Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады
Андрэй Блінец
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 130с.
Мінск 2015
* * *
Клеччына ўпершыню трапіла пад удар крымскіх татар у 1503 г. У канцы лета арда за адзін дзень (30 жніўня) пераправілася цераз Прыпяць і апынулася каля Слуцка і Капыля. Слуцкі князь толькі выпадкова даведаўся пра напад. Зірнуўшы на горад з царквы Святога Юрыя, ён убачыў, што татары захопліваюць у палон жыхароў яго зарэчнай часткі. Заспеты знянацку, князь Сямён Міхайлавіч мусіў зачыніцца ў замку са жменькай людзей. Татары ж сталі кошам (лагерам) каля горада і разаслалі свае загоны ў бок Наваградка. “Хроніка Быхаўца” паведамляе, што яны ваявалі каля Нясвіжа і Клецка, спаліўшы апошні горад, а таксама выпалілі шматлікія паселішчы і вёскі24. Нягледзячы на тое, што Сямён Слуцкі паслаў у Вільню ганцоў з просьбай пра дапамогу, нападнікі з вялікім палонам і здабыткам без перашкод сабраліся ў лагеры і, не сустрэўшы адпору, рушылі ў зваротны шлях.
У 1505 г. царэвічы Мехмет-Гірэй, Біці-Гірэй і Бурнашсултан прывялі 5-тысячнае войска, якое падзялілася на два атрады. Адзін з іх спаліў Менск і яго ваколіцы, дайшоў да Полацка, Віцебска і Вільні. Другі пасля няўдалай спробы авалодаць Слуцкам зрабіў рэйд пад Наваградак і, перайшоўшы Нёман, спустошыў “Лнтовскую землю”. Абодва атрады беспакарана пакінулі Беларусь.
“Хроніка Літоўская і Жамойцкая”, якая адносіць гэты напад да 1506 г., паведамляе, што падчас яго татары, акрамя вялікай здабычы, захапілі 100 тысяч палонных, па 25 вязняў на кожнага ваяра25. Лічба, безумоўна, завышаная, але яна дае ўяўленне пра памеры спусташэнняў. Хоць гэтым разам крыніцы не згадваюць пра Клецк, можна меркаваць, што ён зноў апынуўся на шляху заваёўнікаў.
1506 г. павінен быў стаць пераломным у адносінах Вялікага Княства Літоўскага і Крымскага ханства. За некалькі
Татарскія ваяры. Нямецкая гравюра XVI cm.
гадоў перад тым антыягелонская кааліцыя дала трэшчыну. Менглі-Гірэя ўсё больш раздражняла ўмяшальніцтва Івана III ў казанскія справы і яго прэтэнзіі на Кіеўшчыну. У выніку ажыццяўлення праграмы крамлёўскага гаспадара па збіранні рускіх зямель крымскім татарам давялося б шукаць новыя абшары для "палявання за нявольнікамі” замест звыклых і знаёмых украінскіх і беларускіх тэрыторый. Такім абшарам маглі стаць землі... самой Масковіі. Балазе, досвед у гэтым накірунку меўся. У 1503 г., вяртаючыся з паходу, татары разрабавалі Севершчыну, якая незадоўга перад тым была далучана да ўладанняў маскоўскага цара. Праўда, пазней Менглі-Гірэй прыслаў Івану III афіцынае прабачэнне. Ён, маўляў, не ведаў, што Севершчына перайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы і памылкова лічыў яе часткай ВКЛ26.
У далейшым Менглі-Гірэй выказаў жаданне жыць у міры з вялікім князем літоўскім Аляксандрам. Аднак перашкодай для канчатковага пагаднення стала прысутнасць у Літве Шых-Ахмета — апошняга хана Вялікай (Заволжскай) Арды. У свой час ён ваяваў з Крымам і Масковіяй, і, пацярпеўшы паражэнне, знайшоў прытулак у ВКЛ. Як ганаровага вязня, хана ўтрымлівалі пад вартай, пераводзячы з аднаго замка ў другі, прадухіляючы магчымыя ўцёкі. Шых-Ахмет стаў моц-
ным козырам у руках літоўскіх дыпламатаў. Яны паспяхова распаўсюджвалі чуткі, што Аляксандр выпусціць вязня на волю, калі толькі Менглі-Гірэй не разарве саюз з Маскоўскай дзяржавай. Для крымскага хана гэта азначала б пачатак новай вайны, таму яго паслы настойліва патрабавалі гарантый пажыццёвага паланення Шых-Ахмета27. Даследчыкі дапускаюць, што вялікі набег 1505 г. быў адным са сродкаў націску на незгаворлівых літоўскіх паноўу гэтым пытанні. Неўзабаве пасля нападу ў Вільні з’явіўся крымскі пасол з прапановай вечнага міра, пры ўмове затрымання былога ардынскага хана. У адсутнасць вялікага князя паны-рада не далі ніякага пэўнага адказу.
Перамовы працягнуліся ў наступным годзе. Пакуль паны-рада дамаўляліся з пасольствам, у Крыме рыхтавалі новы напад. Тут пераканаліся ў няздольнасці Княства арганізаваць эфектыўную абарону і не бачылі для сябе асаблівай небяспекі. Наадварот, лічылі, што паспяховы набег зробіць літоўскіх магнатаў больш згаворлівымі. Менглі-Гірэй разумеў, што ў выніку падпісання дамовы давядзецца на нейкі час забыць пра наезды на Украіну і Беларусь, а значыць, трэба паспяшацца з выправай28. Занадта шмат ваяроў і знаці прагнулі здабычы. Балазе, попыт на славянскіх рабоў у Кафе — галоўным нявольніцкім рынку паўвострава — быў устойліва высокі.
У дваістасці сітуацыі, калі мірныя перамовы адбываліся адначасова з падрыхтоўкай ваеннай выправы, няма нічога дзіўнага. У стасунках ВКЛ з Крымам такое здаралася не раз. Так, ужо пасля першага нападу на Падолле ў 1474 г. МенгліГірэй запэўніваў, што хоча жыць у міры з паўночным суседам. Пасля паходу 1480 г. ён сцвярджаў, што жадае быць прыяцелем вялікага князя і не хоча рабаваць яго землі. А напярэдадні вялікай выправы 1505 г. нават прапаноўваў дапамогу кіеўскаму ваяводу ў выпадку нападу маскавітаў29.
Паход пачалі рыхтаваць у першыя дні лета 1506 г. Ужо напрыканцы чэрвеня арда сканцэнтравалася на Перакопскім перашыйку. Яе вялі сыны Менглі-Гірэя — царэвічы БіціГірэй-султан і Бурнаш-султан. Яны добра ведалі абшар, дзе належала дзейнічаць і мелі досвед кіравання войскам у па-
добных акцыях. Звычайна на Беларусь татары ішлі г.зв. “Мураўскім шляхам” які праходзіў па водападзеле Дняпра і Дона30. Аднак на гэты раз яны рухаліся ўздоўж левага берага Дняпра, па шляху, які быў на 400 км карацейшы31. Гэтая дарога была ім добра знаёмая, а спустошаныя падчас папярэдніх набегаў тэрыторыі гарантавалі пэўную бяспеку руху. Адзінай нязручнасцю на маршруце з’яўлялася значная колькасць водных перашкод — рэкі Самара, Арол, Ворскла, Псёл, Сула і, нарэшце, Дзясна32. Але татары ўмелі дастаткова хутка фарсіраваць рэкі, пераплываючы іх разам з коньмі.
Адносна хуткасці руху арды існуюць розныя меркаванні. Польскі даследчык С. Хэрбст дапускаў, што наезнікі прасоўваліся павольна, робячы дзённыя пераходы па 25-30 км. Увесь шлях ад Перакопскага перашыйку да Лоеўскіх перапраў на Дняпры, а гэта блізу 900 км, такім чынам займаў каля 50 дзён.
Айчынны даследчык Аляксандр Доўнар лічыць, што татарскія загоны маглі пераадолець гэтую адлегласць за 8-10 дзён, г.зн. праходзілі на дзень па 90-100 км33. Трэба ўлічваць, што падчас руху перад ардой стаялі прынамсі дзве галоўныя задачы: па магчымасці хутка з’явіцца на варожай тэрыторыі і захаваць свежымі коней для забеспячэння максімальнай хуткасці дзеянняў на абшарах, вызначаных для рабунку. Таму дзённы марш у 30 км уяўляецца занадта павольным.
Меркаванне А. Доўнара выглядае больш слушным, але варта мець на ўвазе, што татарам даводзілася неаднаразова перапраўляцца цераз рэкі, а таксама рабіць даволі працяглыя прывалы для адпачынку. Найболын верагодна арда праходзіла 50-70 км штодня. Такі пераход не стамляў ні коней, ні людзей, і ў той жа час забяспечваў прымальны тэмп маршу. Нам здаецца, татары цалкам маглі дайсці да Лоева за 1520 дзён. Пасля выхаду на аперацыйны абшар іх хуткасць істотна павялічвалася.
Колькасць ваяроў, што рушылі ў гэтую выправу, крыніцы ацэньваюць па-рознаму. Так, “Хроніка Быхаўца” і Мацей Стрыйкоўскі паведамляюць пра 20-тысячную арду, якая ўварвалася ў межы ВКЛ34. Яшчэ большую лічбу — 27 ты-
сяч вершнікаў называе ў сваім трактаце Міхалон Літвін35. “Хроніка Літоўская і Жамойцкая” ўвогуле кажа, што ў 1506 г. “30 тысяч татар вторгнуло в землю Лптовскую”36. Некаторыя польскія храністы XVI ст. пісалі пра 5-8 тысяч нападнікаў, разбітых пад Клецкам. Князь Міхаіл Глінскі, які непасрэдна камандаваў гаспадарскім войскам у бітве, сцвярджаў, што яму супрацьстаяла 12-13 тысяч татар37.
Сярод сучасных даследчыкаў таксама няма адзінай думкі. Беларускія гісторыкі вызначаюць колькасць вершнікаў у крымскім войску ў 7-12 тысяч чалавек38. Польскія аўтары больш стрыманыя ў гэтым пытанні. Так, С. Хэрбст пісаў пра 4 тысячы нападнікаў, а П. Друждж гаворыць пра “некалькі тысяч” жаўнераў39. Некаторыя ўвогуле абыходзяць гэтую тэму. Напрыклад, даследчык старапольскага ваеннага мастацтва Дарыюш Мілеўскі нават прыблізна не называе колькасці татар4*1. А ў другім томе шасцітомнай “Псторыі Беларусі”, дзе Клецкай бітве прысвечаны асобны раздзел, колькасныя суадносіны бакоў зусім не разглядаюцца41.
Каб знайсці адказ на гэтае пытанне, паспрабуем ацаніць рэальныя мабілізацыйныя магчымасці Крымскага ханства і вызначыць крытэрыі, паводле якіх магчыма падлічыць колькасць удзельнікаў выправы.
Міхалон Літвін, які пісаў свой трактат амаль праз паўстагоддзя пасля Клецкай бітвы, сцвярджаў, што Крымскае ханства магло выставіць 30-тысячнае войска пры ўмове, што ў паход пойдуць усе, хто можа сядзець на конях, нават няздатныя трымаць зброю42. Ён жа быў сведкам арганізацыі паходу на Венгрыю ў 1543 г., у якім прыняло ўдзел 15-тысячнае войска татар. Верагодна, гэта быў максімальны лік жаўнераў, якіх крымскі хан мог выправіць за межы дзяржавы, пакінуўшы пэўную частку ў рэзерве.
На пачатку XVI ст. мабілізацыйныя магчымасці Крыма былі яшчэ меншымі. Станіслаў Хэрбст ацэньваў іх максімум у 15 тысяч вершнікаў, а найбольшая колькасць жаўнераў, выпраўленых у далёкі паход, на яго думку, не магла перавышаць 5 тысяч, як гэта было ў 1505 г.43
Будзе слушным адхіліць як перабольшаныя лічбы кшталту 12-20 тысяч чалавек, не кажучы ўжо пра цалкам фанта-
Татарскі вершнік. Гравюра
з альбома Абрахама Бруна, 1576 г.
стычныя 27 і 30 тысяч. Разам з тым нельга пагадзіцца, што ў паходзе 1506 г. прымала ўдзел толькі 4 тысяч ваяроў. Гэтая лічба падаецца некалькі заніжанай, асабліва калі ўлічыць значэнне выправы.
Для болып грунтоўных падлікаў можна выкарыстаць звесткі пра трафеі, захопленыя войскам ВКЛ падчас жнівеньскіх баёў. Так, М. Глінскі паведамляў, што сярод іншага было ўзята каля 30 тысяч татарскіх коней. Натуральна, літвіны здабылі не ўсіх — некаторыя былі перабіты, на іншых адступалі разбітыя атрады і г.д.
Вышэйпрыведзеная лічба вельмі ўмоўная. Тым не менш, гэта адзіны крытэрый, ад якога можна адштурхоўвацца. Вядома, што кожны крымскі жаўнер меў пры сабе ад трох да пяці коней: для маршу, для бою, для здабычы і запасных44. Калі прыняць сярэднюю лічбу, то агульную колькасць вершнікаў можна вызначыць недзе ў 7 тысяч, што цалкам адпавядае тагачаснаму мабілізацыйнаму патэнцыялу дзяржавы Гірэяў. Гэтае войска разам з запаснымі коньмі і абозам магло ўтвараць падчас руху калону даўжынёй у 9-18 км, у залежнасці ад шырыні дарогі.