Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады  Андрэй Блінец

Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
26.72 МБ
Здаецца, што нават з улікам усіх складанасцей шляху ваявода быў у Клецку прынамсі на дзень раней — 18 красавіка 1706 г. Гэта, дарэчы, пацвярджаецца рэляцыяй Кройца. Няясна, дзе і калі Няплюеў злучыўся з Апосталам і Зыбіным. Гэта магло адбыцца як у самім Клецку, так і на некаторай адлегласці ад гэтага горада. Зрэшты, для зразумення далейшых падзей гэта не так істотна. Больш важна тое, што расійскаўкраінскі корпус прыйшоў у Клецк задоўга да пачатку бітвы і таму не мог трапіць тут у варожую пастку.
* * *
Клецк, размешчаны ў 25 км на ўсход ад Ляхавічаў, належаў Яну Мікалаю Аляксандру Радзівілу. У ваенна-абарончым плане гэты горад не меў вялікага значэння. Яго драўляныя замкі былі спалены яшчэ летам 1655 г. падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. У далейшым яны не адбудоўваліся. Праўда, у 1690 г. тут прадпрымаліся спробы аднаўленчых работ. Планавалася абнесці ўвесь горад драўлянымі сценамі з чатырма ўязнымі вежамі на галоўных вуліцах, але гэтага так і не зрабілі. Тыя ўмацаванні, якія паспелі збудаваць, спалілі шведскія раз’езды.
Клецк размешчаны ў забалочанай нізіне. 3 захаду (з боку Ляхавічаў) і поўдня падыходы да яго перагароджвала рака Лань з шырокай і балоцістай поймай. 3 паўночнага захаду паселішча прыкрывалі рвы і земляныя валы былога Высокага і Дольнага замкаў. У заходнім і паўднёвым (пінскім) напрамках праз рэчку былі пракладзены грэблі, якія злучалі горад з гандлёвымі трактамі. Такая ж грэбля праз раку Сільную злучала яго з нясвіжскай дарогай (паўночны напрамак). Ва ўсходнім напрамку ішла дарога на Слуцк.
Варта адзначыць адну памылку, якая сустракаецца ў работах, прысвечаных Клецкай бітве 1706 г. Расійскія даследчыкі М. Аглоблін і У. Веліканаў пішуць, што бітва адбылася на беразе ракі Ржавец альбо Ржаўка. Такой ракі паблізу Клецка няма. Hi ў адным з дакументаў гэтая назва не сустракаецца. Згодна слоўніку У. Даля, “ржавец — топкое место, ручей с болотной водой”. Берагі Сільнай сапраўды былі моцна забалочаны, што і дало падставу С. Няплюеву ў паходным журнале ў дачыненні да іх ужыць гэты тэрмін. Пішучы пра бітву, ён выкарыстоўвае слова “ржавец” як характарыстыку мясцовасці — балоцістая, а не як назву ракі. Напрыклад, “...Зыбнн с полком в стром был, не переправясь рекм н ржавца”. 3-за недакладнага прачытання дакумента і няведання мясцовых рэалій назоўнік ператварыўся ва ўласнае імя.
Расійскія крыніцы нічога не паведамляюць пра размяшчэнне войскаў перад бітвай. 3 палкавога журнала С. Няплюева і ліста Г. Скарнякова-Пісарава да цара вынікае, што
Фрагмент запісу ў паходным журнале С. Няплюева
яна спачатку ўяўляла сабою нечаканы сустрэчны бой з праціўнікам, які завязалі казакі з авангарда. Далей уцягнуліся асноўныя сілы, якія трапілі ў варожую засаду. Такая трактоўка досыць зручная для пераможаных. На нашу думку, большага даверу заслугоўвае рэляцыя барона К. Кройца. Яму як пераможцу не трэба было прыдумваць апраўданні і шукаць літасці манарха. Калі б шведскі военачальнік зладзіў удалую засаду, ён так бы і напісаў, але ў яго рэляцыі пра гэта няма ані слова.
К. Кройц піша: "[Клецк] ляжыць (...) у акружэнні дрыгвянога балота; праз якое ў напрамку Нясвіжа вузенькая кладка блізу 500 конскіх крокаў даўжынёй. А з боку Ляхавічаў — дамба ля млына, адкуль і пачынаецца балота. На іншы бок кладкі пачынаецца вялізнае поле, менавіта там генерал Няплюеў і разбіў свой лагер, накіраваўшы да горада 1 тысячу вершнікаў-казакоў”38. Апісанне даволі дакладнае. Шырокае поле “на іншы бок кладкі” — паўночная ўскраіна сучаснага Клецка за ракой Сільнай. 3 XVII ст. гэтае месца называлася Арынінскай гарой (Арынай). На ёй сапраўды мог размясціцца лагер расійскай арміі. Адзінай пабудовай на Арыне была ўніяцкая Свята-Увазнясенская царква39.
Да гэтай дэталі мы яшчэ вернемся. А пакуль паспрабуем разабрацца з суадносінамі бакоў. Згодна з рэляцыяй К. Кройца, расійска-ўкраінскі атрад налічваў каля 9 тысяч чалавек (5 тысяч казакоў і 4 тысячы пяхоты)40. Блізкую да яе лічбу — 5 тысяч казакоў і “некалькі тысяч чалавек пяхоты” — прыводзіў, абапіраючыся на шведскія крыніцы, Д. Бутурлін41.
План Клецка, 1706 г.
Лічбамі абазначаны: 1 Свята-Увазнясенская на Арынінскай гары; 2 Дамініканскі касцёл; 3 Свята-Уваскрасенская царква; 4 касцёл Святой Тройцы.
Мяркуем, шведы досыць добра ведалі сапраўдную колькасць варожых войск, але ніхто не перашкаджаў Кройцу завысіць звесткі пра непрыяцеля, каб яскравей адлюстраваць уласную перамогу. У гэтым выпадку больш слушна абапірацца на сведчанні супрацьлеглага боку, тым больш што яны даволі падрабязныя. У лісце Гаўрылы Галаўкіна да Пятра I са Смаленска (17 красавіка 1706 г.) чытаем: “Семён Неплюев пошол к Ляховмчам на снкурс, (...) а с нйм Зыбнн з драгунскмм полком да стрелецкме полкн, да велено ему де взять нз Слуцка сердюков н коннмцы, все-
го де с нмм будет 5500 человек, да сверх того с маеором Вейдом 300 человек драгун”42. Наконт драгунаў Франца Вейдэ поўнай яснасці няма. Адны крыніцы сведчаць, што маёр не паспеў злучыцца з корпусам Няплюева да бітвы, другія — наадварот43. 3 улікам таго, што гэтае прозвішча не згадваецца ў паходным журнале, болыв верагодна першае. Такім чынам, агульную колькасць атрада можна вызначыць ў 5500 пехацінцаў і кавалерыстаў. Больш дакладныя лічбы прыводзіць у сваёй рэляцыі гетман I. Мазепа: драгунскі (800 чалавек) і салдацкія (600 чалавек) палкі Сямёна Няплюева, стральцы Рыгора Анненкава і Васіля Кошалева (200 і 250 чалавек), Сеўскі салдацкі полк (300 чалавек), два палкі сярдзюкоў (600 чалавек), атрад Данілы Апостала, пад якім трэба разумець Міргарадскі казацкі полк і ахочакамонны44 полк Пятра Прыймы (1900 чалавек)45. У агульнай колькасці ў войску знаходзілася 4650 чалавек.
У. Веліканаў прааналізаваў звесткі “Запмсной кнмгн полка Неплюева”, што дазваляе ўдакладніць рэляцыю ўкраінскага гетмана. Так, насамрэч колькасць драгун у палку Міхаіла Зыбіна была значна меншай, чым паведамляў Мазепа — 477 кавалерыстаў (22 афіцэры і 455 шэраговых). Таксама пад камандай Няплюева было тры салдацкіх палкі Якава і Афанасія Рагозіных і Івана Сака. Частка двух апошніх у бітве не ўдзельнічала. Усяго ў іх налічвалася 606 чалавек (11 афіцэраў і 180 шэраговых палка Я. Рагозіна, 10 і 194 — палка А. Рагозіна і 4 і 207 — I. Сака). Васіль Кошалеў меў у падпарадкаванні 264 стральцы. Колькасць жаўнераў у падраздзяленні Рыгора Анненкава ў крыніцы не адлюстравана, таму тут застаецца арыентавацца на лічбу, прыведзеную Мазепам. Сеўскі салдацкі полк Міхаіла Франка налічваў 6 афіцэраў ("начальных людей”) і 300 салдат46. Атрад Данілы Апостала разам з сярдзюкамі складаўся прыблізна з 2500 чалавек.
Такім чынам, агульная колькасць расійска-ўкраінскіх войскаў пад Клецкам складала 4300-4400 чалавек. Hi ў адным з пералікаў не згадваецца артылерыя, хоць вядома, што пад Клецкам Няплюеў меў прынамсі чатыры гарматы. У пэўнай ступені гэта можна растлумачыць тым, што ў апісваемы час расійская артылерыя не вылучалася ў асобны род войскаў.
Гарматы прыдзядяліся пяхотным і драгунскім палкам для іх узмацнення47.
Што гэтаму маглі супрацьпаставіць шведы? Карл XII з асноўнымі сіламі знаходзіўся ў раёне Пінска, а атрад Кройца быў нешматлікі. Вышэй ужо адзначалася, што ён налічваў каля 1500 вершнікаў, а таксама дапаможныя “польскія і валошскія” аддзелы. Але нават гэтую колькасць людзей палкоўнік не мог цалкам сканцэнтраваць пад Ляхавічамі.
У розныя бакі былі высланы раз’езды. У прыватнасці, ёсць згадка, што яны назіралі за нёманскімі пераправамі48 і, напэўна, зафіксавалі рух Няплюева з Менска. Асобныя групы шведаў і іх саюзнікаў мусілі рэгулярна здзяйсняць рэйды для збору правіянту, разведвальных дадзеных і інш. Такім чынам, блакаду крэпасці ажыццяўляла каля 1 тысячы салдат, якія не мелі ніводнай гарматы.
Расійскае камандаванне нават прыблізна не ўяўляла сабе сапраўднай карціны, значна перабольшваючы сілы праціўніка. Напрыклад, на пачатку красавіка Г. Галоўкін пісаў да Пятра I: “...под Ляховмчн де Шведов прмшло конных н пешмх 5 тысяч да 2 мартера, да 6 пушек”49. Праз нейкі час пасланцы ад I. Міровіча ўдакладнілі, што шведаў не больш за 2 тысячы чалавек50. Тым не менш Мазепа не хацеў гэтаму верыць і па-ранейшаму пераацэньваў моц непрыяцеля. Ён запэўніваў Няплюева, што каля Ляхавічаў знаходзіцца каля 3 тысяч шведаў і 800 саюзніцкіх салдат51. Гэтыя звесткі, на думку гетмана, павінны былі падбадзёрыць ваяводу і даць яму надзею на поспех аперацыі.
Насамрэч жа на момант сутыкнення з праціўнікам Кройц, хоць і атрымаў падмацаванне з 400 драгунаў52, меў у падпарадкаванні амаль у два разы менш людзей, чым здавалася Мазепе. У самой жа бітве ўдзельнічала, па розных ацэнках, 1000-1500 шведскіх кавалерыстаў. Першую лічбу назваў сам палкоўнік у данясенні Карлу XII, другая была прыведзена ў “Звычайных Стакгольмскіх паштовых навінах”53. Сучасныя шведскія гісторыкі схільны ацэньваць колькасць свайго войска пад Клецкам у 1200 вершнікаў. Аснову гэтага атрада складалі кавалерысты лейб-рэгімента (лейб-гвардыі коннага палка), начальнікам штаба якога быў Кройц. Акрамя таго, шведскі
Ян Мікалай Радзівіл (1681-1729). Гравюра Г Ляйбовіча з альбома “leones familiae dukalis Radivilianae", 1758 г. Стрыечны брат Караля Станіслава Радзівіла, шосты клецкі ардынат, крайчы ВКЛ (1699), кашталян віленскі (1706), ваявода наваградскі (1706). Падчас Паўночнай вайны быў прыхільнікам Аўгуста II, але палітычнымі справамі займаўся толькі спарадычна і не адыгрываў прыкметнай ролі ў тагачасных падзеях. Меў значныя землеўладанні, абцяжараныя вялізнымі пазыкамі. 3 гэтай прычыны большасць часу прысвячаў урэгуляванню маёмасных пытанняў.
гісторык Хокан Хенрыксан пасля вывучэння архіўных матэрыялаў прыйшоў да высновы, што ў бітве ўдзельнічалі рэйтары Смоландскага і Эстгёцкага кавалерыйскіх палкоў, драгуны палкоў Стэнбака і Мейерфельда, а таксама некаторыя “польскія” і “валашскія” аддзелы54.
Як бачна, аб’яднаныя сілы Няплюева і Апостала пераўзыходзілі праціўніка ў тры-чатыры разы. Здавалася, яны павінны былі з поспехам выканаць пастаўленую задачу. Аднак гэтага не адбылося.
Ацаніўшы сітуацыю, Кройц вырашыў нанесці апераджальны ўдар. Пад Ляхавічамі ён пакінуў Траўтфэтэра з 400 (па іншых звестках — 300) вершнікамі55. Гэта было ў некалькі разоў менш, чым замкавы гарнізон. Сам жа барон з асноўнымі сіламі ноччу з 18 на 19 красавіка 1706 г. рушыў на Клецк. Разлік быў зроблены на тое, што яго тут не чакаюць. Хуткасць дзеянняў павінна была стаць вырашальным фактарам.