі высілкі для знаём-ства з заходнімі ідэямі і светапоглядамі. Асноўнымі мэтамі Янь Фу, Кан Ювэя, Лян Цічаа і іншых было захаванне дзяржавы, народа і адраджэнне Кітая. Неабходна было ратаваць радзіму, калі яна знаходзілася на парозе гібелі. Аднак паміж навукай і палітыкай усё ж існуюць адрозненні. Кітаю неабходна заснаваць сучасную навуку, заснаваць сваю сістэму філасоф-скай і эстэтычнай тэорыі, і падмуркам гэтага з'яўляейда канцэпцыя не-залежнасці навукі. Ван Гавэй адстойваў гэтую канцэпцыю, нягледзячы на тое, што яна не пасавала ідэям элементарнай асветы і выратавання дзяржавы ад гібелі, але пры ўсёй несвоечасовасці адпавядала асноўным заканамернасцям развіцця навукі. Калі ўсе былі занятыя справай заха-
38 Там жа.
39 Шы, цы, гэ, фу — чатыры жанры вершаваных твораў, асноўныя формы кітайскай паэзіі і рытмічнай прозы.
31
Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
вання суверэнітэту, Ван Гавэй разважаў аб доўгатэрміновых планах раз-віцця навукі, асабліва акцэнтуючы ўвагу на адрозненнях навукі і паліты-кі, навукі і тэхнікі, дэманструючы выдатнае бачанне перспектывы.
1.2. Знаёмства з эстэтыкай
Ван Гавэй праяўляў павышаную цікавасць да заходняй філасо-фіі і эстэтыкі. 3 1899 г. ён вывучаў заходнюю філасофію, працы Канта, Шапенгаўэра.У 1902-1904 гг. ён спецыялізаваўся на еўрапейскай навуцы. На першым этапе яму было цяжка асвоіць заходнюю філасофію, асабліва філасофію Канта, і ён ледзь было не кінуў усё. Аднак, прыклаўшы ўсе на-маганні, натхненне і зацятасць, ён дасягнуў вяршыняў і спасціг яе сутна-сць. Можна сказаць, што Ван Гавэй — першы кітаец, які сапраўды асэнса-ваў заходнюю філасофію. Адначасова з вывучэннем ён пераклаў вялікую колькасць прац па заходняй філасофіі, асабліва шмат прац нямецкіх мыс-ляроў. Паводле даследаванняў спадара Фу Чу, ім перакладзены кароткія біяграфіі і анатацыі да прац Сакрата, Платона, Арыстоцеля, Бэкана, Гобса, Юма, Спінозы, Русо, Канта, Спенсера, Шапенгаўэра, Ніцшэ.
Чаму ж Ван Гавэй у першую чаргу захапіўся філасофіяй і эстэты-кай? Адказ яго як быццам вельмі просты: «Усе навуковыя дысцыпліны ў роўнай ступені заахвочваюць вучонага выгадай ад свайго становішча, і толькі філасофія з эстэтыкай не такія»40, У артыкуле «Святы абавязак філосафа і эстэтыка» ён піша так: «У нашу эпоху ў свеце няма больш святых і пачэсных навук, чым філасофія і эстэтыка. Словы самазадаво-леныхлюдзей аб «дарэмнасці» гэтых ведаў не прымяншаюць іх каштоў-насці. Што тычыцца такіх навукоўцаў, яны ў імкненні адпавядаць часу забыліся пра сваё высакароднае становішча і абясцэнілі веды. Філасофія і эстэтыка імкнуцца спазнаць ісціну. А ісціна адзіная для мноства пака-ленняў ва ўсім свеце, а не толькі для аднаго імгнення. Заслугі філосафаў
40 Ван Гавэй. Кароткі літаратурны артыкул // Зборнік твораў Цзінаня. С. 166.
32
Частка /
або эстэтыкаў у разуменні ісціны будуць не часовымі дасягненнямі, а здабыткам усяго свету. Таму, па магчымасці, не варта грэбаваць іс-цінай на ўсе часы і для ўсіх дзеля мімалётнай выгады адной дзяржавы, часам не варта іх нават сумяшчаць»41.
Ён лічыў, што яго суайчыннікі і сучаснікі далёкія ад чыстай філасо-фіі і мастацтва, занадта захопленыя палітычнымі і грамадскімі ідэй-нымі плынямі, і гэта ненармальная з'ява для кітайскага грамадства. «Спадзяюся, што ў будучыні філосафы і эстэтыкі не будуць забываць пра свой святы абавязак і не страцяць незалежнага становішча!»42. 3 гэ-тага можна зрабіць выснову аб настроях Ван Гавэя ўтой час: навука па сваёй сутнасці — самая святая справа, таму што яе мэты і прадмет накіраваны на вырашэнне праблем сусвету, чалавечага жыцця і іншых найвышэйшых ісцін, што якраз і вывучаюць філасофія і эстэтыка.