• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Яна расплюшчыла вочы лужына засталася ззаду, і цяпер яна рухалася па дарожцы на могілкі. Дарогу кожны год заворвалі, але вяскоўцы ізноў пракладалі яе, каб дабрацца да могілак і ў суседнюю вёску, таму што дарога там была спрадвеку. Раней па правым баку знаходзіўся панскі двор. Яе бабуля гіамятала, як маладыя, прыгожа апранутыя паненкі
    у капелюшах хадзілі праз вёску прагуляцца ў арэхавую прысаду. У трыццаць дзявятым годзе паны ўцяклі ў Полынчу, пакінуўшы на сядзібе сваю састарэлую маці: можа, япа сама не захацела кратацца з месца, а можа, думалі, што старую бабку ніхто не зачэпіць. Тут яны памыліліся. Распавядалі, што нейкія маладзёны з суседняй вёскі, быццам бы адэпты новай улады, прывязалі бабку да хваста каня і пачалі яго ганяць па полі. Старая пані таго не перажыла, сканала ад траўмаў, але і маладзёны гэтыя памерлі не сваёй смерцю, а перад тым мучыліся ад скураных хваробаў: скура ў іх да мяса аблезла і кроў ішла. Людзі казалі, што гэта ім за раны старой пані гэткае пакаранне. Лд панскай сядзібы засталася толькі сажалка, зарослая нейкімі невыразнымі кустамі само месца зааралі, як і дарогу. У гэтай сажалцы ніхто не лавіў рыбу, і хоць-калі там збіраліся сабачыя вяселлі. Да былога двара можна было падысці ад лесу, але людзі баяліся туды совацца. У рэшце рэшт з гэтага боку вырас непралазны гушчар, і невядома было, растуць там грыбы-ягады ці не. Ну і дарожку яны сабе выбралі да здымак!
    На папярэдняй машыне загарэліся чырвоныя стоп-сігналы. Ізноў званок. Сястра паведаміла, што будзе здымаць відэа з двух ракурсаў: з машыны, а потым ад поля. I тут яе працяла думка: для таго, каб атрымаўся кадр, адпавсдны таму, што ў фільме, здымаць трэба ажно ад панскага двара, таму што ў кіно аўто едзе злева-направа ў аддаленай перспектыве. Але як здымаць, калі паабапал дарогі расце жыта? He на сосны ж, як тая Галя, лезці? Гутарылі-гутарылі і вырашылі здымаць, як атрымліваецца, а мужа дэлегавалі фатаграфаваць.
    На фотках яна ўсміхаецца ад вуха да вуха. Вобраз у яе зусім не арыстакратычны, а сучасна-гарадскі, і ў гэтым царкоўным шаліку яна выглядае так, як быццам едзе ў падшэфны калгас буракі палоць, хоць і на кабрыялеце. Ад мары толькі тое і засталося, што тонкія запясці на «без пятнаццаці тры». На відэа добра чуваць, як моцна дзьме вецер, ціўкаюць у лесе птушкі, стракочуць у жыце конікі, ці каму там яшчэ належыць стракатаць. Смяюцца і крычаць дзеці. Бубняць, даючы парады і абмяркоўваючы ўсё на свеце, дарослыя. Япа
    здымае чорныя акуляры і часта-часта міргае вачыма. (Яна што заўжды так робіць?) Паглядзеўшы відэа, яна страціць адчуванне ўздыму, незвычайнага шоу, небывалай весялосці, якія былі ў яе падчас мерапрыемства, і запомніць толькі гэты гукавы фон і сваё частае мірганне. (He, болей ніякага відэа! Альбо так: мілая сялянская дзяўчына ў паркалёвай сукенцы і белай хустцы ідзе ўздоўж жытняга поля з букетам валошакрамонкаў. Від ззаду. He загубленая яшчэ цяжкай сялянскай працай пластыка. Рухаецца яна прыгожа для нашчадкаў гэтага будзе дастаткова.)
    I вось місія была выкананая, мара здзейсненая і трэба цяпер было неяк выбірацца з гэтай дарожкі праз гюле, а не аддаваці іа роздумам пра тое, ці дастаткова яна арыстакратычная і ракавая жанчына з выгляду. Развярнуцца, не патаптаўшы жыта, там было немагчыма. Заставалася толькі ехаць да могілак і акручвацца там. Яны цугам пад’ехалі да лесу, дзе быў магільнік. Гэта быў светлы, утульны і духмяны сасоннік. Сям-там панарасталі бярозкі. На могілках заўжды было так гірыгожа, іпто лёгка было забыць, з якой нагоды людзі там звычайна апынаюцца. Перад самым магілыгікам было перакрыжаванне дарог, і там можна было лёгка развярнуцца, але папярэдняя машына ізноў спынілася і з яе высыпалі ўсе пасажыры, уключаючы дзяцей. Усе падышлі да яе і прапанавалі ісці на могілкі, калі яны ўжо сюды, сабраўшыся гэтак разам, заехалі. I яны рушылі ў самы канец могілак да сваёй радні. У іхняй сям’і было два вялізныя шэрагі адзін дзедаў, другі бабін. Дзедава магілка з агароджаным для бабы месцам стаяла ўжо асобна трэцім шэрагам. 3 фатаграфій на іх глядзелі, заўсёдна ўсміхаючыся і радуючыся ім, продкі. У некага, асабліва ў тых, хто памёр маладым, фотак чамусьці не было. Яны пахадзілі-пахадзілі, патлумачылі дзецям, дзе хто ляжыць. Паправілі штучныя кветкі, паскідалі з магілак бярозавыя лісцікі і сасновыя іголкі. Пашкадавалі, што не прыхапілі ніякага пачастунку Сын з дачкой паказалі на свае пакецікі кукурузных палачак з падарункам. (Кітайская хімоза абсалютная забарона! Кантрабандысты малыя! Пад падазрэннем у пасрэдніцтве стрыечны брат варта правесці з ім асветніцкую размову.) Ну што ж, вырашылі пакласці
    кукурузныя палачкі, і малыя радасна кінуліся выконваць заданне хоць ііейкае апраўданне кітайшчыне.
    Вярнуўпіыся дахаты, яны выправіліся на гароды рабіць шашлыкі. Агонь звычайна раскладалі каля лазпі. Пад яе сцяной стаялі невядома адкуль гірыцягненыя электрыкам-Колем і падараныя бабулі тэатральныя адкідныя крэслы. Бабуля прыйшла з кайком і села на адно з іх. Дзеці насіліся і рызыкавалі ў рэшце рэшт затармазіць дзе-небудзь у гародзе, ад чаго бабуля час ад часу роспачна адрывала ад зямлі капец кійка і бсздапаможна торкала ім у паветра, бязгучна вымаўляючы гарэзам. Прыйшлі на сяло і Галя з Колям. Мужчыны завіхаліся каля шашлыкоў, жанчыны накрывалі раскладны стол. Шпокнула, не дачакаўпіы першай партыі мяса, пробка ад бутэлькі з чырвоным, віно палілося ў келіхі, зазвінела за прамоўленым тостам шкло. Яна даседзела ў той вечар з гасцямі да дванаццаці, здолеўшы а дзясятай пакласці дзяцей спаць пад наглядам бабулі. Кампанія ўсё разрасталася: завітвалі прыехаўіпыя на выходныя сябры дзяцінства. Прыйшло і яе першае каханне тоўсты дзядзька з прыгажуняй-жонкай ледзь не на дзесяць гадоў маладзей за яго.
    Бабкі-суседкі прызналіся назаўтра, што баяліся заснуць і прапусціць, як яны заспяваюць. Яна не ведала, што і яе саму, як і шмат іншых, чакае бяссонная ноч. А ўсё праз гэты кабрыялет. Машына стаяла ў двары, вароты былі зашчэі іленыя, алс ў нейкі момант яна ўсвядоміла, што яна і яе госці не адны ў вёсцы. Постаці, шэпт, цені, ціхая гамонка, аддалсны смех, бляск чужых вачэй у водблісках агню розгалас пра незвычайную машыну і яе дзень народзінаў прывабіў цікаўных з наваколыіых вёсак. Яна ўзгадала, што пекалі, калі суседскага хлопца праводзілі ў армію, усе канавы кішэлі, бы прусакамі, падлеткамі і маладзёнамі, прагнымі далучыцца да чужога свята і халяўнай выпіўкі. Відавочна, тое самае адбывалася і зараз. Гэткія гулянкі, нечаканыя госці і забаўкі прыцягваюць у вёсцы людзей, бы свежая кроў драпежніка.
    Начная мітусня пачалася з даха: раптам, адспяваўшы песні свайго юнацтва «Новае неба», «Мрою», «НРМ» і старога «Уліса», яны ўзгадалі, што машына адкрытая. I хоць дождж
    не прадказвалі на тую ноч, але край азёрны невядома, як сябе могуць павесці стыхіі. Пайшлі тады яны з гародаў у дварышча і, перагаворваючыся, а тое і пераругваючыся шэптам, каб не пабудзіць малых, сталі разбірацца, як падняць дах у машыне. Затым, калі ўжо ўсе ляглі спаць, ёй уяўлялася, што хто-небудзь з гэтых прагных постацяў падкрадзецца ціхенька да машыны і выпадкова ці знарок падрапае яе. Альбо, што яшчэ горай, у тынэйджарскім запале возьме пакатацца. Разгюраз яна ціхенька ўставала, стараючыся не рыпець спружынамі, і на дыбачках падыходзіла да вакна, каб упэўніцца, што машыне ігішто не пагражае. Тая, бы халодная цвердаскурая журавіна, спакойна паблісквала бакамі ў месяцовым святле. Бабуля ў маленькім пакойчыку за занавескай час ад часу выдыхала: «Божа, божа...», ссоўвалася з ложка, і паколькі гэта было магчыма для яе без калка, таксама тутіала да вакна і, павіснуўшы на гіадваконні, бо ёй цяжка было стаяць, правярала, ці на мссцы кабрыялет. Недзе а другой ночы яна пачула прыглушапыя галасы і крокі на бруку, і, як рысь, скокнула з ложка да вакна гэта яе сястра з зяцем прыйшлі паглядзець, ці ўсё ў парадку. Паенчвалі пераўзбуджаныя дзеці. Толькі муж спаў сном нраведніка з лёгкім сэрцам рыцара, які здолеў раздабыць для сваёй дамы замоўлены трафей.
    Пасля амаль бяссоннай ночы яна была радая, што машыну трэба адганяць назад у горад. Сястра выклянчыла для сябе гонар сесці за стырно, а мужа адправілі да зяця на пасажырскае месца. I вось цяпер усё было як мае быць. Усё дарэчы. Сястра, заўжды прыгажэйшая за яе, з густымі ільнянымі валасамі ў высокім хвасце, у белай свабоднай блузе з раблёнымі шыдэлкам карункамі, у белых нагавіцах, з французскім ма нікюрам і ягаднай памадай (а як ёй, дык і не знайшла адразу ў касметычцы жанчыны ёсць жанчыны) села на месца кіроўцы і паставіла рукі на «без пятнаццаці тры». Яна зрабіла фотаздымкі сястры у чорных акулярах, без акуляраў, з белым шыфонавым шалікам вакол шыі (і адкуль тая ведала пра шалік?). Потым, калі зробленыя фотаздымкі ляжалі перад ёй на стале, яна ўсё шукала ў сабе прыкметы старасці, параўноўвала сябе з малодшай сястрой. Так, тая лепей глядзелася
    за стырном кабрыялета, і відавочна было, што яе не турбуе ні халодная вада ў возеры, ні садоўніцтва-агародпіцтва, ні дзіцячы рэжым дня, ні патэнцыйныя хваробы. Яна яшчэ жыве бесклапотным жыццём, дзе ёсць толькі лета, шашлык каля лазні, магчымасць сустрэцца з сябрамі дзяцінства на юбілеі сястры, каторай спаўняецца трыццаць гадоў. I адзіная непрыемнасць гэта дакучныя камары. Яна сама выглядала на фотаздымках даволі камічна, але не падалася сабс ні хворай, ні старой, ні нябожчыцай у блізкай перспектыве. Яна бачыла крыху змянчоную маладую жанчыну, загарэлую мамашку дваіх маленькіх дзяцей, у каторай адна мэта працаваць, як гадзіннік, назапашваючы шчасце сыну і дачцэ. Можа быць, яна не ракавая і не арыстакратычпая, але хаця б запясці ў яе тонкія. Магчыма, гэтага будзе дастаткова, каб адчуваць сваю жаночую непаўторнасць?
    Гэтай ноччу, паклаўшы дзяцей спаць, перамыўшы посуд сваімі рукамі з тонкімі запясцямі ў жоўтых рукавіцах памеру L і папрасаваўшы назаўтра адзенне, яна ляжала ў ложку і глядзела ў вакію. Яно выходзіла на стары ганак (раней там быў парадны ўваход, а потым дзверы часткова заклалі дзеля эканоміі месца). Вакол ганка паразрастаўся сліўняк і пагражаў запаланіць сабой усю вольную прастору. Кожны год нехта рашуча казаў: «Усё! Сёлета выкарчуем слівы: яны ўсё пазадушвалі, і хутка мы не ўлезем праз іх у хату». Але час пралятаў, надыходзіўжнівень, і, гледзячы на абсыпаныя пладамі дрэвы, нельга было сабе ўявіць, піто іх можна зрэзаць. Вось і зараз у бляклай ліпеньскай начы відаць было, што галіны ажно згінаюцца ад сліваў, і зразумела было, што хутка ізноў трэба будзе варыць гэтае бясконцае варэнне, бо не дарма ж яе продкі саджалі сад (слівовае варэнне яе каронны спецыялітэт: палова слоікаў з карыцай, чвэрць з апельсінам, чвэрць з апельсінавай цэдрай, варыцца мінімум два вядры астатняе з’ядаецца ў добраахвотна-прымусовым парадку, ідзе на ггіраіі і проста згнівае). Ёй захацелася закрычаць, залямантаваць страшным бабскім голасам, як па нябожчыку. Яна разумела, што разбудзіць і перапужае дзяцей і бабулю. Але не знаходзіла ў сабе моцы маўчаць, і не мела смеласці, каб закрычаць. Па