• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Ллесі перад сваім чарговым днём народзінаў, што прыйдзе «Кастусёва пераемніца». На святкаванні Марына сядзсла ціха, падлашчвалася да радні з абодвух кланаў і добра пастаўлепым голасам пела дыфірамбы маэстра. Унучка не ўнікала, ці кахала гэтая жапчына дзеда і якая роля адводзілася новаму захапленню ў ягонай творчай кар’еры, але калі мэтр памёр праз некалькі гадоў, Марына сапраўды пераняла ўсе ягоныя сувязі, ангажамсчіт і выкладчыцкую дзейнасць. Пакуль жа гэтая прыгожая і, відаць што, таленавітая жанчына была для Ллесі неад’смным атрыбутам сямейных святаў ненавязлівым, але абсалютна чужым.
    На тых сямейных сходках у дзедавым доме ўсё было дасканала рэгламсчітаваным. Як вітацца, куды праходзіць, пра што размаўляць, у якім парадку частавацца пагатаванай цёткай смакатой. Ллесю і Леру, упучку Ганны Раманаўны, ганялі па поўнай праграме. Лсры даставалася больш, бо інакш справа выглядала б так, як быццам да Алесі прыдзіраюцца, бо няродная. Паслухаць цётчыны каманды, дык ейная ўнучка не ў стане была пакласці на стол адпаведныя лыжачкі, расставіць як след талеркі, нарэзаць хлеб ці акуратпа працерці бакалы.
    Лера з’явілася ў іхпім доме ў Менску гадоў дзесяць таму, калі начала вучыцца ў Інстытуце культуры грала на цымбалах. Алсся ж яшчэ ў сямігадовым узросце была пастаўленая ііа выіірабаванііе наколькі добра яна можа сервіраваць стол. Відаць, умельства было слабым, бо болей дзед не звяртаўся да яе з падобнымі просьбамі. Толькі раз спытаўся, ці здатная яна нашынкаваць капусту, бо Ганна Раманаўна дрэнна пачувалася. Алеся абачліва вырапіыла адказаць адмоўна. А вось Леры хітрасці не хапала.
    3 Лерай яны пасябравалі пасля Жэнінага ад’езду ў Нарвегію. Агульнага ў Алесі з цётчынай унучкай было мала, але наведваць дзеда хацелася, а стасункі з ім былі на той час не самыя лешпыя. Алеся не магла да яго дастукацца. Ён жыў у сваім свеце, сваіх перажываннях, радасцях і расчараваннях. Унучкі выраслі і не апраўдалі спадзяванняў, хоць ён ніколі адкрыта дзяўчат не асуджаў. Вучні, розныя пакалсшіі якіх маэстра называў сваімі дзецьмі, унукамі і праўнукамі, ці Ka-
    вілі яго больш за родных. Алеся ўзгадвала, як неяк у снежні паспрабавала надаць размове адценне блізкасці і спытала, ці любіць дзед Новы год. Стары паглядзеў на яе, як на вар’ятку, падзякаваў жонцы за палудзень і пайшоў у свой кабінет. «А я Новы год не люблю», прамовіла ў паветра Алеся. Ганна Раманаўна спачувальпа патлумачыла: «У яго рэпетыцыі, канцэрты. Да таго ж ён праваслаўны які Новы год у пост?» Далей цётка расказвала вывучаную Алесяй на памяць гісторыю свайго дзяцінства, юнацтва і зіюў пра бабу Сошо, гімназію і беларускую мову. Алеся так упадабала гэтыя расповеды, што сама не ведала ўжо, хто цікавіць яе цяпер болыв дзед ці Ганна Раманаўна. Тая ж то хілілася да дзяўчыны, то пакутавала амнезіяй і забывалася, што не варагуе з гэтай прыблудай Алесяй. Таму самым надзейным было мець справу з цётчынай унучкай.
    3 Лерай яны маглі пасмяяцца, паскардзіцца адна адной на «завіхі» старых, пакпіць з дзедавых студэнтаў. 3 гадамі, праўда, Лера пачала астываць да Алесі, і тая не магла для сябе растлумачыць, чаму Магчыма, цётчына ўнучка хвалявалася за спадчыну, бо Алеся была ў іх занадта частай госцяй. Калі ж дзед адыіпоў у іншы свет, Алеся не магла прабачыць Леры радасці з гэтай нагоды. Цётчына ўнучка якраз збіралася замуж за правінцыйнага міліцыянера, і зрабіцца багатай спадчынніцай было для яе вельмі дарэчы. Маладыя жанчьшы нарадзілі дзяцей з розніцай у тыдзень, але болей ніколі не сустракаліся і не тэлефанавалі адна адной толькі абменьваліся безаблічнымі эсэмэскамі па святах. Аформіўшы ўсе паперы на маёмасць, Лера пакінула сваю дзівакаватую бабку на волю лёсу. Цётчына ўнучка з’ехала да мужа (здаецца, у Глыбокае) і займалася гадаваннем дачкі.
    Алеся хоць-калі разважала, ці саііраўды пашанцавала той Леры, бо дзед меркаваў аддаць жончыну ўнучку за Адзінага малодпіага сына Ігара: «Каб дабро ў сям’і заставалася». Была, відаць, і іншая прычына ў гэтых планаў. Ігар быў спакойным, ураўнаважаным, мэтанакіраваным, як дзед. Раней той не асабліва цікавіўся хлопцам, бо «малы», як і Кастусёвы дзеці, не належаў да свету музыкі, але з гадамі менавіта станоўчы
    траўматолаг Ігар завалодаў спадзяваннямі старога. Магчыма, дзед уяўляў, што шлюб унукаў будзе працягам ці імітацыяй іхняга з Ганнай Раманаўнай кахання.
    У Ігара ж даўно было сваё жыццё, далёкае ад драматызаванага існавання людзей мастацтва. Дзеда ён любіў, не разумеў той істэрыі, якая склалася вакол імя маэстра, а таму быў са старым на роўных. Дзеда гэта заварожвала. Яны бавілі час ледзь не як два прыяцелі: ездзілі на дзедава лецішча, вудзілі рыбу, размаўлялі пра футбол і жанчын. «Бязглуздыя» дзяўчаты напіналіся, вучылі ноты, сканчалі кансерваторыю, выконвалі «правільную» і «няправільную» музыку, але ўсё роўна безумоўная любоў дасталася ўнуку і пераемніцы Марыне.
    Ігар яшчэ да дзедавай смерці з’ехаў у Полыпчу і ўладкаваўся працаваць па спецыялыіасці. Ажапіўся з палячкай, прыдбаў дзіця, патыркаўся-папыркаўся з імі па краіне і асеў нарэшце ў Кракаве каля дзедавага брата Антона, таксама ўрача. Дзед успрыняў гэты ад’езд значна болып эмацыйна, чым Жэніну эміграцыю. «Чаго яму не хапала? нытаўся дзед у Алесі, калі тая наведвала яго ў лякарні. Усё б засталося яму! I кватэра, і лецішча, і гараж, і машына! Ну што ж мне, дзеўцы спадчыну пакідаць? Харавіку твайму?» Алеся хрысцілася: «Лепей вы жывіце, а я да вас у госці хадзіць буду. У мяне ж усё ёсць. I ў харавіка майго». Дзед расслабляўся, заплюшчваў вочы, спакойна прамаўляў: «У мяне поўна дзяцей, унукаў і праўнукаў. Яны і мяне дагледзяць, і Ганну». Алеся выдатна разумела, іпто пад нашчадкамі маэстра мае на ўвазе сваіх вучняў. «А маёмасць, працягваў дзед, гэта марнасць. Я табе такога не жадаю. Згубіш радню. Ада цябе загрызе. Лера не будзе з табой вітацца». «Для мяне знойдзецца месца, дзе б я ні была. Знойдзецца і фано. Я не прападу», запэўнівала дзеда Алеся.
    Прыходзіла Марына. У ліловай даўгой сукенцы з палярынай на грудзях. «Няўжо канцэртная? абрывалася Алесіна сэрца. У мяне такой ніколі не будзе». Марына гучна віталася, цалавала маэстра ў шчаку. Даставала печаныя яблычкі, тваражок, пачынала карміць дзеда з лыжачкі. Hi Алеся, ні Лера такога прывілею не атрымлівалі, а Ганна Раманаўна ўвогуле лічыла, што муж кладзецца ў лякарню, каб спакушаць мед-
    сясцёр і студэнтак, і яго прынцыпова не наведвала. Да ўсяго жонка пакутавала ад старых балетных траўмаў і пры пеабходнасці не хацела выходзіць нават у краму гатовая была галадаць, каб не тая Лера.
    Алеся бачком ссоўвалася з дзедавага ложка, выціскала з сябе «да пабачэння», якое, як у гарачым перадгрымотным паветры, глухла ў Марыніным распеўным стракатанні. Дзед задаволена, бы малы, глытаў тваражок і ківаў у знак развітаніія галавой. Алеся зноў вярталася ў звычайны свет, дзе было ейнае пасрэднае месца, пакуль яна не пераходзіла «чорную лінію» не грала джаз.
    За пару месяцаў да дзедавай смерці Алесі прыснілася, што дзед з Ганнай Раманаўнай прыйшлі да яе, узяўшыся за рукі, і стаялі ўсміхаючыся. Цётка любоўна патлумачыла: «Прыйшлі да цябе развітацца, пакуль мы разам». Ллеся зразумела ў сне, што нехта з іх хутка памрэ. Дакладней, што абодва яны некалі апынуцца на тым свеце, а магчыма, і зараз яны размаўляюць з ёй адтуль альбо з нейкай мяжы паміж гэтым і тым светам. Мяжы, каторая, верагодна, займае гады, але ёсць імгненнем для вечнасці. Толькі невядома, хто з іх сыдзе першым. Алесі было шкада абодвух, але ёй, канечне, хацелася, каб дзед жыў бясконца. Ёй здавалася, што так япо і будзе. Калі табе за трыццаць, а ты ўсё яшчэ ўнучка пры жывым дзеду, паўстае ілюзія, што смерць зблудзіла на шляху да любімага табой старога і ўжо ніколі не знойдзе да яго дарогі. Усяляк жа бывае ў наш час! Пры сучаснай медыцыне ды ўлічваючы дзедаў правільны лад жыцця... I да ўсяго думаць пра дзедаву смерць, чакаць яе значыла б добраахвотна адмаўляцца быць дзіцёнкам. Каму ж захочацца губляць такую раскошу?
    Дзедава пахаванне прыпала на Алесіну цяжарнасць. Ганна Раманаўна праявіла ўсе неабходныя засцярогі: нябожчыка не цалаваць, на пахаванне не йсці, на дзевяць і сорак дзён не з’яўляцца, а толькі слухаць духоўную музыку і думаць пра будучае дзіцё. Унучка развіталася з дзедам па адпяванні ў царкве. Выходзіла з сабора на вуліцу й сказала сабе: «Ну вось, бачыліся апошні раз. На гэтым свеце». Лера, таксама цяжарная, але тасмна, бо яшчэ незамужняя, прайшла праз усе жалобныя
    рытуалы. Тым не менш яна нарадзіла здаровую дзяўчынку, і ніякія прымхі не займелі над ёй улады.
    Па Кастусёвай смерці Ганна Раманаўна адасобілася ад усёй мужавай радні. Япы тэлефанавалі, заходзіліся без папярэджання усё спрабавалі яе ратаваць ад немачы і адзіноты. Ганна Раманаўна трымала абаропу. Вакол яе рантам утварылася кола з кроўнай радні, разбэрсанай дагэтуль па правінцыі. Нават Ігар, улюбёнец абодвух старых, які прыехаў на пахаванне і хацеў да свайго ад’езду хоць неяк быць карысным цётцы, не прабіўся па аўдыенцыю ў дзедаву кватэру. Стасункі зрабіліся вельмі афіцыйнымі і адчужанымі. Ганна Раманаўна выяўна адважвала іх ад дома. Там ішла праца: ператрасалі дзедавы паперы, афармлялі спадчыну, аддавалі Леру замуж, прадавалі машыну, здавалі гараж. Адлучаныя ад дзедавай сям’і, Ада з Алегам толькі пераглядаліся і казалі: «Мы гэта ўжо адіюйчы праходзілі. Цётчына вераломства не ведае межаў».
    Алеся паглыбілася ў перадродавыя клопаты і раз на тыдзень тэлефанавала дзедавай удаве. Калі па тэлевізары паказвалі перадачы пра маэстра, жаданне зноў апынуцца ў ягоным доме рабілася асабліва моцным. Што яна спадзявалася знайсці ў тым некалі гасцінным прытулку? Магчыма, у ёй тлела дзіцячая вера ў цуды, у тое, што дзед жывы, сядзіць у сваім фатэлі пад таршэрам, прыкрытым празрыстай шыйнай хусцінкай, і не падыходзіць да тэлефона нраз слабасць. Але свет гэты схлопнуўся для Ллесі нельга было заскочыць да старых па дарозе на «Камароўку», перад дзедавым канцэртам у філармоніі, перад сваім выступам у наваналепленых па ўсім цэнтры кавярнях. Яна зрабілася звычайнай, як усе астатнія людзі, яна болей не была дзедавай унучкай, не была дзяўчынкай, не была дзіцём.