Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады
Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
адарвацца ад вершнікаў паспалітага рушэння. М. Глінскі сам узначаліў пагоню. На працягу бітвы пад ім тройчы забівалі каня, але князь нават не быў паранены.
Менавіта на берагах Цапры прагучалі фінальныя акорды Клецкай бітвы. Вузкая грэбля была занадта цеснай для ахопленых панікай уцекачоў. Літвіны білі іх ззаду і з бакоў, не сустракаючы ніякага супраціву. Забітых татар і іх коней было так шмат, што па згрувашчаных целах можна было свабодна перайсці на другі бок ракі90. М. Стрыйкоўскі паведамляе, што ля Цапры крымскіх татар загінула больш, чым уласна пад Клецкам91, што ў прынцыпе зразумела. На берагах Сільнай была бітва, на Цапры — бойня. Невыпадкова ў “Летапісе Рачынскага” сказана, што татары былі разбіты “над Цэпрою”92.
Толькі з надыходам цемры ўсё заціхла. Літоўскія аддзелы вярталіся ў лагер з трафеямі, ведучы за сабой мноства палонных. Гэта была першая ноч, якую войска правяло спакойна — нават шараговыя жаўнеры адчувалі, як спадала напруга апошніх дзён. Самае складанае і небяспечнае мінула.
Аднак разгром асноўных сіл праціўніка яшчэ не азначаў завяршэння ўсёй аперацыі. У наступныя дні атрады ўцекачоў з-пад Клецка былі пераняты і перабіты на абшарах ад Лані да Прыпяці. У прыватнасці, нямала іх было знішчана дружынай Анастасіі Слуцкай у баі каля Капыля. Вялікі чамбул быў знішчаны таксама на пераправе каля Петрыкава93. У гэтых сутыкненнях войска М. Глінскага ўдзелу ўжо не прымала.
С. Хэрбст, абапіраючыся на паведамленні хронік XVI ст„ лічыў, што частка разбіткаў ратавалася ўцёкамі праз палескія балоты і выхадам на г.зв. “Чорны шлях”, які вёў у Крым праз Кіеўшчыну і Валынь, дзе іх пераймала і знішчала мясцовая шляхта пад Оўручам і Жытомірам94. Б. Вапоўскі нават пісаў, што ў Крым вярнулася толькі 15 чалавек — усё, што засталося ад вялікага войска95, але гэтыя звесткі варта аднесці да фантастычных.
He спыняліся і баі пад Клецкам. Сюды яшчэ спяшаліся з палоннымі і здабычай загоны, камандзіры якіх нічога не ведалі пра паразу і траплялі ў падрыхтаваную гетманам засаду. “Хроніка Літоўская і Жамойцкая” паведамляе: “...божмю
Памятны знак у Клецку ў гонар перамогі над татарамі.
4 жніўня 1996 г. на ўскрайку горада быў усталяваны драўляны крыж і камень-валун з памятнай шыльдай. 22 чэрвеня 2011 г. на гэтым жа месцы былі перапахаваны парэшткі 149 чалавек — ахвяр татарскіх набегаў пачатку XVI cm., выяўленыя падчас будаўнічых работ
на тэрыторыі былога вакольнага горада. У памяць аб іх пастаўлены яшчэ адзін крыж і мемарыяльны знак.
помоіцню взялм [татарскі лагер. A.5.] н станулм в мх кошн, а прмходячпх пормвцем татаров з полонамм, людмн хріістаанскнмн н быдлом, бнлн м мордовалн, м всех наголову поразнлн”96.
Наезнікаў перахоплівалі на працягу трох дзён — 6, 7 і 8 жніўня. Кароль і вялікі князь Аляксандр Казіміравіч паведамляў, што ўсяго з пачатку месяца адбылося 13 сутычак з “нявернымі”97. Калі пачынаць адлік з баёў пад Гарадзішчам і на Ушы, то атрымліваецца, што ўжо пасля бітвы пад Клецкам было знішчана яшчэ дзесяць чамбулаў, а гэта найменш адна тысяча вершнікаў. Гаспадарскае войска адбіла 40 тысяч нявольнікаў98 і захапіла каля 30 тысяч коней. Ёсць сведчанне, што татарскія літаўры, узятыя ў бітве ў якасці трафеяў, яшчэ ў 1939 г. захоўваліся ў Клецкім касцёле Святой Тройцы і нават выкарыстоўваліся падчас набажэнстваў".
У суботу 8 жніўня 1506 г., перахапіўшы апошнія загоны крымскіх татар і пахаваўшы забітых, паспалітае рушэнне
накіравалася ў Вільню. Вестку пра перамогу яшчэ паспелі перадаць вялікаму князю Аляксандру, які ляжаў на смяротным ложку. Манарх плакаў ад радасці. А ў лісце да жыхароў Гданьска пісаў, што гэтая навіна выратавальная “для ўсяго хрысціянскага свету, не менш чым для нас і каралеўстваў нашых”100.
Цяжка зрабіць нейкія дакладныя высновы датычна страт бакоў у жнівеньскіх баях 1506 г. “Хроніка Быхаўца”, абрываючыся на паўслове, нічога не паведамляе пра страты перакопцаў, адзначаючы толькі, што “мала іх вельмі да Арды дайшло”101. М. Стрыйкоўскі пісаў, што было знішчана 20 тысяч татар і яшчэ 3 тысячы захоплена ў палон102. М. Літвін казаў пра 27 тысяч знішчаных крымскіх татар103. Аўтар папу-
лярнага артыкула “Клецкая бітва” Віктар Літвін спрабаваў спалучыць гэтыя звесткі, паведамляючы пра 'll тысяч забітых і 3 тысячы палонных104. Аднак усе гэтыя дадзеныя не могуць успрымацца ўсур’ёз хаця б з той прычыны, што такую колькасць ваяроў Крымскае ханства ўвогуле не магло выставіць. Энцыклапедыя “Вялікае Княства Літоўскае” не згадвае пра загінулых, паведамляючы пра 2-3 тысячы палонных татар105. На нашу думку, і гэтыя лічбы перабольшаны. Хутчэй за ўсё, у выправе загінула каля 3-4 тысяч наезнікаў, колькасць палонных магла быць у два разы меншай. Непасрэдна пад Клецкам 5 жніўня 1506 г. было забіта каля 2-2,5 тысяч чалавек. Пры адсутнасці дакументальных звестак гэтыя лічбы могуць быць прыняты толькі як умоўныя.
Яшчэ менш вядома пра страты велікакняжацкага войска. Крыніцы згадваюць, што застаўся “цэлым і непашкоджаным” польскі аддзел Чарнкоўскага106, які практычна не ўдзельнічаў у бітве. Паведамляецца пра вялікую колькасць забітых у наваградскай харугве, аднак якія-небудзь дадзеныя ў дакументах адсутнічаюць. Можна толькі дапусціць, што ў шэрагах паспалітага рушэння загінула ў некалькі разоў менш ваяроў, чым у праціўніка.
Ацэньваючы значэнне Клецкай бітвы, варта пазбягаць перабольшванняў. Напрыклад, у папулярнай літаратуры сустракаюцца сцвярджэнні, што гэтая перамога “паклала канец буйным паходам татар на Літву”107, "уражаны знішчэннем лепшых сваіх сіл крымскі хан Менглі-Гірэй тэрмінова пачаў перамовы пра замірэнне”108 і інш.
Сапраўды, вестка пра поўны разгром арды пад Клецкам выклікала трывогу ў Крыме і зрабіла Менглі-Гірэя больш згаворлівым у перамовах. Хутка пасля клецкай катастрофы ў Вільню выехалі ханскія пасланцы. На Мельніцкім сойме, які праходзіў у канцы 1506 г., вялікі крымскі пасол ЦювікельУлан ад імя хана прынёс прысягу на вернасць новаму каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту Казіміравічу. Ад імя свайго ўладара пасол абяцаў трымаць “вечны мір” і не пустошыць гаспадарскіх зямель109.
Міхаіл Глінскіў вязніцы. Карціна К. Мілера, 1875 г.
Глінскі Міхаіл Львовіч (1470-1534). У маладосці вучыўся ў Еўропе, служыў у войску імператара Святой Рымскай імперыі Максіміліяна I, дзе вызначыўся выключнымі здольнасцямі. 3 канца 1490-х гг. быў фаварытам вялікага князя Аляксандра. Займаў шэраг дзяржаўных пасад, валодаў буйнымі маёнткамі на Беларусі. У1508 г„ трапіўшы ў няміласць да новага вялікага князя Жыгімонта I, М. Глінскі ўзняў мяцеж, спрабуючы ўтварыць уласную дзяржаву. Але быў разбіты і са сваякамі ўцёк у Маскоўскую дзяржаву. У1533 г„ пры сваёй пляменніцы вялікай княгіне Алене ўвайшоў у склад Баярскай думы, але неўзабаве з-за канфлікту з яе фаварытам быў кінуты ў турму, дзе і памёр.
Неўзабаве абодва бакі дамовіліся пра ажыццяўленне ў 1507 г. супольнай выправы супраць Маскоўскай дзяржавы. Татары абяцалі зрабіць напад на Чарнігаў і Пуціўль, але актыўных баявых дзеянняў не праводзілі, абмежаваліся невялікімі рэйдамі110.
А ўжо ў наступным годзе “сяброўства” Літвы і Крыма скончылася. Татарскія загоны здзейснілі буйны напад на Валынь, а некаторыя атрады праніклі на Беларусь і дзейнічалі на Случчыне. У далейшым падобныя наезды паўтараліся неаднаразова. У 1521 г. крымчакі дайшлі аж да Вільні і бесперашкодна вярнуліся назад.
Цікава, што ў наступным годзе Клецк быў прызначаны як месца збору войска на выпадак уварвання татар. Але на гэты раз ваенная трывога аказалася памылковай. У 1523 г. сумесна з маскавітамі татары прыйшлі пад Чачэрск, а ў 1527 г. стаялі каля Пінска. Прынята лічыць, што апошні наскок крымска-татарскай арды, які дасягаў Беларусі, адбыўся ў 1530 г. Галоўным чынам ён быў скіраваны на Кі-
еўшчыну, ажыццяўляўся нязначнымі сіламі і быў без цяжкасцей адбіты111.
Аднак пагроза татарскіх нападаў захоўвалася яшчэ доўгі час. У чэрвені 1546 г. у сувязі з небяспекай чарговага набегу па ўсім Княстве да шляхты і мястэчак былі разасланы абвесткі (“лнсты”) пра неабходнасць быць гатовымі да вайны: “...прыказуем вам-ь, ажт>бы есте яко верные noA^AaHbie нашп, маючм бачность на нась, господора, н на речь посполнтую земскую, яко есте звыклн для нась, пана своего, н речм посполіітое послугм свое охотьне оказыватм, такт> н теперт> штоб есте протмвт> тымь людем непрмятельскмм’ь на службу нашу, на войну, co всмм почтомі» слугь свомхт> (...) былн поготову, й мелм в собе конн сыты, а збром чмсты, н спнжу военную, што на войну меть прнслушнть”112. Сярод больш чым 50 гарадоў, куды быў накіраваны гэты ліст, пералічваецца і Клецк, і тыя, што раней ужо не раз цярпелі ад крымскіх нападаў — Ліда, Слонім, Менск, Наваградак...
Як бачым, пасля 1506 г. напады на беларускія землі ВКЛ не спыніліся. Галоўнае значэнне Клецкай бітвы ў іншым. Яна стала першай перамогай такога маштабу і новым словам у тактыцы змагання з татарскімі набегамі. Да гэтага часу гаспадарскае войска ў асноўным толькі пераследавала ворага, які адыходзіў з палонам і здабычай, а таму не мог рухацца хутка. Здаралася, што высочвалі не галоўныя сілы, а асобныя атрады, разгром якіх мала ўплываў на агульны вынік выправы. У крайнім выпадку татары маглі адарвацца ад пагоні, перабіўшы палон, як гэта было ў 1474 г. Пры гэтым яны захоўвалі свае аддзелы цэлымі і непашкоджанымі, а Княства адназначна несла вялікія людскія страты.
М. Глінскі прапанаваў іншую тактыку — удар па галоўным лагеры праціўніка з яго разгромам і наступнай ліквідацыяй асобных загонаў. Гэта прывяло да поўнага знішчэння ўдзельнікаў набегу і вызвалення ўсіх захопленых імі нявольнікаў. За кошт добра арганізаванай разведкі, збору і аналізу інфармацыі войска не блукала ў пошуках праціўніка і не ганялася за асобнымі аддзеламі, а мэтанакіравана ішло на збліжэнне з асноўнымі сіламі. Час, затрачаны на разведку ў Лідзе і Наваградку, з лішкам кампенсаваўся хуткасцю руху. Да таго
ж, татары аб’ектыўна не маглі задзейнічаць у бітве ўсё войска, а паспалітае рушэнне, наадварот, было сабрана ў кулак для ўдару і колькасна пераўзыходзіла ворага113.
Праз нейкі час досвед М. Глінскага паспяхова пераняў і развіў выдатны палкаводзец Канстанцін Астрожскі. Распрацаваная ім тактыка барацьбы з паўднёвымі наезнікамі, як і дзеянні папярэдніка, грунтавалася на дасканалай разведцы і хуткасці руху. К. Астрожскі не імкнуўся да бітвы з крымскімі татарамі адразу пасля іх уварвання ў межы дзяржавы. Ён адсочваў нападнікаў і пачынаў пераслед, калі яны, абцяжараныя здабычай, вярталіся назад. Літоўскае войска трымалася на значнай адлегласці ад непрыяцеля. У вырашальны момант, калі той, як здавалася, спыняўся ў бяспечным месцы для адпачынку, рабіўся імклівы кідок да іх. Наступную ноч літвіны праводзілі недалёка ад татарскага лагера, не запальваючы вогнішчаў. 3 першымі промнямі сонца жаўнеры наляталі на яшчэ сонных наезнікаў і, разграміўшы асноўныя сілы, знішчалі ў пераследзе ўцекачоў. Паводле такой схемы адбылася пераможная бітва пад Альшаніцай, на рацэ Рось у Кіеўскім ваяводстве ў 1527 г.114