Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады
Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
ныя аддзелы. Іх колькасць была прыблізна такой жа, што і ў атакуючых, але расійскія жаўнеры ўжо былі дэмаралізаваны і ахоплены панікай.
Памылкі С. Няплюева былі выкліканы слабай дасведчанасцю ў ваеннай справе. Знаёмства з яго біяграфіяй малюе вобраз някепскага адміністратара, але зусім не военачальніка. Няплюеў з’яўляўся ваяводам у Сеўску, Чарнігаве і Курску, удзельнічаў у падзеле маёмасці былога ўкраінскага гетмана I. Самайловіча, кіраваў пераводам рачных караблёў з Дзясны ў Днепр. Баявы досвед вычэрпваўся ўдзелам у паходзе супраць крымскіх татар у 1697 г.97 Думны дваранін не быў баязліўцам, што пацвярджаюць паводзіны ў Клецкай бітве, але адной мужнасці было мала для ажыццяўлення паспяховага камандавання.
У адрозненне ад яго, барон Карл Густаў Кройц з’яўляўся вопытным камандзірам. Яшчэ сямнаццацігадовым юнаком ён трапіў на вайну з Даніяй, дзе за тры гады даслужыўся да ротмістра. 3 1701 г. удзельнічаў у Паўночнай вайне і ў 1706 г. ужо быў палкоўнікам — начальнікам штаба лейбгвардыі коннага палка. У “Шведскім біяграфічным слоўніку” пра яго сказана: “Проста не хопіць часу пералічваць і апісваць усе яго геройскія ўчынкі. <...> Ён праявіў храбрасць і ўпартасць у шматлікіх баях, магчыма, яму не заўсёды спа-
Бітва ў горадзе. Шведскі малюнак часоў Вялікай Паўночнай вайны.
дарожнічаў поспех, але ён заўсёды з гонарам выходзіў са складанага становішча”98.
Трэба ўлічваць і тое, што досыць слабаму ў ваенных адносінах саюзнаму атраду супрацьстаяла шведская кавалерыя, якая мела рэпутацыю лепшай у Еўропе. Верхавая язда, вальтыжыроўка, фехтаванне вершнікаў былі даведзены да дасканаласці. Шведскія драгуны маглі паспяхова дзейнічаць як у конным, так і ў пешым парадку (што, дарэчы, праявілася пад Клецкам). Карл XII асабліва любіў гэты род конніцы і сам часта апранаў мундзір шэраговага драгуна". Кожны гвардзеец Кройца меў салідны баявы вопыт.
Гэтым не маглі пахваліцца салдаты няплюеўскага корпуса, сфарміраванага ў Сеўску ў 1705 г. для падрыхтоўкі афіцэраў, якіх катастрафічна не хапала100. Розніца ў практычных уменнях вайскоўцаў стала адным з вызначальных фактараў перамог. Дазволім сабе прывесці аўтарытэтнае меркаванне расійскага ваеннага гісторыка У. Гаўрышчука: “Вывучка мела ў баі рашаючае значэнне. Добра навучанае войска, якое не губляла парадак пры хуткім руху і ведала, якім неэфектыўным з’яўляецца агонь пяхоты ў абароне, магло здзяйсняць цуды пры сутыкненні з кепска падрыхтаваным войскам, якое не ведала на ўласным вопыце бяссілле агню. 3 кепска навучаным войскам пераход у наступ быў надзвычай рызыкоўны,
таму што падчас руху яно магло страціць парадак і само сябе прывесці ў поўнае бязладдзе”101. Гэтыя словы як найлепш падыходзяць да апісання Клецкай бітвы.
Аднак калі пяхота яшчэ спрабавала бараніцца, то кавалерыя — украінскія казакі і расійскія драгуны — прадэманстравалі надзвычай нізкую баяздольнасць. Лёгкасць, з якой шведы зламалі абарону Міргарадскага палка, выглядае дзіўнай. Казакі нават не спрабавалі выкарыстаць для абароны мураваны касцёл Святой Троіцы, размешчаны недалёка ад ляхавіцкай дарогі, і дамініканскі касцёл на Рынкавай плошчы. Маючы вопыт выкарыстання езуіцкіх муроў у Нясвіжы, ад іх варта было чакаць такога кроку. Менш чым праз гадзіну пасля пачатку бітвы яны не столькі дапамагалі, колькі перашкаджалі сваёй пяхоце. Гэта, дарэчы, адзначылі і шведскія крыніцы102.
Усё гэта разам узятае забяспечыла трыумф аднаго боку і сакрушальную паразу другога. Атрад Няплюева і Апостала, на які ўскладаліся вялікія надзеі, перастаў існаваць.
Сабраўшы разам рэшткі корпуса, С. Няплюеў павёў яго на Слуцк, дзе апынуўся ўжо 20 красавіка 1706 г. Аднак слуцкія мяшчане адмовіліся ўпусціць гэта войска ў горад і забяспечыць яму пераправу праз раку. Ё. Нордберг піша, што нават дайшло да сутыкнення жаўнераў са случчакамі. У выніку корпус Няплюева страціў 150 чалавек103.
Аднак ні расійскія, ні ўкраінскія крыніцы аб гэтым не згадваюць, што прымушае засумнявацца ў праўдзівасці гэтых звестак. Дакладна толькі вядома, што ваявода быў вымушаны абыходзіць горад, каб патрапіць на другі бераг Случы. Вяртацца ў Менск ён не стаў з-за боязні зноў сустрэцца з непрыяцелем. Няплюеў рушыў на Глуск, а потым на Лоеў, дзе быў 27 красавіка. У першыя дні мая рэшткі яго аддзела пераправіліся праз Днепр. Толькі тады расіяне нарэшце адчулі сябе ў небяспецы104. С. Няплюеў у маі 1706 г. размясціўся ў ваколіцах Сяднёва і Старадуба, дзе полк неўзабаве быў распушчаны105.
Адразу пасля бітвы некаторая частка жаўнераў дэзерціравала106. Паводле дадзеных паходнага журнала, такіх было няшмат. У ім пералічана толькі 45 чалавек, “бежавшнх с бою
Іван Мазепа (1639-1709). Дзяржаўны дзеяч Украіны. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду. Умаладосці вучыўсяў Заходняй Еўропе, знаходзіўся пры дзары польскага караля. 3 1687г. — гетман Запарожскага войска. Шмат зрабіў для эканамічнага і культурнага развіцця Украіны. Прымаў удзел у паходах на Крым і Азоў. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў Пятра I, быў адзначаны вышэйшай расійскай узнагародай — ордэнам Андрэя Першазванага. У1708 г. перайшоў на бок Карла XII. Пасля Палтаўскай бітвы 1709 г. разам з ім уцёк у Асманскую імперыю.
м с походу”. 15 жаўнераў з іх ліку пазней выйшлі ў размяшчэнне расійскіх войскаў107.
Рэшткі казакоў Д. Апостала адступілі да Слуцка яшчэ раней. Няплюеў, уласна кажучы, быў вымушаны ісці следам за імі, відавочна, спадзеючыся на аб’яднанне сіл. На жаль, прасачыць па наяўных крыніцах далейшы шлях украінскага атрада нам не ўдалося.
23 красавіка I. Мазепа накіраваў Г. Галаўкіну ліст, у якім паведамляў пра паразу пад Клецкам: “Смятельнейшнй п превосходнтельнейшнй господмне м дражайшнй мой прнятелю. Для велнкой печалп, сердечной болезнм м горько мзлйваюіцнхся от очей монх слёз, не могу обшмрнее выпнсатм несчастлмвой трагедмм м пораженмя от непрнятеля Шведа войск тых, так Велнкороссмйскйх, яко м Малороссмйскнх...”108. Гэтую вестку ў Менск прынеслі ўцекачы, якія па два-тры чалавекі паяўляліся ў стаўцы гетмана. Ад саміх жа ваяводы і палкоўніка навін яшчэ доўга не было: “...понеже не токмо главных офмцеров, но м да последняго прапор-
іцмка в Ммнск нмхто не прмхажмвал”109. Сваім маўчаннем Няплюеў толькі паглыбіў і без таго невясёлы настрой у гетманскай стаўцы.
Нельга не закрануць пытанне ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Абодва варагуючыя бакі не надта стрымлівалі сябе ў стасунках з мясцовымі жыхарамі. Вядома, што атрад Няплюева падчас сваіх маршаў адзначыўся гвалтам і рабункамі, якія чыніліся пры поўнай згодзе афіцэраў: “...войско, мдучн, многмя беззаконмя н пакостм людем творнлй, а командмры того не смотрелм н того не каралм людей военных”110. Наўрад ці, знаходзячыся ў Клецку, расійскія жаўнеры змянілі свае паводзіны.
Пра шведаў вядома, што, прагнучы ўзбагаціцца, яны бралі людзей у закладнікі з мэтай атрымання выкупу. Жыхары Клецка ў літаральным сэнсе апынуліся паміж двух агнёў. Прыход расійска-ўкраінскага корпуса, бойня на гарадскіх вуліцах і кароткачасовы побыт шведаў нанеслі радзівілаўскаму Клецку такі ўдар, ад якога было немагчыма хутка акрыяць. Так, калі ў 1694 г. у горадзе было 238 двароў і каля 1200 жыхароў, то ў 1713 г. налічвалася адпаведна 152 і каля 600ш. Вялікая колькасць “пляцаў” засталася без гаспадароў. На некаторых вуліцах захавалася толькі па адным двары.
* * *
Карл Кройц адразу пасля бітвы атрымаў вестку з Ляхавічаў, што тамтэйшы гарнізон, заўважыўшьі значнае змяшчэнне колькасці варожых салдат, здзейсніў некалькі вылазак. 3-за гэтага палкоўнік не стаў пераследаваць разбітага праціўніка, а з некалькімі драгунамі пад вечар 19 красавіка 1706 г. паспяшаўся ў свой лагер. Туды ж, сабраўшы трафеі з поля бітвы, праз некаторы час рушыў і яго атрад.
Калі казакі Міровіча ўбачылі са сцен фартэцыі, што Кройц вяртаецца з малой колькасцю людзей, яны падумалі, што той прайграў бітву112. На радасцях абложаныя сталі біць у барабаны і літаўры, страляць з ружжаў у паветра. Аднак лікаванне было нядоўгім. Відавочна, ужо наступнай раніцай перад імі паявіліся асноўныя сілы шведаў, якія прывялі палонных,
даставілі гарматы і разгарнулі перад замкавымі мурамі захопленыя сцягі. Жадаючы лішні раз прадэманстраваць свой поспех, Кройц загадаў зрабіць з трафейных гармат два залпы113. Абаронцы канчаткова страцілі надзею на дапамогу.
3 гэтага моманту ў іх шэрагах адбыўся раскол. Пераяслаўскія казакі былі гатовыя абараняцца і далей, нягледзячы на цяжкасці. Найміты з палка Мнішака, якіх было каля трох соцен, настойвалі на капітуляцыі. Становішча і сапраўды склалася незайдроснае. Чакаць дапамогі не выпадала, солі і мукі не было зусім. Праўда, заставаліся значныя запасы каніны, але не было дроваў, каб варыць ежу, скончыўся порах для стральбы114.
У рэшце рэшт 1 мая 1706 г. камендант крэпасці барон фон Мюнхгаўзен адкрыў браму перад шведамі. Напэўна, апошняй кропляй, якая пахіснула баявы дух “облеженцев”, стала сонечнае зацьменне. У першай палове дня сонечны дыск амаль знік, і яго не было відаць на працягу дзвюх гадзін115. Такая з’ява магла быць успрынята часткай казакоў як благі знак.
Ляхавіцкі замак, які лічыўся непрыступным і вытрымаў не адну аблогу, упершыню ў сваёй гісторыі здаўся непрыяцелю. У крэпасці шведы захапілі 1800 палонных, сярод іх — 1500 казакоў і 300 “немцаў і літвінаў”, а таксама 7 гармат116. Двух “значных товармшов” Пераяслаўскага палка Кройц вызваліў з палону і адправіў да Мазепы з “мзвестнтельным пнсаннем”117. Яны і паведамілі гетману пра падзеі, якія адбыліся.
4 мая ў Ляхавічы прыбыў Карл XII з паўсотняй драгунаў. Шведскі кароль ужо ведаў пра поспех пад Клецкам, але яшчэ не здагадваўся пра капітуляцыю ляхавіцкага замка і быў настроены захапіць яго штурмам. Калі высветлілася, што штурм не спатрэбіцца, манарх загадаў разбурыць замкавыя сцены і валы, для чаго выкарысталі палонных казакаў. Для іх аховы ў горадзе быў пакінуты невялікі атрад. Цікава адзначыць, што мясцовы палац Сапегаў шведы не кранулі. Гэта добра дэманструе іх стаўленне да маёмасці саюзнікаў.
Неўзабаве Карл XII накіраваўся ў Клецк, жадаючы агледзець месца перамогі свайго войска. Падзеі Паўночнай вайны і непрацяглае знаходжанне Карла ў горадзе пакінулі