• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі  Марыя Роўда

    Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі

    Марыя Роўда

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2015
    77.76 МБ
    торкнула дзядзьку купюру. Па выхадзе з варотаў стаянкі Юля з гіалёгкай заўважыла, што на яе заглядаецца малады, добра апрануты кіроўца, з якім яны разам чакалі зялёнага святла. Значыць, зямля яшчэ круціцца. Па дарозе дахаты жанчына адмыслова выклікала ў памяці зацікаўлены гюзірк таго маладзёна і грэлася каля гэтага нязначнага агеньчыка душой.
    Дома высветлілася, што муж забыўся купіць адмысловых шакаладных цуксрак, якія Юля звычайна прэзентавала нямецкаму начальству. Трэба было ехаць у супермаркет. Вяртацца па машыну пасля сцэны з брыгадзірам не хацелася. Прыкідваючы, як магла б павярнуцца справа, жанчына так і не здолела ўявіць сабе сцэнар дыялогу паміж імі пасля таго, як дзядзька гэтак доўга і занудна выцягваў з яе хабар. На аўтобусе да крамы было два прыпынкі, але Юля не памятала, як трэба ездзіць па грамадскім транспарце. Як яна павінна была б сябе паводзіць? Сесці няёмка, стаяць неразумна. А калі народу наб’ецца, што пе прадыхнуць? А талончыкі? На прыпынку быў толькі фруктовы кіёск, талоны не прадаваліся. А што, калі на маршруце працуюць кантралёры? Юля павагалася і пайшла пешкам.
    Пасля хатняй утульнасці дробны дождж у псрамешку з мокрым снегам нагадваў пра ўсе нешматлікія жыццёвыя няўдачы. Тройка па хіміі ў сёмым класс. Сябра дзяцінства закахаўся не ў яе, а ў іхнюю сяброўку, і яны не бралі Юлю з сабой купацца на рэчку. На іспыце ў ДАІ не змагла запаркавацца ў гараж заднім ходам і мусіла месяц чакаць пераздачы. Будучы муж на гадзіну спазніўся на спатканне, бо не перавёў гадзіннік. Свякруха сказала, што нявестка тоўста рэжа агуркі, а гэта зусім не праўда. Няма дзяцей, а ёй ужо амаль трыццаць. Юля гатовая была завыць ад крыўды, холаду і злосці на брыгадзіра стаянкі за ўсе былыя беды і за тое, што цяпер мусіла ісці з голай галавой і ў асенніх туфлях пад дажджом ды снегам.
    Напс'радзе супермаркет свяціўся цёплымі агнямі, паслужліва адчыняліся перад пакупнікамі аўтаматычныя дзверы. Нарэшце яна пераадолела апопшія мстры і апынулася ў раі! У яс запацелі акуляры. Змерзлыя вушы пачалі адагравацца, і іх крыху пашчыквала. Пахла свсжаспечанымі булачкамі. Але не гэтак, як у якім-небудзь звычайным кафетэрыі, а неяк ад-
    мыслова, на заходні манер, як у Берліне на вакзале. Пацягнула свежазмолатай кавай. Вось Юля ўжо і музыку сваімі адталымі вупіамі пачала чуць... Скупіць бы тут усё! Усё, што трапляецца на вочы... Стоп! Яна ж сама дасведчаная гандлярка і ведас гэтыя хітрыкі. He, ні за што! Цяпло цяплом, але нельга так лёгка трапляцца на кручок да калегаў. Купіць шакаладныя цукеркі і дахаты.
    Перад тым, як зноў выйсці па вуліцу, Юля прайшлася па радах з вопраткай і нагледзела сабе цёплы іпалік з турэцкімі агуркамі. Гэта было выратаванне, але што рабіць з такой бабскай хусткай потым? Марнатраўства! Злежыцца, выкарміць пакаленні молі і выкінецца. Раней дзед старыя рызманы хаця б на збанкі і свістулькі для ўнучкі абменьваў. Юля дзьмуладзьмула ў гліняных птушак, што было моцы, ажно вушы закладала, а потым губляла гэтыя цацкі дзе-небудзь на падворку. Напластаванні часу адносілі свістулькі некуды па-за межы ўчастку, і яны ні разу не трапіліся Юлі ні калі ейнае сямейства перабудоўвала старую хату на лецішча, ні калі Юля разбівала новыя клумбы. Панурыўшы галаву, жанчына выйшла з крамы і рушыла ў бок дома. Зноў яе сцяла холадам. Мокры снег абляпіў твар, наліп на акуляры, кусаў вусны. Цяпер Юля ненавідзела сябе за тое, што не купіла хустку. Гэта бядняцкі сялянскі перажытак, калі якія-небудзь туфлі выбіраюць, як мужа, на ўсё жыццё. У яе навярнуліся на вочы слёзы. He хапала яшчэ зарабіць сабе да атыту і кан’юнктывіт! Пляваць! Пляваць ііа правілы паводзінаў у транспарце і кантралёраў! Яна паедзе на аўтобусе, і хай яе штрафуюць, калі ў іх няма сэрца. Япа ўсё адаб’е. Зробіць шыкоўную прэзентацыю па праекце, і пацякуць новыя грошы.
    Юля рушыла да прыпынку. Побач таўкліся нешматлікія шэрыя постаці. Няііер уся ўвага была накіраваная на аўтобус. Прыйдзе-не прыйдзе. Павінен прыйсці. Такога не бывае, каб не прыходзіў. Але калі? Яшчэ не так доўга яна чакае. Як забіць час? Як не заўважаць часу, прымусіць яго ляцець? Памаліцца? Пастаяць на малітве. Чытаць «Ойча наш». За здароўе жывых, за ўгіакой памерлых. У яс вялікая радня ііа абодва бакі свету. Доўга. Імёны сканчаюцца. Дадаць ворагаў да спісу жывых, а да
    нябожчыкаў самагубцаў? Цпота і грэх. А ўсё дзеля аўтобуса, якога няма так доўга. Калі яе задзьме ў сумёт, труп яе лепей захаваецца, але калі яна проста прастыне, хворая пацягнецца выбіваць грошы...
    Ну вось і аўтобус! Бітком набіты. Нікому не падабаецца дрэннае надвор’е. ІІТэрыя постаці з прыпынку кінуліся да дзвярэй. Юля таксама падбегла, прымасцілася каля астатніх, потым неяк апынулася ззаду. У адчаі падняла вочы на шчасліўцаў у аўтобусе. I Ен той самы, умоўны стаяў там і ўсміхаўся ёй. 3 тым жа поспехам ён мог бы быць нябожчыкам і шчэрыць зубы, толькі што намолены, з таго свету. Яна забыла яго. Яна ііенавідзела яго. Япа кахала яго. I кроў пульсавала ў скронях. Ёй зрабілася млосна. Яна ірванула каля шыі замок на куртцы. Трапіць у аўтобус! Глядзець толькі ў ягоныя вочы. Цалаваць толькі гэтыя вусны. Учапіцца за руку і ніколі болей не раздымаць абдымкаў. He існуе свету акрамя Яго ні таго, ні гэтага.
    Дзверы зачыпіліся. Як жа яе адцерла? Ен спачувальна пачапаў галавой. Усміхнуўся. Значыць, намятае. Значыць, будзе чакаць па наступным прыпынку. Юля не адчувала холаду. Вочы яе былі гарачыя, бы вуголле, і выглядалі новы аўтобус. Ёп прыйшоў адразу. Амаль пусты. Яна заскочыла ў салон, ухапілася за парэнчу, нахілілася, каб лспей было відаць дарогу наперадзе. Ці дагоніць яна яго? Павінна дагнаць, павінна! Алс не супакоіцца. Няхай будзе Боская воля. Лёс ці не лёс? Калі лёс быць з ім, то буду, калі не, зпачыць трэба замірыцца. Але сэрца тахкае, трасуцца рукі, дрыжаць калені. Дагнаць напярэдні аўтобус. Убачыць яго радасную ўсмешку. Гэта ўсяго толькі адзін прыпынак. Юля выскачыла з аўтобуса. Тут мала, хто выходзіў: прыпынак на будучыню, каля недаробленай новабудоўлі. Жанчына апынулася сярод двух-трох мінакоў. Ён не чакаў яе. Ён не выйіпаў. Благое надвор’е. He лёс. Вось як бывае. He лёс гэта таксама Боская воля.
    Юля пайшла павольна. Абяссілела. He адчувала нічога. Дождж, снег. Якая розніца? Яна гіражыла зараз цэлае новае жыццё. Яна сустрэла сваё першае каханне. Яна зноў страціла яго. Цяпер назаўжды. Моцнае пачуццё. Вялікія і боль ад яго
    страты, і спустошанасць. Значыць, не лёс. Л ён не кахаў яе. Вось так. Інакш бы выйшаў.
    Юля дацягнула ватныя ногі дахаты. Гледзячы ў пустату, распранулася і ўвайіпла ў кухню. Муж азірнуўся на яе, дастаючы з духоўкі мяса па-французску, і шчыра падбадзёрыў: «Гітлер капут! Несумуй! Зробііп ты гэтых немцаў. Вернешся з перамогай! Мый рукі. Будзем аддавацца гастранамічпым спакусам і піць глінтвейн. Якраз пасуе да такога надвор’я».
    Юля закулілася ў лазенку, прыхінулася гарачым ілбом да халоднай кафлі. Усміхнулася праз слёзы: «Не лёс. Такая воля. Як я не люблю гісторыі пра спатканне з періпым каханнем! I які ж ён у мяне ўсё-такі родны...».
    Кастрычнік 2006 сакавік 2012 г.
    ЧЫРВОНЫ КАБРЫЯЛЕТ
    Спачатку выбары, потым выбух у метро. У гэты год яна важыла сорак дзевяць кілаграмаў замест звычайных пяцідзесяці чатырох. Пабіла асабісты рэкорд і нават ганарылася сабой: значыць, ніколі моцна не патаўсцее. Але выглядала абы-як: хісткае пластылінавае цела, завялікая галава на тонкай шыі. Старая баба. Акуляры. Валасы выцвілыя разлятаюцца павуцііінем па фатаграфіі. Абы-што.
    Пасля гэтых падзеяў нутро яе сціснуў боль. Яна не была на плопічы: з мужам, змяняючы адзін аднаго, безвынікова спрабавалі пакласці малых спаць. Ей пашчасціла і іе апынуцца падчас гэтага здарэння на станцыі: яна паснела ўжо вярнуцца дахаты. Муж гэтым часам пад’язджаў да метро на аўтобусе. Бацька пазбег гэтага жаху, разміпуўшыся з ім на дваццаць хвілінаў. Свёкар ехаў у той момант па суседняй лініі, і выбух даў яму па вушах. Ад таго часу свёкар пачаў глухнуць можа быць, праз гэты выпадак, можа быць, ад выцця цыркуляркі на працы, а можа, проста не хацеў болей чуць, што яму маюць сказаць людзі.
    Спачатку толькі боль і жыў у ёй. Потым імкпенне ўсё змяніць, выправіць. Здавалася, яшчэ троіпкі і ўсё вырашыцца, зменіцца. Абсурд і няпраўда будуць адменегіыя нейкім найвышэйшым розумам. Ці проста кімсьці разумным. Але не адбылося. I скончылася ўсё страхам, а тады пустатой. Толькі боль не сышоў. Перарос у боль фізічны. Балеў жывот. Зрапку, удзень, вечарам. Праўда, ноччу яна спала. Потым уставала. Сняданак, дзіцячы садок, ёга, душ, кава, праца. Невядома, да чаго імкнуцца, куды рухацца. Штодзень па дарозе на працу спускалася ў метро, праязджала праз «Кастрычніцкую» станцыю, як праз свежую магілу. Кожны раз рыхтавалася сама памерці. Тады боль усярэдзіне завываў. Скуголіў. Голасам сваім выцягваў з яе сокі, як немаўля жаласлівым плачам выпрошвае ў маці малако.
    Яна сама не магла зразумець, што сталася з яе жыццём, куды яно падзелася і чаму ў ім цяпер засталіся толькі боль і страх. Каб не паказваць іх, яна навучылася рабіць непрані Ka-
    лыіы выраз твару, як у індзейца. На нрацы караскаліся ўсе, і яна са сваім іпдзейскім тварам караскалася. За ежу. Потым неяк усе разжыліся, і яна разжылася. А пустата засталася. Толькі тое й трымала, што сям’я, дзеці. Гісторыя ангельскай мовы. I боль. Нагадваў, што жывая. Намякаў, што мусіць жыць.
    Яна настолькі паглыбілася ў адчуванне болю, што не бачыла сваіх дзяцей, свайго мужа, хоць і клапацілася пра іх кожны дзень. Яна карміла іх сняданкам, дачышчала сыну з дачкой зубы, апранала дзяцей у садок, не зважаючы на іхнія слёзы, выцягваючы з рукавоў швэдараў баечкі, а з рукавоў куртак півэдары. Пяць хвілінаў ім было ісці да садка. Там яна пакідала ў групе на першым паверсе сына (бо старэйшы), загадвала яму пераанранацца, а сама падымалася на другі паверх з малодшай дачкой і пераапранала яе (і варта было гэтак мучыцца пяць хвілінаў таму, сілком нацягваючы на яе адзенне). Затым яна спускалася на першы паверх да сына і дапамагала яму. Выходзіла на вуліцу, бегла памахаць з аднаго боку будынку, тады з другога.
    Пасля працы яна забірала дзяцей з садка і гушкала іх на арэлях. У першыя дпі пасля здарэпня ў метро яна баялася, што людзі на пляцоўцы заб’юць іх за беларускую мову, але не абышлося. У садку малых цішком цкавалі за мову, вучылі «гаварыць правільпа», але ніколі адкрыта не зачаплялі, бо ў сваім іншым, прыватным жыцці, па-за мсжамі афіцыйнай установы выхавацелькі і самі размаўлялі на трасянцы. Да «натуральных» трасяначнікаў яны ставіліся нават прыхілыіа, у адрозненне ад беларускамоўных дзяцей.