Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады  Андрэй Блінец

Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
26.72 МБ
Напярэдадні выступлення з Ліпы з войска было вылучана некалькі сотняў коннікаў, якіх адправілі наперадзе асноўнага атрада75. Падаецца, што гэта быў не проста авангард, а асобны аддзел, які рухаўся крыху іншым шляхам. Лёгкая кавалерыя якраз магла здзейсніць манеўр і выйсці ў раён Пінскага тракту, дакладней кажучы — ва ўрочышча Старына, паміж пінскай і ляхавіцкай дарогамі. Адсюль добра былі бачныя паўднёвы і заходні шляхі з Клецка. Калі б татары паспрабавалі адступіць па якой-небудзь з гэтых дарог, літвіны мусілі іх пераняць. Ясна, што гаворка ішла не пра спыненне, а ўсяго толькі пра часовую затрымку ворага. Акрамя таго, гэты “лятучы атрад” павінен быў не дапусціць падыходу падмацавання. Такі эпізод, на нашу думку, адлюстраваны ў М. Стрыйкоўскага і пакуль нікім з даследчыкаў не разглядаўся.
Польскі храніст піша, што пяць сотняў літвінаў атакавалі непрыяцеля з боку замкавага става, дзе іх не чакалі. Перабіўшы коней, яны вымусілі непрыяцеля адступаць у пешых шыхтах. Гэтыя дзеянні выклікалі вялікае замяшанне сярод татар і запатрабавалі асабістага ўмяшальніцтва царэвічаў (у чым яно праявілася, аўтар не ўдакладняе):
«Стаў балотны іх лагер збоку атачае,
А таму цар нападу згэтуль не чакае,
Бітва з татарамі. Гравюра XVI cm.
Ды рачкоўцы76 раптоўна там на іх напалі, 3 вартавымі над ставам бітву развязалі. Тут пяць соцень літвінаў прыбыло ў падмогу, Перакрыўшы атрадам пры стаўку дарогу, Перад тым адабраўшы ў тых татараў коней, I паганскія сілы сталі ў абароне.
Вось татары пяхотай, коней пагубляўшы, Ліцвінам каля става супраціў усчаўшы, Між сабою за месца лепшае змагацца Пачалі, аж прыйшлося да царкоў звяртацца»77.
Паведамленне даволі загадкавае. Няясна, чаму такая паспяховая атака не была падтрымана асноўнымі сіламі? Чаму пра яе маўчыць “Хроніка Быхаўца”? Як можна было адбіць коней?
Здаецца, што аб’ектам нападу быў зусім не татарскі лагер. Як мы ведаем, чамбулы з усіх бакоў спяшаліся пад Клецк. Сутыкненні з імі адбываліся і да, і пасля бітвы.
Бітва пад Клецкам 5 жніўня 1506 г. Аўтарская рэканструкцыя.
Няўжо 5 жніўня сутычак з асобнымі загонамі не было? Малаверагодна. Хутчэй за ўсё, “лятучы атрад” заўважыў адзін з такіх загонаў, які ішоў у кош з захаду. Коннікі збіраліся пераправіцца цераз Лань каля замкавага става. Так, гэта было складанай справай, але цалкам магчыма пры ўмове, што цябе не абстрэльваюць з супрацьлеглага боку. Яны не чакалі з’яўлення літоўскага войска ў непасрэднай блізкасці ад галоўнага лагера. А таму атака стала для іх поўнай неспадзяванасцю. Літвінаў было няшмат, але крымскіх татар магло быць яшчэ менш. Натуральна, яны страцілі коней, якія былі нагружаны нарабаваным дабром. Асобныя ўцекачы маглі ўнесці паніку ў татарскі лагер, так што царэвічы асабіста мусілі аднаўляць парадак.
Тым часам на галоўным напрамку гаспадарскае войска пад градам стрэл рабіла дзве гаці для пераправы цераз Сільную. Іх прыкрывала агнём уласная артылерыя, стральцы, узброеныя ручніцамі, і лучнікі. М. Стрыйкоўскі асабліва адзначаў эфектыўнасць агняпальнай зброі, якая нібыта прыводзіла да вялікіх страт сярод татар78. “Хроніка Быхаўца” проста фіксуе факт яе выкарыстання, пазбягаючы якіх-кольвек ацэнак79.
Кажучы пра агняпальную зброю, М. Стрыйкоўскі згадвае дзве даўгаствольныя аркебузы (harkabuz), якія мелі Радзівіл і Рачка. На нашу думку, тут храніст трохі памыляецца. Малаверагодна, каб на ўсё дзесяцітысячнае войска было толькі дзве ручныя стрэльбы. Хутчэй за ўсё, меліся на ўвазе лёгкія даўгаствольныя гарматы кшталту серпанціны або фальканэта.
Як мяркуюць спецыялісты, артылерыя на пачатку XVI ст. на полі бою была малапрыдатнай. Гармата страляла ў сярэднім раз на дзесяць хвілін. Пасля кожнага стрэлу рулю трэба было чысціць і нанова наводзіць на непрыяцеля. Тагачасныя пушкары не маглі пахваліцца высокай трапнасцю агню па рухомых цэлях. Улічваючы, што паспалітае рушэнне пад Клецкам мела толькі дзве гарматы, яны ніяк не маглі прыкрыць агнём усё поле бою і нанесці праціўніку вялікія страты. Гэта ж можна аднесці і да выкарыстання ручніц, падрыхтоўка якіх да стрэлу займала да чвэрці гадзіны. Яны былі эфектыўнымі на адлегласці да ста метраў і толькі пры
ўмове залпавага агню ў гушчу варожага шыхта80. Да таго ж, ручніцы выкарыстоўваліся пераважна пешымі аддзеламі. А такіх пад Клецкам не было. Падаецца, што агняпальная зброя ў бітве на Сільнай стварала хутчэй шумавы, а не практычны эфект. А вось лучнікі сапраўды маглі наносіць праціўніку значныя страты.
Варта закрануць яшчэ адно пытанне — наконт асобы Радзівіла, які, паводле М. Стрыйкоўскага, забяспечыў трапны агонь са сваёй "ручніцы” 3 улікам таго, што біяграфіі ўдзельнікаў Клецкай бітвы, акрамя М. Глінскага, амаль не вывучаны, яно падаецца не лішнім. У літаратуры сустракаюцца розныя меркаванні. Некаторыя лічаць, што ў бітве ўдзельнічаў Юрый Радзівіл — будучы вялікі гетман, выдатны палкаводзец, празваны Літоўскім Геркулесам за перамогі ў 30 бітвах. Іншыя называюць Мікалая Радзівіла, які першым з роду атрымаў тытул князя Святой Рымскай Імперыі81. Аднак ні першае ні другое не адпавядае сапраўднасці. Пад Клецкам біўся Ян Радзівіл па мянушцы Барадаты. Аб гэтым сведчыць сямейны альбом радзівілаўскіх партрэтаў “leones familiae dukalis Radivilianae”, выдадзены ў Нясвіжы ў 1758 г. У подпісе да партрэта Яна Барадатага наўпрост сказана, што ён у 1506 і 1511 гг. змагаўся з татарамі.
Праз тры гадзіны ад пачатку бітвы пераправы былі гатовы. Кавалерыя шыхтавалася ў калоны для атакі. На правым флангу займала пазіцыі наваградская харугва, на левым — менская і гарадзенская. Яшчэ да таго як прагучаў агульны сігнал да наступлення, на другі бераг Сільнай кінуўся невялікі конны аддзел (“некалькі дваран” як паведамляе “Хроніка Быхаўца”). Мэта гэтай атакі да канца не зразумелая. Адзіным прымальным, на нашу думку, тлумачэннем можа быць традыцыя двубояў, якая існавала яшчэ на пачатку XVI ст.
Польскі гісторык Пётр Друждж піша: ‘Тэты звычай меў свае карані ў глыбокай старажытнасці. Перад пачаткам бітвы некалькі ўзброеных волатаў выклікалі з шэрагу праціўніка самых адважных ваяроў на своеасаблівы турнірны паядынак. Пераможца забіраў сабе зброю і каня саперніка. Здаралася, што вынік двубою вырашаў лёс усёй бітвы. У эпоху Адраджэння гэта былі ўжо не паядынкі асобных рыцараў,
Ян Радзівіл. Гравюра Г. Ляйбовіча з альбома “leones familiae dukalis Radivilianae", 1758 г.
Ян Радзівіл Барадаты (каля 1474-1522). Паплечнік Аляксандра Казіміравіча, садзейнічаў яго абранню на трон Польшчы. Займаў шэраг дзяржаўных пасад (намеснік вількейскі і слонімскі, маршалак гаспадарскі і земскі, кашталян троцкі). Удзельнічаў у бітвах з татарамі пад Клецкам і Вішняўцом, у разгроме маскоўскага войска пад Оршай у 1514 г. Двойчы ўзначальваў пасольствы ў Маскву — у 1507 і 1508 гг. Пасля шлюбу з Ганнай Кішкай у якасці пасагу атрымаў Нясвіж і стаў заснавальнікам нясвіжскай лініі роду.
а сутычкі невялікіх атрадаў, якія тым самым нібы знаёміліся з праціўнікам. Вельмі важным быў захоп г.зв. “языка” — палоннага, які мог распавесці пра планы варожага боку. Вынік двубою ўжо не ўплываў на тое, адбудзецца бітва ці не. Пад Оршай [8 верасня 1514 г. A.5.] падобныя паядынкі цягнуліся прыблізна да паўдня”82. Мяркуючы па ўсім, пад Клецкам гэты двубой скончыўся досыць хутка і не на карысць літвінаў. Быў забіты пісар Яна Забярэзінскага Копць. Яго адсечаную галаву татары насадзілі на дзіду і з лаянкай насілі па беразе83.
Перад пачаткам бітвы М. Глінскі звярнуўся да сваіх ваяроў з кароткай прамовай, змест і сэнс якой пазней перадаў у сваёй паэме М. Стрыйкоўскі:
«Каб за маці-айчыну мужна ваявалі,
Ад пагібелі лютай смела ратавалі;
Прыгадаў ім пачцівасць, вольнасці ды славу, Жонак, дзетак, багацці іхнія па праву»84.
Падбадзёранае словамі правадыра, пад гукі труб і жалеек войска рушыла цераз раку. Першым на супрацьле-
Бітва з татарамі.
Гравюра з “Хронікі ўсяго свету”Марціна Бельскага, XVI cm.
глы бераг пераправілася правае крыло. Яно адкінула татар ад гаці і неўзабаве магло адсекчы іх ад лагера і абозу з палоннымі. Убачыўшы небяспеку, царэвічы скіравалі на яго асноўную частку кавалерыі, перакінуўшы найлепшыя аддзелы са свайго правага фланга, якія павялі асабіста. Літвіны апынуліся прыціснутымі да валоў вакольнага горада, за спінай у іх была балоцістая рэчка, а з бакоў абсыпалі стрэламі ханскія вершнікі. Наваградская харугва несла вялікія страты, ледзьве ўтрымліваючыся на занятых пазіцыях, але прыкрывала гаць, а значыць, у любы момант магла атрымаць падмогу:
«А царкі, з нявыкруткі, цэлым войскам самі Ірванулі наперад следам за мурзамі, Танцам звыклым да гуфа нашага імчалі, Крык і грукат усчаўшы горлы свае дралі.
Адусюль “Гала-гала!” крык узносяць страшны, Хмара стрэлаў зацьміла сонца воблік ясны»85.
Гэтыя падзеі часам трактавалі як няўзгодненасць дзеянняў паспалітага рушэння, якая паставіла пад пагрозу зыход
Сцягі войска ВКЛ.
Рэканструкцыя В. Ляхара
бітвы86. Ці не зашмат няўзгодненасцей для аднаго пераможнага бою?
Атака правага крыла ў выніку яе паспяховага развіцця давала магчымасць літвінам адсекчы ханскі лагер ад асноўных сіл і выйсці да абозу з палоннымі. Яна пагражала пазбавіць татар здабычы і прымусіла іх перакінуць войскі на адзін кірунак, у самы куток міжрэчча, дзе кавалерыя ўвогуле не магла манеўраваць, а таксама аслабіць пазіцыі на астатніх87.
Толькі гэта і было патрэбна М. Глінскаму для вырашальнага ўдару. Пераканаўшыся, што праціўнік “завязнуў” у раёне замкавых валоў, князь асабіста павёў наперад левае крыло. Імклівая атака менскай і гарадзенскай харугваў рассекла Bo­para на дзве часткі. У гэты ж час, імітуючы падыход падмацавання, на ўзгорку з’явіўся польскі аддзел Судзівоя Чарнкоўскага. Палякі гучна білі ў барабаны і трубілі ў трубы, ствараючы ўражанне набліжэння вялікага войска.
Гэта канчаткова зламала баявы дух татар88. Адна іх частка была прыціснута да берагоў Лані, танула ў балоце і гінула ад рук літвінаў. Хто паспеў — кідаў зброю і здаваўся ў палон. Але гэта не гарантавала жыцця. Іх секлі як распаленыя боем жаўнеры, так і нядаўнія вязні, што прагнулі помсты. He маючы зброі, яны да смерці збівалі сваіх крыўднікаў89. Другая частка кінулася ўцякаць на Цапру, марна спрабуючы