Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады
Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
Шматтысячная арда ў сярэдзіне ліпеня 1506 г. падышла да Лоевай гары, дзе пераправілася на правы бераг Дняпра. Рух арды ад Лоева ў крыніцах не адлюстраваны. С. Хэрбст
Герб княжацкага роду Глінскіх. Генеалагічная традыцыя выводзіць род ад хана Мамая, унук якога Лёкса (у хрышчэнні Аляксандр) выехаў у ВКЛ, дзе атрымаў ад князя Bimay та гарады Палтаву і Глінск. Род карыстаўся гербам, які, магчыма, паходзіў ад татарскай родавай тамгі: у чырвоным полі княжацкі пасад і скіпетр з расчэпленым верхам. Крыжападобнае дзяржальна скіпетра ўтварае трэцюю, сярэднюю нагу прастола.
мяркуе, што царэвічы павялі войска да пераправы цераз Прыпяць у раёне Мазыра, бо шлях праз Бярэзінска-Прыпяцкае міжрэчча ўскладнялі густыя лясы і балоты, якія маглі істотна замарудзіць прасоўванне45. Пасля гэтага татарам давялося яшчэ раз фарсіраваць Прыпяць у раёне Петрыкава, каб выйсці на яе паўночны бераг і адсюль рухацца на Слуцк46. Атрады Слуцкага княства не паспелі сабрацца для адпору. Нападнікі бесперашкодна змаглі выйсці на дарогу Цімкавічы Клецк. Спалены падчас папярэдніх набегаў, Клецк не мог аказаць супраціўлення, але разам з тым быў даволі зручным месцам для размяшчэння лагера. Ад горада ішлі дарогі на Менск, Наваградак і Слонім — тыя абшары, што найбольш вабілі наезнікаў.
Пад Клецкам арда стала недзе 20-22 ліпеня 1506 г. Цяпер пачынаўся галоўны этап паходу, дзеля якога было пройдзена каля 1200 км праз стэпы, лясы і раўніны. Разбіўшы кош, сыны Менглі-Гірэя разаслалі ў паўночным і заходнім кірунках атрады (чамбулы) для рабунку і захопу нявольнікаў. Кожны такі атрад налічваў ад 100 да 500 вершнікаў і пачынаў дзейнічаць за 120-150 км ад асноўнага лагера. Гэта была тая адлегласць, якую коннік мог пераадолець за дзень, каб “вестку аб сабе папярэдзіць” і паявіцца там, дзе яго не чакалі. Усяго магло быць накіравана 10-15 такіх атрадаў. Астатнія, а гэта прыблізна палова войска, заставаліся ў лагеры. Яны “палявалі” на людзей у радыусе некалькіх дзесяткаў
кіламетраў ад Клецка, вартавалі палонных, ахоўвалі стаўку царэвічаў. Калі “дальнія” чамбулы вярталіся ў кош, іх заступалі свежыя загоны. Такое чаргаванне магло паўтарацца некалькі разоў. Для лепшай каардынацыі дзеянняў кіраўнікамі паходу вызначалася крайняя дата агульнага збору і выправы ў зваротны шлях. Праўдападобна, што збор атрадаў быў прызначаны на 8 жніўня, а ўжо на наступны дзень крымскія татары збіраліся ісці дадому.
Крыніцы, у якіх распавядаецца пра падзеі 1506 г., сведчаць, што ўлетку наезнікі падышлі пад Наваградак, Ліду, Ашмяны, Крэва, Ваўкавыск, Гародню47. Калі параўнаць гэтыя звесткі з паведамленнямі пра папярэднія набегі, то бачна, што на гэты раз татар вабілі яшчэ адносна некранутыя тэрыторыі. Так, у 1503 г. галоўным чынам былі спустошаны землі ў паласе ад Слуцка да Наваградка; у 1505 г. — абшары на поўнач і паўночны ўсход ад Менска і, зноў жа, раён Слуцк Наваградак. Цяпер жа татарскія загоны з’явіліся за 80-90 км на поўнач і на захад ад старажытнай сталіцы ВКЛ, на правым беразе Нёмана. Цалкам верагодна, што асобныя атрады дзейнічалі і ў напрамку Менска.
Навіна пра чарговы напад заспела вялікага князя Аляксандра Казіміравіча на сойме ў Лідзе, куды ён прыбыў з Вільні 24 ліпеня. Пры гэтым да ўладара дайшлі вельмі перабольшаныя чуткі датычна колькасці наезнікаў. Цяжка хворы манарх, які дажываў апошнія дні і мусіў спешна вырашаць пытанне пра спадкаемцу, фізічна не мог узначаліць абарону дзяржавы. Ён быў нават не ў стане рухацца і ўвесь час праводзіў, лежучы на насілках. У прысутнасці паноў-рады Аляксандр абвясціў збор паспалітага рушэння, камандаванне якім даручыў гетману Станіславу Кішку і маршалку дворнаму Міхаілу Глінскаму48. Сябе ж загадаў адвезці ў Вільню.
Абодва прызначаныя камандзіры былі годнымі праціўнікамі для татар. Станіслаў Пятровіч Кішка атрымаў вядомасць у 1502 г., калі абараніў Смаленск ад войска маскоўскага вялікага князя Івана III. Праз год ён прыняў гетманскую булаву замест Канстанціна Астрожскага, які трапіў у маскоўскі палон. Тады ж ён разбіў крымскае войска пад Давыд-Гарадком. Міхаіл Львовіч Глінскі юнацтва і маладосць правёў у За-
ходняй Еўропе, дзе пазнаёміўся з найноўшымі дасягненнямі ваеннага мастацтва. Ён удзельнічаў у нямецкіх войнах, біўся з маўрамі ў Іспаніі, вывучаў італьянскі вайсковы досвед. Акрамя таго, як нашчадак хана Мамая, добра адчуваў і разумеў татарскую тактыку. Аднак усё ўскладнялася тым, што людзі, якія неслі адказнасць за лёс Айчыны, былі непрымірымымі ворагамі. Іх варажнеча вынікала з канфлікту паміж Глінскімі і старой арыстакратыяй на чале з Янам Забярэзінскім, якая была незадаволена імклівым узвышэннем нядаўна малавядомага і незаможнага роду. Нягледзячы на тое, што перад агульнай пагрозай гетман і маршалак абвясцілі пра замірэнне, як слушна адзначыў С. Хэрбст, “аб’яднанне абодвух правадыроў было падманным, а іх замірэнне не магло быць шчырым”49.
За тыя некалькі дзён, пакуль у Ліду з’язджаліся атрады навакольнай шляхты, татары пераправіліся цераз Нёман і заняліся тым, дзеля чаго і арганізоўваўся напад. Ахвярамі наезнікаў былі вялікія і малыя вёскі, гарады, панскія двары, цэрквы і касцёлы. У Ліду пад абарону паспалітага рушэння беглі з абодвух берагоў Нёмана. Полымя пажараў і слупы пылу, што віліся на гарызонце, міжволі прыспешвалі шляхту да месца збору.
Нарэшце, 29 ліпеня 1506 г. асноўныя сілы былі гатовы выступіць на ворага. Хуткасць, з якой было сабрана войска, тлумачыцца тым, што Аляксандр Казіміравіч, не давяраючы паслам Менглі-Гірэя і прадчуваючы магчьімасць нападу, распачаў абарончыя захады яшчэ напярэдадні Лідскага сойма. На момант, калі яго заспела вестка пра ўварванне непрыяцеля, у горадзе ўжо было каля некалькіх тысяч жаўнераў і нешматлікія наёмныя аддзелы рацаў — лёгкай кавалерыі50.
Наконт колькаснага складу гаспадарскага войска, якое ўдзельнічала ў Клецкай бітве, існуюць розныя меркаванні. Агулам ацэнкі не вельмі вагаюцца, знаходзячыся ў дыяпазоне ад 7 да 10 тысяч чалавек. Апошняя лічба сустракаецца ў “Хроніцы Быхаўца” і хроніцы М. Стрыйкоўскага51. Блізкую да яе колькасць — 9 тысяч — называе Міхалон Літвін, KaAi пералічвае бітвы літвінаў з крымскімі татарамі52. Разам з тым, шэраг польскіх храністаў — Б. Вапоўскі, М. Кромэр і М. Бельскі — прыводзяць лічбу ў 7 тысяч чалавек.
Рацы. Гравюра XVI cm.
Рацы або сербскія гусары лёгкая кавалерыя, якая сфарміравалася ў 2-ой палове XVcm. Былі ўзброены шабляй, кап’ём і тарчай характэрнай трапецыяпадобнай формы. Змагаючыся на баку венгерскага караля, рацы добра зарэкамендавалі сябе ў баях з туркамі. Для вядзення баявых дзеянняў з лёгкай татарскай і маскоўскай кавалерыяй гусараў пачалі наймаць на службу ў ВКЛ й Польшчы. Ужо ў nonice 1501 г. значная іх колькасць фіксуецца сярод найманых жаўнераў. У далейшым гусары аказалі вялікі ўплыў на развіццё вайсковай справы ў гэтых краінах.
С. Хэрбст, які дэталёва даследаваў падзеі 1506 г„ прыйшоў да высновы, што менавіта гэтыя аўтары маюць рацыю, а звесткі пра дзесяцітысячную армію называў перабольшанымі. Ён праводзіў аналогіі з попісам войска 1528 г„ калі ўся земская абарона складала 19844 ратнікі. Адняўшы ад гэтай лічбы жамойцкія, падляшскія, палескія і валынскія аддзелы, якія папросту не мелі часу прыбыць у Ліду, улічыўшы натуральны прырост насельніцтва за 22 гады, а таксама змены ў вайсковым заканадаўстве ВКЛ53, ён прапанаваў лічыць найболып праўдападобнай лічбу ў 6-7 тысяч жаўнераў54. Гэтых высноў прытрымліваюцца і сучасныя айчынныя даследчыкі55.
He збіраючыся аспрэчваць аўтарытэт польскага вучонага, лічым неабходным выказаць некаторыя заўвагі. Гісторыкамі ўжо адзначалася, што попісы войска, якія рэгулярна праводзіліся ў ВКЛ, ніколі не адлюстроўвалі яго рэальных мабілізацыйных магчымасцей. Насамрэч земская служба ВКЛ у першай чвэрці XVI ст. магла складаць 40-60 тысяч чалавек, г.зн. у 2-3 разы больш, чым адлюстравана ў попісе56. А значыць, у кароткі тэрмін з Менскага, Лідскага, Гарадзенскага і Наваградскага паветаў можна было сабраць каля 6 тысяч жаўнераў. Да іх трэба дадаць аддзелы найманай кавалерыі і польскую надворную харугву пад камандай Судзівоя Чарнкоўскага ў 300 вершнікаў57. Акрамя таго, шляхецкія почты і прыватныя атрады магнатэрыі маглі далучацца да войска і пасля 29 ліпеня 1506 г. Гэта магло адбыцца як у Наваградку, дзе паспалітае рушэнне стаяла тры дні, так і на астатняй частцы шляху да Клецка. Такім чынам, нават калі пагадзіцца, што з Ліды выйшла каля 7 тысяч ваяроў, нельга выключаць, што пад Клецк іх прыйшло ўжо значна больш. Сведчанні невядомага аўтара “Хронікі Быхаўца” і М. Стрыйкоўскага, на нашу думку, могуць быць цалкам прымальнымі. Адносіць іх да перабольшаных або непраўдападобных было б няслушна.
М. Глінскі і С. Кішка не марнавалі часу, спрабуючы сабраць як мага больш дадзеных пра непрыяцеля: яго колькасны склад, размяшчэнне і інш. Высланым раз’ездам пашанцавала пераняць і разбіць невялікі загон за мілю58 ад Ліды. Частка татар здолела ўцячы, некаторыя былі забіты (іх адсечаныя галовы у скураных мяшках разведчыкі прывезлі ў лагер), некалькі чалавек захапілі жывымі. Палонныя аказаліся не надта гаваркімі. Да ўжо вядомай інфармацыі пра тое, што чамбулы ідуць ад Слуцка на Наваградак, яны наўрад ці нешта дадалі.
Блукаць па ўсім ваяводстве ў пошуках праціўніка камандаванне не хацела. Але і марудзіць з выправай было нельга. Татары пустошылі краіну ўжо больш за тыдзень, і ў хуткім часе іх “работа” павінна была закончыцца. Скупыя звесткі, якімі валодалі маршалак і гетман, дазвалялі меркаваць, што непрыяцеля можна было сустрэць недзе на поўдзень ці на ўсход ад Наваградка, куды і рушыла войска. С. Хэрбст лічыў,
што паспалітае рушэнне выйшла з Ліды 30 ліпеня і на наступны дзень было ў Наваградку.
На нашу думку, гэтыя падзеі занялі адзін дзень. Раніцай 31 ліпеня войска пакінула Ліду, удзень фарсіравала Нёман і вечарам уступіла ў старажытную сталіцу ВКЛ. Цалкам заканамерна, што адлік часу, праведзенага ў гэтым горадзе, аўтар “Хронікі Быхаўца” пачаў з наступнага дня — 1 жніўня. Дзённы пераход дазволіў апынуцца бліжэй да праціўніка і ўжо на новым месцы вызначаць далейшыя дзеянні. Ва ўсе бакі зноў накіраваліся атрады разведчыкаў, якім была пастаўлена задача: здабыць “языка” які мог бы паведаміць дакладныя звесткі пра размяшчэнне лагера крымскіх царэвічаў.