Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады  Андрэй Блінец

Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
26.72 МБ
У 2000 г. аўтар гэтых радкоў выклаў свой погляд на падзеі на старонках “Беларускага гістарычнага часопіса”10. Цяпер жа надышоў час для больш поўнай рэканструкцыі бітвы, заснаванай на паведамленнях дакументальных крыніц і ўласных краязнаўчых назіраннях.
* * *
У канцы XV ст. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае — дзяржава, якая раскінулася ад Балтыйскага да Чорнага мора — сутыкнулася з неабходнасцю супрацьстаяць набегам крымскіх татар. Гістарычны парадокс заключаўся ў тым, што ўзнікненне Крымскага ханства ў немалой ступені было вынікам палітыкі вялікіх князёў літоўскіх у першай палове XV ст.
Міхалон Літвін у трактаце “Аб норавах татар, літвінаў і маскавітаў” напісаным да 1550 г., адзначаў, што дынастыя крымскіх ханаў — Гірэяў — паходзіць ад Ач-Гірэя, народжанага недалёка ад Трокаў і пасаджанага на ханства Вітаўтам
Вялікім11. Невыпадкова бургундскі рыцар Жыльбер дэ Лануа, які праязджаў праз прычарнаморскія стэпы, занатаваў у сваіх успамінах надзвычай пачцівае стаўленне мясцовых татар да Вітаўта12. Вядома, што гэты ўладар рашуча выступіў супраць спроб хана Залатой Арды падпарадкаваць сабе паўвостраў.
Першы валадар самастойнага Крымскага ханства ХаджыГірэй, паводле некаторых звестак, захапіў уладу пры непасрэднай дапамозе Казіміра Ягайлавіча. Ён прытрымліваўся сяброўскіх адносін як з ВКЛ, так і з Маскоўскай дзяржавай. Але неўзабаве стасункі Вільні і Крыма змяніліся. Гэта было звязана з барацьбой паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім за панаванне ва Усходняй Еўропе.
У апошняй чвэрці XV ст. гэтая барацьба ўступіла ў новую фазу. Абодва бакі шукалі саюзнікаў, якія б дапамаглі вырашыць зыход даўняга супрацьстаяння. Асабліва шчыраваў маскоўскі ўладар Іван III, які разумеў, што людскія і матэрыяльныя рэсурсы ВКЛ значна пераўзыходзяць яго патэнцыял. Ужо ў 1472 г. праз заможнага купца з Кафы ён перадаў хану Менглі-Гірэю сваё жаданне мець з ім сяброўства і згоду. Неўзабаве гаспадарствы абмяняліся пасламі13.
Прапановы аб сяброўстве, як і падбухторванне да паходаў на паўднёвыя землі суседняй дзяржавы, трапілі на добрую глебу. У гэты час Менглі-Гірэй уважліва назіраў за дзеяннямі вялікага князя Казіміра Ягайлавіча. Апошні ўсяляк імкнуўся схіліць на свой бок уладара Вялікай Арды хана Ахмата, падштурхоўваючы яго да выступлення супраць Масквы. Літоўска-ардынскі хаўрус выклікаў заканамерную трывогу ў крымскага хана. Ён сам прэтэндаваў на падпарадкаванне ўсіх зямель колішняй Залатой Арды і разглядаў заволжскіх уладароў, як патэнцыяльных праціўнікаў. Ён не мог пакінуць без увагі іх збліжэнне з Вільняй.
У1474 г. крымскія татары здзейснілі буйны напад на землі ВКЛ. Памежная старожа своечасова заўважыла пераправу татар цераз Днепр. Аднак арда пайшла не на Кіеўшчыну, дзе яе рыхтаваліся сустрэць, а павярнула на Падолле і Чырвоную Русь.
Аляксандр Казіміравіч (14611506), вялікі князь літоўскі (1492-1506) і кароль польскі (1501-1506). Спрабаваў спыніць маскоўскую і крымскую агрэсію дыпламатычнымі захадамі. Узяў шлюб з дачкой маскоўскага князя Івана III Аленай, разлічваючы праз яе ўмацаваць мірныя адносіны з усходнім суседам. Аднак гэта не ўратавала Княства ад чарговай вайныў 1500-1503 гг. У1501 г. аднавіў персанальную унію ВКА з Полыйчай. Памёр 19 жніўня 1506 г., праз два тыдні пасля перамогі пад Клецкам.
Наступствы гэтага паходу сталіся жахлівымі. Агромністыя абшары былі спустошаны татарскімі загонамі, якія рухаліся шырокім фронтам, не сустракаючы сур'ёзнага супраціву. Калі ж польская шляхта нарэшце сабралася для адпору непрыяцеля, крымскія татары ўжо вырушылі ў зваротны шлях з палонам і здабычай14. Каб адарвацца ад пераследу, яны перабілі ўсіх слабых і няздатных да пераходу нявольнікаў і такім чынам здолелі выйсці з-пад удару, вывеўшы каля 40 тысяч чалавек палону15.
Тым не менш, у гэтым годзе Менглі-Гірэй адхіліў маскоўскія прапановы аб саюзе, а неўзабаве пацвердзіў свой намер і надалей прытрымлівацца сяброўскіх стасункаў з ВКЛ16. Становішча змянілася пасля таго, як хан Ахмат умяшаўся ў міжусобную барацьбу ў Крыме і пасадзіў на трон свайго стаўленіка. Як толькі Менглі-Гірэй здолеў вярнуць уладу, ён адразу ж аднавіў перамовы з маскоўскім царом. У 1480 г. быў заключаны саюз супраць агульных ворагаў Залатой Арды і Вялікага Княства Літоўскага. Вынікам пагаднення стала чарговая выправа на ВКЛ. Праз два гады татарскае войска зноў здзейсніла шырокамаштабны напад на ўкраінскія землі. Быў захоплены і разрабаваны Кіеў, які даўно не бачыў ворагаў каля сваіх сцен17. Іван III не пасаромеўся прыняць ад крымскага ўладара залаты келіх і дыскас з Сафійскага сабору ў якасці падарунка і напаміну аб гэтай падзеі.
На агрэсіўную палітыку Крымскага ханства паўплывала і тое, што яно трапляла ва ўсё большую залежнасць ад Асманскай імперыі, якая была зацікаўлена ў аслабленні дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Напады на паўднёвыя землі ВКЛ татарскіх ордаў, якія восенню 1493 г. гаспадарылі на Валыні, знішчылі гарады Чаркасы, Канеў і Вінніцу, не ў апошнюю чаргу забяспечылі поспехі маскоўскага войска на ўсходніх межах ВКЛ. Тут на мяжы 1492-1493 гг. маскавіты занялі Масальск, Сярпейск, Сярэнск і Вязьму. Многія памежныя князі, не дачакаўшыся падмогі з Вільні, перайшлі пад уладу маскоўскага князя.
У 1497 г. падчас чарговага набегу ахвярай татар стаў праваслаўны мітрапаліт ВКЛ Макарый I, які ажыццяўляў паездку ў Кіеў. Уладыку забілі ў сяле Скрыгалава, недалёка ад Мазыра18. Гэта быў першы спантанны выпадак уварвання крымскіх татар на ўласна беларускія землі. У тым годзе асноўны ўдар скіроўваўся на Кіеўшчыну.
Землі на поўнач ад Прыпяці сталі пастаянным аб’ектам нападаў крыху пазней, падчас чарговай вайны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у 1500-1503 гг. 3 самага пачатку баявых дзеянняў Іван III вымагаў ад Менглі-Гірэя не толькі удараў па ўскраінах Княства, але і паходаў углыб дзяржавы — на Менск, Тураў і Слуцк. Выконваючы патрабаванні саюзніка, у 1502 г. татары спустошылі Палессе па абодвух берагах Прыпяці. 1 хоць гаспадарскае войска нагнала і разбіла загон крымскіх татар на рацэ Ушы (40 км ад Бабруйска)19, шлях на Беларусь быў пракладзены. У 1503 г. сюды было скіравана ажно два паходы, летам і восенню. У пэўным сэнсе за Прыпяццю татарам было дзейнічаць лягчэй, чым на Украіне, дзе знаходзіліся сталыя гарнізоны. Да таго ж, густанаселеныя беларускія землі, якія доўгі час не ведалі войнаў, уяўлялі сабою ласы кавалак.
Падлічана, што з 1497 да 1530 г., пры жыцці аднаго пакалення, Беларусь зведала 15 буйных і дробных набегаў перакопскіх татар20. У асобныя гады, як гэта было ў 1503 і 1508 гг„ адбывалася па два напады.
У гэты перыяд Крымскае ханства было на ўздыме сваёй магутнасці. Яго ўзброеныя сілы, аснову якіх складала лёг-
кая кавалерыя, маглі не толькі рабаваць безабаронныя паселішчы, але і ўмелі штурмаваць добра ўмацаваныя гарады, што засведчыў захоп Кіева. Але найбольш грозную сілу татарскія вершнікі ўяўлялі ў адкрытым палявым баі. Хаця яны і саступалі сваім суседзям у якасці ўзбраення, затое вызначаліся большай трываласцю, якую дэманстравалі падчас дальніх пераходаў. Войска было згуртаваным жорсткай дысцыплінай. Узаемаадносіны будаваліся на прынцыпе безумоўнай падпарадкаванасці камандзіру і выканання яго загадаў. Усё гэта дапаўнялася адчайнасцю і мужнасцю ваяроў. Перавагамі крымскай конніцы былі высокая мабільнасць і раптоўнасць нападу. Варта было ардзе выйсці на аперацыйны абшар, як ва ўсе бакі рассыпаліся лёгкія, нічым не абцяжараныя аддзелы. За суткі яны маглі пераадольваць да 200 км і з’яўляцца там, дзе іх не чакалі.
I ўсё ж, чаму беларускія землі, якія знаходзіліся ў цэнтры ВКЛ, на значнай адлегласці ад Крыма, аказаліся такімі безабароннымі перад татарскімі наездамі? Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма. Можна вылучыць цэлы шэраг фактараў. Вільні даводзілася весці барацьбу на два франты — як супраць нашчадкаў Хаджы-Гірэя, так і супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прад’яўляла тэрытарыяльныя прэтэнзіі і з кожным годам узмацняла націск на захад. Паступова Масковія стала для ВКЛ галоўным ворагам, а асноўныя ўзброеныя сілы краіны пачалі канцэнтравацца на Смаленшчыне, Севершчыне, Полаччыне.
У адносінах з Крымам стаўку рабілі не столькі на зброю, колькі на дыпламатыю. Шукаючы выйсце з цяжкага становішча, вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч нават разглядаў надзвычай непапулярную ідэю аб выплаце своеасаблівага адкупнога падатку. Сэнс палягаў у тым, што за кожнага чалавека паўднёвых зямель Княства павінна было штогод выплачваць па тры літоўскія грошы. За гэта хан мусіў заключыць з Вільняй саюз супраць Масквы21. Аднак пасольства, якое павінна было выкласці Менглі-Гірэю такую спакуслівую прапанову, не было адпраўлена.
Па-другое, галоўныя захады дзеля ўзмацнення абароназдольнасці датычыліся ўкраінскіх зямель. Там умацоўваліся
Татары выводзяць палонных пасля набегу. Гравюра XVI cm.
крэпасці, удасканальвалася арганізацыя памежнай старожы, фармаваліся спецыяльныя вайсковыя атрады для супрацьдзеяння паўднёвым агрэсарам. Сюды можна аднесці г.зв. “валынскую заставу” якая налічвала 1-2 тысячы вершнікаў і ўтрымлівалася коштам дзяржаўнага скарбу. Да іх дадаваліся велікакняжацкія войскі (“гаспадарскія слугі”) і гарнізоны замкаў. Агульная колькасць гэтых падраздзяленняў магла дасягаць 8 тысяч чалавек22.
На беларускіх землях увага эфектыўнай арганізацыі абароны не надавалася нават тады, калі татарскія напады сталі рэальнасцю. Дастаткова сказаць, што Лоеўскі замак — важны пункт для кантролю над брадамі цераз Днепр “на шляху татарском” быў пабудаваны толькі ў другой палове XVI ст. Прычым не за кошт гаспадарскага скарбу, а на ўласныя сродкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі23.
На беларускіх землях ВКЛ не было моцных гарнізонаў, якія маглі б выйсці насустрач нападнікам. Аснову войска складала шляхецкае апалчэнне — паспалітае рушэнне, ці “земская абарона” У выпадку ўварвання чужынцаў шляхта збіралася ў вызначаным месцы, адкуль выступала насустрач праціўніку. Такая марудлівая тактыка не апраўдвала сябе пры імклівых татарскіх набегах. Пакуль рушэнне збіралася для
адпору, крымскія татары ўжо маглі выпраўляцца ў зваротны шлях са здабычай. У такіх абставінах можна было толькі пераследаваць ворага, але не супрацьдзейнічаць яму.