Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады  Андрэй Блінец

Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
26.72 МБ
да завяршэння ўсёй аперацыі царэвічы не захацелі. Яны даволі высока ацэньвалі свае шанцы ў адкрытым сутыкненні з літоўскімі харугвамі.
Што ж даваў войску ВКЛ выхад на Пінскі тракт? Адказ просты — нічога.
Пераход з Ліпы (Наліпоя) на Пінскую дарогу павялічваў шлях на добры дзясятак кіламетраў, што прыводзіла да страты часу. Мала таго, падобны "манеўр” быў бы найлепшым падарункам для крымскіх царэвічаў. Калі б Глінскі сапраўды падышоў пад Клецк з поўдня, ён пры ўсім жаданні яшчэ доўга не мог бы атакаваць ворага. Паміж імі апынулася б паўнаводная і шырокая рака Лань, падыход да якой ускладняла балоцістая раўніна. На тое, каб збудаваць пераправы пад абстрэлам татарскіх лучнікаў, магло пайсці і пяць гадзін. А гэта значыць, што на другі бераг войска рушыла б у лепшым выпадку пад вечар. Да гэтага часу царэвічы маглі проста зняцца з месца і, пакуль літвіны масцілі гаці, пачаць вывад палону і асноўных сіл па Цапэрскай дарозе.
Перашкодзіць іх адступленню, стоячы на супрацьлеглым беразе Лані, войска ВКЛ было не ў стане. Яно мела свабоду руху толькі ў паўднёвым і паўночна-заходнім кірунках, цалкам супрацьлеглых татарскаму шляху на ўсход. Заставалася або прыспешыць пераправу, каб зноў гнацца за нападнікамі, або ісці ўздоўж ракі на поўдзень у пошуках зручнага броду і такім чынам яшчэ больш павялічыць адлегласць паміж сабой і непрыяцелем. Атрымліваецца, што г.зв. “манеўр” не даваў паспалітаму рушэнню ніякіх пераваг, а наадварот, ускладняў яго становішча.
Трэба ўлічваць і яшчэ адну акалічнасць. Глінскія валодалі шэрагам двароў у ваколіцах Клецка. Князь мог асабіста бываць у горадзе, а значыць, ведаў мясцовасць. Плануючы марш з Наваградка, ён, напэўна, ў агульных рысах уяўляў размяшчэнне татар. I калі б хацеў падысці пад іх кош з захаду або паўднёвага захаду, меў магчымасць адразу рухацца праз Гарадзішча Дарава Ляхавічы. Аднак ім быў абраны іншы шлях.
На нашу думку, паспалітае рушэнне падышло пад Клецк з поўначы па Нясвіжскай дарозе і выйшла на правы бераг ракі
Сільнай, а не Лані. Дарэчы, такая выснова ніяк не супярэчыць “Хроніцы Быхаўца”. Пад “полуднем” у вышэйпрыведзенай цытаце трэба разумець не напрамак, а час дня — апоўдні. Першапачатковы сэнс мог быць зменены падчас перапісвання хронікі66. Калі харугвы выступілі з Ліпы раніцай, якраз у гэтую пару яны маглі дасягнуць горада. Да таго ж, вельмі характэрнай з’яўляецца згадка пра гару. На правым беразе Сільнай знаходзіцца ўзвышша, якое калісьці называлася Арынінская гара, або Арына. 3 яе і ў нашы дні, калі краявід у значнай ступені захілены гарадской забудовай, адкрываецца выдатны від на ваколіцы. A 500 гадоў таму татарскі лагер мог разгарнуцца перад Глінскім як на далоні. Кухчыцкая ж вышыня даволі пакатая, да таго ж яе вяршыня знаходзіцца на значнай адлегласці ад ракі. Апісваючы бітву, невядомы аўтар “Хронікі Быхаўца” хутчэй за ўсё, меў на ўвазе менавіта Арыну.
Застаецца згадка пра Красны Стаў. На паўднёвым ускрайку сучаснага Клецка сапраўды знаходзілася невялікая сажалка з такой назвай. Паводле падання, гэтае імя яна атрымала пасля бітвы, падчас якой была завалена трупамі настолькі, што вада пачырванела ад крыві. Менавіта тут стаіць памятны знак у гонар перамогі 1506 г.
Але давяраць у гэтым выпадку народнай творчасці не варта. Як вынікае з “Хронікі Быхаўца”, тапонім Красны Стаў быў вядомы яшчэ да бітвы. Назва ж сажалкі ўзнікла значна пазней і паходзіць ад імя бліжэйшага фальварка. Такая назва (dworzec Krasnosthawski) згадваецца ў “Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў 1552-1555 гг." на поўдзень ад горада, якраз каля Пінскага тракту67. С. Хэрбст лічыў, што гэтае паселішча існавала ўжо на пачатку XVI ст. і нават пазначыў яго на карце68.
Але ці правамоцны такі падыход? Як вядома, “Пісцовая кніга” адлюстравала змены, якія адбыліся на Клеччыне ў выніку рэформ каралевы Боны, якая валодала княствам з 1523 г. У прыватнасці, тады ж узніклі фальваркі.
Пераносіць рэаліі сярэдзіны XVI ст. на ранейшы час — няслушна. Падчас татарскіх набегаў пад Клецкам наўрад ці было паселішча з такой назвай. Першапачаткова Красным Ставам магла называцца невялікая сажалка на месцы ўпа-
Шляхціч Вялікага Княства Літоўскага. Малюнак з кнігі Чэзарэ
Вечэліе (Рым, 1590 г.)
дзення Сільнай у Лань, каля замкавых валоў. Праз забалочанасць мясцовасці вада ў ім была карычневая з чырвоным адценнем, адкуль і пайшла назва. Стаў на Сільненскім балоце адзначае ўсё тая ж “Пісцовая кніга”69. Павел Шпілеўскі пісаў, што бітва з татарамі адбылася каля Цёмнага возера, якое “судакраналася з рэчкай Лань”70.
Відавочна, што ва ўсіх выпадках гаворка ідзе пра адзін і той жа аб’ект, назва якога пазней “перавандравала” на поўдзень. Такім чынам, паведамляючы, што войска падышло “пад Клецк, да ракі Лані, да Краснага Става”, храніст дакладна ўказаў месца, да якога выйшлі велікакняжацкія харугвы — да гарадскіх валоў, паблізу ўпадзення невялікай Сільнай у Лань, дзе ўтварыўся стаў з цёмнай вадой. Менавіта тут разгарнуліся галоўныя падзеі Клецкай бітвы.
Дарэчы, ёсць цікавая акалічнасць. Глінскі пісаў пра бітву, якая адбылася за Ланню, але не на Лані71. Hi адно з вядомых апісанняў Клецкай бітвы не называе раку, на якой яна адбылася72. У “Хроніцы Быхаўца” гэта безназоўная рэчка. М. Стрыйкоўскі піша, што войска стала “за рэчкаю блізкай, не дужа глыбокай ды багністай і добра ў берагах шырокай”73, ні разу не згадаўшы Лань. Бернард Вапоўскі згадваў паблізу татарскага лагера “рачулку, хаця і невялікую, але балоцістую
і з гэтай прычыны цяжкую для пераправы” А між тым назва Лані, значнага прытока Прыпяці, была добра вядомая сучаснікам. I калі б бітва сапраўды адбылася на ёй, на поўдзень ад горада, гэта было б заўважана і адзначана ў крыніцах.
На шляху да Клецка М. Глінскі не абыходзіў Лань уздоўж правага берага, як прынята лічыць, а перайшоў яе недзе ў раёне сучаснай вёскі Быхаўшчына. У гэтым месцы рака была адносна нешырокай, пераправа адбывалася без перашкод з боку праціўніка і не заняла шмат часу.
Айчынны гісторык У. Канановіч, дарэчы, ураджэнец Клецка, разглядаў магчымасць выкарыстання яшчэ аднаго шляху. М. Глінскі мог паспрабаваць абысці Лань ля вытокаў, рухаючыся з Аіпы на ўсход у кірунку сёлаў Лявонавічы і Габруны. Адсюль можна было ісці на поўдзень уздоўж берага Цапры, а потым павярнуць на захад. У такім выпадку татары страцілі б шлях да адступлення і былі блакаваныя ў міжрэччы Лані і Сільнай.
Такой магчымасцю князь на скарыстаўся. Чаму? Падаецца, што на гэта было некалькі прычын. Па-першае, такі шлях быў амаль у два разы даўжэйшы за просты, а значыць, татары мелі час для адступлення. Прычым яны маглі адступаць ў паўднёвым ці заходнім напрамку. У такім выпадку, падышоўшы пад Клецк амаль ноччу, войска назаўтра мусіла б распачынаць новую пераправу і пагоню. Па-другое, БіціГірэй і Бурнаш, якія ведалі пра набліжэнне літвінаў, маглі павесці арду ім насустрач і пераняць недзе на раўніне паміж Цапрой і Панкратавічамі. Рызыкнем дапусціць, што такога развіцця падзей М. Глінскі не жадаў.
У сваім лісце да вармійскага біскупа, які быў напісаны ўжо пасля перамогі, князь вызначаў лік разбітых татар у 1213 тысяч вершнікаў74. Мяркуем, гэта не было свядомым перабольшваннем. Князь насамрэч мог не ведаць іх рэальнай колькасці. “Языкі” паведамлялі наўмысна завышаную лічбу. Разведка, якая з усёй верагоднасцю была паслана пад Клецк, не магла зрабіць дакладныя падлікі — татары ўвесь час рухаліся, адны загоны пакідалі лагер, другія прыходзілі ў яго.
Князь Міхаіл Львовіч мусіў зыходзіць з таго, што варожае войска не меншае за яго аддзелы, а магчыма, і большае
Набег крымскіх татар на Беларусь летам 1506 г. Схема.
на некалькі тысяч. Сутыкненне з такім праціўнікам на роўным месцы было небяспечным. Татары маглі выкарыстаць свае галоўныя козыры — хуткасць і манеўранасць, або ўжыць падманныя прыёмы накшталт ілжывых уцёкаў, каб завесці войска ў падрыхтаваную засаду.
Таму М. Глінскі спяшаўся да Клецка самай кароткай дарогай. Заняўшы апоўдні пазіцыі на Арынінскай гары, ён атрымаў некаторыя перавагі над праціўнікам. 3 ўзвышша адкрывалася зручная пазіцыя для назірання за татарамі: усе іх рухі і перамяшчэнні былі добра бачныя, у той час як гаспадарскае войска можна было часткова схаваць за гарою.
Такая пазіцыя давала літвінам, у адрозненне ад крымскіх татар, заціснутых у міжрэччы, добрыя магчымасці для манеўра. Пры адступленні ворага на ўсход войска магло ісці паралельным шляхам і пераняць яго каля Цапры. Пры адыходзе на поўдзень ці захад наезнікам для арганізацыі пераправы патрабавалася б шмат часу, значна больш, чым літвінам для паскоранага пераходу цераз Сільную.
Што маглі рабіць у гэты час татары? Яны нават не спрабавалі супрацьдзейнічаць войску ВКЛ на яго шляху пад Клецк, чакаючы вырашальнага бою. Біці-Гірэй і Бурнаш разлічвалі знішчыць непрыяцеля на пераправе. Яны меркавалі, што безвыходнасць становішча і нежаданне страціць здабычу прымусіць крымскіх ваяроў біцца з падвойнай адвагай. Да таго ж, існавала верагоднасць, што ў любы момант у спіну літвінам могуць ударыць загоны, якія спяшаюцца вярнуцца ў лагер.
Тэарэтычна ў праціўніка была магчымасць манеўраваць правым крылом: абысці Сільную ля вытокаў (яе працягласць да ўпадзення ў Лань складала крыху больш за 3 км) і абрынуцца на паспалітае рушэнне. Аднак гэты ход быў вельмі рызыкоўны. На яго можна было наважыцца, маючы 10-12 тысяч жаўнераў, а царэвічы распараджаліся ў 2-3 разы меншай колькасцю людзей. Таму ім заставалася толькі рыхтавацца да адбіцця лабавой атакі.
* * *
Такім чынам, апоўдні 5 жніўня 1506 г. на правы бераг Сільнай выйшлі шэрагі паспалітага рушэння. Атакаваць цераз раку з ходу не было магчымасці. Пераходзячы балоцістую даліну, кавалерыйскія шыхты непазбежна страцілі б тэмп руху, рассыпаліся і былі вымушаны ўступаць у бой невялікімі групамі. Таму неабходна было рыхтаваць пераправу. На другім беразе знаходзілася 4-5 тысяч татарскіх вершнікаў. He ўсе яны маглі непасрэдна супрацьдзейнічаць літвінам. Пэўная іх частка мусіла ахоўваць палонных, здабычу і коней, сачыць за пінскай і ляхавіцкай дарогамі. У сваю чаргу, літвіны павінны былі пакінуць жаўнераў у тыле на выпадак з’яўлення там непрыяцеля (ніхто не ведаў, колькі татарскіх чамбулаў яшчэ прыйдзе пад Клецк).