Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады  Андрэй Блінец

Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
26.72 МБ
Украінскі казак.
Літаграфія сярэдзіны XIX cm.
па словах Кройца, былі забіты на шляху да бліжэйшага лесу і засталіся непахаванымі. Блізу 1 тысячы расіян і казакоў былі пахаваны сялянамі навакольных вёсак.
Агулам шведскі барон зрабіў выснову, што пад Клецкам загінула каля 5 тысяч непрыяцельскіх салдат79. Гэта — істотнае завышэнне колькасці палеглых на полі бою. Атрад Няплюева і Апостала, як ужо адзначалася, налічваў менш людзей, і ў такім выпадку ён быў бы высечаны да апошняга чалавека. Да таго ж лічбы, якія прыводзіць палкоўнік, вельмі ўмоўныя (акрамя падлічаных Цыбінскім). Каралеўскі камергер Г. Адлерфельд пісаў, што саюзнікі страцілі каля 4 тысяч80, што таксама выклікае сумненні. Перабольшваючы страты непрыяцеля, гэты аўтар залічыў да забітых і палкоўніка Д. Апостала, які насамрэч застаўся жывы. Карл XII у адным з лістоў згадваў пра 3 тысячы забітых расіян і казакоў81. Ва ўсіх гэтых выпадках назіраецца тыповая для пераможцаў з’ява — імкненне павялічыць страты праціўніка і тым самым яскравей адлюстраваць свой поспех.
Для болып дакладных падлікаў, як і ў выпадку з вызначэннем колькасці ўдзельнікаў бітвы, варта звярнуцца да расійскіх крыніц. У лісце да Івана Мазепы С. Няплюеў паведамляў, што страціў каля 100 кавалерыстаў і 800 чалавек
Маскоўскія стральцы.
Літаграфія сярэдзіны XIX cm.
пяхоты забітымі. Акрамя таго, многія разбегліся. Гэтыя ж лічбы гетман паўтарыў у сваёй рэляцыі для цара82. Больш падрабязныя звесткі ўтрымліваюцца ў “Загшсной кннге полка Неплюева”. Паводле яе, падлічаныя страты расійскай пяхоты склалі каля 450 чалавек. У палку Якава Рагозіна загінула 6 “начальных людей” і 95 шэраговых. У Афанасія Рагозіна — 68 ніжніх чыноў. Полк Івана Сака страціў 4 афіцэраў (уключаючы камандзіра) і 87 салдат. Стральцы Васіля Кошалева недалічыліся 97 чалавек. У аддзеле Івана Франка было забіта 2 афіцэры і 80 шэраговых. Найменшыя страты панеслі драгуны, якія адразу ж кінуліся ўцякаць ад непрыяцеля — 1 забіты, 1 паранены і 8 дэзерціраў83. У гэтай крыніцы няма звестак пра полк Рыгора Анненкава і сярдзюцкія аддзелы Максімава і Пакацілава. Іх супольныя страты маглі складаць каля 250-300 чалавек. Такім чынам, лічба забітай пяхоты мала адрозніваецца ад той, якую прыводзіць Мазепа. Адносна кавалерыі назіраецца іншая карціна. 3 улікам таго, што казакі прынялі на сябе першы ўдар, уцякалі ў паніцы, вялікая іх колькасць загінула ў багне — 100 загінуўшых уяўляецца зусім непрымальнай лічбай. Атрад Данілы Апостала мог згубіць да паловы асабовага складу, калі не больш.
Шведскія кавалерысты. Сучасны малюнак
На нашу думку, агульныя страты атрада, які накіроўваўся на дапамогу Ляхавічам, можна вызначыць у межах 15001800 чалавек. Значная іх частка загінула не падчас бою, а была забіта пры ўцёках. Страціўшы 30-40% ад агульнай колькасці людзей, атрад ужо не з’яўляўся рэальнай баявой сілай. Да таго ж ён быў расколаты на дзве часткі аддзелы С. Няплюева і Д. Апостала, якія ў далейшым так і не злучыліся. У шведскім палоне апынуўся казацкі ахочакамонны палкоўнік Пётр Прыйма84 і 70 салдат, у асноўным расіяне (Мазепа пісаў, што казакоў у палон трапіла каля 30). Таксама шведы захапілі 4 гарматы, 16 сцягоў і каля 2 тысяч коней85.
“Стакгольмскія паштовыя навіны” паведамлялі пра падзеі пад Клецкам: “Цудам было тое, што на шведскім баку было не больш за 8 забітых і 10 параненых”86. Гэтыя лічбы амаль супадаюць з тымі, што называе Кройц — 7 забітых і 19 параненых87. Ё. Нордберг вызначаў страты сваіх суайчыннікаў у 34 чалавекі: 15 забітых і 19 параненых88. Мяркуем, што яго звесткі бліжэй за ўсё да праўды.
Захаваліся спісы загінуўшых жаўнераў Лейб-рэгімента і Смоландскага кавалерыйскіх палкоў. У першым адзначана шэсць чалавек, якія загінулі пад Клецкам (некаторыя з іх памерлі пазней ад атрыманых ран), у другім — тры. Таксама вя-
дома, што ў гэтым баі быў забіты капітан драгунскага палка Стэнбока. Карл XII у адным з лістоў згадваў нейкага забітага лейтэнанта89.
У любым выпадку відавочна, што шведскія страты былі нашмат меншымі, чым у супрацьлеглага боку. У прынцыпе, такая вялікая розніца не выглядае нечым дзіўным. Так, пры Фраўштадце шведаў загінула каля 400 чалавек, іх праціўнікаў — звыш 7 тысяч чалавек. Падчас Нясвіжскага бою казакоў было знішчана каля 800 чалавек, а ў атрадзе Траўтфэтэра — 24 забітых і 43 параненых90.
Уражвае той факт, што на кожнага забітага шведа прыпадае каля сотні палеглых расіян і казакоў. У. Веліканаву такія нязначныя страты падаліся малаверагоднымі, “улічваючы даволі жорсткі характар бою ў самім горадзе і каля моста праз раку Ржаўку"91. Але ніякіх іншых дадзеных, акрамя тых, якія ўтрымліваюцца ў рэляцыі Кройца, ён не прыводзіць.
Для нас шведскія падлікі падаюцца дастаткова рэальнымі. А з улікам малых страт коннага атрада вельмі малаверагоднымі ўяўляюцца паспяховыя контратакі няплюеўскай пяхоты і яе адчайнае супраціўленне на пераправе. Клецкая перамога была здабыта шведамі “малою крывёю”.
Чым можна растлумачыць поспех войска Карла XII? С. Няплюеў спрабаваў усё спісаць на колькасную перавагу праціўніка. Праўда, рабіў гэта вельмі асцярожна: “А на бою было шведов не малое чнсло, а сколько было — того подлннно ведать не по чему”92. Я. Тарле прыводзіў гэты ж аргумент, прычым істотна згушчаючы фарбы: "Агульныя сілы Няплюева, Апостала і Міровіча былі невялікія, а сутыкнуліся яны, падманутыя ілжывым указаннем Мазепы, са значнымі шведскімі сіламі на чале з Карлам XII”93. Але, як ужо казалася, саюзны атрад, нават без уліку казакоў I. Міровіча, пераўзыходзіў непрыяцеля. А караля-палкаводца і блізка не было пад Клецкам.
Шукаючы прычыны паразы, рабіліся і досыць празрыстыя намёкі на здраду ўкраінскіх камандзіраў. Няплюеў скардзіўся, што гетман нібыта ўвёў яго ў зман, паведаміўшы непраўдзівыя звесткі пра колькасць непрыяцельскіх войскаў, а Апостала вінаваціў у тым, што апошні ўступіў у бой,
не ўзгадніўшы з ім дзеянні94. Такія ж абвінавачванні паўтарыў і Я. Тарле, назваўшы паводзіны Міргарадскага палкоўніка ў бітве “болын чым падазронымі” а разам з тым згадаў, што той у 1708 г. аказаўся “адным з галоўных мазепінцаў”.
Мазепа сапраўды паведамляў недакладныя звесткі пра колькасць шведаў. Толькі мы ўжо бачылі, што ён не змяншаў, а, наадварот, перабольшваў іх колькасць. Так што ў дадзеным выпадку абвінавачванні выглядаюць беспадстаўнымі.
Што ж датычыць дзеянняў Данілы Апостала, то ён насамрэч дапусціў шэраг памылак. Перадусім не здолеў арганізаваць абарону належным чынам і даў магчымасць непрыяцелю ўварвацца ў Клецк. Апостал страціў кіраванне сваімі аддзеламі, што прывяло да трагедыі ля моста праз Сільную.
Усё гэта выглядае вельмі дзіўна, асабліва калі ўлічыць, што палкоўнік быў досыць дасведчаным военачальнікам. На яго рахунку былі паспяховыя баі з крымскімі татарамі і шведамі. Праўда, Апостал не заўсёды паводзіў сябе з належнай дысцыплінай. Гэта праявілася ў 1704-1705 гг., калі ён, будучы камандзірам дапаможнага казацкага атрада ў Польшчы, адмаўляўся падпарадкоўвацца расійскім военачальнікам. Тым не менш няслушным будзе шукаць ва ўчынках Міргарадскага палкоўніка загадзя прадуманую здраду. Дый Мазепа вясною 1706 г. яшчэ не думаў пра пераход пад сцягі Карла XII. Поспех шведаў быў забяспечаны цэлым шэрагам іншых чыннікаў — як рашучасцю Кройца, так і памылкамі Няплюева і Апостала.
Апошнія пасля злучэння аддзелаў замест таго, каб адразу ісці на Ляхавічы, марнавалі час. Так, яны намерваліся па меншай меры два дні прастаяць у Клецку, а да ляхавіцкай фартэцыі рушыць толькі надвячоркам 19 красавіка95. Шведская разведка добра адсочвала іх рух, перадаючы звесткі ў галоўны лагер, што і дало магчымасць Кройцу дакладна ацаніць сітуацыю.
Расійска-ўкраінскі атрад вельмі няўдала размясціўся напярэдадні бітвы. Уласна горад быў заняты казакамі Міргарадскага палка Данілы Апостала і ахочакамоннага палка Пятра Прыймы. На Арынінскай гары, за горадам, сталі пя-
хотныя аддзелы, драгуны Зыбіна і артылерыя. Ракой і балоцістай раўнінай саюзны корпус быў падзелены на дзве часткі. Кожная з іх магла дзейнічаць толькі асобна ад іншай. Аднолькава складана было і ўвесці войскі ў горад, і вывесці іх адтуль па вузкім мосце, на якім не маглі размінуцца калоны жаўнераў. 3 “Лізагубаўскага летапісу” можна зрабіць выснову, што ініцыятарам такога падзелу выступіў ваявода С. Няплюеў. Д. Апостал нібыта яму пярэчыў, указваў на магчымасць варожай засады, але да яго аргументаў не прыслухаліся96. Усвядоміўшы сваю памылку ўжо пасля паразы, С. Няплюеў у паходным журнале паспрабаваў прадставіць бітву як выпадковае сутыкненне з непрыяцелем. Адсюль і звесткі пра празмерна доўгі час у дарозе з Менска, і заява пра тое, што атрад падышоў пад Клецк днём, перад самай бітвай. Насамрэч у ваяводы было дастаткова часу для ацэнкі становішча, падрыхтоўкі да абароны альбо да наступлення. Цалкам магчыма, што камандзіры не надта ладзілі між сабой і не мелі дакладнага плана дзеянняў на выпадак непрыяцельскай атакі. Падчас бою яны кіраваліся больш эмоцыямі, чым халодным разлікам. Як вынік, лічбавая перавага так і не была выкарыстана.
Клецкую бітву досыць дакладна можна падзяліць на тры этапы:
1)	Атака казацкага лагера і бітва на гарадскіх вуліцах;
2)	Бойня на левым беразе Сільнай і захоп шведамі моста (кладкі);
3)	Разгром шведамі расійскага рэзерву і пераслед праціўніка.
Лёгка заўважыць, што на кожным з этапаў Кройц поўнасцю задзейнічаў свае рэсурсы, у той час як яго праціўнікі ўводзілі войскі ў бітву часткамі. Так, на самым пачатку шведскім кавалерыстам супрацьстаялі казакі, якіх было не нашмат больш. На другім этапе бітвы казакам было накіравана падмацаванне — каля 1 тысячы пяхоты. Аднак сітуацыя склалася такім чынам, што яны не столькі дапамагалі, колькі перашкаджалі адзін аднаму, а таму не змаглі выкарыстаць ні колькасную перавагу, ні артылерыю. Нарэшце, на трэцім этапе праціўнікамі шведаў былі рэзервовыя драгунскія і пяхот-
Карл Густаў Кройц (1660-1728).
Шведскі палкаводзец. У двухгадовым узросце быў запісаны на ваенную службу лейтэнантам кавалерыйскага палка. Вучыўся ў універсітэце Упсаллы. У1677-1679 гг. удзельнічаў у вайне з Даніяй, з 1701 г. — у Паўночнай вайне, дзе даслужыўся да генерал-маёра. Пасля Палтаўскай бітвы трапіў у расійскі палон. 13 гадоў разам з сынам знаходзіўся ў Табольску. У1722 г. вярнуўся ў Швецыю, дзе прыняў камандаванне новаствораным лейб-гвардыі конным палком.