• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    Ван Гавэй у раннім перыядзе навуковай дзейнасці вывучаў заходнюю філасофію і эстэтыку, пераважна працы Канта, Шылера, Шапенгаўэра і іншых філосафаў. Іх ідэі на працягу ўсяго жыцця аказвалі велізарны ўплыў на навуку, мысленне і жыццёвую пазіцыю Ван Гавэя. 3 ранніх яго твораў мы бачым, што Ван Гавэй цалкам падтрымлівае і прымае ідэі Канта, Шылера, Шапенгаўэра і іншых філосафаў.
    Прырода прыгожага, лічыў Ван Гавэй, кіруючыся думкай Канта, не звя-зана з матэрыяльнымі інтарэсамі: «Калі чалавек любуецца прыгожым, ён не ўсведамляе асабістай выгады»43. Што тычыцца сутнасці прыро-ды мастацтва, Ван Гавэй разважаў так: «Мастацтва — свайго роду гуль-ня. Чалавек прыкладае намаганні ў барацьбе за выжыванне, а вольны час скарыстоўвае на гульні. Калі ў маленькага дзіцяці ёсць бацькі, яны забяспечваюць яго вопраткай і ежай, яны змагаюцца за яго існаванне. Ён жа бавіць час рознымі гульнямі. У бясконцай барацьбе за існаванне гульня — гэта спосаб адпачыць. Толькі сілы душы невычэрпныя, не ства-раюць турбот і да канца жыцця дазваляюць захаваць якасці гульні. Дарослага чалавека не могуць задаволіць дзіцячыя гульні, таму свае па-
    41 Там жа.
    42 Там жа.
    43 Ван Гавэй. Ідэі эстэтычнага выхавання Канфуцыя 〃 Збор навуковых класічных твораў / Гань Чуньсун, Мэн Яньхун, Ван Гавэй : Цзянсу. 1997. Т. 1.
    33
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    чуцці і назіранні ён запісвае, усхваляе, для таго каб расслабіцца і прая-віць свае назапашаныя сілы. Прычына ранейшага высокага развіцця на-цыянальнай культуры была ў тым, што чалавек, які не дасягнуў пэўнага ўзроўню, не мог займацца літаратурай, а той, хто ўвесь час змагаўся за існаванне, не могдасягнуць становішча вучонага-літаратара»44.
    Таксама ён казаў: «Мастацтва літаратуры складаецца з дзвюх рэчаў: аб-ставін маўлення і пачуццяў маўлення. Першыя апісваюць уласна абставі-ны, такія як прырода і жыццё чалавека, апошнія — наша стаўленне да іх. Першыя аб'ектьіўньія, апошнія суб^ктыўныя. Першыя адлюстроўваюць веды, апошнія — пачуцці... Па сутнасці, літаратура — не больш чым вынік прызнання нашых ведаў і пачуццяў. He маючы глыбокіх ведаў і высокіх пачуццяў, не атрымаецца і займацца літаратурай; гэтая гульня патрабуе таленту, для яе недастаткова аднаго дбання»45. Таму творчая дзейнасць чалавецтва і захапленні людзей што на Усходзе, што на Захадзе амаль аднолькавыя: «Што тычыцца найвышэйшай захопленасці, напрыклад, мастацтва, эстэтыкі — гэта свабодная дзейнасць усіх творчых сіл і здоль-насцей чалавека. У Шылера гульня раскрывае ўсе сілы чалавека, маста-цтва і літаратура — гэта духоўныя забавы і гульні дарослых, таму нель-га сумнявацца, што прычына гульняў складаецца з празмернасці сілы, што нават не выклікае падазрэння»46. Усё гэта, у асноўным, пераказ тэо-рый Канта, Шылера і Шапенгаўэра аб мастацкай дзейнасці, «свабоднай гульні», прыродзе геніальнасці.
    У ранні перыяд Ван Гавэй, грунтуючыся на ідэях Канта, Шылера і ін-шых, на ўвесь голас паўтараў пра важнасць эстэтычнага выхавання. У апублікаваным у 1904 г. артыкуле «Прынцыпы эстэтычнага выхавання Канфуцыя» ён пісаў: «Як сказаў вучоны Су Шы, асноўнае жаданне ў жыц-ці чалавека — разбагацець; жаданне гэтае звычайна і вядзе да галечы... без прычын няма і патрэбы, няма надзей — няма і страху; глядзець, ад-мовіўшыся ад навакольнага свету, не дбаючы пра матэрыяльныя інтарэ-сы, забыўшыся пра матэрыяльныя жаданні, — толькі так і можна разглед-
    44 Ван Гавэй. Кароткі літаратурны артыкул // Зборнік твораў Цзінаня. С. 167.
    45 Ван Гавэй. Кароткі літаратурны артыкул // Зборнік твораў Цзінаня.
    46 Ван Гавэй. Даследаванне грамадскіх захапленняў// Зборнік твораў Цзінаня. С. 147-148.
    34
    Частка 7
    зець прыгажосць. Тое, што Су Шы47 меў на ўвазе пад 'скрытым сэнсам”... раскрывае сэнс вышэйсказанага... Існуе не толькі прыродная прыгажос-ць, але і прыгажосць, створаная рукамі чалавека. Прыгажосць загарадна-га палаца, хараство скульптур, узвышанасць простага жывапісу, душэў-насць паэзіі і музыкі прымушае чалавека дамагацца немагчымага»48. Найбольш пакутлівае жаданне ў жыцці чалавека — імкненне заглушаць. Мастацтва з'яўляепда самым эфектыўным сродкам выкаранення гэтага жадання. Таму Ван Гавэй разглядаў мастацтва як эстэтычнае выхаванне і найлепшым выбарам лічыў навучанне светасузіранню.
    Пад уплывам ідэй заходніх філосафаў аб эстэтычным выхаванні Ван Гавэй змяніў свой погляд на старажытных кітайскіх мысляроў: «Паглядзім на вучэнне Канфуцыя. Нягледзячы на тое, што ягоная эстэтычная тэорыя не такая відавочная, ягоная прасвятленне чалавека бярэ пачатак з эстэтычнага выхавання і заканчваецца ім жа. У “Лунь ю而” гаворыцца: “Як юнак без навукі піша вершы? Верш можа радаваць, можа натхняць, можа суцішыць, можа раззлаваць. Ён блізкі да служэння бацькам, далёкі адслужэння ўладару. Ведае назвы птушак і звяроў, траў і дрзў...”(Гпава XVII. “Ян Хо”),таксама сказаў: «Натхняцца вершамі, трымацца этыкету, удасканальваць музыку» (Ілава VIII. мТай Во”)》.
    Аднакнавучаннеў Канфуцыя, акрамя музыкі і вершаў,уключала і аса-лоду ад прыгожага ў прыродзе. Паводле ранейшага звычаю, пакланялі-ся дрэвам, выказвалі запаветныя жаданні ў гарах, прыносілі ахвяры для даравання дажджу, зачароўваліся рачной плынню, што прымушала вуч-няўвыказвацьзапаветныя думкі і жаданніў адзіночкуі з ЦзэнДзянем49. Цзэн Дзянь пісаў: «У канцы вясны, калі ты даўно ў вясновай вопратцы, пяць-шэсць дарослых, шэсць-сем дзяцей купаюцца ў рацэ, прыносяць ахвяры ветру і дажджу; апяваючы гэта ў вершах, вяртаюцца назад». У гэтым апісанні відавочныя эстэтычныя перажыванні, якія звычайна стрымліваюцца. Людзі, навакольнае асяроддзе, усё, што існуе на зям-лі, — аднолькава велічныя; калі я набліжаюся да сусвету, сусвет на-
    47 Су Шы, таксама вядомы як Су Дунпо (1037-1101 гг.) — славуты кітайскі паэт, эсэіст, мастак, каліграф і дзяржаўны дзеяч.
    48 Гл.: Гань Чуньсун, Мэн Яньхун, Ван Гавэй. Збор навуковых класічных твораў. Т. 1.
    朋 Цзэн Дзянь — вучань Канфуцыя, бацька Цзэнцзы.
    35
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    бліжаецца да мяне. Чысты вецер, ясны месяц недастаткова ясныя для разумення; недастаткова слоў для апісання вышыні гары Тайшань, не-дастаткова параўнання для апісання велічыні Паўднёвага мора50.
    Ван Гавэй пісаў: «Як сказаў Канфуцый: ^Спачатку добра падумай і толь-кі потым дзейнічай" (“Вучзнне аб залатой сярздзіне”). Таксама і Шылер сказаў: “Можна атрымліваць задавальненне ў захаванні этычных нормаў і маральных правілаў, таму няма прычын адмаўляцца ад эстэтычнага выха-вання”»5і. Менавіта Шылерлічыў, штодолькі атрымаўшы эстэтычнае выха-ванне, можна развіцьусабе маральнасць, што цалкам супадае з поглядамі Канфуцыя. Хоць тут Ван Гавэй разважае пра Канфуцыя цалкам у адпавед-насці з поглядамі Канта, Шылера і іншых, выяўпяецца канфуцыянская ідэя, раней нікім не заўважаная, а менавіта: Канфуцый заўсёды імкнуўся да най-вышэйшага духоўнага свету, мастацтва і глыбокай сувязі з прыгожым52.
    У выніку Ван Гавэй эмацыйна выказаўся: «На жаль, у маім Кітаі няма мастацтва! У навуцы ўвага засяроджана на імкненні атрымаць ад яе ка-рысць. Навучаючыся, абавязкова трэба ведаць, карысна гэта ці не. Перад тым, як узяцца за справу, абавязкова спытаюць: ёсць карысць ад гэтага ці не. Да прыгожага сучаснікам няма ніякай справы! Пра будаўніцтва і скульптуру, якія адстаюць ад жыцця, у нашай дзяржаве не варта і ка-заць. Што тычыцца тэхнікі жывапісу, пасля эпох Сун і Юань яна зусім змянілася, яе вытанчанасць сапраўды і не снілася ніводнаму еўрапейцу. Ёсць пакаленне паэтаў. А модныя навукоўцы на кожным кроку саромя-ць адзін аднаго выразам “рабы сваіх захапленняўм. Мастацтва не ў стане дасягнуць дасканалых, закончаных формаў. Да прыгожага сучаснікам няма ніякай справы! Адкуль жа ім ведаць пра тое, што бескарыснае можа быць значна лепшым за карыснае? Маім суайчыннікам бракуе цікавасці да эстэтыкі, цэлымі днямі яны ходзяць туды-сюды ў пошу-ках асабістай выгады, але пра аддачу нічога не ведаюць, ці не страшна гэта? He жудасна гэта? Адкуль жа маёй краіне ведаць пра паважлівае
    50 Ідэі эстэтычнага выхавання Канфуцыя // Збор навуковых класічных твораў / Гань Чуньсун, Мэн Яньхун, Ван Гавэй. Т. 1.
    51 Там жа.
    52 Праз паўстагоддзя Лі Цзэхоу вылучыў канфуцыянскую «культуру музычнага пачуцця», у якой самае галоўнае — менавіта гэтыя выразы Канфуцыя.
    36
    Частка /
    прызнанне “вялікіх мудрацоўм? Ці не выхаванне прычына адрознення дзеянняў гэтых невукаў? Канфуцый не толькі згадаў пра эстэтычнае вы-хаванне, але і падрабязна растлумачыў яго прычыну. На працягу эпохі гэта выразна прасочваецца ў адукацыі»53.
    Ван Гавэй, грунтуючыся на ідэях прагматызму, крытыкаваў змагароў традыцыйнай культуры Кітая за недахоп практыкі і лагічна пабудаванай тэорыі, лічачы іх бачанне старажытнакітайскай культуры павярхоўным і не адпаведаючым асноўным ідэям Канфуцыя. Ван Гавэй абагульніў асноўныя рысы кітайскіх традыцыйных формаў мастацтва і мыслення, але з некаторай перадузятасцю і абурэннем зрабіў паспешную выснову, што старажытнакітайскае «мастацтва не можа дасягнуць межаў даска-наласці»; зразумела, гэта абсурд. Аднак мы непазбежна звяртаем увагу на заходняе мастацтва і на сістэму цэласнай эстэтычнай тэорыі, у па-раўнанні з якой старажытнакітайскае мастацтва і яго тэорыя сапраўды дастаткова абмежаваныя. Эстэтычныя спрэчкі аб прыгожым, па сутнас-ці, ключавая праблема мастацтва. Ідэі кітайскага класічнага мастацтва, асабліва ўтэорыі жывапісу, паэтыкі і цыхуа54 рэдка дасягаюць выгляду і формы філасофіі заходніх краін. Зразумела, тады Ван Гавэй не ўсведам-ляў розніцы эстэтычных тэорый Кітая і заходніх краін, а таксама ступень адрознення светапогляду і складу думак у іх філасофіі.
    53 Ідэі эстэтычнага выхавання Канфуцыя // Збор навуковых класічных твораў / Гань
    Чуньсун, Мэн Яньхун, Ван Гавэй. Т. 1.
    54 Жанр апавядальнай літаратуры эпох Сун і Юань.
    37
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    1.3.	Трагічнае, прыгожае, велічнае і тое, што прыводзіць да сумнення
    Такім чынам, у няпростай навуковай абстаноўцы Ван Гавэй спра-баваў ужываць ідэі і метады заходняй філасофіі і эстэтыкі, даказваць і раскрываць іх у кітайскім традыцыйным мастацтве. «Водгук на раман "Сон у чырвоным церамем» — твор, які Ван Гавэй напісаў у 1904 г., вы-карыстоўваючы філасофскія і эстэтычныя метады і падыходы Канта і Шапенгаўэра. Ён зыходзіў не толькі з іх поглядаў; прааналізаваўшы твор, ён ясна выказаў згоду з філасофіяй Шапенгаўэра (ягоным светапо-глядам) і разам з гэтым аб'явіу аб магчымым сусветным значэнні рама-на «Сон у чырвоным цераме». Гэты зусім новы сэнс, які прымусіў інакш зірнуць на раман, да таго часу не выяўлены ніводным вучоным, даслед-чыкам гэтага твора. «Водгук...» таксама можна разглядаць як спробу Ван Гавэя заснаваць кітайскую эстэтыку.