Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады  Андрэй Блінец

Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
26.72 МБ
ім усё ж перашкодзіць спаліць вялікую частку места, якая ляжала бліжэй да замка.
Каб іх выслабаніць, сцягнуў расійскі генерал Няплюеў 4000 пяхоты, якія стаялі ў Менску і наваколлі, да якіх узяў 5000 казакоў са Слуцка ды іншых местаў і падышоў 19 красавіка па старым стылі ці 29 па новым стылі да места Клецк. Ён ляжыць у адной мілі ад Ляхавічаў133, у акружэнні дрыгвянога балота, праз якое ў напрамку Нясвіжа ёсць вузенькая кладка блізу 500 конскіх крокаў даўжынёй, а з боку Ляхавічаў — дамба ля млына, адкуль і пачынаецца балота. На іншы бок кладкі пачынаецца вялізнае поле, менавіта там генерал Няплюеў і разбіў свой лагер і накіраваў да места 1000 вершнікаў-казакоў. Як толькі палкоўнік Кройц аб набліжэнні ворага атрымаў паведамленне, пакінуў ён падпалкоўніка Траўтфэтэра з 400 вершнікамі пад Ляхавічамі і пайшоў ноччу з 1000 рэйтараў і драгунаў на Клецк, затым самай раніцай напаў на тых казакоў, што стаялі там. Яны спачатку даволі добра намагаліся абараняцца, бо ўсе сцены хат былі падрапаны ад іх стрэлаў і куляў, але з той прычыны, што шведы іх вельмі імкліва з усіх бакоў атакавалі і забівалі ўсіх, хто ім трапляўся, казакі былі вымушаны ратавацца і пабеглі да кладкі, якую, на іх няшчасце, загарадзілі вазамі, якія зайшлі з іншага боку; з чаго атрымалася, што тыя, хто паспеў ускочыць на кладку, паскідалі адзін аднаго з яе, a іншыя былі загнаны шведамі, што накінуліся на іх, у багну, якая была настолькі глыбокая, што ніводзін вершнік адтуль не выбраўся, а, наадварот, адзін аднаго кагалам пазатоптвалі альбо, як дзікія звяры, што трапілі ў пастку, былі застрэлены. Пры гэтым выпадку палкоўнік Сак, які быў з Курляндыі ў маскоўскай службе, разам са шмат іншымі загінуў. Тым часам, пакуль шведы займаліся тымі, каго зацягнула ў багну, палкоўнік Кройц загадаў 100 драгунам хутка злезці з коней, што дазволіла вазам і людзям сысці з кладкі і ў выніку без перашкод перабрацца на другі бок, дзе яны занялі пазіцыю, пакуль палкоўнік з іншымі не перайшоў, дзе ўрэшце адбывалася больш зацятая бойка, у якой казакі ляцелі дагары нагамі, ды расіяне, якія таксама пасля некаторага супраціўлення пачалі адступаць, на роўным полі былі нагнаны і збольшага
перабіты. Іх апанаваў такі жах, што яны стрэльбы і вопратку сваю пакідалі і ў адной кашулі шукалі выратавання. Але, тым не менш, іх працягвалі пераследаваць каля паловы мілі па полі і ў глыбіні бліжэйшага лесу.
Палкоўнік Кройц, які тым часам атрымаў вестку аб тым, што казакі ў Ляхавічах у той дзень ужо зрабілі тры вылазкі, быў вымушаны адклікаць сваіх жаўнераў, якія на зваротным шляху зразумелі, што шмат жывых расіян на полі сярод забітых пападалі, і не спяшаючыся зрабілі ўсіх, хто ляжаў роўнымі (г.зн. забілі тых, хто прыкідваўся мерцвяком. Заўвага перакладчыка). Колькасць забітых тым прыцемкам немагчыма было падлічыць, але аб тым, што было іх не менш за 5000, як тое распавядаюць жыхары, можна зрабіць выснову з таго, што бургамістр у Клецку, які сам немец, ведаў па сваім спісе, што ён па-за сценамі места і на полі ў 18 вялізных курганах загадаў пахаваць 1025 забітых, акрамя вялікай колькасці тых, каго з багны вывудзіць не атрымалася, а твань тая забітымі коньмі і памерлымі амаль па самы верх была нашпігавана, а тых, каго сяляне бліжэйшых вёсак пахавалі, яны налічылі не менш, чым ужо было пахавана. Было яшчэ да таго ў бліжэйшым лесе каля 600 чалавек знойдзена, якіх яшчэ не пахавалі, дый яшчэ далей ад места многія на ўцёках былі забіты.
Ля варот места Слуцка, куды астатнія спешна рушылі, але не былі ўпушчаны, нават сам генерал Няплюеў (які трымя кулямі быў прастрэлены) не быў выключэннем, 150 з іх было забіта другога дня.
Такая вось раскошная перамога каштавала шведам усяго 7 байцоў, ды 19 было паранена. У палон былі ўзяты палкоўнік і 70 шэраговых, да таго блізу 2000 коней, 4 медныя гарматы і 16 харугваў. Палкоўнік Кройц паспяшаўся з некалькімі шэраговымі ў той жа вечар на Ляхавічы, дзе абложаныя, KaAi ўбачылі, што ён з малым войскам вярнуўся, ад уцехі пачалі біць у барабаны і страляць, але нядоўгай была іх радасць, калі астатнія падышлі і выставілі на іх вочы захопленых палонных, гарматы, сцягі і іншыя трафеі. Тады пачаўся паміж абаронцамі вялікі разлад з той прычыны, што немцы ды літвіны жадалі здацца, а казакі, якія жылі з каніны (харчаваліся
канінай. Заўвага перакладчыка) і ўжо з’елі 500 коней, але мелі шмат болын, выступілі супраць здачы. Такое становішча было да 2 мая старога ці 12 мая новага стылю, калі камендант Мюнхгаўзен сярод той смуты, якая выдалася134, скарыстаўся момантам адчыніць браму і дазволіў шведам увайсці ў места.
Тады было ўзята ваеннапалоннымі 1500 казакоў, а таксама каля 300 немцаў і літвінаў. У месце было толькі 7 медных гармат, бо іншыя былі адпраўлены на Жабер135 ды Слуцк, а з апошняга з названых местаў камендант адправіў як гарматы, так і артылерыстаў да палкоўніка Кройца, тыя толькі недалёка паспелі да таго, як замак уступіў у бойку. Іншых прыпасаў было там мала, за выключэннем невялікай колькасці збожжа, але ж каніна вісела паўсюль на сценах і сушылася на сонцы.
Стрэльба была вельмі непрыдатная, бо часта давала асечку, такое можна было назіраць амаль паўсюдна.
Яго Мосць прыйшлі пад Ляхавічы 5 мая па старым ці 15 мая па новым стылі, і паколькі ўсё было дасканала разгледжана і дадзены быў загад замак парушыць, накіраваліся 7-га дня на Клецк, а адтуль 10-га — на Нясвіж136. Гэты замак уяўляў сабою правільны чатырохкутнік з моцным равелінам перад варотамі і з глыбокімі абмураванымі рвамі. У замку было 200 ваяроў, з якіх усяго 90 былі сапраўднымі салдатамі, і яшчэ некалькі соцень месцічаў і сялян.
Таму яны здаліся на літасць.
I было там 16 медных гармат, а таксама 7 жалезных і яшчэ шмат іншага ўзбраення ў прыгожым арсенале, а апрача таго буйны запас збожжа.
У яго таксама заклалі міны і ўзарвалі, а салдат зрабілі ваеннапалоннымі, але ж каменданта з іншымі адпусцілі на волю.
12	мая прыйшлі Яго Мосць да Слуцка, які ўжо стаяў з адчыненымі варотамі і прыняў шведаў.
Гэта месца ахінаюць 14 бастыёнаў з умацаваным замкам, ёсць гарнізон з 500 ваяроў, каля 15000 месцічаў, 40 цэркваў, сярод якіх лютэранскія, рэфарматарскія, грэцкія ды папскія.
Замку належала 40 медных гармат, 2 марціры, 20 жалезных гармат, а таксама 17 медных гармат, якія з Ляхавічаў вывезеныя былі.
Яго Мосць злітаваліся над местам, якое належыць Прынцэсе Нойбургу, чыя маці была з Радзівілаў, але загадалі меншыя гарматы выцягнуць ды ўзарваць, а на абарону замка пакінулі самыя малыя з поўных ды палавінныя картауны.
13	мая адправіліся [Яго Мосць] назад і другога дня прыбылі ў Пінск, 30 міль скрозь лясы і балоты, каторыя ў некаторых месцах былі настолькі глыбокія, што трэба было іх пераплываць на даўбёнках па чвэрці мілі, а коні ішлі абапал. Такім чынам, былі тыя месты вычышчаны ад расіян і казакоў, якія з самага пачатку мелі намер разарваць на шматкі ці зусім праглынуць шведаў, але не знайшлі мужнасці высунуць і носу на ратнае поле дый былі самі на маленькія групкі разарваны і разбіты, так што нямногія з іх у родныя мясціны прыйшлі.
Прыезджыя з Менска распавядаюць, што сустракалі некалькі груповак, якія там-сям ходзяць паасобку, пераважна без вопраткі ў адной кашулі, што пад Менскам амаль няма Ta­ro народа, таксама і ў іншых месцах, акрамя Гародні, дзе цяжкую хваробу і вялікую пошасць яны пакінулі, калі стаялі там.
Копія друкаванай рэляцыі даслана Андрэем Катлярчуком. Пераклад зранняй сучаснай шведскаймовы выканаўАлесь Лукавенкаў.
Звычайныя Стакгольмскія паштовыя навіны.
№ 23 ад 5 чэрвеня 1706 г.
(фрагмент паведамлення з тэатра баявых дзеянняў ад 4 мая 1706 г.)
“[Ля крэпасці Ляхавічы] стаіць палкоўнік Кройц і спадзяецца хутка авалодаць ёю, улічваючы тое, што ён варожае падмацаванне разбіў і разагнаў. А падмацаванне было з 2000 расійскай пяхоты і 4000 казакоў-вершнікаў, якія пад Менскам стаялі мінулай зімой. Калі палкоўнік даведаўся аб гэтым, ён пакінуў падпалкоўніка Траўтфэтэра з 300 вершнікамі трымаць у аблозе Ляхавічы, у якіх у гарнізоне да 3000 чалавек, і пайшоў з 1500 [ваяроў] супраць ворага да мястэчка Клецк, што ляжыць у адной мілі адтуль. 1 хоць у яго быў вывучаны брод, па якім можна было перайсці, але ж па ім меліся
^70^
W Ь« f Junii.
Ggjfban RoNgf. ®№« МмвЛ fi' funffap/ at	Wtb фй(Тг £»<0«
fig utur ©robno/ ■« фап* ЯЯсрШ
Kb» beat at ^refomma/ men emeban ben
Juin babe JSrpggan bfBer iRltmenMtwn W’b / tubtoflM nfyrabagot / Innattbat
2mm Htf /13 at Wacctt <9 ft* Ilia 4 bum* funbe A* bfrifiwr.	Tai'
ш «be i beaar tilftrcnbe etjfl fig Bib firbmen ©ca’
* «ф ЦгЗя	Ьtt	firаГ
.. i ’ ’
ісці па адным, дык ён на чале з не менш як 50 драгунаў здолеў праціснуцца, з якімі адразу ж ворага атакаваў і з імі трымаўся, пакуль астатнія падышлі, тады і пачалася гарачая сутычка, якая аднак не доўга працягвалася, пакуль уся варожая моц не была перакулена. Казакі былі адразу ж са шпагай у кулаку атакаваныя і ў балота загнаны, дзе яны коней сваіх згубілі і кінуліся тады ва ўсе бакі, але ж былі ўсё ж у пераважнай большасці ў багне застрэлены. Расійская пяхота кінулася адразу пасля гэтага на
ўцёкі і кідала стрэльбы і мундзіры з сябе, але каля 1500 з іх вельмі хутка аддалі жыццё, як і астатнія ўсе, каго атрымалася дагнаць. Цудам было тое, што на шведскім баку было не больш за 8 забітых і 10 параненых. Захапілі ў палон аднаго палкоўніка і 70 шэраговых расіян, да таго ж 10 харугваў і 4 жалезныя гарматы, а таксама іншыя трафеі. Тым часам абложаныя ў Ляхавічах зрабілі 3 вылазкі, але ўсе разы паспяхова назад былі загнаны, таму палкоўнік Кройц паспяшаўся да крэпасці. Абложаныя, убачыўшы, што ён вярнуўся з дробным атрадам, вырашылі, што ён пацярпеў паразу, і таму пачалі біць у барабаны і страляць у паветра, насміхаючыся, але радасць іх не доўгай была, бо астатнія сілы падышлі, і на іх відовішча выставілі заваяваныя харугвы, гарматы і палонных. За два дні да таго, як гэта адбылося, цэлы рой тых казакоў напаў на кавалерыйскага капітана Сопа ў адным лесе, калі ён з 6 людзьмі жадаў праз яго праехаць. Капітан доўга трымаўся і некалькіх забіў, да таго як яго атачылі з усіх бакоў і засеклі насмерць, пры гэтым усяго адзін вершнік пазбег пагібелі.