• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская эстэтыка XX стогодазя  Чжан Ціцюнь

    Кітайская эстэтыка XX стогодазя

    Чжан Ціцюнь

    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 288с.
    Мінск 2021
    85.31 МБ
    19 Цыхуа — жанр апавядальнай літаратуры Сунскай і Юаньскай эпох.
    14
    Уводзіны
    У эстэтычных працах Ван Гавэя паняцце «прыгажосць» не займае цэнтральнага месца; ён не засяроджвае сваёй ўвагі на абмеркаванні пытанняў тэорыі прыгажосці, не згадвае меркаванняў аб прыгажосці старажытных кітайскіх філосафаў і дзеячаў мастацтва. Абапіраючыся на падмурак зліцця культуры Кітая і заходніх краін, ён выстаўляе на абмеркаванне такія паняцці, як «ідэя» і «межы» ў якасці асноўнай праблемы кітайскай эстэтыкі, што варта нашага глыбокага асэнсаван-ня. Паслядоўнікі Ван Гавэя (Цзун Байхуа і іншыя) таксама пайшлі гэ-тым шляхам, і іх даследаванні мелі добрыя вынікі.
    На думку Цзун Байхуа, неабходна ўхапіць сутнасць кітайскай эстэтыкі, інакш нельга зразумець традыцыйнае мастацтвазнаўства, як нельга зразу-мець кітайскую эстэтыку, цалкам грунтуючыся на паняццях заходняй навукі. Ён робіць акцэнт на падрабязным аналізе кітайскай філасофіі і кітайскага мастацтва на аснове базавай канцэпцыі адзінства «Даа». Паміж кітайскім светапоглядам і ідэалам кітайскага мастацтва існуе ўнутраная сувязь: знай-шоўшы вобраз сапраўцнага эстэтычнага пачуцця, народ можа стварыць упасную эстэтычную сістэму. Цзун Байхуа спрабаваў стварыць метафізічную сістэму, якая змяшчала 6 поўную канцэпцыю кітайскага эстэтычнага мыс-лення; яго метафізіка лічылася сістэмай кітайскай эстэтыкі20. Раскрываючы сэнс кітайскага мастацтва, ён звязваў яго з фундаментальнымі паняццямі кітайскай філасофіі. 3 пункту гледжання гэтага метаду, авалодаць кітайскім філасофскім мысленнем і зразумець творы мастацтва — гэтадва бакі кітай-скай метафізікі. Каб раскрыць мастацкі сэнс і перадаць дух канкрэтных тво-раў кітайскага мастацтва, неабходна выйсці на ўзровень філасофскага тлу-мачэння. На думку Цзун Байхуа, сапраўцная праблематыка кітайскай эстэ-тыкі знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне паміж імі.
    Таму ўЦзун Байхуа ўсё, што тычыцца кітайскай метафізікі, аналізу кітайскага мастацтва і кітайскай эстэтыкі, — усебаковы комплексны і не-падзельны працэс. Асабліва ён падкрэсліваў той факт, што нельга вывучаць кітайскі эстэтычны досвед, грунтуючыся толькі на тэорыі старажытных мысляроў і філосафаў; неабходна разілядаць канкрэтныя творы мастацтва.
    20 Ван Цзіньмінь. Першапачатковае даследаванне станаўлення кітайскай метафізікі па праекце Цзун Байхуа «Метафізіка». М. 1999.
    15
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    Ён лічыў, што кітайскую эстэтыку трэба звязаць у адно цэлае, даведацца, учым ідэал прыгажосці кожнага віду мастацтва, зразумець эстэтычныя ім-кненні і ўяўленні старажытных кітайцаў, даследаваць эстэтыку кітайскага народа і яе гісторыю. Нават абмяркоўваючы некаторыя эстэтычныя пункты іледжання філосафаў і мысляроў, неабходна спалучыць канкрэтныя прак-тычныя віды мастацкай дзейнасці дпя аналізу і абгрунтавання, дасягнуць эфекту сінтэзу ў даследаванні, спалучыўшы разам філасофію і творы маста-цтва. Грунтуючыся на такой канцэпцыі і прыёмах, Цзун Байхуа зрабіўузор-ны аналіз і тлумачэнне некаторых ключавых праблем кітайскай эстэтыкі, такіх як разумовы вобраз і ідэя, мастацтва і шлях (этыка) і інш.
    Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што Цзун Байхуа не толькі па-драбязна і глыбока прааналізаваў кітайскае эстэтычнае мысленне, але і дасканала авалодаў ведамі, якія тычацца рэлігіі, светапогляду, этыкі старажытных кітайцаў, а таксама этыкету, звычаяў, побыту і мноства ін-шых аспектаў. Ён сфарміраваў цэлую тэорыю, у якой апісаў усё: ад маста-цтва да філасофіі, ад ідэі да твора, ад культуры да побыту. Цалкам відавоч-на, што Цзун Байхуа ў сваёй тэорыі быў далёкі ад простага запазычання заходніх эстэтычных паняццяў. Несумненна, ягоныя працы з'яўляюпда класічнымі ўзорамі сярод работ па кітайскай эстэтыцы.
    Аднак удругой палове XX ст. такога кшталту грунтоўныя вывучэнні і даследаванні ў кітайскай эстэтыцы спыніліся.
    Даследаванням, заснаваным на прыёмах унутранага спасціжэння, уХХст. супрацьпастаўляліся розныя метады: знешняй імітацыі, прымянення фун-даментальных паняццяў заходняй эстэтыкі, апісання старажытнай кітайскай ідэалогіі, пабуцовы рознага родутэарэтычных сістэм. Напрыклад, меркаванні аб прыгажосці і мастацтве старажытных кітайскіх філосафаў, мысляроў,дзея-чаў мастацтваў абагульняюць, парадкуюць, класіфікуюць, пасля чаго атрым-ліваюць некалькі так званых «ключоў да разумення» развіцця старажытнай кітайскай эстэтыкі, з якіх робяць выснову пра некаторыя законы эстэтычна-га развіцця і г.д. У незлічоным мностве сучасных кніг па кітайскай эстэтыцы пераважная большасць адносіцца да гэтай катэгорыі. Гэта, так званая, эстэ-тычная «школа», пабудаваная ў адпаведнасці з заходняй філасофіяй, істотна адрозніваецца ад эстэтыкі кітайскага народа, прынцыпова адыходзячы ад яе праўцзівай сутнасці і сапраўцнага сэнсу. Апошнім часам нашы суайчыннікі
    16
    Уводзіны
    ствараюць мноства разнастайных эстэтык — так званай «жыццёвай прасто-ры», «існавання» або «пост-чагосьці», што і з'яўляецца лагічным развіццём эстэтычных канцэпцый і метадаў. Угэтай стракатай карціне эстэтычных даследаванняў мы назіраем, па сутнасці, мяшчанскую эстэтыку сучаснага Кітая, яе павярхоўнасць. Усё гэтадэманструе недахопы метадаў і падыходаў класічнай кітайскай навукі, якім і па сённяшні дзень бракуе ўнутранай сувязі з кітайскай эстэтыкай. He хапае не толькі ведаў, але і духоўнасці, разумення.
    Калі разглядаць гісторыю ўкаранення кітайскай эстэтыкі XX ст., можна прыйсці да высновы, што яе напрамкі і лёс даследаванняў ма-юць свае прычыны.
    Самым уплывовым эстэтыкам у XX ст. быў, несумненна, Чжу Гуанцянь. Пасада першага старшыні Кітайскага навуковага таварыства эстэтыкі, якую ён займаў, лічылася ўколах кітайскіх эстэтыкаў найбольш аўта-рытэтнай. Немагчыма пераацаніць уплыў Чжу на кітайскую эстэтыку XX ст. У яго быў лёгкі, вытанчаны, жывы літаратурны стыль, дзякуючы якому ён уводзіў заходнюю эстэтычную тэрміналогію ў кітайскую літара-туру. Такія яго працы, як «Дванаццаць лістоў моладзі» і «Гутаркі аб пры-гожым» з'яўляюнда цудоўнымі ўзорамі літаратурных твораў. Ён таксама быў членам Саюза пісьменнікаў Кітая. Даступна даносячы складаныя эстэтычныя паняцці да шырокіх народных мас, Чжу Гуанцянь набыў над-звычайную папулярнасць, асабліва сярод моладзі. Далейшыя працы боль-шасці даследчыкаў так ці інакш былі звязаны з дзейнасцю Чжу Гуанцяня. Практычна кожны кітайскі эстэтык пачынаў свой шлях з вывучэння яго твораў. У сувязі з гэтым мы не маем права падзяляць кітайскую эстэты-ку XX ст. і асабістыя дасягненні Чжу Гуанцяня. Немагчыма пераацаніць каштоўнасць ягонага ўнёску ў кітайскую эстэтыку. Далейшае яе развіц-цё дэманструе, наколькі вялікім быў уплыў Чжу Гуанцяня, аж да таго, што эстэтычная актыўнасць, якая глыбока ўвайшла ў свядомасць мас, мела негатыўныя наступствы.
    Навуковая дзейнасць Чжу Гуанцяня ў 30-х гг. XX ст. складалася ў папупя-рызацыі заходняй эстэтыкі ў Кітаі. «Дванаццаць лістоў моладзі», «Гутаркі аб прыгожым», «Псіхалогія літаратуры»і іншыя яго працы знаёмілі чытача з канцэпцыямі і ідэямі некаторых напрамкаў заходняй эстэтычнай думкі. У позні перыяд яго навуковая актыўнасць была па-ранейшаму сканцэн-
    17
    Кітайская эстэтыка XX стагоддзя
    травана менавіта на гэтым, і ён праяўвіў сябе як глыбока эрудзіраваны чалавек. Акрамя перакладаў твораў Г.-Э. Лесінга, І.-В. Гётэ, Г.В.Ф. Гегеля, Дж. Віка і іншых, удругой палове жыцця ён напісаў «Гісторыю заходняй эстэтыкі» — мапыма, адну з найбольш каштоўных сваіх прац. Як бачна з гэтых твораў, эстэтыка Чжу Гуанцяня, ад канцэпцый да метадаў, цалкам празаходняя. Ён працытаваў «Лаакаон» Лесінга («0, якая цудоўная ўсмеш-ка хітрая, о, як зіхацяць прыгожыя вочы!»), выказваючы свой пункт глед-жання на «Хуа Мэй Вэй Мэй», што стала ўзорным прыкладам тлумачэння заходніх ідэй у кітайскім мастацтве.
    Чжу Гуанцянь сам неўсведамляў каштоўнасці і значэння сваіх работ. Пад старасць ён лічыў сваім самым каштоўным і арыгінальным творам «Паэтыку», а не літаратурныя працы, прысвечаныя крытычнаму аіляду заходняй эстэ-тыкі. Сёння «Паэтыка» разгпядаецца як прыклад спалучэння ідэй заходняга мастацтва і кітайскай паэзіі. Няіледзячы натое, штоўтворы прадстаўпены некаторыя новыя падыходы да мелодыкі і рытму верша, параўнанне і абмер-каванне пэўнай сваеасаблівасці кітайскай і заходняй паз 疝,у цэльім «Паэтыка» неўздымае ніякіх важных пытанняў кітайскай эстэтычнай тэорыі. Такім чы-нам, «Паэтыку» ні ўякім разе нельга залічваць датвораў кітайскай эстэтыкі; гэтаўсяго толькі частка тэорыі літаратуры, якая павярхоўна знаёміць з заход-німі мастацкімі ідэямі, спужачы правадніком у паэтычную тэорыю. Са зместу «Паэтыкі» відаць, што кітайская эстэтыка дая Чжу Гуанцяня і дая Цзун Байхуа абсалютна розная, аднак сутнасць яе не раскрыта.
    У кітайскай эстэтыцы XX ст. пытанні асэнсавання і падыходы няспе-лыя, і, шчыра кажучы, яна разглядалася праз прызму Захаду, што не пры-несла ніякага плёну. Гэты тып асэнсавання і такі падыход непарыўна звя-заны з уплывам Чжу Гуанцяня.
    Падсумоўваючы вышэй сказанае, адзначым, што з'яўпенне антынавуковых тэндэнцый у кітайскіх эстэтычных даследаваннях XX ст. абумоўлена галоўным чынам няслушным разуменнем сапраўцных вучэнняў, ідэалагічным уціскам, атаксама памылкамі ўдаследчыцкай рабоце. Усе гэтыя фактары непарыўна звязаныя адзін з адным. Такім чынам, ліквідацыя антынавуковага фактару ўэстэтычных даспедаваннях застаецца адной з самых цяжкіх задач, дая вы-рашэння якой неабходныя намаганні цэлага пакалення навукоўцаў.
    18
    Уводзіны
    Узнікае пытанне, ці можам мы, азіраючыся на стагадовую гісторыю кітайскай эстэтыкі, з гонарам пахваліцца яе «славутым ходам»? Адказ можна знайсці менавіта ў гэтай кнізе.
    Выдадзена ўжо некалькі дзясяткаў кніг аб кітайскай эстэтыцы XX ст. Як правіла, у іх даюцца аітыд і сістэматызацыя асноўных гістарычных матэры-ялаў, сярод каторых мноства бліскучых прац, якія змяшчаюць акадэмічныя веды. На жаль, у большасці з іх зашмат увагі нададзена знешнім параўнан-ням заходняй і ўсходняй навукі.Адметнай асаблівасцю гэтай кнігі з,яўляец-ца ўпор на ўнутранае даследаванне развіцця кітайскай эстэтычнай навукі XX ст. Выкладаючы факты, мы даём ім ацэнку ў адпаведнасці са сваім ба-чаннем гісторыі гэтай навукі. Мы лічым неабходным выдзяляць сапраўд-ныя праблемы навукі і іх гістарычныя рашэнні,тады раскрыецца значэнне самой навукі. Гісторыя навукі — гэта не звычайны летапіс, не пералік гіста-рычных прац па эстэтыцы ўхраналагічным парадку іне апісанне жыцця і дзейнасці аўтараў гэтых прац.