• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    Гэтым разам ганарар за семінар часткова аплочваў канферэнцыю. Упускаць такі цудоўны шанец з’ездзіць у Англію было шкада. Тым болып, што Сафіі хацелася адчуць, піто яна япічэ жывая як асоба, а не проста маці свайго дзіцяці, хай сабе і самага любімага на свеце. Гэта потым Сафія будзе прасіць у малога прабачэння, рыдаць і абяцаць піколі болей не пакідаць яго. Цяпер жа яна атрымлівала асалоду ад таго, што зможа сама па сабе вандраваць і пачувацца цэласнай нават без дзіцяці-
    ...Калі Сафія з Васілём дабраліся да кампуса, яны размясціліся і прылеглі паспаць. У Сафіі нечакана разбалеліся вушы пасля пералёту. Магчыма, праз гэта ёй началі сніцца капімары пра сына: вось ён паваліўся і няма каму падняць, вось ён скардзіцца, што не далі яму блакітны паільнічак. Сафія прачнулася. Сны і думкі пра маленькага сына былі невыноснымі. Трэба было нешта рабіць з тым жахам, які апанаваў іх з Васілём. Сафія разумела, што нельга напляваць па ўсё і паляцець назад дахаты: столькі было прыгатаванняў да паездкі. Ды і самалёта ў Беларусь у гэты дзень болей не было. Сястра адгаварыла іх з мужам браць з сабой мабільныя: сказала, што будуць толькі рваць сабе і дзіцяці сэрцы, а нраўду ім усё роўна ніхто не скажа. Васіль проста не знаходзіў сабе месца: перажываў за малога. Сафія мусіла захоўваць халодны розум і за сябе, і за мужа. Урэшце Васіль, раззлаваны, што паслухаў жончыну сястру, вырашыў тэлефанаваць дахаты, каб даведацца, як сын. У пакоях тэлефонаў не было: пасялілі іх у студэнцкім інтэрнаце. На дзіва, працаваў адзін з двух манетных аўтаматаў на тэрыторыі кампусу. Дома сказалі, што ўсё ў парадку: сын вясёлы, гуляецца з дзедам, з бабай, не плача і пра бацькоў не пытаецца. Сафія выраіпыла проста замкнуць на тыдзень сэрца. Супакойвала сябе тым, што дзіцё пад добрым наглядам не прапала ж яна сама за сваімі бацькамі. Толькі потым, па вяртанні, паглядзеўшы фотаздымкі за гэты час, што сын правёў у дзеда з бабай на лецішчы, Сафія зразумела, што весела малому ў разлуцы не было. Яна зараклася з’язджаць ад яго так надоўга.
    Але на той момант прыемная праца, магчымасць пабыць з мужам сам-насам, пагаварыць, пагуляць, палайдачыць у воль-
    ны час падаліся Сафіі раем. Яна сама здзіўлялася таму, што для яе маічыма расстацца з дзіцём і не звар’яцець. Праўда, праз пару дзён прафесійныя абавязкі пачалі вымотваць. Сафія не магла болей тусавацца і старалася высыпацца, каб прыстойпа дацягнуць да канца свайго семінару. Гэта агульная бяда ўсіх кансультаптаў. Здаецца, яны не ўдзельнічаюць наўпрост у абмеркаванні і іраблемы кліента, але потым іх усё роўна зацягвае, мозг працуе на вырашэнне задачы. Перастаеш сябе адчуваць, перастаеш думаць пра сваё. Тваё цела і мозг медыумы ў дасягненні мэты, адказу на пастаўленае пытанне. Да ўсяго рашэнне чалавека ці групы магло не падабацца Сафіі. Яна разумела, што пры іншай канстэляцыі атрымалася б нешта адрознае і, можа, болып прывабнае для яе. Але па нравілах методыкі яна не магла непасрэдна ўплываць на кліента. Ей заўжды трэба было нагадваць сабе, што адказнасць за дзеянні, якія будуць наступствам іхняй размовы, нясе субяседнік. Гэтым разам пытанне падавалася ёй недарэчным: «Ці важны дыялог для разумення?» Адказ здаваўся тупікова відавочным: «I так, і не». Семінарская група трапілася зацікаўленая: яны працавалі з імпэтам і наважылі вызначыць складнікі ўдалага дыялогу, умовы для разумсшія. Сафія ўнутрана здзіўлялася апаптанасці ўдзельнікаў, бо ёй здавалася, іпто дыскусія загадзя абяцала быць схаластычнай. Ды не, гэтыя ўмудрыліся знайсці нешта сутнаснае. Чым складаней робіцца размова, тым болыпая нагрузка кладзецца на кансультанта, але Сафія адчувала, што выцягне і гэтую групу. У скрайнім выпадку яе выратуе абмежаванне ў часе. Ёй пашанцавала: група выкараскалася. Людзі засталіся задаволенымі, сведчылі, іпто зразумелі, як гутарыць і ставіцца да субяседніка, каб атрымаўся дыялог. Сафія таксама праз гэтую размову адчула, што дэманстравала ў рэальным жыцці запімат пагарды да простых смяротных, калі тыя не мелі гонару быць яе кліентамі.
    На фоне агульнага спакою (не трэба было ні глядзець за дзіцём, ні гатаваць, ні прыбіраць, ні мыць посуд) Сафіі працягвалі сніцца цяжкія сны. За сыпа яна, здаецца, болей не хвалявалася. Затое нечакана ўсплыў у памяці мужчына, з якім Сафія і не сыходзілася і не разыходзілася ніколі, але
    гэты чалавек нейкім чынам заўжды ведаў, калі ёй не хапае дыхання, каб жыць далсй. Вс'дала і япа, калі вынырнуць у ягонае жыццё. За амаль дваццаць гадоў знаёмства яны ніколі не былі сталай нарай: абое лічылі сябе нявартымі адію аднаго. Калі іх сустракалі дзе-небудзь у горадзе альбо на вечарыне, то іюбач з імі балюча было знаходзіцца. Гэтыя двое ўтваралі кокан энергіі, які іскрыў усярэдзіну і вонкі. Яны падзараджалі адно аднаго, і не кожны з тых, хто акаляў іх, мог вытрымаць такую канцэнтрацыю жыццёвай сілы. Калі кокан распадаўся, падавалася дзіўным, што гэтыя людзі могуць мець дачыненне адзін да аднаго. Калі ж яны былі разам, немагчыма было ўявіць іх сабе паасобку Сафія, у цэлым не надта схілыіая да містыцызму, падумвала пра тое, што іх, верагодна, знітавала нейкая гісторыя ў мінулым жыцці. Інакш ёй цяжка было растлумачыць гэтае хімічнае каханне і той факт, што менавіта гэты мужчына, з каторым не ўдаецца знайсці агульную мову за ранішняй кавай, дае ёй столькі натхнення на гады жыцця.
    Пасля іхняй апоіпняй сустрэчы прайшло сем гадоў. Рансй Сафія проста не паверыла б, што зможа столькі без яго пражыць. У яс надараліся такія моманты, калі яна пыталася ў сябе, ці не трэба звярнуцца па энергетычную гіадтрымку да гэтага чалавека хаця б убачыць яго, хаця б пагутарыць. Падумвала-падумвала і адмаўлялася ад гэтага: для цэласнасці ёй пачало хапаць сябе, сваёй сям’і і старых сяброў. Таму для Сафіі было нечаканым, што гэты мужчына апанаваў яе сны. Ён спіўся ёй штоноч: скардзіўся, што пакутуе ў разлуцы, і пытаўся, чаму якія-небудзь недарэчнасці здольныя развесці людзей па жыцці. У сне яны абмяркоўвалі, ці ёсць альтэрнатывы лёсу. Сафія любіла думаць пра гэта раней, калі ёй было гадоў дваццаць. Жыццё падавалася развілкай, на якой можна было выбраць адзін іплях, потым памяняць рашэнне і вярнуцца на перакрыжаванне. Цяпер яна трываць не магла гаткія размовы. Сафія разумела, іпто ў яе няма часу на эксперыменты. ІПто адзін выбар цягне за сабой лёс і лад жыцця. Калі табе за трыццаць, неразумна збочваць з талкова абранай дарогі, якая ўдзячна цябе вядзе.
    А гэтыя сны... Дапякалі нават не размовы ў іх, а пачуццё безвыходнасці ад таго, што яны не разам з гэтым чалавскам. Калі Сафія ўжо была на мяжы і баялася засынаць, ёй прыснілася вось такая гутарка з былым каханнем: «Усё, што мы з табой зрабілі, мы зрабілі не для сябе, а дзеля нашых дзяцей. Наўрад ці ты ці я захацелі б абраць такі варыянт, дзе няма тваёй дачкі і майго сына менавіта тых, якімі яны ёсць». Нараніцу Сафія адчула, што гэты мужчына болей не патурбуе яе. Падумала, што гэта расстанне з сынам і ягоны роспач іншасказальна мучаць яе. Парадавалася ў душы, што хутка ад’езд і што ссмінар яе ўжо скончыўся. Можна будзе адаспацца на пленарных пасяджэннях капферэнцыі. На секцыі яна пойдзе толькі да сяброў і да тых, чые прапаповы яе насамрэч зацікавяць. Усё астатняе яна прагуляе. Патусуецца лепей у кніжных крамах. Так яна і зрабіла. Цяпер можна было не працаваць цэлы дзень, а рабіць перапынак хоць на пару гадзінаў. Арганізатары таксама людзі не дурпыя, вось і прыдумалі агульны вечар адпачынку, падзялілі людзей па інтарэсах. Так Сафія і апынулася ў групе аматараў рымскай спадчыпы.
    Назаўтра, пасля размовы ў пабе, якая скончылася тым, што заходнікі началі пераконваць Сафію з Васілём эміграваць, бо яны марнуюць свае жыцці на радзіме, галандца нідзе не было відаць. Жанчына пабаялася пытацца ў арганізатараў, куды ён падзеўся: ёй падалося, што ўсе адразу здагадаюцца, чаму Марцін цікавіць яе. Сафія з гіалёгкай вырашыла, што галандзец, адпрацаваўшы свой семінар, паехаў дахаты, бо чалавек ён даволі дамашні. Была япічэ адна прычына, па каторай жанчына радавалася ад’езду Марціпа. Галандзец паспяхова кансультаваў сямейныя пары і ахвотна дзяліўся досведам на канферэнцыях. Мог спантанна наладзіць шоу ў сталовай ці ўніверсітэцкім дворыку. Гэтым разам на канферэнцыі Сафія з Васілём былі адзінай парай. Марцін настойліва заклікаў іх на свой майстар-клас, і ўжо сабраў публіку, якой збіраўся прадэманстраваць сваю методыку. Сафія ўпарта адмаўлялася: ссылалася на стому, занятасць, а насамрэч проста баялася трапіць у рукі ўмелага спецыяліста і «выдаць» што-пебудзь пра свае сны ды параніць Васіля. Да ўсяго яе папярэдзіла адна нарвежская
    аўтарка кніг па філасофіі: «Пасля сесіі з Марцінам будзеш яшчэ месяц збіраць у адно дробныя аскепкі сябе». Цікава, што нарвежка гэтая таксама была ў свіце прагных напіцца іхняй з Васілём крыві і здзівілася, калі Сафія цвёрда настояла па сваім правс не ўдзелыіічаць у майстар-класе галандца.
    У рэшце рэшт усё склалася гладка. Апошнія пару дзён канферэнцыі прайшлі бесклапотна, у нецярплівым чаканні вяртання ў Менск. Гэты чалавек і Марцін адышлі на другі план: Сафія малявала ва ўяўленні, як радаспа іх з мужам будзе сустракаць сын. Калі ж бацькі нарэшце прыляцелі ў Беларусь, зрабілася не да асабістых жарсцяў: малы не хацеў прызнаваць маціДамінік гуляўся з татам, з ім еў, засынаў і яго клікаў па абуджэнні. Маці для яго як быццам не існавала. Сафія не ведала, як да малога падступіцца. Япа была побач, прысутнічала пры гульнях, хадзіла з Васілём і сынам на гірагулку, але Дамінік глядзеў скрозь яс. Раніцай у Сафіі нечакана з’явіўся вольны час: Васіль займаўся сынам, а яна магла на самоце паснедаць. Раней яна не разумела, як гэта людзі могуць хацець пазбавіць сябе жыцця, алс цяпер яна начувалася так, што гатовая была кінуцца з балкону, каб не знаходзіцца ў гэтай сітуацыі. Наколькі было моцы, Сафія трымалася за філіжанку кавы і казала сабе: «Я даю сабе тыдзень. Праз тыдзень я буду думаць, іпто мне рабіць. Праз тыдзень я змагу ўбачыць, змянілася нешта ці не». Малы адтаў праз два дні. На працягу гэтых дзён, якія падаліся Сафіі вечнасцю, уся сям’я хадзіла ў парк. Спачатку яны разам гулялі ў мячык. Потым Васіль ляжаў на лужку і чытаў новыя кнігі на ангельскай мове. Сафія насілася за Дамінікам, пакуль той даследаваў паркавыя дрэвы, дарожкі і сметніцы. Малы час ад часу азіраўся на яе, і ў яго поглядзе з’яўлялася гэтае, невядома адкуль прыдбанае: «О, жанчына! Здрада табе імя!» Сафія ўнутрана здзіўлялася: «Тыгювы мужык: ты з’язджаепі на тыдзень, а ён цябе ўжо не прызнае!» У нейкі момант маці не магла болей трываць гэтую холаднасць. Яна села на падлогу на кухні і занлакала. Дамінік падышоў і абняў яе. Калі ж Сафія хацела абняць яго ў адказ, ён адбег да балкопа. Потым рэзка развярнуўся, падышоў і ўдарыў яе далоняй па твары. Сафіі палепшала: яна зразумела,