Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады
Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
Адметна, што ўступіўшы ў бой не ў самых спрыяльных умовах (праціўнік загадзя падрыхтаваўся да бітвы, яго лагер прыкрывала рака), М. Глінскі, тым не менш, здолеў навязаць татарам сваю тактыку. Ен не даў ім магчымасці вывесці конніцу на аперацыйную прастору, невялікім атрадам перакрыў магчымыя шляхі да адступлення, скаваў галоўныя сілы на адным напрамку, у рэшце рэшт, вельмі ўдала выкарыстаў польскую харугву ў якасці псіхалагічнай зброі, эфект ад якой аказаўся мацнейшы за артылерыйскі агонь. У вырашальны момант гетман здолеў падбадзёрыць жаўнераў палымянай прамовай, падаючы ім прыклад адвагі. Даследчык ваеннай гісторыі ВКЛ Генадзь Сагановіч справядліва параўнаў гэтую бітву з узорамі антычнага ваеннага мастацтва, калі шмат рэчаў залежала ад асабістых якасцей правадыра115.
Каб лепш зразумець, чым была Клецкая перамога для нашых продкаў, трэба разумець эпоху, калі яна адбылася. За папярэднія некалькі дзесяцігоддзяў Вялікае Княства Лі-
тоўскае панесла значныя страты. У войнах з Маскоўскай дзяржавай 1492-1494 і 1500-1503 гг. яно страціла землі ў вярхоўях Акі і Севершчыну, гарады Бранск, Гомель і Чарнігаў, з цяжкасцю ўтрымлівала Смаленск, адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. Войска было дэмаралізавана сакрушальнай паразай на Вядрошы ў 1500 г. і палонам гетмана К. Астрожскага. Перамогі над крымскімі атрадамі пад Бабруйскам і Давыд-Гарадком, мужная абарона Смаленска ў 1502 г. у цэлым не мянялі карціны.
Пасля цэлага шэрагу цяжкіх няўдач нарэшце была атрымана вялікая перамога, значэнне якой цяжка пераацаніць. Ужо ў нашы дні пісьменнік Кастусь Тарасаў адзначыў: “Славутая перамога пад Клецкам у 1506 г. маральна абумовіла і вялікую перамогу пад Оршай у 1514 г.”
У большасці бітваў, з якіх нашы продкі выйшлі пераможцамі і якімі мы сёння па праве ганарымся, літвіны дзейнічалі разам з саюзнікамі. Так было ў 1410 г. пад Грунвальдам, так было у 1514 г. пад Оршай, дзе значную колькасць войска складалі польскія коннікі і іншаземныя найманыя аддзелы.
Пад Клецкам жа аснова паспалітага рушэння паводле свайго тэрытарыяльнага складу была бясспрэчна беларускай. Казаць пра ўдзел у ім шляхты з жамойцкіх і ўкраінскіх зямель не выпадае. Найманыя аддзелы складалі відавочную меншасць. А польская харугва, апрача таго што была нешматлікай, дык яшчэ і не прымала непасрэднага ўдзелу ў сутыкненні.
Гэтыя немалаважныя дэталі яшчэ больш падкрэсліваюць асаблівае месца бітвы на беразе ракі Сільнай як адной з самых бліскучых перамог у летапісу айчыннай ваеннай славы.
ДАДАТАК
Аіст князя Міхаіла Глінскага да вармійскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ
Найшаноўны айцец у Хрысце і міласцівы ды паважаны пан!
Пасля таго, як найяснейшы гаспадар і пан, пан Аляксандр з Божай ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі і іншае, пан наш найміласцівейшы, даведаўся, што двое сыноў перакопскага імператара з немалым войскам сваіх людзей у Вялікае Княства Літоўскае, збіраючыся яго спустошыць, уварваліся, ён, імкнучыся своечасова забяспечыць недатыкальнасць сваіх уладанняў і падлегласцяў, пільна паслаў і выправіў супраць татараў, ворагаў хрысціянскага імя, для супрацьстаяння іх дзікасці і лютасці, некаторых літоўскіх паноў і мяне разам з імі. Яны [татары] размясціліся лагерам каля горада Клецка, дзе з ласкі і пры дапамозе найдабрэйшага Бога, а таксама дзякуючы шчаслівай фартуне, якая спрыяе Каралеўскай Вялікасці, усе войскі татар у сераду, дзень Святой Марыі Снежнай116 (баі адбываліся і да, і пасля гэтага дня на працягу аднаго тыдня) у паспяховай бітве за ракой Лань каралеўскім аддзелам, які застаўся цэлы і непашкоджаны117, нашым падрыхтаваным войскам, а таксама праз іх жа ўпарты супраціў цалкам разбіты і знішчаны; а зрэшты, як можна меркаваць, прыкладна дванаццаць ці трынаццаць тысяч чалавек вельмі нешматлікімі, без коняў і зброі, некаторыя нават голымі змушаныя да ўцёкаў. Пра сыноў жа імператара не ведаю, жывыя яны, або ўцяклі ці забітыя. За імі, аднак, добра ўзброеныя людзі да ўсіх дарожных і водных пераходаў для перахопу ўцекачоў пасланыя і ў гатоўнасці выпраўленыя; ёсць пэўнасць, што яны ніяк не могуць уцячы. I вось такім чынам прагнаны быў вораг і знясілены, таму што адзін дваццаць ці трыццаць прымушаў да ўцёкаў. Людзі ж, колькасць якіх перасягала сорак тысяч чалавек, што імі ў палон былі ўзятыя, усе здаровымі да дому вернуты; стэпавых коняў нашы [войскі] каля трыццаці тысяч у здабычу захапілі. I вось за
гэты, такі надзвычайны і шчаслівы трыумф хвалы і падзякі ўсявышняму Богу належыць узнесці. Пасылаю Вашай Вялебнасці аднаго языка з палонных татараў, якога прашу Вашу Вялебнасць добразычліва прыняць ад мяне з намерам выставіць яго на агляд хрысціянам, каб яны, згадваючы і само такое вялікае дабрадзейства, і перамогу, падзякі ды хвалы Богу, збаўцу нашаму, узносілі. Сябе, нарэшце, я даручаю прыхільнасці і ласцы Вашай Вялебнасці, каму найшчаслівей доўга здаровым быць зычу.
Дадзена ў Вільні ў бліжэйшую сераду перад святам Унебаўзяцця Дзевы Марыі118 ў год Панскі 1506.
Міхаіл князь Глінскі і іншае.
На адваротным баку:
Найшаноўнаму ў Хрысце айцу і пану Лукашу з Божай ласкі біскупу вармійскаму, пану і сябру выдатнаму і паважанаму.
Пераклад на беларускую мову з лацінскай мовы друкуецца паводле: Варонін В. Двалісты пра бітву пад Клецкаму 1506 г. // Беларускі гістарычны агляд. 1995. Т. 2, сш. 2. С. 280-282.
Ліст караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча жыхарам горада Гданьска
Аляксандр, з Божай ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі і прускі пан і дзедзіч.
Слаўныя дарагія падданыя нашы!
Два сыны цара крымскай Татарыі з многімі татарскімі князямі ў колькасці дванаццаць тысяч татар нядаўна раптоўна ўварваліся ў гэтую нашу дзяржаву, супраць якіх мы людзей гэтай зямлі з некаторымі польскімі дваранамі для паспяховага камандавання119 паслалі; яны сутыкнуліся з татарамі ў месцы, якое знаходзіцца ў трыццаці мілях адсюль, на раўніне горада Клецка. Змаганне было жорсткім і для абодвух бакоў няпэўным з прычыны многіх пераменаў шчасця з дня Святога Пятра ў Аковах, які быў першым гэтага месяца жнівеня, і да самага пятага дня гэтага ж месяца, у той пяты дзень
дзякуючы Боскай ласцы, якая спрыяла нам, татары найпераможна разбіты, знішчаны і разагнаны, і гэта прадоўжана крывавай разнёй тых, хто абараняўся ўцёкам; трынаццаць сутычак адбылося да самага восьмага дня гэтага ж месяца, у які нашыя, што атрымалі славу перамогі ад міласэрнага Bora, нарэшце да нас шчасліва пачалі вяртанне, дастаўляючы трафеі перамогі. Хоць і палонных ды брудных даспехаў ёсць немалая лічба, усё ж коняў, якіх яны на сваёй мове бахматамі называюць, каля трыццаці тысяч пасля баёў і ў месцах сутычак сабрана; кожны з іх, ідучы на вайну, выкарыстоўвае найменш трох коняў. Тады за гэты вось найшчасліўшы поспех мы падзякі Богу, збавіцелю нашаму, узнеслі, і Вам, Вернападданым нашым, мы паведамляем навіну, для ўсяго хрысціянскага свету не менш чым для нас і каралеўстваў нашых выратавальную, і праз гэтага шляхціча Пятра Герваста з Унрава, каморніка нашага, Вам, Вернападданым нашым, даем пра яе ведаць, заклікаючы вас усялітасціваму Богу падзякі ўзнесці і нашай удачы ўзрадавацца. I што б ні казаў сам Пётр Герваст, каморнік наш, аб той самай навіне, таму каб верылі, бо ён асабіста ўдзельнічаў у сутычках і змагаўся разам з іншымі пераможцамі.
Дадзена ў Вільні ў пятніцу, на вігілію Унебаўзяцця Дзевы Марыі120 ў год Панскі тысяча пяцьсот шосты.
Сам пан кароль.
На адваротным баку:
Слаўным бурмістру і радцам горада Гданьска, дарагім вернападданым нашым.
Пераклад на беларускую мову з лацінскай мовы друкуецца паводле: Варонін В. Два лісты пра бітву пад Клецкам у 1506 г. //Беларускі гістарычны агляд. 1995. Т. 2, сш. 2. С. 283.
Хроніка Быхаўца.
Фрагмент «Як войска дітоўскае татар кадя Краснага Става перамагдо»
W leto semoie tysiaszczy piatnadcatoho, a od bozyiaho narozenija tysiacza piatsot semoho121 posle plenenija zemli Litowskoie ot bezboznych tatar, y pryiechal korol y weliki kniaz Alexandro do Wilni i Lachow nemocon
id VUJikicfi Kniaxej zPokolerwain
V du
ч-dJnr
welmi nemocoiu paralitykowoiu, y wczynil sejm w horode Lide. Y buduczy iemu so wsimi pany w Lide, pryszla ko nemu west, ize carewiczy perekopskiie Bity-Kirey soltan a Burnasz soltan pryszli z dwadcatma tysiaczma ludey ko Slucku, idut k Nowohorodku; korol ze buduczy wo welikoy chorobi y ne wedaiuczy, szto poczaty, pryzwal k sobi panow rad swoich y hetmana swoieho pana Stanislawa Petrowicza Kiszku, y lubimaho swojeho marszalka dwornoho kniazia Michayla Lwowicza Hlinskoho, y wse delo swoje hospodarskoie y sprawu zemskuiu dast w ruki ich, sebe ze poweli otnesty na nosilicach do Wilni; panowe ze rada y hetman, y marszalok kniaz Michaylo Hlinski so wsimi ludmi ostali w Lide.
Tatarowe pryszedszy k Nowhorodku, y skoro pryszli za Nemon y ne dochodiaczy Lidy, okolo horoda, ot wsich storon w mili y w polumili ot horoda, wojewali cerkwi bozyie y dwory welikiie, y wesi zazyhali, y ludey imali y zabiwali. Widiaczy to panowe litowskije oczyma swoimi, iz pohanstwo z takowym welikim okrutenstwom pryszli na nich, y wzemszy boha wsederzytela na pomocz, zjechalisia wsi na odno mesto, y zradylisia, y zopotczylisia desiat tysiaczey ludey perebranych, konnych y zbroynych, szto na tot czas mohlo byt, bo tak woskore ne mohlo ludey boi sz sobratysia, y malol mnohol wsi odyn podle druhoho, odnu radu a wmysl potozyli: wzemszy boha na pomocz, tolko poyty a bitysia s nimi. Y se twerdo a krepce utwerdywsze, izbrawszy sia nekolko ludey iechali dowedatysia
a widety ich, y u odnoy mili ot Lidy naszli na nich, y bozyiu miiostyiu pobili ich, nekolko zywych poymali, a innych holowy otsekaiuczy w taystra klali. Widiaczy ze tatarowe, szto ne mohut protywitysia im, pobehli. Oni ze wiaznew zywych do panow pryweli, a holowy otseczennych w taystrach prynesli; syia widywsze panowe weselilisia y radosty napolnilisia, y toho czasu sami wseli na koni, y wsemu woysku kazali poyty z soboiu k Nowuhorodku. Tatarowe ze, wbaczywszy to y porazumeli, ize lude chodiat pod nimi, a chotiat s nimi boy postawity, y poczali z zahonow woroczatysia za Nemon; panowe ze so wsim woyskom pryszodszy k Nowuhorodku y stoiali w Nowehorodce try dni, y poslali dobywaty jazyka pewnoho, chotiaczy wedaty istynno, hde carewiczy koszom stoiat.