Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Перад тым як вяртацца дахаты, яна купляла ў дваровай напаўпадвалыіай краме сок ці «Кіндары». Дома яна карміла ўсю сям’ю вячэрай, гутарыла з мужам пра бягучыя справы (ніколі пра палітыку, гвалт, фінансавыя праблемы, нападкі свякрухі), чытала дзецям кніжкі, глядзела з імі і абмяркоўвала мульцікі, купала, укладвала спаць. ГІраца, гатоўка, сон, прыборка, мыццё посуду гэта ўсё былі нязначныя снравы, нявартыя ўвагі прамежкі паміж урыўкамі часу з дзецьмі і мужам. Але мужа і дзяцей як быццам не было былі толькі боль і страх. Яны былі існымі, істотнымі. Яны былі тым, што жыло ў ёй.
Дзеці засыналі, і тады яны з мужам маглі пабыць сам-гіасам, калі яна не працавала да першай гадзіны ночы за кампом ці не адмывала кухню, якая, здавалася, незваротна страціла бель, як толькі яны засяліліся ў кватэру. Пакуль дзеці спалі, яны маглі пагаварыць пра палітыку, гвалт, фінансавыя клопаты, але рэдка, амаль ніколі пра выбрыкі свякрухі, таму што гэта была яе асабістая пакута і несправядлівасць, пра каторую не пішуць у навінах і праз каторую не гінуць іншыя людзі. Хоцькалі яны маглі разам з мужам нават паглядзець фільм, выпіць келіх віна: яна белага, а ён чырвонага. Але гэта было як быццам ненасамрэч. Бо варта было спусціцца раніцай у метро, падрамаўшы перад гэтым у аўтобусе, як яна разумела, піто прыватнае сямейнае шчасце, інтэлектуальныя памкненні, мастацкія густы, асабістыя намаганні, кар’ерны поспех хісткая ілюзія, якая можа быць перакрэсленая ў адно імгненне. I тады зноў вяртаўся боль. Вандраваў па целе. Пульсаваў то там, то тут. I яна думала, што нешта трэба вырашаць, нешта рабіць, ісці да ўрача, лячыцца. Але яна баялася таго, што ёй маглі сказаць, і, улічваючы тое, якія жахі адбываліся апошнім часам, яна думала, іпто гэта непазбежна будзе які-небудзь благі дыягназ.
Праз год на мсдаглядзе для чарговай даведкі кіроўцы бабка ў аглядным кабінеце пакруціла галавой унутры парыка і заўважыла: «Трэба правярацца на анкалогію. У вашым узросце нічога добрага асабліва не чакай». Гучала гэта не як меркаванне ці падазрэнне, а як дыягназ, як прысуд. Спачатку яна падумала: «Так. Гэта той самы боль. Нічога дзіўнага: ён блукаў па целе і цяпер прарос ува мне маёй смерцю». Тады пачала сумнявацца, абурацца: «Не, гэтага не можа быць!» Затым пачала ўнутрана лямантаваць, пытацца ў Бога: «Чаму я? Чаму не нехта іншы? I чаму так рана?» Але чым яна адрозніваецца ад іншых людзей? Япы ўсе бялковая форма жыцця. Хто ёй гарантаваў, што яна недатыкальная для смерці?
Два тыдні, пакуль рабіўся аналіз, япа развітвалася з жыццём, зайздросціла тым, хто застанецца, нават мужу. Бедавала, хто будзе гадаваць дзяцей. Л тыя нічога не разумелі, не ведалі, што дажываюць апошнія дзянёчкі з маці. Гарэзілі, капрызнічалі, цацкі сабе выпрошвалі, пакуль яна памірала. А як
яны тады будуць жыць у дзетдомс? Каму яны будуць трэба? Бедныя сіроткі! Як жа ёй іх шкада! Л яны бачылі, што маці да іх паблажліва ставіцца, не лае, усё нрабачае, і яшчэ болей разыходзіліся. А яна думала: «Хоць трошкі любові дам сваім дзецям перад смерцю. Прападуць мае птушаняткі без матчынай любові, загінуць». А тады неяк ягіа перастаўляла суп гарбузовы з пліты ў лядоўню, адна ручка ад каструлі адвалілася, і яна не змагла яе ўтрымаць увесь той густы суп на падлогу выліўся. Дзеці прыбеглі паглядзець, што там па кухні здарылася, дык яна іх, здзіўленых, перапужаных, так аблаяла увесь свой адчай, страх, бездапаможнасць і крыўду на іх выплюхнула. Ад таго моманту зразумела, што ўсё: дзеці самі па сабе, а яна са сваёй хваробай і смерцю сама і іа сабе. Ніякая любоў да дзяцей, неабходнасць іх гадаваць яе цяпер не ўратуюць. Япа пачала прыдзірацца да дзяцей, злаваць ііа іх: як яны не разумеюць, што маці памірае, што іх чакае прытулак, піто гэта канец усяму. I гэтая злосць, крыўда на недасканаласць яе лёсу глыбокай ранай заселі цяпер у ёй і нават, здавалася, вытравілі сваёй атрутай папярэдні боль.
Праз два тыдні аналізы яшчэ не былі гатовыя. Яна пахадзіла-пахадзіла па адказ некалькі разоў, тады махнула рукой, схавалася ў сваім страху і бездапаможнасці. Аднойчы вечарам (добра, што яна сама зняла слухаўку) пазваніла бабка з агляднага і голасам спеца-хірурга паведаміла, што прыйшлі нарэпіце аналізы. Рэзультаты вельмі нядобрыя, і трэба ісці да ўрача. Неяк не верылася. Як нейкі чарвяк у медычнай іерархіі можа ставіць такія дыягназы? I як яна магла захварэць? He паліла, не п’янствавала. Ламінату і іншай хімозы не прызнавала у кватэры паркет, масіў, эка-бія. Брокалі ела. Адкуль што магло ўзяцца? Такі адчай накаціў: калі б ведала, у які момант, якія такія гаротныя думкі пра сярмяжнуіо праўду і зламысніцусвякруху прывялі яе да хваробы, вярнулася б назад і ніколі б, ніколі думак гэтых не думала. Толькі б жыць! Мёртвай хваткай трымалася б і за гэтую няўдалую звар’яцелую краіну, і нават за свякруху абы толькі заставацца жывой!
Талоп да ўрача быў толькі праз тры тыдні. Гэта занадта доўга, асабліва калі ўлічыць, што ёй трэба ведаць, будзе яна
жыць ці не. Яна запісалася ў рэгістратуры і пачала чакаць ды разважаць. Бабка можа быць зацікаўлсная яна, можа, прэмію атрымае. 3 галадухі цяпер люд.зі на піто хочаш здатныя, хоць і не прызнаюцца, што па іх гвазданула. Можа, бабка сама хворая яна ж была ў гіарыку. Ёй крыўдна, што пасля яе нехта на гэтым свеце застанецца. А можа, яна па дабрыні душэўнай ііерастрахоўваецца. Можа, аналіз неакуратна зрабілі.
Вырашыла аналіз перарабіць у іншым месцы, міпаючы бабку. Так і зрабіла. Пайпіла ў платную клініку. Пакінула там палову авансу, але аналіз абяцалі прыслаць праз тыдзень, ды і ўрач хаваць яе, здаецца, пакуль не спяшалася. А спяпіацца ўрэшце варта было: трэба было вызначыцца, ці жыць, ці ўжо паміраць, бо, па-першае, збіраліся ўсёй сям’ёй ехаць у вёску ў адпачынак, а па-другое, надыходзіў яе дзень народзінаў.
У вёску паехалі, як і планавалі: наспсла малінаў, парэчак яна хутчэй кінулася варыць варэнне, каб было чым узімку дзяцей лячыць. За тыдзень нарабілася так, што адвальвалася спіна. На вуліцы горача, нават у сенцах прахалода не ратавала здавалася, пара руку апячэ, бо не астывае ў паветры. Але яна хоць была спакойная, што дабро не прападзе. Столькі слоікаў наставіла, што ўсёй радні і суседзям прапаноўвала, але тыя адмаўляліся, казалі, што не паелі яшчэ летаіпняе варэнне, як дарэчы і яна. Тут муж нагадаў ёй пра прыемнае: за садовымі клопатамі і штодзённай абавязалаўкай мерзнуць у азёрнай вадзе, сочачы за дзецьмі, забылася яна на свой дзень народзінаў. Муж пытаўся пра падарунак. Падумалася адразу пра повы гадзіннік на металічным бранзалеце, але яны на ёй не трымаліся: увесь час у працы дзе-небудзь ды бразне. Дзсцям шмат чаго трэба купіць, але не ў іх жа дзень народзінаў, ды ім і так купіцца. Чаго япічэ? Жывыя-здаровыя, і дзякуй Богу. Тут якраз успомніла пра сваю хваробу, халера на яе. Пабегла за мабілыіым тэлефанаваць у клініку. Адміністратарка сказала, што пашукае адказ і перазвоніць. Перазвапіла сама дакторка. У яе ёкнула сэрца. Дакторка сказала, што аналізы неблагія, але трэба з’явіцца на прыём, бо ёсць, відаць, нейкі запалепчы працэс. Яна запытала, наколькі гэта тэрмінова, бо калі гэта пытанне жыцця і смерці, то праз гадзіны дзве-тры прыедзе,
але калі пацерпіць, то не хочацца кідаць сям ю у адпачынку. Дакторка ўдакладніла, дзе яны адпачываюць. Узрадавалася: «А-а-а. Купаецеся. Ну, купайцеся. Вяртайцеся да мяне ўжо цяжарнай». Пасмяяліся разам ды развіталіся. «Ну вось, можа, буду жыць, падумала яна. Хаця ў рэшце рэшт усё роўна памру. Невядома, ад чаго. Лепей, камечне, у глыбокай старасці, зграбнай старэнькай ягіняй. Адысці ціха ў сне. Цьфу. Цяпер буду баяцца заснуць!»
Што ж папрасіць сабе на дзень народзінаў? Трэцяе дзіцё на радасцях у мужа нсяк няёмка прасіць вунь некаторыя і другога не выпрасілі. Гэта не сціпла. Ды ў яе ўзросце. Каб быць маладой... Пачувацца прывабнай, здаровай. Дыск ёгі ў яе ёсць, але не даходзяць да яго ў адпачынку ні рукі, ні ногі. Вены на нагах павылазілі. Але шмат у каго становішча не лспшае проста ног пс паказваюць і за прыгажунь сыходзяць. Як жа пралятае жыццё: не паспелі яны з сяброўкамі павыводзіць прышчы, адвучыцца, зайсці замуж, папараджаць дзяцей, як тут ужо і сталасць надышла, а дзве сяброўкі ўжо і памерлі адна ад сухотаў, другая ад ілсульту. Што ж сабе можна пажадаць на такі кароткі дзень пародзінаў у такім ненадзейным жыцці?
Падышла ў двары да вакна, паглядзела на свой адбітак: абвіслы капялюпі ад сонца на галаве, нізка завязаны хвосцік, бела-сіняя майка ў шырокую папярочную палоску, блакітныя ільняныя нагавіцы сукенку не апранеш: варыкоз. Падумала: «Няўжо гэта я? Добра, што ёсць дачка, і яна будзе маім працягам, працягам маёй прыгажосці, але ж яна не я. Мной жа захапляліся хлопцы, мужчыны. Я ж была там нейкай...». Пачала раздумляць, якой яна магла б быць цяпер. Хацелася б апранаць сукенкі. Але тады толькі доўгія, бо вены. Элегантнай. Якой жа там яшчэ? Ракавой! Так, яна яшчэ можа быць ракавой! I тут яе перамкнула. Яна ўявіла сабе сцэну з якога-небудзь ангельскага фільму, калі дама едзе на чырвоным кабрыялеце па вузкай дарозе праз палі, па алеі, абсаджанай высокімі дрэвамі (а можа, гэта быў французскі фільм?), і зусім няма машын, бо аўто ў яе ледзь не адзінай, таму што яна мясцовая прыгажуня-арыстакратка, а на галаве ў яе павязаны чырвоны празрысты шалік, і рагі яго развяваюцца ў яе за спіной, а яна
трымае прыгожыя рукі з тонкімі запясцямі на «без пятнаццаці тры» і з усмсіпачкай спрактыкаванай спакусніцы ўзіраецца ў пустую, волыіуіо дарогу праз цёмныя акуляры.
«Чырвоны кабрыялет!» сказала яна мужу. Той, канечне, адразу не адмовіў, але мужным брывом здрыгануўся. «Не трэба купляць», зжалілася яна, бо ўсё ж такі яны роднасныя душы і разам прайшлі праз усялякія выпрабаванні. Нарадзілі дваіх дзяцей, раза.м пачэй не даспалі, працавалі гіазменна, бо не было каму дапамагчы. Па чарзе спалі, па чарзе елі. «Вазьмі напракат. Я хачу, каб усё было, як у фільме. Дарога праз палі, і цёмныя акуляры, і шалік». Сказала і забылася, пайшла забяспечваць жыццё.
За дзень да дня народзінаў (а выпаў ён якраз на суботу) муж зазбіраўся ў горад. Яна здзівілася, бо гэта было нездаровае памкненне у час адгіачынку ўцякаць у горад з азёрнага краю ды яшчэ насустрач плыні, бо ўвесь Менск будзе пхнуцца ў адваротным накірунку. Аднойчы ў пятніцу гадзіне а дзясятай вечара, калі муж абварыў сабе кіпенем нагу і трэба было тэрмінова ляцець у бальніцу, яны доўга не маглі нават выскачыць на трасу, бо машыны ішлі несупынным цугам. Муж патлумачыў, што хоча набыць ёй адмысловы падарунак. Чамусьці ёй прыгадалася, што па картачцы адной касметычнай крамы на дзень народзінаў зніжка, і размарылася, што муж купіць ёй новыя духі. У такім выпадку можна зразумець і апраўдаць вар’яцкае жаданне адправіцца ў пятніцу ў Менск. Падумала, ці не даць яму часопісную выразку з якой-небудзь памадай ці крэмам ад куцюр. Тады вырашыла пакласціся на мужа і дазволіць яму здзівіць яе. Перад ад’ездам, праўда, не стрымалася і паквахтала: «Едзь асцярожна. He спяшайся. Зважай на стрэчную плыню ці мала дурняў лятуць на двайны-трайны абгон. Я пару разоў мусіла ў такіх выпадках з’язджаць па ўзбочыну і тармазіць ледзь не да поўнага прыпынку».