Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі
Марыя Роўда
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2015
Студзень чэрвень 2010 г.
ЛЁС HE ЛЁС
Яе ванітавала ад гісторыяў пра першае каханне. Яшчэ агідней было слухаць прапахлыя валідолам прызнанні патурпаных жыццём цётак. Маўляў, яны сустрэліся са сваім першым захапленнем праз трыццаць гадоў і зразумелі «справядлівасць» лёсу, які некалі іх развёў. Усе мудрыя азарэнні зводзіліся да «вось я яго спаткала, і высветлілася, што ён пагрэбаваў прафесіяй інжынера і гандлюе на рынку» альбо «разбагацеў і распанеў, а сам падобны да маршчыністай яшчаркі». Так і гучыць у вушах які-небудзь зубадрабільны расповед пра тое, што «ён патэлефанаваў, распавёў, які цяпер круты, а я гатовая была кусаць локці. А потым я паклала слухаўку, увайшла ў пакой, а там сядзіць муж. Такі родны. Глядзіць тэлевізар, п’е іііва. I так мне зрабілася спакойна, так добра ад таго, што я не прагадала з замужжам».
Юля сумненняў у талковасці ўласнага выбару не мела і сантыментаў наконт якога-нсбудзь няўдалага раману не адчувала. Ёй цяжка было ўявіць сябе цёткай-лузершай, якая азіраецца на мінулае ў пошуках таго, хто мог бы яе, такую цудоўную і нікчэмную, пакахаць. Юля любіла сябе настолькі, што ёй не трэба было пабірацца, выпрошваючы каханне. Яна падабалася людзям. Бацькам, дзядулям-бабулям, выхавацелькам у садку, настаўнікам, крамшчыцам. У свой час нават суперніцы і свякруха не здолелі яе ўзненавідзець, як таго патрабуе жывёльны закон чалавечых джунгляў. Юля была з тых, хто, дзякаваць прыемнай знешнасці і ўпэўненасці ў сабе, выклікае міжвольную сімпатыю. Гэтаяжанчына выпраменьвала спакой і пачуццё надзейнасці, якія аблашчвалі іпшых, бы нязлобпае сонца даўнейшага беларускага лета. А Юля жыла сабе ўтульненька ў кокане ціхага замужжа і добра аплочваемай працы. Да ўсяго шчасліўка засялілася нядаўна ва ўласную новую кватэру і з гонарам за свой удалы лёс прыпюхвалася да яшчэ нявыветранага паху сырога бетону.
Юля была дырэктарам у філіяле адной вядомай замежнай фірмы па продажы лекаў. Жанчыне проста падфарціла. Філолаг па адукацыі, яна ўзбілася на грошы, бо яшчэ
ў студэнцкім клубе аматараў дыспутаў сышлася з адпаведнымі людзьмі. Гэтыя знаёмцы, робячы кар’еру, нс забыліся і на гарантавана паспяховую, эмацыйна ўстойлівую сяброўку, каторая ўхітрылася падвучыць нару «хлебных» замежных моваў, можа паладзіць з маладым і старым ды выцягне на сабе які заўгодна воз адказнасці. Гледзячы на сваіх філфакаўскіх аднакурсніц, што рабілі настаўніцамі ці карэктарамі, Юля адчувала ў целе цяпло, як ад добрага віна ў халодны дзень. Гэта быў ні з чым не параўнальны «раскалбас» ад уласнага шанцавання. Так, і ў яе была «самадурка-началыйца» і завалы на працы, але Юля была пані, сама сабе гаспадыня. Прыйшоўшы ў госці, япа б не пакінула ў кватэрным тамбуры, як яе аднагрупніцы, свае боты (дарагія, прывезеныя на замову з Італіі), не абула б гасцявыя пантоплі і не даверыла б норкавую куртачку абжытай моллю шафе. У Юлі былі стыль, дастатак, вытанчаныя прыпцыпы і не было дзяцей. Ёй не трэба было выбіраць паміж дзіцячым харчаваннем і новымі духамі.
Але Юля сама была родам з саўковага дзяцінства. Добрага і светлага, дзе дарослыя не ядуць шакалад і любоўна спеляць у ніпіы выхапленую гронку бананаў. Да таго ж філфакаўская адукацыя назаўжды атруціла бізнесоўцы мозг вялікай рускай літаратурай. He сказаць, каб жанчына была зусім ужо Настассяй Піліпаўнай, але хоць-калі і ў ёй прарывалася вонкі ўсё тое «высокае», што не вылечыіп піякімі імпартнымі лекамі ў выглядзе французскіх духоў і італьянскіх ботаў. Юля ведала, іпто сапраўднае каханнс павінна быць хворым, шчасце і багаццс нспазбежна цягнуць за сабой пакаранне, што дачка здраджвае бацьку, а бацька на навуку нягодніцы кладзецца ў сырую зямельку ў чыстым полі. Таму на жанчыну перыядычна находзіў страх за сваю паспяховасць, яе мучылі комплекс віны і хвалявапне за жыццё бацькоў, ва ўсім бачыліся сурокі і зайздрасць. Нешта трэба было кінуць у зубы прымхліваму монстру чалавекамасы, і Юля адкупілася бяздзетнасцю. Ахвяра, здаецца, спрацоўвала, і неабходна было толькі час ад часу пахворваць на што-небудзь нефатальнае (кшталту сапсаванага «катаржнай» працай страўніка), каб не выклікаць у атачэшія разбуральнай зайздрасці. На алтары цемрашальства
ляжала дзіця, але паколькі яно было ненароджаным, а жыццё было занятае барацьбой за прыбытак і ўсталяванае існаванне, то неяк і не балела.
3 іншага боку ў Юлі былі моцныя сялянскія карагіі. Усе свае дзіцячыя вакацыі яна правяла ў дзеда з бабай у вёсцы і ведала, што добрая толькі тая сям’я, дзе дзяцей не меней за свіней і дзс радзінай пад дваццаць чалавек выбіраюць увосень хай сабе і тры мяхі бульбы. Юля ведала, што трэба ўзмацпяць і працягваць свой род. Гэтая шызафрэнічная трасянка ў posyMax: супрацьстаянне паміж вясковымі традыцыямі і ўзгадаванай горадам свсцкасцю выкручвала жанчыне мозг. Толькі грошы ў спрэчцы двух светапоглядаў былі агульнай каштоўнасцю. Можа, сумы тропікі адрозніваліся. Ды нават з яе вялікімі даходамі Юля не давала рады сваёй маргінальнасці. У яе не было тылу, назапашанага тлушчыку сувязяў і заможнасці, як у нашчадкаў гарадскіх інтэлігентаў ці талковых сяляпскіх сем’яў, дзе Юліны аднагодкі маглі дазволіць сабе займацца мастацтвам альбо гадамі пісаць дысертацыю па літаратуры. Хаця, хто ведае... Калі б не калгасны прыгон, які дастаўся дзядам, і саўковая гарадская нэндза, у каторай жылі бацькі-служачыя, можа, і наіпая гераіпя размаўляла б пра сусветы, нрымаючы іірыгожыя позы на атрыманых у спадчыну мэблях. Але гэта толькі фантазія. У сапраўднасці аб’яднаць зараблянне грошай і працу для душы неяк не атрымлівалася.
Бабуля Юліна некалі, смеючыся, распавядала пра тое, што пры Польшчы ўсё іпіло на гаспадарку альбо на навучанне братоў, якія падаліся ў Віленскі ўніверсітэт. За саветамі ж хоць сукенку лішнюю можпа было сабе куніць, бо на болыпае не хапала, ды і гаспадарку адабралі. Унучка нсяк не заўважыла ў бабулі гэтых лішніх сукенак, бо тая разам з дзедам выціналася, каб дапамагчы сваім дзецям і ўнукам. Але Юля так і жыла: то на злом галавы зарабляла, каб прыдбаць нерухомасць (чытай вечнае, спадкаемнае), то спускала грошы па ўборы (чытай часовае, але для жанчыны экзістэнцыйна пеабходнае). Потым Юля шкадавала пра такое марнатраўства, зноў зарабляла і ашчаджала. Мастацкі сверб застаўся па-за дужкамі жыцця, бо пакуль што трэба было забяспечыць знешні анту-
раж. Да ўсяго нашая гераіня была дзеўкай, а дзеўка гіавінна працаваць, а не кніжкі чытаць, бо гэта мужчынскі занятак.
Назаўтра, дарэчы, трэба было ехаць у Нямеччыну выбі* ваць грошы на новую рэкламную кампанію. Юля якраз вярталася ад сваёй рэпетытаркі па нямецкай мове: яны разам распрацоўвалі праект, каб прадставіць яго нямецкаму начальству. Бізнесоўка адно здзіўлялася, чаму гэтая разумная настаўніца, здолыіая весці справы вучаніцы, ды яшчэ на замежнай мове, жыла са сваіх крыхаў і не пераходзіла ў камерцыю, куды Юля яе настойліва клікала. Алс рэпетытарка, здаецца, ні за што не хацела прамяняць на добры даход сваё знешне напаўмлявае жыццё, вялікі адпачынак і белага ііухнатага ката на пральнай машыне. Юля зайздросна ўздыхнула: гудзенне пральнай машынкі, пах напаўняльніка для кацінага туалету, арыгінал Бёля і клятчасты сіні плед на канапе сімвалізавалі для яе цяпер недасяжна бесклапотнае жаночае быццё.
Юля мройліва завярнула на сваю пакуль што часовую стаянку, каб пакінуць машыну, і з незадавальненнем высветліла, што месца занятае. Жаігчына паднялася па мокрай жалезнай лесвіцы ў будку да вартаўніка быў канец кастрычніка, імжэў брыдкі халодны дождж. Юля ў чарговы раз парадавалася, што не цяжарная: тут лёгка не толькі паламаць высокія абцасы, але і скруціць галаву сабе і ні ў чым не віннаму эмбрыёну. У будцы, гюбач са звычайна прыязным вартаўніком, сядзеў незнаёмы мужчына, які назваўся новым брыгадзірам. Брыгадзір заявіў, што ведаць гэтую маладзіцу не ведае і на стаянцы яе ніколі раней не бачыў, а таму новага месца не дасць. Мужчына змераў здыхлявую фіфачку позіркам: высновы былі не на яе карысць. Стомленая працай, дадатковымі заняткамі, штовячэрнім карпеннем пад праектам, жанчыпа прырыхтавалася да найгоршага. Брыгадзір сходу пачаў скардзіцца на непавагу да старэйшага пакалення з боку малодшага, на недасведчаных у кіравапні дзяўчат, якія паўсюль душаць людзей на пешаходных пераходах, на парачкі, якім незаслужана дораць машыны на вяселле. Юля хацела была піскнуць пра свае дзесяць гадоў стажу, але вырашыла не нарывацца. Далей брыгадзір пахваліўся, іпто раней быў ваенным і што машыпа ў ягоныя часы
была сродкам перамяпічэння, а не пахвальбы. Дзядзька хуценька зірнуў у вакно: аўто дамачкі было якраз-такі сродкам перамяшчэння. «Небяспечная машына! Дамавіна на колах. Трэба купляць фальксваген і бээмвэ, а не бюджэтнае ражію!» Жанчына памкнулася была пажартаваць і растлумачыць, што гэта ў яе такі гіункцік і яна траціцца толькі на нерухомасць, але зразумела, што лепей было маўчаць.
3 пакупкай гэтай, не адпаведнай Юлінаму статусу машыны ўвогуле пачаліся нейкія дзіўныя рэчы. Як быццам бы патаемныя жаданні апанавалі падсвядомасць жанчыпы. Вось сніцца ёй, папрыклад, што яна зрабілася пісьменніцай і ад’язджае ад рэдакцыі аднаго вядомага выдавецтва. Ды так выяўна ўсё бачыць: водбліск сонца на капоце, вузкая вулка ў люстэрку задняга віду, у галаве пракручваецца гаворка з рэдактарам, сюжэт і гіерсанажы. A то прымроіцца Юлі, што едзе яна па галоўнай дарозе, а тут злева выскоквае з двароў і ледзь не збівае яе вялікая фура, за рулём каторай чалавек, якога жанчына ўмоўна называла сваім першым каханнем. Умоўна, бо Юля і сама не ведала, каго прызначыць па гэтую пачэсную ролю і якая ступень закаханасці ці блізкасці цягне на гэты панятак. А яшчэ снілася, быццам гэты самы хлопец едзе на калёсах па сустрэчнай наласе, і Юля ледзь не ўразаецца ў яго на сваёй маленькай машынцы. У вачах ягоных здзіўленне, a на вуснах усмешка. Да трагедыі справа ніколі не даходзіць, бо жанчына ўскрыквае і прачынаецца...
Брыгадзір працягваў чытаць мараль, а Юля пракручвала ў галаве, колькі ўсяго трэба перарабіць перад паездкай. Час падціскаў. Неяк трэба было вызваляцца з гэтай бязглуздай пасткі. Ведаючы людзей такога кшталту, жанчына разумела, што, хутчэй за ўсё дзядзька хоча альбо грошай, альбо выпіць. Неабходна было толькі вытрымаць паўзу, каб зрабіць правільны выбар. Плюс даць чалавеку шанец нечакана праявіць светлы бок натуры: усё-такі Юля не дарма пяць гадоў вывучала літаратуру. Брыгадзір нечакана замоўк і напаўздзіўлена ўтаропіўся ў нездагадлівую дамачку. Жанчына адвяла вочы, прысела на маленькае крэсла, відаць, прыцягненае з саўковай школьнай сталовай, пакорпалася ў вялізнай сумцы і, устаўшы,