Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
галоўны прэтэндэнт на руку і сэрца. Сафія слухала музыку і ўсміхалася сваім згадкам пра мінулае, якое ўдобрыла глебу для сённяшняга шчасця.
Мужчыпы прынеслі іііна ў адмысловых нінтавых куфлях, прыселі побач. Слова за словам, кампанія пачала распытваць іх з мужам, ці лёгка было пакідаць дома малога першае расстанне, ды яіпчэ з абодвума бацькамі. Сафія мямліла гіра бабакдзядоў, пра тое, што нельга адмаўляцца ад кар’еры, бо потым дзіцё само дзякуй скажа. Лле што яна магла всдаць напэўна? Пераконвала болып сябе, чым прысутных. Галандзец стаў распавядаць пра свайго сына. Успомпіў, як сам удзелыіічаў у нейкай канферэнцыі, калі малы толькі нарадзіўся. У нейкі момант Марцін гатовы быў усё кінуць-рынуць і ляцець дахаты. Стрымаўся толькі дзякуючы намаганню волі. Сафія таксама менавіта трымалася. Нясмка было некуды зрывацца, асабліва пасля таго, як канферэнцыя планавалася апошнія два гады. Увесь гэты час Сафія пацвярджала арганізатарам, што нрысдзе, хоць і баялася пакідаць маленькае дзіцё. Затое цяпер яна была гэтак блізка да поўнай самарэалізацыі! Маладая мама, асабіста запрошаны на канферэнцыю спецыяліст, яна перажыла ў Лнгліі з мужам другі мядовы месяц (дакладней, тыдзень) і бавілася ў пабе з вяршынкамі інтэлектуалыіай эліты. Карацей, паводзіла сябе жанчына годпа і не падавала знаку, што хвалюецца за дзіцё і не ўпэўненая нават у тым, што добра адпрацавала семінар. Перад паездкай Сафія ўвогуле сумнявалася, што яшчэ памятае, як робіцца яе справа: у галаве цікаў гадзіннік кармлеішяў, прагулак, сну.
Калі зайшла гаворка пра дзяцей, маладая маці сядзела, сціснуўшы зубы, а Марцін толькі дзіву даваўся, які ў яе слабы мацярынскі інстынкт. Потым галандзец змяніў гнеў на міласць і ўсміхнуўся. «Нічога. Выгадуеце. Вырасце будзе вам з мужам добрым сябрам. Мой сын хутка сканчае школу і пажартоўвае, што хоча працягнуць сямейную справу зрабіцца філосафам». Тут Хорст узяў рэвашп і папікнуў Марціна за тое, іпто галандцы, як аіюшнія сафісты, займаюцца філасофіяй за грошы: кансультуюць бізнесоўцаў, у той час як нямецкас адгалінаванне дабрачынна працуе ў турмах і з цяжкімі пад-
леткамі. Марцін развёў рукамі: «Я і сам не ведаю, чаму нам плоцяць такія шалёныя грошы за нашую справу. Але попыт ёсць, і не малы. Людзям не дапамагае псіхалогія і якая-небудзь энэлпіпіная дрэсіроўка яны памяшаліся на філасофскіх практыках. Кажуць, ім гэта ідзе на карысць». «А то», падбіў выснову Васіль і пачаў развіваць тэорыю пра прычыны гэтай з’явы. Зразумела было, чаму яго так ірвуць з рукамі на міжнародныя канферэнцыі: Васілёва фантазія ў сукупнасці з фактамі з якіх заўгодна галінаў навукі здолыіая завабіць нават такіх стомленых ведамі старых еўрапейцаў. А Сафія ўжо не слухала. Іэты галандзец зрабіў непапраўнае: нечакана ён усміхнуўся той самай усмешкай, каторую ёй лепей было б не бачыць.
Гэта была старая хвароба, ад якой, Сафія думала, яна канчаткова вылечылася. А раней жа было зусім блага. Дастаткова было сустрэць чалавека з падобнымі вачыма... Нават не проста вачыма, а адмысловым прыжмурам, як ужо немагчыма было не ўзгадаць гэтае каханне. Калі ж яшчэ і ўсмсшка была падобнай, то скручвала яе не па-дзіцячы. Аднойчы ў Лондане Сафія сутыкнулася з гатэльным адміністратарам-арабам такогатыпу. Потым з маладым немчыкам з поўдня Гермапіі. Тады ледзь пе год яна мучылася на сваіх семінарах па філасофіі, бо там сядзела коратка стрыжаная дзяўчына выліты блізнюк таго мужчыны. Заходзячы ва аўдыторыю, Сафія рабілася змрочнай. Студэнтка ж яе выяўна апасалася. На куратарскіх занятках выкладчыца даведалася ад дзяўчыны, што тая мае карані за Уралам, як і дзед гэтага хлопца. Студэнтка прызналася, што баялася спачатку куратарку, бо не можа сысціся ні з кім з беларусаў, а сяброў заводзіць сярод рускіх, калі вандруе за мяжу. Калі дзяўчына налета знайшла сабе падпрацоўку і кінула хадзіць у філасофскі клуб, Сафія ўздыхнула з палёгкай: лепей трымацца падалей ад дзіўнай гульні генаў. Жанчыну пужала тое, што нейкае знешняе падабенства, пэўны тыпаж прыгажосці могуць мець над ёй такую ўладу, адымаць у яе розум.
I вось цяпер гэты галандзец. Марцін, як і шмат хто з прысутпых, быў філосафам па адукацыі. Гэта была чарговая канфсрэнцыя для тэарэтыкаў і практыкаў дыялогу. Першаначаткова
канфсрэнцыя разраслася з сустрэчаў суполкі кантаўскай філасофіі. Удзельнікі часта сябравалі сем’ямі, працавалі ў агульпых міжнародных гіраектах. Яны былі як адно цэлае. Нават тыя, хто наязджаў толькі на канферэнцыі і не сустракаўся з астатнімі ў перапынках паміж імі, здаваліся роднымі, і адчуванне было такое, што яны не разлучаліся на два гады. Гэтыя сустрэчы хоць-калі падаваліся болып рэалыіымі, чым астатняе жыццё. Гэта быў збор цікавых, разумных людзей, з якімі яны размаўлялі на адной мове.
Сярод удзелыіікаў канферэнцыі, акрамя вучоных і выкладчыкаў, было шмат коўчаў, кансультантаў, якія выкарыстоўвалі філасофскія методыкі дыялогу ў дапамозе людзям. Амаль усе прысутныя некалі былі тэарэтыкамі з імем, але ў пэўны момант вымушаныя былі зарабляць грошы. За канкрэтнымі справамі, за ледзь не клінічнай практыкай яны паціху адыходзілі ад іірацы з філасофскімі тэкстамі. Займаліся хто чым. Іпдывідуальныя кансультанты дапамагалі кліентам убачыць перспектыву, наўчыцца самастойна вырашаць праблемы, будаваць сваё жыццё. Шмат каго з коўчаў запрашалі бізнесовыя кампаніі: супрацоўнікі не маглі дамовіцца паміж сабой і цярпелі страты. Заклікалі медыкі: у іх сутыкненні з грамадскасцю трэба шукаць залатую сярэдзіну паміж прагрэсам і этыкай. Кансультанты трохі зайздросцілі ўніверсітэцкім выкладчыкам і школьным настаўнікам. На іх глядзелі з павагай: тыя маглі займацца чыстай філасофіяй і карміць за гэта сям’ю. Настаўнікі лічылі за лепшае маўчаць пра тое, што вялікі кавалак іхняй філасофскай практыкі усталяванне дысцыпліны на ўроку. Кансультанты хадзілі на семінары да настаўнікаў паслухаць пра вечнае, чыстае, светлас. Настаўнікі ішлі да кансультантаў пагуляцца ў філасофскія гулыіі на новых методыках. Асобнас месца займалі тыя, хто працуе з асуджанымі: іхпяя работа лічылася вельмі адказнай і нсбяспечнай. Заўжды цікава было паглядзець відэазапісы такой працы. Глядзіш на твары асуджаных, прагных змяніцца і пачаць новае жыццё, і думаеш: такіх бы вучняў у клас бяды б не было.
Сафія сама пачынала як выкладчыца ўніверсітэта. Першыя пару гадоў яна ганарылася сваёй прафесіяй, лётала як на
крылах ад таго, што можа перадаваць сучаспыя веды моладзі. Яшчэ ж некалькі гадоў таму шмат што з філасофіі было калі не забаронена, дык недаступна! Выкладанне здавалася Сафіі пакліканнем, павука святым абавязкам. Але потым нешта змянілася. Дакладней, вядома, што. Любы патэнцыйны пэтэвушнік мог цяпер атрымаць платную вышэйшую адукацыю. Грошы бацькоў, нярэдка голых ды босых, дазвалялі такім студэнтам лічыць, што адукацыю яны якраз купляюць, а не здабываюць. Тут ужо было ні да сучасных, ні да класічных ведаў: аўдыторыя зрабілася для Сафіі полем бітвы за захаванне элементарнай чалавечай годнасці. У навуку ж масава кінуліся правінцыялы, якія мусілі чапляцца за сталіцу, і менчукі, якім хацслася неяк прыгожа сябе прымяніць. Старэйпіае накаленне спужалася за свае месцы. Трэба было працаваць локцямі. Ці хаця б падабацца. Сафія не падабалася, не любіла амерыканскі футбол і гульню ў музычныя крэслы. Яе вышпульнула з сістэмы. Дзяўчына зрабіла новы раўнд: атрымала дадатковуіо адукацыю ў Еўропе і падалася ў кансультанты. У бізнес-агенцыі ёй спадабалася болыл, чым на дзяржаўнай службе. Адчуванне было такое, як быццам існуюць дзве розныя Беларусі: абадраная «бюджэтная», якую нават савецкай назваць складана, і багацейшая прыватаая. Па вялікім жа рахунку абедзве сферы ўяўлялі сабой балота з рарытэтнай флорай і фаўнай. «Беларускія балоты гэта лёгкія Еўропы», сцвярджалі неяк эколагі. Можа і так. Як казаў Сафіін муж Васіль, болей падобна да таго, што Беларусь гэта запалыя грудзі Еўропы.
Чаму Сафія не эмігравала? Цяжка сказаць. Магчыма, родная багна незаўважна зацягнула яе. Сафія ніяк не магла раз і назаўжды кінуць сваё балота. Яна была як грыб: калі яго не выдраць з грыбніцай, ён налста прарасце на той самай лаціне зямлі. Так і жыла: па месцы мешкаііня ў Беларусі, па належнасці да інфармацыйнай прасторы за мяжой. Працавала Сафія то тут, то там. Кансультавала асобпых людзей, універсітэцкую публіку, бізнесоўцаў. Што датычыцца перпіых дзвюх групаў, то тут вялікай розпіцы з Захадам не было: магчыма, таму, што звяртаўся да яе даволі прасунуты народ. У бізнесе ж нашыя людзі задавалі толькі адно пытанне: як падаражэй
прадаць альбо як паболей зарабіць. За мяжой разважалі ўжо пра тое, як прадаць, каб не пакрыўдзіць вытворцу, калегаў, спажыўца, матухну-прыроду ды сябе, любімага.
Нейкім чынам у Сафіі вельмі добра атрымлівалася дапамагаць людзям адказваць на складаныя пытанні. Барані Бог ёй было самой прапаноўваць адказы яна не давала нават парадаў. Кліенты ўсё рабілі самі. У іх раскрываліся сэрцы, праясняліся галовы. Словы, каторыя раней здаваліся людзям лухтой, блытанінай альбо, наадварот, жалезным законам быцця, рабіліся празрыстымі, і праз іх нарэшце праглядаў сэнс. Сафія настройвалася на кліентаў, цягнула за патрэбныя нітачкі, і людзі раз, і рабілі неабходныя адкрыцці, прымалі мудрыя рашэнні. Сафіі нецікава было коргіацца ў болі і крыўдах мінулага яе вабіла перспектыва, вызваленне, іпчаслівае выратаванне. Яна была медыумам, сучаснай шаманкай, якая ўмела прыцягваць цуды за кошт уласнага і чужога розуму.
Сафію ахвотна запрашалі за мяжу. Яна сама хоць-калі здзіўлялася, чаму. У нас калі чалавек мае нейкі талент, то яго любяць патаптаць, памучыць, пакамечыць і выкінуць. Потым сказаць: «А нам самім дваццаць гадоў ходу не давалі. 180 рублёў замест 280 плацілі. I падзарабіць нельга было. Чаму вы думаеце, што вы лепшыя за нас?» Здавалася, іпто ў гуманітарнай сферы большасць кіравалася адным дэвізам: «Есць я, a астатнія хай здохнуць!» На Захадзе, як у яе склалася ўражанне, наадварот, цягнулі таленавітага чалавека за вушы. Колькі яна забівала на падтрыманне неабходных сувязяў, на доўгатэрміновыя планы. Разбэшчаная ўсёразуменнем і доўгацярпеннем замсжнікаў, яна рэзала праўду-матку ў вочы ангельцам, казала брыдкасці французам, папракала вайной немцаў. А ўсё роўна пісалі, тэлефанавалі, унрошвалі, натхнялі, падбухторвалі. Зрабілі з яе паспяховага прафесіянала, далі магчымасць напрацаваць сабе шыкоўнае рэзюме. Заходпікі падаліся Сафіі больш чалавечнымі і адказнымі за бліжняга свайго, хоць, па ўсіх філасофскіх прадказаннях, заходняя цывілізацыя мусіла даўно загінуць праз свой індывідуалізм. Была, відаць, і яшчэ адііа прычына такой увагі заморскіх кліентаў: Сафія падазравала, што яна брала меней грошай за сваіх замежных калегаў.